Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Тэлефонны званок. Відаць, хтосьці памыліўся нумарам. Гнюснае віск-лівае бразгатаньне. Шчыра кажучы, я пасьпеў ужо забыцца на гэты гук, і толькі цяпер усьвядоміў, як быў гэтаму рады: гэтак мяне раздражняў толькі школьны званок, які клікаў мяне зь перапынку ў клясу. Так, у мяне ёсьць тэлефон. Яго, вядома ж, неўзабаве адключаць, бо мне няма чым за яго
222
БЕЛАРУС 2011
ШЧУР Макс
плаціць. Зрэшты, я імкнуся ім не карыстацца. Дый куды мне званіць? Каму? Апошняй, яшчэ летась, званіла мая даўняя сяброўка - таксама замежніца, у якую я быў калісьці плятанічна закаханы, - каб паведаміць, што яна зьяжджае з гораду - на радзіму. He змагла знайсьці сабе новую працу, а з ранейшай яе пагналі. I ёй, як і мне цяпер, да часу трэба было некуды па-дзець набытыя за восем гадоў рэчы. Я адмовіў тады ёй, сказаўшы, што мне й самому няма куды дзяваць сваіх трантаў. Вось жа, цяпер мае словы трапілі богу ў вушы.
Званок урэшце перапыняецца, але празь нейкі момант азываецца зноў, як пакутлівы зубны боль. He, гэта не памылка. Хто гэта можа быць? Нама-гаюся згадаць, каму зь неабачлівасьці даваў свой тэлефонны нумар. А? Б? В? Зь ніводным зь іх я ня маю ахвоты размаўляць. Хто яшчэ? Здаецца, бо-лей няма каму. А што калі гэта жонка?
Сьпяшаюся да тэлефона, але званок змаўкае. Мяне апаноўвае адзін з маіх тыповых прыступаў разьюшанасьці. Я хапаю тэлефон і з усяе моцы шпурляю яго ў сьценку. Слухаўка адлятае, плястык апарату покаецца, але частае, нібы аварыйнае піканьне не перарываецца, а гучыць ужо на ўсю кватэру. Трасца! Я падбягаю да тэлефону й пачынаю таўчы яго нагамі: я ця-бе даб’ю, пачвара, вісклівая поскудзь! 3 босай нагі цячэ незаўважаны мною цурок крыві.
* * *
- Хутка ты асушыў... Што, цяжка было сёньня на працы?
- Ня тое слова. Чысты жах. Даўно я так не гарбаціў і не сьмяяўся.
- Іці тваю, ну ты й цынік. Пазбаўляеш людзей апошняга ламачча, тыя потым пазбаўляюць сябе жыцьця, а ты ўсё рагочаш... Шакал ты, вось ты хто!
- Ну шакал - і шакал... У шакала таксама сям’я. Але сёньня, скажу Ta-66, гэта насамрэч было штосьці. Такое рэдка ўбачыш. За такія моманты я й люблю сваю работу...
— Ну каліся ўжо...
- Спачатку дзень быў як дзень. Здаецца, пяць - так, пяць кватэраў мусілі ачысьціць. Пэнсіянэра, дзьве цыганскія сям’і, аднаго паціпу бізнэ-соўца, ну й нейкага там прыхадня з усходу... 3 пэнсіянэрам праблем не бы-ло. Нейкі камуністычны злачынца - былы вертухай ці штось такое... Асаблівага супраціву не чыніў... 3 цыганамі - як заўжды, шмат крыку й ма-ла працы, бо не было чаго выносіць, а з хаты іх усё адно мусілі лягавыя выкінуць, бо самі яны змотвацца не хацелі, вядома... Ну, бізнэсовец - з тым наагул, як маслам памазаў, бо ў яго, вядома, ня хата, а палац, толькі ні ха-леры там няма, а калі што і ёсьць — то быццам не ягонае, а сваякоў, а што было ягонага, то ён даўно нібыта распрадаў, каб пазыкі аддаць... Ня будзеш жа ў яго басэйн канфіскоўваць, ясны перац... Ну, яны з нашым босам пару-каліся, нейкую паперчыну нам падпісаў - дый па ўсім. Дык заставаўся яш-чэ той інтурыст - ніяк не маглі знайсьці тую задрыпаную вёску, дзе ён жы-ве, думалі яму перазваніць, але ў апошні момант перадумалі: ён усё адно б не сказаў, дый у нашай працы нечаканасьць - таксама фактар... Карацей, пад’яжджаем туды, звонім - адчыняе, увесь трымціць, але на першы погляд
БЕЛАРУС 2011
223
ШЧУР Макс
нібыта ў парадку, ну хіба што крыху нападпітку, як бяз гэтага... Ну, мы ўва-ходзім у хату - бляха муха, людцы мае родныя! Гляджу - поўная хата рэ-чаў, усё на месцы, толькі пабітае ўводрузг! Тэлік ды манітор ад кампутара, відаць, жахнуў кувалдай, засталіся дзьве дзюркі агромністыя, як пасьля бамбёжкі... Пралку таксама расхерачыў, прынамсі, гэты, як я яго называю, ілюмінатар... У лядоўні кабэлі павырываў, ну, карацей, зьнішчыў, што мог, заставалася толькі мэблю сякерай пасячы, ды, відаць, ня мае сякеры - нам пашанцавала... Хіба што кнігі, сабака, недзе схаваў - па пустых паліцах бы-ло відаць. Ну не ідыёт? Скажаш, гэта ня сьмешна? Кажу табе, мне з гэтага ўсяго ажно ў сральню закарцела - дзякуй богу, што ён хоць унітаз не пабіў... Адным словам, поўны афэлак, вар’ят грэбаны. Але самае прыколь-нае ўва ўсім гэтым тое, што ўрэшце нічога мы ў яго забіраць ня мусілі, бо наш шэф, гэты тормаз, забыўся, што мы яму павінны былі толькі нейкія па-перы перадаць - маўляў, доўг ягоны ўжо заплацілі, так што мы туды, улас-на, дарэмна ўсёй кодлай езьдзілі, маглі раней дадому сыйсьці... У выніку, той дурань гэтую экзэкуцыю за нас сам зрабіў... Бляха, я не магу...
-	Халера... Маёмасьць хоць застрахаваная была?
-	Гаўна! Ен быў вінаваты якраз страхавой кампаніі, бо за страхоўку маёмасьці два гады не плаціў, дык яму страхоўку скасавалі й справу нам пе-радалі... Іці тваю, гэта называецца... як яго... іронія лёсу. Скажы? Ну, налі мне яшчэ адзін...
вяртаньне волі
“Як і ён, я ня спала сямнаццаць дзён, прынамсі, я лічу, што ня спала. Насам-рэч, я сплю па дзьве-тры гадзіны ў дзень... Недахоп сну выклікае дысфунк-цыі бачаньня... Мая тоеснасьць ня тут. Я толькі тая, хто прачынаецца і адчу-вае боязь’.
М. Дзюрас
адсутнасьць ёсьць штосьці што разумеюць толькі рэчы толькі яны па-сап-раўднаму ўмеюць сумаваць падсумоўваць дзяліць на нуль ім гэта дазволена
наўмысна для вас патлумачу для пачатку прынамсі адсутнасьць тут вялікіх літараў і знакаў прыпынку калісьці даўно я чытаў аповед аднаго свайго та-варыша з аргентыны пра такое ж пачуцьцё адсутнасьці напісаны такім жа стылем няўжо гэта чарговая спроба плягіяту гэта здаецца мне падазроным пагатоў што там вялося пра адсутнасьць каханай дзяўчыны сорак восем гадзін бяз магды называўся аповед напісаны па-гішпанску ў мурох менска-га не не астрогу а інтэрнату ці можа там была іншая лічба
224
БЕЛАРУС 2011
ШЧУР Макс
я ўсьведамляю што і гэты аповед глядзеўся б лепей калі б я напісаў яго та-ды калі так пісалі ўсе навокал некаторыя з таго часу папросту ня ўмеюць пісаць іначай тады гэта лічылася чымсьці звыш- ці зьніж- у сэнсе звыш-інтэлектуальным і гэта ў пэўнай ступені праўда бо чытач адчувае сябе ра-зумнейшым расстаўляючы за цябе знакі прыпынку замест настаўніцы тады б мне паверылі нават вы
тады авангард быў папросту ізноўку ў модзе гэтым разам пад маскаю пост-мадэрнізму напэўна ўсе рэвалюцыі маюць попыт на авангард вось і я да-зволіў сабе засумаваць па рэвалюцыі калі такі самавідавочны адказ вас за-даволіць
вядома ўсё гэта запазычана зь літаратуры ня толькі спосаб пісьма відаць і самі гэтыя пачуцьці запазычаныя ў іншых людзей бо магутных пачуцьцяў ня так і шмат як і мэтафараў казаў іншы аргентынец
пагатоў мне кажуць што я злоўжываю двукосьсем коскамі і наагул знакамі прыпынку але насамрэч мне гэта абрыдла абрыдла слушнае прычасанае прыгожае пісьмо я маю на ўвазе ўласнае якая розьніца што і гэта выглядае залішне антыкварна ніхто іншы як джойс вынайшаў смс-паведамленьне ра-ман-тэлеграму плынь сьвядомасьці чым выбіў зброю з рук сюррэалістаў што не пасьпелі яго прачытаць выдатны трук параўнальны з крадзяжом стагодзьдзя ў якім-небудзь няспынным цягніку сапраўды навошта духу злоўжываць матэрыяй калі ён застаўся адзін у чыстай форме
замест знакаў прыпынку я злоўжываю тут іншым злоўжываю нашым знаё-мствам нашым разьвітаньнем якое ў падпітым стане здалося мне краналь-ным ты магла нават падумаць што я рады таму што займеў падставу для нейкіх сапраўды глыбокіх так бы мовіць аўтарскіх перажываньняў гэта зна-чыць што за свае перажываньні я мушу падзякаваць табе і яшчэ аднаму вя-домаму чалавеку якому не зьбіраюся дзякаваць ні за што напісаў і падумаў ні за што апрача твайго вяртаньня але напісаў толькі ні за што
так гэта патрэба гераізму ў сэнсе нейкага дачыненьня да навакольных па-дзеяў далёкіх і блізкіх не мая патрэба а патрэба мяне-аўтара які патрабуе ад сваіх прыдуманых пэрсанажаў якіхсьці зьдзяйсьненьняў у тым ліку і ад сябе самога будучы сам гэткім жа прыдуманым пэрсанажам
можа быць гэта яшчэ нагадвае перакладзены мною аднойчы менскі дзёньнік іншага маладзёна з-за мяжы ў тым дзёньніку мяшаюцца каханьне і смутак і неразуменьне навакольнае рэчаіснасьці
у кожным разе апавядальнік заўжды паразітуе на ўласных героях гэтак жа як і на іншых аўтарах зрэшты што яму застаецца
маё дачыненьне да тваёй гісторыі насамрэч павярхоўнае ня менш павяр-хоўнае за дачыненьне да гісторыі ў прынцыпе асабліва так званай найноў-
БЕЛАРУС 2011
225
ШЧУР Макс
шай што здаецца мне ў першую чаргу гісторыяй хваробы але я ня доктар і не хачу ім прыкідвацца
а вось у табе ўжо тваё першае зьяўленьне безумоўна выявіла задаткі мэ-дычнай у добрым сэнсе гэтага слова сястры з майго раману які ты чытала ў адрозьненьне ад астатніх можа быць менавіта пасьля гэтага мне палегчала
зрэшты нашым знаёмствам я абавязаны тваёй цікавасьці да людзей у прын-цыпе а не ў прыватнасьці да мяне што яшчэ раз падкрэсьлівае ў табе рацы-янальны пачатак а ў жанчынах мне гэта заўжды падабалася
таму ў той вечар я зусім не зьбіраўся даваць табе на разьвітаньне ніякіх талі-зманаў пагатоў дабраславеньняў насамрэч я наіўна зьбіраўся адгава-рыць цябе ад паездкі і я думаў што мне гэта ўдалося аднак замест таго каб пагадзіцца са мной ты больш ясна ўявіла сабе што цябе чакае і табе зрабіла-ся сумна бо ты зразумела што не абавязкова вернесься назад аднак квіткі ўжо набыла магчыма нават за год наперад як на фінальны матч чэмпіянату сьвету аднак адкуль ты магла ведаць што глядыятарскія баі вярнуліся ў праграму зімовае алімпіяды
гэта ўсё праз тваё пачуцьцё адказнасьці ня столькі за сябе колькі за іншых у тым ліку і за мяне ня ведаю чым я заслужыў гэты гонар бяру ў двукосьсе ўсё-ткі бяз знакаў прыпынку не абыйсьціся
я дакладна казаў табе падчас адной з нашых шматлікіх сустрэчаў што больш люблю глядзець спорт па тэлевізары чым на стадыёне пагатоў у ім удзельнічаць але нягледзячы на ўсе выгоды кожны такі заўзятар застаецца сам-насам з сваім шкадаваньнем пасьля таго як ягоная каманда ў чарговы раз прайграе ў фінале ці ў тым што магло камусьці здавацца фіналам ас-татнім боем з змагарнага гімну пасьля гэтага яму ў якасьці суцяшэньня за-стаецца толькі выключыцьтэлевізар тым часам як на стадыёне ільга пакры-чаць пабіцца выбегчы на поле неабавязкова голым трапіць у пастарунак што называецца ўвайсьці ў гісторыю