Сайфэрт Здаецца, мы можам любіць толькі тых, каго ўжо аднойчы любілі. Глядзімся ў люстэркавы часу трыптых, як мы, пэрманэнтна-лябільны, БЕЛАРУС 2011 209 ШЧУР Макс і бачым сябе, якіх нам закарціць -расказваць пра гэта ня мне вам, як веры ў самога сябе маккартызм буяць замінае сумневам. Надзеўшы на грудзі пляўкоў пенапляст, трымаемся ўсьцяж на паверхні люстэрка, і поўхі чарговае “плясь” наш вобраз ад нас не адверне. У крохкасьці міту - ці наша віна? Трывалая ў ім толькі рамка. Ад погляду, што не намацвае дна, усім часам робіцца мляўка. У тварах сваіх любім рысы бацькоў і зь імі ідзем на збліжэньне, а не на таран, хаця той часьцяком і ўявіцца нам, як збавеньне. Хацелася б, каб заняло зноўку дых і мову - але да той хвілі мы будзем імкнуцца любіць толькі тых, каго ўжо дагэтуль любілі. * * * Тваё плячо зіхціць, як хваля пад банькай-лупай... да нябёс яно ў эмоцыяў навале ўздымае скуры сонны плёс. Тваё плячо зіхціць, як горад, і я, нібы турыст начны, ныраю ў лябірынт ягоны зь зіхценьня поўнымі вачмі. * л * Вясна - ня зьмена тэмпэратуры ці зьмена даты ў календары, а новы ген, іншы тып культуры: На ногі! Лезь са зьвярынай скуры, кінь лук і дзіду - жні, сей, ары! 210 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс Загадны лад - там, дзе быў абвесны: у поле чыстае - ура, джгай! Чуеш, як першымі на прадвесьні рабочыя з стрэшнае верхатуры сьнягоў страсаць пачалі ўраджай? Летні час Ня памятаю, каб трынаццаць год назад, на ўцёках цягніком з таго тысячагодзьдзя, я - не, не паліцай, але й не партызан — на эўрапейскі час гадзіньнік пераводзіў. Хутчэй наадварот: нібы сустрэчны крок, з павагі да майго былога хранатопа (насустрач дзеду ўнук рабіў такі ж рывок) сябе на летні час перавяла Эўропа. * * A ...And then the lighting of the lamps. T. S. Eliot Сутоньне тут як тут - мы не пасьпелі выйсьці насустрач, прывітаць - яно прыйшло само, засьпеўшы ў ложку нас. Нашто імчаць кудысьці, на шпонку замыкаць ваконнае трумо? Нічога да быцьця мы тым не дадамо. Зноў выбрацца ўдваіх - вярнуцца паасобку, і зноўку - не туды, куды б хацеў інстынкт? Зноў з тысячы карун прапіць ня больш за сотку пры спробе пераплыць якісьці ўяўны Стыкс? 3 нагоды, безь яе? Па шчырасьці, it stinks. У лепшыя часы - усё было часовым, на хуткую руку, як спроба, як эскіз, цяпер - наадварот, трывае. Дык чаго вам? Вунь, гледзячы на вас, у дзежцы Месяц скіс, трымаючыся, каб ня выблявацца ўніз. Сябе мы раздалі ў вар’яцтве рэпэтыцый -хай, хоць без гледачоў, ідзе далей сэанс, дэрньера. Балазе, ільга ўжо не пытацца, ці быў у стужцы сэнс - ён не кранае нас: у апаратнай лепш пакруцім “True romance". БЕЛАРУС 2011 211 ШЧУР Макс * * * Глыбокая восень люструецца ў раньняй вясьне -блізьняты, якіх, апроч маці, ніхто не адрозьніць. Яшчэ й праз гады падабенства зьдзіўляе мяне: рэальнасьць п’яніць, успамін нечакана цьвярозіць. Мне зноўку здаецца: я дзесьці, далёка ня тут, ці ўвосені ў Пінску, ці ўвесну - на высьпе, ля мора... Ніколі ня скінуць Уявы шчасьлівы хамут, пакуль будзе біцца халоднае сэрца курсора. Прыехаць на вёску - заўжды апынуцца бліжэй да неба, да зорак над нізкай мяжой акаёму, і - так, да зямлі, ды ня ў сэнсе “прыродных” клішэ: да могілак, вечнасьці. Цішы згадаць аксыёму. * * A Я жыву, - як той Ірэнэа Фунэс, што ўпаў не з каня, а з дуба на кактус, і застаўся на ўсё жыцьцё інвалідам, -не ствараючы новых асацыяцый, у адной вясьне канца дзевяностых, дзе любая дробязь незабыўная: сэкс без аргазмаў і вычварэньняў, шмат любові, сонца і алькаголю, і найперш - пачуцьцё свабоды і сэнсу. Што было пазьней? Няўдалыя спробы заснуць пасьля рэзкага абуджэньня, зразумець прыроду свайго збачэнства, апісаць для іншых яго сымптомы. Немагчыма назваць гэта ўсё “цікавым”. Хто мяне цікавіў - застаўся ў ценю, каго я цікавіў - зрабіўся прымхай. Што ж, ня варта пераацэньваць сучаснасьць: кожны момант часу ня меней значны. Але мне прыемнае ўсьведамленьне, што ёсьць пэўныя рэчы, што не праходзяць: маладосьць, шаленства, удзячнасьць, вернасьць, Борхэс, Фрэдзі, матэ, пахмельле, восень. 212 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс * * * Шчэ з Лысай гары не пасьпелі прыбраць трох крыжоў, а ўжо на яе наляцелі з-за лесу вядзьмаркі. У жыцьці сялянаў яшчэ Першамай не ўвайшоў -сьвяткуйце яго, гарадзкія. Тут іншае шоў. Нат “ІІІкоды” гасьцей выглядаюць, нібы іншамаркі. Падстава для сьвята - ня Маха, ня “Фаўст”, а настрой. Тут кніг не чытаюць, тут ведаюць зьмест апрыёры. Тут тройцы акордаў пануе стары “дамастрой”, тут бацька аднолькавы з сынам, нявеста - зь сястрой, а час, як струменьчык смалы - больш густы й пакрыёмы. Прастора - прасьцейшая, без гарадзкой крывізны, бо погляд з пагорку выпроствае сьцежку лясную, і сьніш ад віна нечакана бязьвінныя сны, і боскі спакой - па-ранейшаму невыязны з красы навакольнай, хоць бога даўно не існуе. Хайку II Пасьля дня ў турыстычным горадзе ўвечары заходжу пераведаць машыну -майго новага японскага сябра. * * * На падушку пакласьці голаў заместа плахі і чакаць, покуль прыйдзе сон яе адсячы. Сьніць глыбіні, колеры, гукі і нават пахі, сваякоў па духу - па ўжо згаданым мячы. За падобны сьвет налажыць галавой ня страшна -ён табе-друкарцы дыктуе за вершам верш, і пакуль ён ёсьць, ты сам сабе магараджа. Сумна толькі, што ён існуе, дакуль жывеш. к. к. 1 Твая прысутнасьць ці адсутнасьць фармуе адчуваньні дзён, БЕЛАРУС 2011 213 ШЧУР Макс назоваў звыклую абсурднасьць, што час ладуе шалудзьдзём, канкрэтным напаўняе зьместам: з табою дзень - выходны дзень. А так я ў дзень - сам-насам зь местам, якой ён маскі ні надзень. 2 Мы абралі жыцьцё ў тлустых сьценах гістарычнага цэнтру, каб людзям не чуваць было нашых крыкаў; калі ж людзі ўсё-ткі іх чуюць, то й праз сто гадоў будуць блытаць голас наш з галасамі зданяў гістарычнага цэнтру. Navalis* Россып сьветлаў расьцягвае скуру бубна, пакуль, накшталт бубеннай балонкі, тая з грукатам перастрэлкі ня покне. Барочная музыка невыдумна падкрэсьлівае рамантычнасьць поўні. Гэтак гінуць у часе сьмерці нэўроны, пускаючы задоўжаныя абдымкі. Човен дыміцца, бы патаплёны. Турысты з сабою адносяць здымкі, ты з сабою ў мазгох - гэты верш няроўны, і думаеш, ці б Наваліс пагадзіўся зь яго назовам. * фаервэрк на Вэлтаве ў гонар сьвятога Яна Нэпамуцкага 214 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс Экзэкуныя “Вёска пазбаўляе духоўнага чалавека ўсяго і не дае яму (амаль) нічо-га... яна шторазу духоўна яго спусташае і ўрэшце зьнішчае". Томас Бэрнгард, “Пляменьнік Вітгэнштайна” Тук-тук-тук-тук. Тук-тук-тук. Тук-тук-тук-тук-тук-тук. На вёсцы мяне штодня абуджае мой даўні таварыш - дзяцел. Гэта нашмат горш за будзільнік - той ільга прынамсі выключыць, нават усь-лепкі, у стане паўсну. Зь дзятлам зрабіць немагчыма папросту ні халеры. Ён, відавочна, упадабаў драўляны кавалак страхі проста над маёй галавой, і хоць ты яго забі, але ён заўсёды будзе вяртацца штораніцы на тое самае месца, у адзін і той жа час. Здаецца, з дапамогай азбукі Морзэ дзяцел імкнецца паведаміць мне штосьці важнае. Альбо проста хоча прадзяўбціся скрозь дрэва да маёй галавы, каб выкалупаць зь яе апошнія мазгі. Пада-зраю, што, калі так станецца, ён будзе расчараваны - яму ня будзе асабліва чым пажывіцца. Каторая гадзіна? Гэтае пытаньне я задаю сабе цалкам аўтаматычна, нягледзячы на тое, што яно мяне зусім не цікавіць. Дый чаму яно павінна мяне цікавіць? Каб даведацца, колькі я спаў? Я ведаю, колькі - доўга. Таму мне, шчыра кажучы, нават боязна зірнуць на будзільнік. Зрэшты, адсюль яго не відаць. Дакладней, відаць, але я ня бачу стрэлак - у мяне слабы зрок. Канец канцоў, якая розьніца, каторая гадзіна? Што гэта мяняе? Хіба Heft-Kan лічба можа прымусіць мяне ўстаць? Вось ужо некалькі месяцаў, якія здаюцца тыднямі, я замкнёны ў гэтай кватэры. He, мяне ніхто не замыкаў - я сам замкнуўся. Зрэшты, маню - за-мыкаў. Замкнула жонка, пасьля таго як сыйшла. Памятаю яшчэ, што мая годнасьць не дазволіла мне затрымаць яе. Я разыйшоўся зь ёю нейкі час таму, на дзень сьвятога Валянціна, так бы мовіць, зрабіў сам сабе і ёй падарунак - гэта было самае лепшае і самае нявіннае, што я мог прыдумаць. Усе далейшыя крокі ў нашых адносінах, ве-рагодна, былі б гвалтоўнымі, прычым з абодвух бакоў. Наагул, не разумею, што бачаць людзі, асабліва маладыя, у дні сьвятога Валянціна. Чаго яны па ім так шалеюць? Падазраю, што гэтае сьвята наагул зладзілі, каб пера-шкодзіць карнавалу. Яно - наўпростая супрацьлегласьць і процівага паган-скаму Купальлю. Купальле - сьвята наладжваньня новых стасункаў, Ва-лянцін - пацьверджаньня старых. Купальле (заўважце, нашае традыцый-нае сьвята) - сьвята здрады, Валянцін - сьвята вернасьці, у нейкай ступені нават цнатлівасьці. Хіба гэта ня сумна? Зрэшты, менавіта таму на Валянціна здрада ці прынамсі бойка з каха-ным чалавекам - найсаладзейшы з учынкаў. Хаця наш з жонкаю разыход быў прадвызначаны задоўга да таго дня: ён нагадаў мне сто разоў адкладзе-ную партыю ў шахматы, хіба што ролю хадоў у ёй адыгрывалі пытаньні. Мне здавалася, што я загнаў яе ў безвыходнае становішча, у кут, у цуг-цванг - але яна, уяўляеце, сказала мне, што ўвесь гэты час гуляла са мною БЕЛАРУС 2011 215 ШЧУР Макс ня ў шахматы, а ў паддаўкі! Такім чынам, выйшла, што яна перамагла. Чор-ныя здаліся. Так ва ўсім: я жыву сваё жыцьцё (першапачатковы сцэнар яко-га, відаць, аддалі на рэалізацыю больш таленавітаму рэжысэру) бяздарна і залішне таропка - дакладна так, як гуляю ў шахматы. Хуткі пачатак, ата-ка, напор - які захлынаецца, будучы залішне непрадуманым, гусарскім, ры-зыкоўным, а потым - доўгая пакута, неахвота здавацца, адчайны супраціў, невыноснае чаканьне паступовага, павольнага, але пэўнага разгрому. Чаму я ўсё-ткі насамрэч зь ёю разыйшоўся? Напэўна, ад суму. Заўсё-ды надыходзіць час, калі чалавек адчувае, што пара кінуць прымаць той ці іншы наркотык. Пік маёй цікавасьці да жанчын прыйшоўся на папярэднія 5-6 гадоў - гэта быў час, які прырода дала мне на завядзеньне сям’і й тры-валага монагамнага стасунку, аднак я легкадумна не скарыстаў яго, і цяпер прыродзе няма чаго прапанаваць мне ў якасьці мадэлі звычайнага чалаве-чага шчасьця. Магчыма, вы параілі б мне зноў закахацца? Маўляў, кожнае наступ-нае каханьне вылечвае папярэдняе, бля-бля-бля... Я спрабаваў - не дапа-магло. Відаць, я занадта стомлены ад і для гэтай гульні, якой чалавек выму-шаны аддаваць сябе ўсяго, насуперак парадзе ірляндзкага барда. Я ня над-та азартны тып і ніколі ім ня быў. Любы стасунак з жанчынай нагадвае мне нават не гульню, а нейкі іншы, нашмат меней цікавы спорт, у якім залік ідзе не на галы, а на час ці на атрыманыя пункты: хто першы ўцячэ, хто больш разоў здрадзіць... Які сэнс паўтараць з кімсьці новым тыя самыя, даўно за-вучаныя з кімсьці яшчэ рытуалы?