Гэтакія крамольныя разважаньні загадчыца бібліятэкі чула ўпершы-ню, нават ня ведала, як да іх ставіцца. Аднойчы яна спытала Ёзуба, ці ён супраць савецкай улады, на што той адказаў, што не, ужо ня супраць, куды яе дзенеш ці сам ад яе дзенесься, толькі што на той сьвет, але добра было б, каб гэтая ўлада вярнула яму ягонае поле і луг. Гэта ўсё нажывалася па-каленьнямі продкаў і яму аддадзена было ў спадчыну, гэта ягоная Баць-каўшчына. А сёньня ён без кавалка зямлі застаўся і змушаны, каб жыць, каб мець кавалак хлеба, працаваць вартаўніком, сьцерагчы, нібы сабака, чужое за трыццаць рублёў у месяц. Загадчыца зразумела гэтага старога чалавека, які ўжо нічога не баяўся на гэтым сьвеце, ёй стала шкада яго. Яна сама была зь вёскі і пра зямлю чу-ла ня раз. Старэйшыя людзі не маглі зьмірыцца са стратаю ўласнасьці на зямлю, яны марылі аб ей і спадзяваліся на перамены адносна зямлі. Дзед разважаў аб тым, што фэрмэрскі спосаб вядзеньня гаспадаркі се-ляніну больш падыходзіць, чым калгасны. Як прыклад ён казаў аб сям’і Ве-раб’ёў, якая на рэчцы каля Барадзічаў некалі збудавала ўручную млын, дзе маглі малоць некалькі вёсак. Гэтую вялікую і працавітую сям’ю ў пяцідзя-сятым годзе прызналі кулацкай і вывезьлі недзе на Усход, у Расею, без су-ду і сьледзтва. У чым гэтыя людзі былі вінаватыя? Што працавалі ад цямна да цямна. Днём на сваёй зямлі, а ночу ў млыне, а іх за гэта зьвязаных і зьбітых на возе везьлі да станцыі, каб там упхнуць у вагон і адвезьці на го-лае месца на загубу. Уся вёска праводзіла іх плачам. Назад ніхто зь іх ужо не вярнуўся. Потым хадзілі чуткі, што двое хлоп-цаў зь сям’і засталіся жывымі і выехалі да сваякоў у Польшчу. Гэта з васьмі чалавек! Сёньня бібліятэкар была зьдзіўленая дзедам больш, чым калі раней. Ён папрасіў кніжку, што ніхто і ніколі не пытаў. Гэтай кніжкаю быў БЕЛАРУС 2011 155 СКІБА Міхась Крымінальны кодэкс БССР, новы, тысяча дзевяцьсот шэсьцьдзесят перша-га году. Ёзубу хацелася ведаць, на колькі гадоў цяпер “цягне” злачынства, што адбылося на шашы, колькі гадоў пазбаўленьня волі прадугледжана за-конам за забойства Аляксея. Цікаўнасьць была выкліканая тым, што сярод людзей сталі хадзіць розныя чуткі аб гэтым здарэньні. Адна зь іх была, што Аляксей забіты наўмысьля, і каб ён ня быў вайскоўцам, дык ніхто б і не знайшоў вінаватага. Людзі, як заўсёды, усяго ня ведалі, але праўда ў гэтых чутках была. Паводле артыкулу 206 часткі 2, атрымлівалася няшмат. Нават на-ўмыснае забойства па артыкуле 101 каралася ад 3 да 10 гадоў пазбаўлень-ня волі. Там, дзе Ёзубу давялося адбываць тэрмін свайго зьняволеньня, людзей, што мелі па выраках судоў менш за 10 гадоў, не было. Ёзуб сядзеў і думаў, параўноўваў. Выходзіць, усе тыя людзі і ён сам для дзяржавы былі больш небясьпечныя за забойцаў? У ягоным разумень-ні забойства чалавека было самым цяжкім злачынствам. Ён быў хрысьція-нінам. Ён ніяк ня мог да гэтага часу зразумець, што такое “вораг народу”. Амаль усе ягоныя знаёмыя ў лягеры былі добрымі людзьмі, што адбывалі пакараньне невядома за што. Ва ўсялякім разе не за забойства. Гэтых лю-дзей, гэтых так званых ворагаў народу, канваіравалі і кантралявалі са-праўдныя ворагі народу. На добры лад, у пяцьдзясят шостым годзе трэба было б памяняць месцамі “ворагаў народу” і тых, хто іх так заклеймаваў, хто зьдзекваўся над імі, стараючыся выслужыцца. Ёзуб добра памятаў размову з адным добрым чалавекам, таксама з “во-рагаў народу”, зь якім давялося пазнаёміцца ў Маскве на Беларускім вак-зале, чакаючы цягніка да Менску. Тады шмат людзей вярталіся зь лягераў дамоў. Пазнавалі адзін другога па вопратцы, па амаль аднолькавых фанэр-ных скрынках у руках, па паўночнай бледнасьці твараў. Вось тады той ча-лавек казаў, што тыя, хто іх загнаў у лягеры, катаваў на допытах, судзіў і нішчыў, не панясуць ніякай адказнасьці за свае дзеяньні. Іхных дзяцей ніхто і ніколі не папракне, што іхныя бацькі зьнішчылі мільёны, а можа, дзя-сяткі мільёнаў нявінных людзей, ня будзе пра гэта радкоў у анкетах, для іх будуць адчыненыя ўсе дзьверы, а нам і нашым дзецям свой цяжкі крыж да-вядзецца несьці ўсё жыцьцё. Пакуль будзе партыя. Ёзуб цяпер ня мог спакойна слухаць перадачы па радыё пра зьверствы фашызму. Ён заўсёды нэрваваўся і казаў, а калі ж я пачую таксама з гэта-га радыё аб зьверствах бальшавізму? Я ж іх бачыў, перажыў! Іван, шафёр райкамаўскай “Волгі”, быў асуджаны Зэльвенскім народ-ным судом на тры гады пазбаўленьня волі з адбываньнем кары ў месцах для асобаў, што зьдзейсьнілі злачынствы па неасьцярожнасьці. У народзе гэта называлася вольным пасяленьнем. Першапачатковых сваіх паказаньняў ён не зьмяніў і ў судзе. Ніхто ў Івана вельмі і не дапытваўся, што ды як. У яго склалася ўражаньне, што гэ-тую справу, наогул, сьпяшаюцца хутчэй завяршыць і пакласьці ў архіў. Яго адвезьлі недзе пад Магілёў, далі працу і жыльлё. Хутка да яго пры-ехала жонка зь дзецьмі. Новы навучальны год яны пачалі ўжо на новым месцы. Іван ня раз казаў жонцы, што магло быць значна горш. Дзякаваць Богу, абвінавацілі і не засудзілі за наўмыснае забойства. Але ў яго было 156 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась прыкра на душы за тое, што Данілаў ня змог яму дапамагчы. Іван на яго ня крыўдзіўся, разумеў, што партыя заўсёды вырашала ўсе пытаньні зыходзя-чы з сваіх інтарэсаў. Партыя і закон - гэта два несумяшчальныя паняцьці, калі інтарэсы партыі і закону адрозьніваюцца. Неўзабаве па прапанове першага сакратара абкаму партыі быў вызва-лены ад сваіх абавязкаў першага сакратара райкаму Бардакоў. У віну яму ставілася тое, што ён недастаткова надаваў увагі выхаваньню свайго шафё-ра, які ўчыніў злачынства. Яшчэ яму была вынесеная вымова з запісам у партыйныя паперы. Гэта было цяжкім партыйным пакараньнем! Для тых, хто ня ведаў усю сутнасьць гэтай справы, здавалася, што Бардакоў пацярпеў з-за свайго шафёра, страціў з-за яго пасаду. Данілаў ведаў ад свайго кіраўніка, што звальненьне Бардакова адбы-лося на той выпадак, калі ў будучым усё выйдзе на сьвет Божы, і тады ўпа-дзе цень на партыю. Партыя павінна быць чыстай! Вучні адной зь сярэдніх школаў Ліды пачалі новы навучальны год пад кіраўніцтвам новага дырэктара, прозьвішча якога было Бардакоў. Сьледчы перавёўся працаваць у іншае месца. Ён не хацеў чамусьці да-лей працаваць у Зэльве. Судзьдзя, што асудзіў Івана, неўзабаве вырашыў пакінуць пасаду судзьдзі, знайшоўшы месца ў адным з інстытутаў Акадэміі навук БССР. Пайшоў у навуку і, дарэчы кажучы, дасягнуў там значных посьпехаў. Прайшло нямала часу. Я жыў і працаваў у Слоніме. Недзе ў самым канцы сямідзясятых гадоў мне давялося быць у адной чыста мужчынскай кампаніі. За сталом побач сядзеў ужо даволі сталы чалавек. Пазнаёміліся, хто ёсьць хто і адкуль. Ен мяне спытаў, ці ведаю я што-небудзь аб справе, што разглядалася ў Зэльвенскім народным судзе ў пачатку шасьцідзясятых гадоў, калі быў асуджаны шафёр першага сакратара райкаму партыі. Я ад-казаў, што ведаю, што нават цяпер на Зэльвеншчыне людзі пры выпадку ўспамінаюць, як быў асуджаны невінаваты чалавек, што ўзяў віну свайго шэфа на сябе. Гэта так, але не да канца так, заўважыў сусед. А быў гэта адзін з трох асобаў, што знаходзіліся тады ў машыне і бачылі, як усё адбы-лося на самай справе. Амаль дваццаць гадоў назад ён у Зэльве працаваў кіраўніком дзяржаўнай інспэкцыі хлебанарыхтовак. Ен ведаў усё аб гэтай справе падрабязна, усё памятаў. Было бачна, што ён застаўся чалавекам, хоць і не пайшоў у суд сказаць праўду, ведаю-чы, што партыя яму гэтага не даруе. БЕЛАРУС 2011 157 СНАРСКАЯ Іна СНАРСКАЯ (Дзідык) Іна — нарадзілася ў горадзе Полацку ў 1965 годзе. Скончыла будаўнічы факультэт Наваполацкага полі-тэхнічнага інстытуту і філялягіч-ны факультэт Палтаўскага пэда-гагічнага ўнівэрсытэту. 3 1987 году жыве ў Палтаве. Працуе рэдактарам тэлебачаньня Палтаўскай абласной дзяржаў-най тэлерадыёкампаніі “Лтава”. Аўтар і рэжысэр каля 100 даку-мэнтальных фільмаў і тэлевізій-ных перадач. Сяброўка Саюзаў пісьменьнікаў Беларусі і Ўкраі-ны, Нацыянальнага Саюзу жур-налістаў і Саюзу кінематаграфіс- таўУкраіны. Ляўрэат літаратурна-мастацкай прэміі імя Васіля Сіманенка. Аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыядычнай прэсе Беларусі і Ўкраіны, пяці паэтычных зборнікаў: “Пацеркі” (1994), “Пачакай, мая птушка” (1998), “Лясная панна” (2001), “Кветка гарынь” (2005), “Дві землі — дві долі” (2006). Вершы Іны Снарскай перакладаліся ўкраінскаю, румын-скаю, ангельскаю мовамі. Іна Снарская — сяброўка Вялікай Рады ЗБС “Бацькаўшчына”, кіраў-нік культурна-асьветнага аб’яднаньня беларусаў Палтавы “Агніца”. ДВА НЕБЫ Жыцьцё Спачатку ляцела. Пасьля - бегла. Пасьля - ішла. Пасьля - паўзла. Нарэшце лягла нерухома -I... зноў паляцела. * * * Душа ляцела да зямлі, Гарэлі крылы, Ляцела з зорных гарадоў На бераг мілы. 158 БЕЛАРУС 2011 СНАРСКАЯ Іна Прагорклы дым у твар ёй біў, Ня ўбачыць сьвету. Душа дарогаю зьлягла Ад злога ветру. Душа, душа, ты да каго Хваробнай ноччу? У полі вогнішча трымціць I сьлепіць вочы. Як дацягнуць ёй да зямлі У град і зьлівы, Калі, счарнелая ўжо ўся, Згубіла крылы. Як дасьпяваць ёй да зары, Зары прарочай, Дзе па рацэ вянок плыве, Вянок сірочы. * * * Mae лясы ўпляліся ў неба -Зара, ўздыхні. Табе лясы далёка несьці, Прыляж, спачні. Зара, даруй, напоі неба Я п’ю з каўша. Mae лясы ня просяць хлеба, Як і душа. * * * Мы - дрэвы, бяссонныя дрэвы. Далей і далей ад зямлі Ляцім пад шаленства мяцелі, Пад міты шаўковай травы. Мы - дрэвы. Пішыце лісты нам На крыльцах сівых матылькоў, На павуцінках асеньніх, На лапах галодных ваўкоў. БЕЛАРУС 2011 159 СНАРСКАЯ Іна Далей і далей ад карэньня... Мы прагнем, як волі, нябёс, Ды цяжка нам стаць на калені, Прыняць адзінокі наш лёс. I цяжка, і позна вярнуцца... Галінкаю стыне рука, I не дае азірнуцца Кара - лубяная рака. * * * Гара кідалася пад ногі, Зару лаві. Ліпнёвым сьветлавокім ліўнем Зямля ў крыві. Што не памёрла - прысьмірэла, Я п’ю з рукі. А на руінах вэлюм белы -Радкі, радкі... Гара кідалася пад ногі. Лаві расу, Яе жывой, яе гарачай He данясу. Гаручаю, апошняй кропляй Ляціць зямля. Гара кідалася пад ногі, Нібы зьмяя. Калі імгненьне стане векам, Гарбом сівым, Гара падставіць небу плечы, Як херувім.