* * * Я не беларус, я тутэйшы - казаў бацька, які добра размаўляў на бела-рускай, расейскай, польскай, ідыш, трохі нямецкай, бо ў сваім дзяцінстве лавіў рыбу ў Менску на Сьвіслачы разам з расейскімі, польскімі і габрэй-скімі хлопцамі, а потым перажыў дзьве нямецкія акупацыі - армію Людэн- БЕЛАРУС 2011 193 ТАРАНОВІЧ Алесь дорфа ў 17-м годзе і армію Гудэрыяна ў 41-м годзе. Ён бачыў у Менску Пілсудзкага пад час яго знакамітага выступленьня: “Беларусы, я зьвяртаю-ся да вас як роўны да роўных!” Потым бачыў Тухачэўскага і Якіра. Ягоны бацька служыў у Балак-Балаховіча. Калі б нехта ў дзяцінстве сказаў мне, што і я буду размаўляць на гэтых жа мовах, больш таго, што буду жыць у Нямеччыне і пісаць у габрэйскія друкаваныя выданьні - я б палічыў гэта вар’яцтвам... * * * Сцэнар эміграцыі - гэта заўсёды вынік сумяшчэньня лёгікі пэўнага ча-лавечага жыцьця і сацыяльна-палітычнай раскладкі сілаў у культуры на вызначаных тэрыторыях. Нядзіўна, што зь Беларусі ад’яжджаюць па-інша-му, чым з Расеі або Летувы. Зь Беларусі эмігравалі заўсёды. I ў савецкі час, і ў рэвалюцыю, і да рэ-валюцыі. У час Францыска Скарыны і да яго. Важна ня тое, хто і калі эміграваў, а тое, што эміграцыя для беларуса - паняцьце натуральнае. I тэма разрыву з Радзімаю ў яго востра не стаяла. Гэтага няма ні ў традыцыі беларускай літаратуры, няма ні ў В. Быкава, ні ў I. Дамейкі, ні ў М. Шагала, ні у пась-ляваеннай эміграцыі. А вось у расейскіх пісьменьнікаў заўсёды стаяла востра. Адзін Дас-таеўскі чаго варты: «Лепш быць сасланым у Сыбір, чым жыць тут» (гэта ён пра Нямеччыну XIX ст.). * * * Памру і стану нямецкай зямлёю. Зьмяшаюся з прахам Гётэ і Дзюрэра. He, лепш Рэмарка. Мне ён падабаецца больш. * * * Маці даўно ўжо няма на сьвеце, я забыў цяпло яе рук. Але тут, у Ня-меччыне, я сустрэў маці. Фрау Герыке, супрацоўніцу нашай фірмы і маці майго шэфа - Марціна. Энэргічная, дзелавая, мудрая і бясконца добрая. Штораз, калі жыцьцё зьбівае мяне з ног, яна дапамагае ўстаць. Яе муж ваяваў на Ўсходнім фронце, распавядаў ёй, які прыгожы Кіеў увесну. Яна жадала б зьезьдзіць туды. Чаму розьніца паміж сталымі нем-камі і маладымі такая вялікая? У мяне няма братоў, але тут, у Бэрліне, братам мне стаў Марцін, мой шэф. Чалавек, які сумяшчае ў сабе зацятасьць фанатыка, устойлівасьць спартанца і высакароднасьць патрыцыя. Я ўдзячны яму за тое, што ён наву-чыў мяне, як трэба працаваць у калектыве... А яшчэ я ўдзячны Рэмарку за тое, што паказаў, якое павінна быць сяб-роўства. Лютэру за тое, што адкрыў для мяне Бога. Дзюрэру за тое, што навучыў мяне маляваць. 194 БЕЛАРУС 2011 ТАРАНОВІЧ Алесь Цвэйгу за тое, што адкрыў для мяне мастацтва пісьменьніка. Фрэйду за тое, што навучыў правільным узаемаадносінам у сям’і. Ніцшэ за тое, што дапамог зразумець сутнасьць жанчыны (ня фразай пра пугу). Невядомаму будаўніку сабору ў Ульме за тое, што навучыў якасьці працы. Незнаёмай бабульцы, што даглядае магілы савецкіх ваеннапалонных у Баварыі, за тое, што так пачалося маё разуменьне немцаў. * * * 3 Набокава: “Я ніколі не вярнуся. Уся Расея, якая мне патрэбна, - заўсёды са мной - літаратура, мова, уласнае дзяцінства”. “Ubi bene, ibi patria” - “Радзіма - гэта там, дзе табе добра” - казалі старажытныя рымляне. * * * Прыходзіць той момант, калі ты раптам разумееш, што ўрос у гэтае грамадзтва, у гэтую краіну, у гэты народ. Стаў жыць ягонымі сьвятамі і буд-нямі, радасьцямі і смуткамі, традыцыямі і звычаямі. Стаў прарастаць у гэ-тую цьвёрдую зямлю, пусьціў карані, арганічна ўплёў сваю мэнтальнасьць у тутэйшую. Знаходзіш іншае гучаньне слову “касмапалітызм”. Бо гэта -натуральны стан вольнага чалавека, здольнага жыць там, дзе жадаеш і як жадаеш. Можна палюбіць чужую краіну ня толькі ў знак падзякі, але і та-му, што яна апынулася блізкай тваім мроям і паданьням аб жыцьці, за тыя новыя небасхілы спазнаньня, што ты ў ёй набыў, за тыя новыя якасьці ў са-бе, аб якіх ты не падазраваў. Ванька-ўстанька ў табе адбыўся... ( Скарочана) Бэрлін, 1998 - 2010 гг. БЕЛАРУС 2011 195 ШАМЕНЬКА Юрась ШАМЕЦЬКА Юрась нара-дзіўся і вырас у Менску. 3 1997-га жыве і працуе ў Атаве, Канада. Публікацыі ягоных вершаў у аль-манаху “Беларус”, у часапісах “Маладосьць” і “Дзеяслоў” вы-клікалі зацікаўлены водгук ня толькі чытачоў, але і крытыкаў, літаратуразнаўцаў. I гэта нату-ральна, бо вершы Юрася Ша-мецькі шматасацыятыўныя, шчы-рыя пачуцьцямі і думкамі, пашы-раюць прастору беларускай па-эзіі. Юрась Шамецька — аўтар кнігі вершаў “Шлях да вяртань-ня”, якая выйшла сёлета ў мен-скім выдавецтве “Беларускі кні-газбор”. Тры вершы пра каханьне 1 Неба падае з рук... Пачынаецца восень... Сьветлагорскія сосны ўрастаюць у просінь. Суцяшаюся цішай напярэдадні ночы, шлях шукаю з вакзала, што лёс напрарочыў. Мне пашарпанасьць сьцен не дае памыліцца... Ты мяне сустракаеш, мне ужо не спыніцца. А сумненьні даўно спадзяваньняў ня варты... - Ты прыехаў? Паедзеш, напэўна, ня заўтра? I пяшчотна глядзіш... Небу робіцца лёгка, Баха граць не спыняецца радыёкропка. I зьбірае ў раку неба кропелькі волі... - Безь цябе я назад не паеду ніколі. 2 Зьяўленьне дзён даўгіх бясконца там, дзе начныя сьветлафоры сьвятло давалі, быццам сонца, 196 БЕЛАРУС 2011 ШАМЕНЬКА Юрась а лямпачку на калідоры мы не ўключалі. Нас трымала свабода, каб сябе спазнаць... Жыцьцё нічым не замінала свой шлях той ноччу пачынаць. Гадзіньнік цікаў неспакойна... Было дванаццаць, можа, болей... Лёс падаваўся выпадковым, нібыта кніжным. Хутка, вольна час раздаваў жыцьця авансы... А я глядзеў табе у вочы, каб не лічыць апошнім шанцам чароўны край той доўгай ночы. 3 Цені ня маюць адценьняў... Зьлёгкасьцю па правадах перасылаюць імгненьні аб непакорлівых снах. Дні не дадуць стаць рашучым, і, абляцеўшы прастор, час можа стаць балючым -ты ж адвядзеш мой дакор. Раптам успомнім пра ноты -і, каб сябе адшукаць, мы да наступнай суботы будзем па нотах сьпяваць. Музыка зробіцца сталай, доўга трымаўшы цяпло... Ценямі целаў каханых будзем ляцець на сьвятло. * * * He шукаю я пары змаганьня, не бывае тут пары дажджоў... Ў Менск стары, як крылы для вяртаньня, я білет шчасьлівы не знайшоў. БЕЛАРУС 2011 197 Ш AMELlbKA Юрась Горад мой бяз золата і бронзы, абмінуўшы славу і прэстыж, ў скрыжаваньнях вуліцаў бясконцых знойдзе мне мой ратавальны крыж. Я блукаю, каб знайсьці адказы... Ён, як храм, стаіць паміж вятроў -горад непакораны ў паразах, не зламаны дзідамі вякоў. Ён і сёньня дорыць водар чысты, ў акварэльных променях дажджу, дапаможа вызначыць празрыста шлях адзіны, па якім пайду. Пачатак зімы 1 У Менску рана - тры гадзіны ночы. Яшчэ ня сплю - ў Атаве толькі восем... У прагны час, каб не бурыць сьвяточнасьць, на сем гадзін працягне вечар восень... Тут дрэвы не пазначаны на мапах, Шато Лаўр’ер* мне адчыняе дзьверы... Вось цяжка цягнуць ваяры гарматы на помніку... Мне іх ня бачна веры... Веленавым сьвятлом цякуць хвіліны па вуліцах... Зусім не разумею -чаму губляюць годныя ліцьвіны свой шанц апошні... Цёмны вечар грэе... Я ж слухаю этэрны шум прасторы... У Менску - тры, а мне няма жаданьня зноў аб’язджаць дарожныя заторы і не лічыць свой шлях выратаваньнем. 2 Зіма... Няма куды сьпяшацца... Жыцьцё лірычным вернецца настроем, анёлы пастараюцца застацца, -малююць неба фарбай неспакою. Мне не знайсьці (ня чутна нават слова) свой шлях, што застаецца выпадковым... Іду адзін, каб адшукаць сьвятое, наіўнае, жывое навакольле... 198 БЕЛАРУС 2011 ШАМЕНЬКА Юрась Няма праспэктаў, толькі ёсьць гайўэі, -He разважай... На газ мацней націсьні... На хвалях радыё мажорны вецер вее, і раніцай тут малако ня кісьне. А голас вечнасьці праўдзівы вецер сее... Надвор’е кепскае, а горад не пусьцее. Ў маім жаданьні восень не старэе... Халодным днём Шато Лаўр’ер сагрэе... 3 Пачатак там, дзе скончыцца жыцьцё, дзе кожная хвіліна - адкрыцьцё адлюстраваньня... Сьветлым сном астыў мой горад, што няспынна, ціха плыў, а потым перайшоў на жорсткі бег... У парк іду... Кладзецца першы сьнег... Халодны край паўстане ў поўны рост, мне вершам нагадае Роберт Фрост пра восень, без жаданьня даказаць, а толькі ісьціну забытую сказаць: калі ў цябе ёсьць хоць адзін чытач, то варта вершы для яго пісаць і чуць свой голас ў поўнай цішыні, і разумець, што больш вы не адны... Раку Атаву Сьвіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць. 4 Зноў восень адступіла ад сталіцы і коньніца непадуладных лісьцяў ня вернецца... Ей болей не спыніцца... Па лужах скачуць спрытныя сініцы... Я неба падзяляю на кварталы, тут сьцёк вады пралічаны дакладна... Вось толькі часу засталося мала -прастора слова выдалена з заўтра. Ужо без спадзяваньня на нябёсы, каб не губляць апошнюю магчымасьць, раблю свой крок насустрач снам і лёсу і не пытаю: “Дзе ж яна, айчына?” Мне годным падаецца лёс адданы, “Куды ісьці?” - здаецца, не пытаньне... Далёкі край зноў хараство стварае, і чысты сьнег над горадам лунае. * Шато Ааўр’ер — гатэль у Атаве. БЕЛАРУС 2011 199 ШАМЕНЬКА Юрась Пазл Па дзьвюх дарогах не пайсьці, -я тут не выбіраю. У думках час не абыйсьці, -ня ведаю, што далей... Расьце сунічнік на двары... Часьцей мяне вяртае ў дзіцячы лес, да той пары, якой даўно ня маю. Зьмяняе правілы парой свабода на выгнаньні, яна здаецца мне гульнёй, гульнёй выпрабаваньняў. Сухі дрымотнік на вакне дзяцінства мне вяртае... Няпросты пазл на стале з пражытых дзён складаю. * * * A С. У рэчкі мудрасьці вучуся і не страшуся глыбіні. Я адчуваю, што вярнуся у надыходзячыя дні. Паўстануць вобразы над плыньню... Мне іх ужо не абмінуць... Вось вечар у тумане стыне, і берагі ракі плывуць. У рэчкі лёгкасьці вучуся, бязьмежжа вечнасьці цаню, і быць сабою не баюся, няўдзячнасьць лёсу абміну. Вучуся жыць жыцьцём празрыстым і разумею, што знайду свой шлях зямны, каб словам чыстым душы памераць глыбіню. ^?^gW#) 200 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс ШЧУР Макс (нар. 5.12.1977, Берасьце) жыве ў Чэхіі з 1998 году, за гэты час выдаў зборнікі вершаў “Амфітэатар” (Гданьск, 1999), “Раньні збор” (Стак-гольм, 2006) і “Амальгама” (Менск, 2010), а таксама кнігу прозы “Ліст, знойдзе-ны на папялішчы” (Познань, 2011). За раман “Там, дзе нас няма” атрымаў у 2004 г. прэмію Янкі Юхнаўца. Пе-ракладае з гішпанскай, ан-гельскай, чэскай і славац-кай моваў. Апрача “Белару-са” публікуецца збольшага