Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
там я напісаў табе гэтае смс-паведамленьне і застаўся чакаць калі ты кан-чаткова вернесься адтуль дзе не магла не прысутнічаць мне было неабход-на сустрэцца з табою бязь сьведкаў сам-насам як аўтару з гераіняй ня дзе-ля таго каб ты распавяла мне пра ўсё што з табою здарылася а дзеля таго каб на ўласныя вочы ўбачыць як за гэтыя тры тыдні адсутнасьці ты зьмя-нілася больш чым за тры гады нашага знаёмства
я ведаю што ты атрымала маё паведамленьне таму я па-ранейшаму тут і ча-каю
24.03.2011
^^4^.4^
230
БЕЛАРУС 2011
ЯКІМОВІЧ Валянйіна
ЯКІМОВІЧ Валянціна (да 1976 году Малахоўская) нарадзілася 27 лістапада 1949 году ў г. п. Касьцюкоўка на Гомельш-чыне. У 1973 г. скончыла архітэктурны факультэт БПІ. Працавала архітэктарам, настаўніцай крэсьленьня, жывапісу і на-роднага мастацтва, пэдагогам-арганізата-рам, старэйшым навуковым супрацоўні-кам. 3 1987 году брала ўдзел у працы не-фармальнага маладзёвага аб’яднаньня “Талака”. Сяброўка Беларускага народ-нага фронту (ад 1989 г.), а таксама Тава-рыства беларускай мовы і Беларускага са-юзу фальклярыстаў і фальклёрнага гурта “Дзяньніца”. Народны майстар па вырабе нацыянальных беларускіх строяў. Аўтар шэрагаў культуралягічных артыкулаў і
публікацыяў фальклёрнага і этнаграфічнага характару. 3 канца 1998 го-ду жыве ў ЗША.
△зяйінства майго банькі
Калі да нас у хату на сьвяты прыходзілі аднавяскоўцы на бяседу, то спачатку мне дазвалялася разам зь імі павячэраць за агульным сталом, a потым прасілі засьпяваць песьню. I я, чатырох-пяцігадовая дзяўчынка, узьбіралася на зэдлік і звонкім голасам заводзіла песьню, пачутую з радыё: “Парней так многа хала-га-стых, а я люблю жанатага, ах рана ён завёў сям’ю - пячальна-я гісторыя, я ад сябе любоў та-га-ю, а ад яго - тым боляе ...”
Ці тую, што вельмі любіў сьпяваць мой бацька:
“Пазабыт, пазабро-го-шан з маладых, юны-гы-х лет, сам застаўся сірато-го-ю - шчасьця до-го-лі мне нет...”
Песьні былі расейскія, але я сьпявала іх так, як чула ад дарослых, зь беларускаю манэрай вымаўленьня і гоканьня. Дарослыя задаволена сьмя-яліся, пляскалі ў далоні, а потым я залазіла на печ, дзе на драўляным шась-це ў вузельчыках з марлі віселі запасы сушаных чарніцаў, вішняў, сьліваў і скрылькі грушаў ды яблыкаў. А галоўнае - там захоўвалася вялікая га-лоўка кавалкавага цукру. Яе мы, дзеці, зрэдку, кожны тайком ад усіх, дума-ючы, што іншыя так ня робяць, паціху абгрызалі. Памалу, а таму, як нам здавалася, і зусім незаўважна, галава цукру меншала. Аж пакуль аднойчы
БЕЛАРУС 2011
231
ЯКІМОВІЧ Валянйіна
маці са зьдзіўленьнем не знайшла там невялічкі кавалак ад таго цукру. A пакуль што я сядзела на печы і, як прамакатка, убірала ў сябе ўсё, што ба-чыла і чула. Трэба сказаць, што тады ў час застольля шмат размаўлялі і сьпявалі. Тыя сьпевы прарасьлі ўва мне буйным цьветам, напоўнілі маё жыцьцё і ратавалі нават у самыя цяжкія часіны. А мой бацька ня толькі лепш за ўсіх сьпяваў, але яшчэ й быў вельмі добрым апавядальнікам. 3 тае дзіцячае пары ягоныя апавяданьні пракручваюцца ўва мне як урыўкі паўзабытай кінастужкі, якую зафіксавала памяць.
Дзед Аляксей
Аляксей жыў у вёсцы Акшынка Веткаўскай воласьці Гомельскага па-вету. У шлюбе з Настасьсяй 16 верасьня ў 1903 годзе ў іх нарадзіўся сын Дзьмітры. Хоць сям’я жыла ня ў дужа якім дастатку, за тры гады двац-цацісямігадовы гаспадар збудаваў новую хату. У другой палове каст-рычніка ён марыў перасяліцца зь сям’ёю з бацькавых сеняў, дзе даводзіла-ся дагэтуь туліцца. Перад самымі Пакравамі пайшоў да новае хаты, каб, як той казаў, зрабіць апошні штрых. Сьнег яшчэ ня выпаў, а марозік пад вечар узяўся не слабы. Аляксей палюбаваўся дубовымі масьніцамі падлогі, новай выбеленай печчу, кінуў у яе каменны вугаль, распаліў агонь. Пакуль пры-мацоўваў звонку да ўваходных дзьвярэй каваную ручку з клямкаю, павет-ра ў пакоях пацяплела. Вуглі яшчэ зрэдку цьмяна паблісквалі, калі, скон-чыўшы працу, Аляксей залез на гарачы чарэнь і з асалодай расправіў на ім свае змораныя працаю дужыя плечы. Вырашыў пераначаваць. Каб хата ня выстыла да раньня, у хуткім часе закрыў комін. Прыемнае цяпло разь-лілося па целе, веі зьмежыліся, і ён заснуў крэпкім маладзецкім сном.
Апоўначы прачуўся ад нясьцерпнага галаўнога болю. Кроў, пульсую-чы, шумна і балюча прылівала да скроняў, бы ў іх білі жалезнымі малат-камі. “Угарэў”, - мільганула думка. Хацеў саскочыць зь печы, выйсьці на двор, каб дыхнуць сьвежага паветра, але такія моцныя і пругкія яшчэ ўчора цягліцы неяк абмяклі і ня слухаліся. Ня верачы сабе, ён напружыўся, рвануўся з усяе моцы, каб узьняцца, але толькі слаба варухнуўся, прыўзь-няў галаву, з болем стукнуўся ёй аб цагляны гарачы чарэнь і страціў пры-томнасьць.
Настасься, цяжарная другім сынам, у бяссоньні да раньня кідалася па падушцы, бо гэта была яе першая самотная ноч з тае пары, як яны з Аляксеем пабраліся шюбам.
Зьмітракова школа
Старэйшаму, Міцю, было тры гады, калі ён застаўся бяз бацькі, а тут на божы сьвет зьявілася яшчэ адно немаўлятка - Васілёк. Бяз бацькі жылі бедна, але дзеці расьлі хутка. Маці шыла кашулі навырост, але не пасьпя-вала агледзецца, як яны ўжо былі закароткія і выглядалі на Зьмітраку кур-тата. Ды і прозьвішча было ў іх дзіўнаватае: Куцанковы. Каб дапамагчы маці, у восем год Зьміцер наняўся летам да пана пасьвіць сьвіней. Сінявокі
232
БЕЛАРУС 2011
ЯКІМОВІЧ Валянніна
старэйшы сын, не па ўзросту рослы і шыракаплечы, удаўся ў Аляксея. За лета ён пакрываўся цёмным загарам, а стрыжаныя “пад гаршчок” пшанічныя валасы выгаралі на бела.
Калі ўвосень Зьмітру споўнілся дзевяць год, пан наняў яго целаахоў-нікам да свайго сына, адпраўляючы таго ў школу, каб ніхто не пакрыўдзіў. Паніч быў гультаяваты. Пакуль ён займаўся тым, што лавіў мух і тапіў іх у атраманце ды ўзіраўся ў вакно, Міця, з увагі на свой вялікі рост, сядзеў на самай апошняй парце і ўважліва слухаў усё, аб чым казаў настаўнік. Заад-но ён узяў сабе ў абавязак падказваць панічу адказы на пытаньні настаў-ніка. У хуткім часе аб гэткай сытуацыі настаўнік даклаў пану і заўважыў, што парабак дужа здатны да вучобы. Пан загадаў прыняць хлапчука ў лік навучэнцаў. Гэта надало Зьмітраку яшчэ больш ахвоты вучыцца. Адзіны прадмет, які ён не любіў, было багаслоўе, бо бацюшка быў вельмі злосны і за кожную памылку ці малую правіннасьць моцна біў вучняў па рукох і пля-чох доўгім драўляным кіем, які служыў яму і як указка. Зьміцер і паніч па-сябравалі. Надумаліся яны адпомсьціць таму папу.
Аднаго разу матушка замясіла цеста для велікодных булак і паставіла дзежку перад печчу, каб падыйшло, а сама прылегла ў спальні падрамаць. Паніч стаў звонку вартаваць, каб своечасова папярэдзіць Міцю, калі хто не-чакана зьявіцца. Міця праз адчыненае вакно ўлез у хату, сыпануў жменю махоркі, хуценька перамяшаў яе зь цестам і прыкрыў, як і было, рушніком. Тады ён ціха высьлізнуў тым жа ходам, як і ўвайшоў. 3 усіх ног хлопцы кінуліся ўцякаць і, пераскочыўшы праз плот, разьбегліся ў розныя бакі. Як ні дзіўна, але тая “навука” пайшла на карысьць настаўніку багаслоўя. Бы-вала, ён і зрываўся да крыку, але больш не лупіў вучняў кіем.
Чаравікі
Бяда, што ў Зьмітрака не было ані портак, ані абутку. Гэта ствара-ла вялікую нязручнасьць у школе, дзе былі й дзяўчынкі, якія ўжо зьвярталі на яго сваю ўвагу. Ён насіў даўгую за калена зрэбную кашулю, падпярэза-ную чырвоным тканым паскам, як і большасьць сялянскіх хлапчукоў. Бе-гаць басанож ён прывык ажно да самых халадоў, а лапці не любіў. Бывала, ужо і сьнег выпадзе, а хлопец бяжыць па ім босы, часам здыме з галавы кар-туз, пагрэе ў ім з хвіліну ногі й імчыцца далей, трэба было толькі шпарчэй перабіраць нагамі. Нарэшце вясною, напрыканцы чацьвёртай клясы, маці справіла сыну з грубага лёну порткі і набыла на памер большыя, новенькія, бліскучыя чорненькія чаравікі. Шчасьлівы хлапчына раней выходзіў з дому і, не сьпяшаючыся, з годнасьцю ішоў на заняткі. Каб абутак не знасіўся pa-Heft часу, у школе ён яго здымаў і хаваў у парту, а на ўроках раз-пораз з ра-дасьцю пазіраў на сваю абнову. Ды тут аднаго разу ўдаўся такі сонечны і цёплы вясновы дзень, што як толькі празьвінеў занок з урокаў, Зьміцер, за-быўшыся пра свой абутак, па звычцы пабег дахаты босы. На парозе яго стрэла маці і сувора запыталася пра чаравікі. Зьбянтэжаны хлапчук хутчэй ветру паімчаўся зноў у школу, але нехта гаспадарлівы ўжо прыхапіў іх. Зьмітрок не стрымаўся і ад крыўды горка заплакаў.
БЕЛАРУС 2011
233
ЯКІМОВІЧ Валянйіна
Хлеў
Хата ў сям’і Куцанковых была новая, побач стаяла добрая пуня, а вось хлявок для хатняй жывёлы Аляксей не збудаваў, не хапіла яго маладога жыцьця. У трынаццаць год Дзьмітры адчуваў сябе гаспадаром, адказным за сям’ю. Надумаўся самастойна збудаваць хлеў. Як сыйшоў сьнег, запрог у воз каня і паехаў зь дзесяцігадовым братам у лес. Нялёгка было хлапчукам дзьвухручнай пілой сьпілоўваць сосны, потым сякерамі абсякаць гольле. Пачалі грузіць бярвеньне на воз, зь якіх апошняе было таўставатым. Зьмітрок узваліў верхавіну яго на плячо брата, сам пайшоў да камля, па-куль дайшоў, Васілёк не ўтрымаў цяжкі ствол і паваліўся разам зь ім на зямлю. Так паўтаралася некалькі разоў. Старэйшы брат сварыўся на мало-га і, шкадуючы, абдымаў і плакаў разам зь ім. Тады здагадаліся, паклалі пад нахілам збоку ад воза бярозу і, як па масту, ускацілі перш вершаліну, по-тым і ніжнюю цяжэйшую частку бярвяна. Так набываўся вопыт. Да восені з дапамогаю суседзяў, талакою, удалося завяршыць пабудову хлява.
Паляваньне
3 восені да вясны, узяўшы бацькаву паляўнічую стрэльбу, Зьміцер, як і ўсе вясковыя мужчыны, самастойна хадзіў паляваць на зайцоў, курапа-так і глушцоў. Быў канец лютага, калі падлетак у чарговы раз пайшоў на па-ляваньне. Ён любіў сьцішаны, урачыста затулены сьнегавой бельлю, зьне-рухомелы зімовы лес. Але ў гэты дзень яму ня шэнціла, было толькі не-калькі пустых стрэлаў. Раптам па сьнезе, між ельнічку, мільгануў вогнен-на-руды хвост лісы. Хлопец кінуўся ў той бок, пацэліў, пальнуў, ды зьня-нацку, зусім побач, на ягоным шляху, ашчэрыўшы зубы, зьявілася галод-ная ваўчыца. Амаль ня цэлячы, стрэліў у яе. Параненая зьвяруга зь віска-там кінулася проста на Міцю, але недаскочыла і, паваліўшыся, скрывавіла сьнег. Перапужаны падлетак кінуўся наўцёкі, не разьбіраючы дарогі. Яло-выя лапы балюча сьцябалі па твары. Ня маючы часу, каб перазарадзіць стрэльбу, ён бег не азіраючыся, і зусім побач за сьпіной чуў скачкі й цяж-кае дыханьне ваўчыцы. Заўважыў, што бяжыць неяк па кругу, бо трэці раз прабягае ля адной і той жа сасны, рэзка памяняў напрамак і хутка трапіў у падмерзлую зьверху забалаць. Сьпіна і лоб узмакрэлі, а ваўчыца не адста-вала. Ужо не было чуваць яе дыханьня, але яна неадступна хлюпала па яго-ных сьлядах крок у крок. Выбіваючыся зь сілаў, Зьмітрок вырашыў дабіць параненага зьвера прыкладам стрэльбы, разьвярнуўся і... са зьдзіўленьнем ня ўбачыў нікога побач. За ім ніхто ня гнаўся. Пачало цямнець. Зьмітрок перавёў дыханьне, спакойна агледзеўся, зарыентаваўся ў бок роднай вёскі. Толькі зрабіў некалькі крокаў, як пачуў, бы нехта зноў гоніцца за ім. Цяпер толькі зразумеў, што гэтак хлюпалі на некалькі памераў большыя ягонай нагі бацькавы боты, у якія на гэты раз ён прыбраўся перад паляваньнем. “Сапраўды, у страха вялікія вочы”, - усьміхнуўшыся, падумаў хлапчына.