гэтае настойлівае параўнаньне з спартовым матчам ізноўку здасца табе глупствам але рэч у тым што палітыка сёньня ў так званых цывілізаваных краінах ёсьць перадусім кшталтам забавы то бок тым чым яна заўжды бы-ла для саміх палітыкаў таму няма чаго дзівіцца што аматары паўсюдна й су-цэльна прайграюць прафэсіяналам цяпер я ведаю што гэтае празрыстае параўнаньне было яўна няўдалым праз самую яго празрыстасьць бо вось ужо некалькі тыдняў запар я пазіраю ў вакно і бачу ўсё тое самае што заўжды мне заўжды хапала намаганьня волі каб зьмяніць эмацыйную афарбоўку бачнага вось цяпер напрыклад дастат-кова сабе ўявіць што ты праходзіш па суседняй вуліцы і ня хочаш зайсьці бо мы проста пасварыліся і што пры жаданьні я магу цябе набраць і за-прасіць на традыцыйную сустрэчу ў паблізнай кавярні дзеля замірэньня ты 226 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс можаш вядома адмовіцца сустрэнемся пазьней калі ласка як заўгодна ўба-чымся заўтра несупынна гляджу ў вакно насупраць заўважыўшы найменшы рух як снай-пэр увесь час трапляю позіркам у нейкага незразумелага чалавека ня-пэўнага ўзросту і няясных заняткаў які прытрымліваецца аднаго рэжыму са мною ня сьпіць па начах не не хачу дапускаць думкі што ён кіруецца маім жыцьцёвым рытмам крадзе мой жыцьцёвы рытм не разумею навошта яму так пільна сачыць за мною я ж зусім нічога не зрабіў вось ужо колькі гадоў я ні ў чым ня ўдзельнічаў чым максымальна наблізіўся да сваіх шараговых суайчыньнікаў сяброў якіх язык не павароч-ваецца назваць абываталямі толькі тут я здолеў іх зразумець і па-сапраўд-наму ўзьненавідзець іх на сваім прыкладзе так бы мовіць у сваёй асобе я з тых актораў што насуперак свайму ўяўленьню могуць спадзявацца толькі на мэтоду станіслаўскага то бок мае перажываньні настолькі банальныя што нічога апроч гэтай графічнай формы ня здольнае прыцягнуць да іх чыюсьці ўвагу нямеччына ўвосень я сьмяяўся з фасбіндэра зь ягонай удаванай на камэру ангажаванасьці і вось цяпер апынаюся ў падобнай ролі хіба што ўзімку і мне таксама страшна і я таксама не магу працаваць патрэбна нешта зрабіць ты павінен нешта зрабіць калі не цяпер то ніколі напісаць артыкул сабраць подпісы абураных тутэйшых інтэлектуалаў нібы-та міласьціну выйсьці на мітынг прыйсьці да амбасады пачаць біць у званы й грудзі плюнуць у твар узьняць шум вакол уласнай гіпэрбалічнай дзей-насьці з другога боку здаровы сэнс пазірае на мяне зь непасрэднае будучыні і падказвае мне якім сьмешным я буду сам сабе неўзабаве пасьля таго як усё ператворыцца ў клішэ пагатоў што табе гэта не дапаможа знаёмцы пытаюцца ў кавярнях і на вуліцы што там у вас адбываецца я раб-лю выгляд вельмі дасьведчанага чалавека але стараюся не абрыдаць ім рас-поведамі ў маёй калі так можна сказаць краіне адбываецца штосьці пра што я ўласна ня маю права расказваць і гэтага права мне асабліва бракуе мяне не кранае адсутнасьць права расказваць пра ўсясьветную вайну ці атамную катастрофу ці штосьці падобнае аднак распавесьці пра тое што там адбыва-ецца мне вельмі хацелася б але ж я ня ўмею усё што я ўмею гэта расказваць іншым гісторыі з кніг гісторыі пра гісторыі гэта адзінае што я ведаю ці ду-маю што ведаю дзіўна што калі я казаў ім тое самае трынаццаць гадоў таму ніхто мне ня ве-рыў дый мне самому гэта здавалася фікцыяй няўжо ўсё што я кажу мае на-лёт літаратурнасьці вера ў цывілізацыю пахіснулася ў той жа момант калі пахіснуліся дзьверы ці драўляныя сталы але не таму што яны былі яе апірышчам але таму што БЕЛАРУС 2011 227 ШЧУР Макс немагчыма было датэлефанавацца ў цэнтар гораду было ясна што там са-браліся людзі зь якімі я сябрую ці прынамсі хацеў бы сябраваць але мне бы-ло ў гэтым адмоўлена зрэшты як і ўсе гэтыя гады але ў той вечар гэта асабліва балела ім упершыню нашмат больш чым мне муж сяброўкі пасьля ўсяго што бачыў на ўласныя вочы вярнуўся дахаты з амаль дапітаю пляшкаю каньяку ў руцэ хаця ён непітушчы такое адчуваньне што хто не хацеў трапіцца бо ведаў што можа трапіцца той ня трапіўся але ж ты ніколі дагэтуль ім не траплялася пагатоў у тым го-радзе як гэта ні сьмешна ты толькі госьця ня тое што ў гэтым таксама як я той горад ператварылі ў дасканалую пастку дакладна як у маіх снах хтосьці пастанавіў увасобіць іх у жыцьцё без майго дазволу зрэшты і без майго пра-тэсту ужо толькі за гэта варта было б падаць на іх у суд гэта яўнае пару-шэньне аўтарскіх правоў цікава якой кампэнсацыі я мог бы патрабаваць калі не твайго вяртаньня мабыць ніякай пасьля твайго ад’езду самым сымпатычным мне чалавекам у горадзе за-стаўся віетнамскі гандляр у начной краме катораму ўдалося ажыцьцявіць мару майго жыцьця знайсьці сабе працу падчас якой можна сядзець і чы-таць ён сядзіць за пультам і чытае штоночы віетнамскія дэтэктывы зь ней-кай бясконцай пэйпэрбакавай сэрыі калі ты зьяжджала ён чытаў трэці вы-пуск сэрыі цяпер чытае ўжо дзясяты і ні пра што не пытаецца аднак я ўдзяч-ны яму за гэта ня менш чым за ягоную вечную ўсьмешку званкі наступнага дня прынесьлі ня болей карысьці я хацеў пазваніць каб сказаць як сумуюць па табе кавярні гэтага гораду дзе мы шматразова су-стракаліся ці ня з кожнай зь іх я спрабаваў табе тэлефанаваць вядома толькі праз гэта на іх ня варта вешаць мэмарыяльных шыльдаў але яны ўсё адно там будуць вісець у маёй памяці яшчэ я мог бы сказаць табе што апрача гэтых тэлефанаваньняў на твой і іншыя гадамі незапатрабаваныя нумары мой лад жыцьця ніяк не зьмяніўся што я й дагэтуль быў залежны шмат ад чаго ў тым ліку ад інфармацыі гэта-га самага магутнага наркотыка сучаснасьці але ніколі яшчэ не прымаў яго так часта з жаданьнем раз і назаўжды ачомацца ад гэтага працяглага сну тым часам як сам толькі падаўжаў дзеяньне наркозу бо адсутнасьць навінаў гэта ўрэшце добрая навіна як вядома кожнаму журналісту чымсьці накшталт антыдэпрэсанту раней гэта называлі надзеяй праз пару дзён я сустрэўся зь першым журналістам які адтуль вярнуўся і відаць было што ён не разумее маёй нездаровай узрушанасьці яму было ня страшна ён увесь час імкнуўся расказваць мне пра дэталі аднак я ведаў дэ-талі я хацеў ведаць агульную карціну мяне цікавіла выключна адчуваньне прысутнасьці памятаю аднойчы гады праз два пасьля майго ад’езду адтуль прыехалі нейкія маладыя людзі і я першым чынам спытаўся ў іх як там на радзіме 228 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс яны засьмяяліся і папрасілі спытацца пра штосьці больш канкрэтнае бо што такое радзіма сапраўды я пагадзіўся і ўжо болей ні пра што ў іх не пытаўся зрэшты калі б я мог спытацца я б спытаўся ці не сустракалі яны там чала-века з маімі рысамі валасамі вачыма і завушніцай апранутага гэтак жа як я і калі сустракалі то дзе ён цяпер знаходзіцца з кім зь іх сядзеў у адной камэ-ры і калі яго ўрэшце адпусьцяць аднак не спытаўся мне самому было б цікава даведацца ці быў гэты маладзён у эпіцэнтры па-дзеяў і як хутка яны яго паглынулі й зьнішчылі ці можа ён усё-ткі стаяў уба-ку як хутчэй баюся зрабіў бы я на ягоным месцы магчыма тое самае мне карціць спытацца ў цябе але я думаю што калі б ты нават сустрэла там гэтага маладзёна ты нічога б мне не сказала каб ня зраніць маіх пачуцьцяў перадусім да сябе самога пачуцьцяў на якія мне ўсё цяжэй адказваць узаемнасьцю такім чынам мы сядзелі зь ім у кавярні ён піў піва і апісваў баявыя дзеяньні з упэўненасьцю ваеннага вэтэрана перасоўваньні войскаў плян ляндшафту апорныя пункты назовы вуліцаў і іншую гуглень усё гэта цікавіла мяне ня болей за бітву пад ватэрлё мяне цікавіла толькі тое што адчуваў шараговы жаўнер ці хай сабе напалеон і таксама ў пэўным сэнсе тое хто на ягоную думку быў гэтым напалеонам дарэчы ў горадзе дзе ты цяпер знаходзісься я маю шмат знаёмых жанчын з дасканалым густам голасам і пачуцьцём гумару чый лёс заўсёды цікавіў мя-не нашмат болей за твой прынамсі я так думаў але цягам некалькіх дзён аказалася што гэта зусім ня праўда ня ведаю ці варылі тыя жанчыны ў той вечар боршч перакананы што ў іх няблага атрымалася я ў прынцыпе аматар баршчу дый шлях да сэрца муж-чыны ляжыць вядома цераз што але ведаю што ў іншым месцы ў той вечар разьлівалі боршч па сьнезе проста з палявых кухняў і кармілі ім тых хто зга-ладаўся па зьмене рацыёну адвечны нацыянальны сымбаль сказала б ты я сам ня ўмею гатаваць боршч але відаць нездарма колер соку з вараных бу-ракоў так падобны да колеру чырвонага віна якога я выпіў у тыя дні болей чым на працягу году шторазу ў думках падымаючы тост за тваё вяртаньне хаця меўся б відаць падымаць яго за перамогу дэмакратыі ці за штосьці па-добна абстрактнае не паверыш я пасьпеў прызвычаіцца да тваёй адсутнасьці таму асабліва страшна зрабілася калі я раптоўна даведаўся што ты выяж-джаеш было адчуваньне што цяпер настане штосьці непапраўнае і мне за-хацелася сказаць табе абсалютна адваротнае ад таго што казаў дагэтуль не вяртайся сюды гэты горад ня варты таго каб сюды вярнуцца БЕЛАРУС 2011 229 ШЧУР Макс але ты напэўна махнула рукой што будзе тое будзе дакладна як пры разьвітаньні і пасьля сказала што адклала ад’езд яшчэ на адзін дзень вось тады я болей ня вытрымаў і дазволіў сабе ці можа нават прымусіў сябе за-плакаць як іншыя прымушаюць сябе сьмяяцца ў псыхатэрапэўтычных мэ-тах ці дзеля падаўжэньня веку ці проста каб не ашалець ці то таму што ведаў што праз свой начны разлад жыцьця не змагу сустрэць цябе на вакзале ці то таму што баяўся зноў на некалькі дзён згубіць з табою хоць якую прынамсі мабільную сувязь ці з таго што гэты аповед небясьпеч-на наблізіўся да раману ў кожным разе я ведаю што быў бы ў той момант згодны ўкленчыць і выпрошваць для цябе волі як булгакаўская маргарыта ці той кім усе цяпер пагарджаюць волі для адзінага чалавека я таксама аб-гаварыў бы й здрадзіў сваіх няісных паплечнікаў каго заўгодна быццам прасіў бы волі для самога сябе таму што я насамрэч прасіў бы яе для само-га сябе у пазанаступны дзень калі ты вярнулася ты адразу ж паводле нейкай інэр-цыі скіравалася на прызначаную яшчэ да твайго ад’езду чарговую канфэ-рэнцыю па правах чалавека да якіх не належыць права ігнараваць падоб-ныя мерапрыемствы адну з тысячаў канфэрэнцый якія праводзілі й будуць праводзіць высакалобыя разумнікі дзякуючы табе і астатнім ты сьціпла ся-дзела ў кутку і слухала а я стаяў за дзьвярыма і не хацеў заходзіць бо адчу-ваў што ты там дзе ж яшчэ хаця твой тэлефон быў адключаны відаць з па-вагі да імянітых прамоўцаў карацей я спусьціўся зь лесьвіцы і пайшоў пама-лу ў невядомым кірунку як аказалася ў кірунку бару ў якім мы ніколі з та-бою не былі