на ўласнай вэб-старонцы www.niamiesta.se, у альманаху “Запісы БІНіМ”, часапісах “Дзеяслоў” і “Analogon” (Чэхія). Сёлета ягоны пераклад паэмы Карла Гінэка Махі “Май” (“Дзеяслоў”, № 48, 2010) быў намінаваны на прэмію часапіса “Прайдзісьвет”. Урывак з элегіі (з новых вершаў) Перакладчыку Гэрбэрта Ю. Б. Паўзе жыцьцё, бягуць спаборніцтвы, дванаццаці падгруп парад у наступ клінам ператворыцца, і зноў старонка перагорнецца наперад, анібы назад. Ізноў, застаўшыся ў плюс-мінусе, мы будзем гінуць за мэтал і верыць, што канёк нас вынесе, нібы пры князі Гедымінасе, у бітвы казачны фінал, БЕЛАРУС 2011 201 ШЧУР Макс дзе, бы ў гадронавым каляйдэры, цягнік урэжацца ў цягнік, усіх адужаюць аўтсайдэры, зайздросьнікі памруць ад зайздрасьці, і прыз дадуць - не ацаніць! Да мэты рушым паступова мы, ды ўжо цяпер займае дых, калі знаёмімся мы з новымі высокіх курсаў прапановамі замест ранейшых курсавых. Усё залежнае ад жэрабя, пашчасьціць - будзе “заі...ца”... Трыюмфу прага людажэрная разьменіць талент на кішэнныя й падкажа нумар жарабца. Жыцьцё — гульня і пры ўзурпатары... Як той казаў - carpe diem... I мы, адчайныя заўзятары, зноў на быцьця таталізатары з сабой самімі прайграем. * * * Працягваецца трыццацігадовая вайна. Б’юць сьнегам мокрыя гарматы. Адзіна для дзяцей “хлапушкі - сьвяты”. Ані зязюля з хаткі носу не высоўвае. Сьвет вадзяністы зьмерз, паводле Талеса: зіма сама ідзе да Магамэта. Вечны паўтор - любога мага мэта: - Дзе ты была так доўгі час? - Вярталася... Аблазіць футра, вапна, й скура лупіцца, у ролі елкі - шчэць на падбародзьдзі. Паабяцай сабе ў наступным годзе вянок-гняздо - халупу ў Мнехалупіцах. (Хутчэй, набыць Галгофу мне б патрафіла, каб помнік збудаваць нерукатворны.) Ды час не надыйшоў паводле графіка. Зажыва пахаванаму ў кавярні, з усіх трафеяў мне належыць “Трафіка”*. * тытунёвая крама (чэс.); мае таксама значаньне “sinecura” 202 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс Гонка Прыход “Збавіцеля”? Паклёп! Няма адкуль чакаць падмогі. Жыцьцё: суцэльны бія-Тлён, каб выйграць - трэ рассунуць ногі. Магчымых мэт - заўсёды пяць. Каб у нулях магчы застацца, зьдзяцінства вучымся трапляць, зрок чорных зрэнак усыпляць, ня даць ім шанцу адстраляцца. Імкне лыжня - трамвай, мэтро -вязе сьцяну вянкамі ўвешваць... Узяць ды скіраваць патрон супроць сябе! I штраф: + * * л Калі большасьць зьменіцца ў безаблічнасьць... “Апакаліпсіс заўтра ” Вас не ўратуюць сьпісы ні фэйсбукі, ні пыльныя аналы картатэк, ні пільнасьць гістарычнае навукі з трагедыяй айчыны тэт-а-тэт, ні сумная вядомасьць Герастрата, ні дараваньне бога хрысьціян, ні памяці ў старэчым веку страта -не прычакаць ад іх карысьці вам, і не пазьбегнуць “брацкае” магілы, нягледзячы на “правільную жызьнь” -хіба лічыць за “помнік” слуп пахілы з дыягназам сьмяротным “лукашызм”. * * * Перавялі на Юліянскі каляндар нас, ці мы самі навярнуліся ў іх веру -месяц ня спалі з чыстай салідарнасьці, званкоў чакалі, бы вясновага павеву. БЕЛАРУС 2011 203 ШЧУР Макс Час - затрыманы, сьвяткаваньне перанесена, арышт накладзены на добрыя навіны, пакуль ня ўсе яшчэ вярнуліся з Акрэсьціна альбо з сугучнай з Жодзінам краіны. Але ж як скончыцца бязглузда-доўгі тыдзень, хай не радамі - бо ня ўсё адразу -а з шчыльна сьціснутымі сківіцамі выйдзем адсьвяткаваць сваю часовую паразу. * * * Калі б я жыў у Мюнхене, я б не пісаў паэм, ня йшоў бы ў бар занюханы на сёмую р.т., а толькі на дзясятую, за кілямэтар-два, перамагаць апатыю галёнамі пітва. Калі б я жыў у Мюнхене, вакол была б вясна, набліжаная кухлямі праз тэлескопы дна, і поўню ўпакаваную ў імглісты цэляфан я б, як сваю каханую, скрозь кухаль цалаваў. Conceptual Blending* Сон - як мэтафара ці сэкс, дзе два ў адно злучаюцца, як форма й зьмест прамовы -плынь думак з інтанацыяй кіно -у сплаве ключ стварыўшы адмысловы, што прапускае лёгікі патоп праз вуха ў залюстроўе альхіміста: там ладзіць маскарад ідэй натоўп, спраўляе шлюб з хаўтурамі ўрачыста. 204 ШЧУР Макс Між сьветаў шлях праходзіць нацянькі, і розьніца як ёсьць, дык ёсьць нявелькай: паўсюль ільга жалобныя вянкі паблытаць зь сьвежавыкінутай елкай. л * * к. ж. Шлях на Андзел: Стакгольм пераходзіць у Люнд, дападобіўшыся правінцыйнаму цэнтру. Вось за што я Эўропу любіў і люблю -што адчужанасьць тут выдаюць без рэцэпту. Сонца ліжа на вежах крыжы-ледзянцы ў разьвітальнай пяшчоце, бы маці - дзіцятка, караблі аддаюць, быццам зброю, канцы, і катвіга вісіць, як на гумцы - пальчатка. Разьлілася па люстры няроўным рака гарбылямі віроў, пакамечанай плыні -накрухмаліць бы лёдам... Вал махавіка на парозе малох раскруціў - пільны, пыльны. Выспа - ня рыба-кіт, а бэ-ушны матрац, пад які прасьціну берагоў падтыкнулі. Успамін пра юнацтва штурхае на пляц, бы нясьмелага хлопчыка ў нейчыя гульні. Два натоўпы: адзін, у пасажы - на баль, а другі Папялушкай таўчэцца на пляцы. У абодвух - адны прыгажуні амаль... I няясна, якім варта больш захапляцца. Умка Што з гледзішча гісторыі - прагрэс, з прыватнага - выдатак амуніцыі. Ільга ў васьмідзясятыя “празрэць”, трыюмфу прычакаць над камуністамі, а там - чаго чакаць, чаго хацець? Няўжо - юнацтва вечнага паўтораньня, БЕЛАРУС 2011 205 ШЧУР Макс і з набліжэньнем сьмерці ружавець, нібыта за сваё старэньне сорамна? Ня сорамна! Героям “зорных войн” і “геніям” пары самапіярніцтва шчэ ў Вас бы павучыцца быць сабой, красы людзкой і фальшу выкрывальніца. * * * (а ля Лорка ці раньні Борхэс) Сырэна закочвае ў слоік з фармальдэгідам гістэрыку. Пажар аранжавы ліжа вогнеўпорныя шыбы. Зямля ў лятэксе лёду ільсьніцца напятым чэлесам, і толькі лужыны-шанкры люструюць набліжэньне хваравітай вясны. * * л I сёньня, пэўна ж, нечыя народзіны, якіх я не прыгадваю - чые? Месца і час, спакой нарэшце знойдзены, ды плынь жыцьця спыніцца не дае. Пад паху ўзяўшы том замест тэрмомэтра, чужога лёсу выпісаўшы лек, іду ў засаду, паляўнічы моманта, каб з колькасьці ўспамінаў не сшалець. Хоць трыццаць тры - бракуе ран пад рэбрамі. Зь вянкамі не пакрытай галавой замест Рэмбо ў люстэрку бачыш Рэмбрандта -на сьмех ён абарочваецца свой. Бліжэй ня лішне зь цемрай пазнаёміцца, зь пяра яе крытычным вастрыём, што ўзважыць холадна і выкажацца ёміста: ня сонца - іншых зор ты патрыёт. I ў час адліву, шуму бессэнсоўнага ў адлюдненае вуліцы мяне вітае зорка раньняя, як роўнага, агонь цыгаркі ўбачыўшы ў вакне. 206 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс A * * Як котка, не баяцца вышыні й падзеньня, лёгка крочыць пэўным крокам, ня біцца лбом у дзьверы - “Адчыні!”, а прывідам праходзіць міма вокан. Як котка, быць самому па сабе, не слугаваць, ня дбаць пра век кароткі -магчыма, я ня чуў аб лепшым спосабе быць чалавекам, як у спосаб коткі. Сьвяты Валянцін Сырэна струну нацягнула ўздоўж вуліцы й паслабіла, вуха пусьціўшы зь пятлі. Аб шыбы ўдараюцца рухі цырульніцы, маўляў матылі. У модных кавярнях ахвярамі млявымі вісяць, утварыўшы гурткі, паліто. Гара аздабляе прадмесьце гірляндамі, як цырк шапіто. Адчужаны люд выпадковымі парамі насустрач кіруе, бы дзеці ў садок -як знак, нечытэльнымі і арбітрарнымі, бы костак кідок у геннага варыва таннае месіва: вядуць пацыфістак былых патрулі, і з колькасьці вольнанаёмніц ня весела, бо ты “на мялі”. Урывак з элегіі “Но, пока мне рот не забйлй глйной...” Бродскйй Хоць гара - не Вэзувій, здаецца, што ўнізе - Пампэі, праўда, ім пагражае ня лява, а толькі памыі; на суседняй гары - штосьці кшталту Крамля і курантаў: тэлевіжы зь іх вуснаў здымаюць склады акуратна БЕЛАРУС 2011 207 ШЧУР Макс і на ўсіх падзяляюць. Падчашы - пачэсны занятак. Разяўляюць талеркі галодныя йрты птушанятак. Тут Парыж злаштавалі сабе (ці падобнае штось) мы, ды паколькі ўжо звонку далёка ня шэсьцьдзесят восьмы, вока цешыць, прынамсі, імпэрскі палац Правасудзьдзя: ён пусты, не заняты нікім, і займацца ня будзе -там, бы ў сэйфе, шчэ цепліцца дух кафкіянска-каканскі спарахнелай прынцэсы з абвергнутай досьведам казкі. У куфэрку ляжыш ссохлай муміяй часу юнацтва -трэ чагось наглынацца, каб збавіцца галюцынацый -гэтак шэпчаш сабе, уваходзячы ў даўнюю ролю, што абрыдла табе як актору, так і негерою. Асьвятленьня найменшую зьмену зраньня й на сутоньні, як акула - крывю, адчуваеш, фатон па фатоне, нібы Гамлета-бацькі фантом уваходзіць, ці фатум -асабісты гамон, апрануты пакеплівым фатам. Незьмястоўныя дні спакушаюць на подзьвігі духу (то бок подзьвіг цяпер - ужо здолець дабрацца ў піўнуху); страх застацца сам-насам з фантомам, бяз пары і працы, прымушае ўцякаць цябе ў Зону - прасьцей, нажырацца. Толькі там разумееш усе перавагі самоты, за якую жыцьцём ахвяруеш ці ня ўсё жыцьцё ты, ды яшчэ за магчымасьць сказаць, што й нязванаму госьцю яна ампулу часам падасьць зь незямной прыгажосьцю. * * * (у дзень нараджэньня Ю. Нямцэвіча) Бог сьведка, я ў жыцьці ня быў “паэтам Берасьцейшчыны”, а берасьцейцам - быў. Хадзіў бухаць на МОПРа. На цьмяныя нягледзячы ўяўленьні аб Нямцэвічы, пісалі - хто ўжо як, а вось бухалі - добра. Правінцыя, сябры, яна і ў Афрыцы правінцыя -адкрытая вятрам, раўнінная, як наша. Там дужаюцца з кліматам парывы наравістыя (а клімат: што ў мазгох, што пад нагамі - каша). Пісьмо з геаграфічнымі ня ў згодзе азначэньнямі (найлепшы інструктаж ляцець вас не змушае) -гэта ёсьць толькі сьмешныя фармальныя зачэпкі, што закідае грунт паветранаму шару. 208 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс * л * Зіма вярнулася ня ў кайф (настрой - вясновы), нібыта Біблій нежаданы прадавец: ніяк ня знойдзеш важкіх словаў для адмовы, і перад сьцюжай выпадае чырванець. Ізноўку сьніў ты: з кімсьці спаў, кудысьці ехаў, і ўсё, чаго так пазьбягаеш у жыцьці, як сантымэнтаў - балазе, хапае ўцехаў: напрыклад, проста кніжку ўзяць і ў бар пайсьці, дзе шчэ ільга на локці ўзьнятай цыгарэце амаль па-школьніцку выкрыкваць: “Можна я!” -ды ейны дым да сэрца надта не бярэце: яна пагасьне, дайце час, як кожная. Лічылка Сіняй крэйдай па вадзе рысу ліхтарок вядзе. Хто пяройдзе тую рысу -атрымае проста ў пысу. Хто яе пераплыве -мецьме дзірку ў галаве. Хто б яе надумаў сьцерці -не пазьбегне кіпцяў сьмерці. Ты б хацеў перасячы? Ад пачатку сам лічы! * * * “Таго, што мы любілі -ня можна разьлюбіць’.