* * * Дванаццатая гадзіна. Пасьля таго, як дзяцел урэшце зьлітаваўся, мне ўдалося на нейкі час зноў заснуць: гэтым разам мяне абуджае суседзкае ка-цяня, якое курняўкае з голаду пад іхнымі дзьвярыма. Суседзі чамусьці ўвесь час забываюцца, што ў іх ёсьць кацяня, і ня чуюць ягонага сковыту, зашыўшыся ў глыбіню сваёй шматпакаёвай кватэры. Пару разоў я ўжо хадзіў быў пагрукаць ім у дзьверы, каб яны яго пусьцілі - але суседзі, як мне здаецца, не ацанілі маіх высілкаў. Таму цяпер я нізавошта не пайду ка-цяняці за лёкая. Буду ляжаць і чакаць, пакуль яно перастане курняўкаць -іншай магчымасьці няма, бо калі б ягоныя гаспадары адчынілі яму самі, гэ- БЕЛАРУС 2011 219 ШЧУР Макс та быў бы цуд. Празь нейкі час кацяняці даходзіць, што ў гэтым доме ў яго больш нікога няма, і што ніхто яго болей ня любіць - нават я. Дапускаю, што я і сам бы мог яго пакарміць, калі б было чым. Такім чынам, кацяня сы-ходзіць галоднае - дзякуй богу. Прачнуўшыся, я адразу ўключаю радыё альбо тэлевізар - звычайна тое й другое адначасова. Так, у мяне ёсьць тэлевізар! А вы што думалі? Безь яго я ўжо даўно б звар’яцеў, як і ўсе прыстойныя людзі ў маім становішчы. Тэлевізар дапамагае мне вытрымліваць штодзённую аблогу навакольнага сьвету. Часьцей за ўсё я гляджу тэлевізар бяз гуку й адначасова слухаю ра-дыё. Гэты кантраст здольны забаўляць мяне прынамсі нейкі час, пакуль ра-дыё ня зробіцца немагчыма слухаць, гэтаксама як тэлевізар - глядзець. Але што я буду рабіць бязь іх, калі іх канфіскуюць - не ўяўляю. Гэта ж не лядоўня і ня пральная машына. Уласна, тэлевізар быў першым, што зьяві-лася ў гэтай хаце. Кніг тады яшчэ амаль не было, посуду і мэблі таксама. Першыя месяцы я спаў на падлозе нават не на матрацы, а на вопратцы (гэ-та, відаць, чакае мяне неўзабаве), у спальніку. Я мог бы так жыць бясконца доўга, калі б ня жончына патрэба захоўваць хоць якія повязі з вонкавым сьветам. Калі шчыра, мне самому нават думкі не прыходзіла, што я магу дазволіць сабе такую раскошу, як тэлевізар. Тое самае тычыцца іншых раско-шаў, зьвязаных з марнаваньнем часу на адпачынак: відэа, аўдыяцэнтру, тэ-нісных ракетак ці там ровара. Усе гэтыя прыстасаваньні заўжды здаваліся мне нейкім табу, гэтаксама як карыстаньне імі - чымсьці па сутнасьці ама-ральным. Цяпер, пасьля таго, як бальшыня непатрэбных мне рэчаў, за вы-няткам тэлевізара, зьнікла, я зразумеў, якую важную ролю ён адыгрываў у маім тутэйшым жыцьці з самых першых дзён, дапамагаючы забыцца на ўсе сапраўдныя праблемы. Я ўсьвядоміў, што вось ужо нейкі час мой тэлевізар жыве за мяне, калі я сплю, вартуе мой сон замест сабакі, а цяпер, у адсут-насьць жонкі, яшчэ й прамаўляе да мяне, дапамагаючы мне заснуць; акра-мя таго, калі-нікалі па ім нават круцяць мае ўлюбёныя фільмы. Пры ўсёй маёй нянавісьці да сваёй кватэры (аднапакаёвай, у адрозь-неньне ад суседзкіх), яна належыць да непрацяглага сьпісу месцаў, дзе я адчуваю сябе адносна ўпэўнена. На жаль, астатнія такія месцы знаходзяц-ца ў горадзе - але дзеля таго, каб дабрацца туды, трэба пакінуць вёску, што амаль гэтак жа цяжка, як у ёй заставацца. На вёску, як і на прыроду ўвогу-ле, асабліва ўлетку, у мяне алергія - у літаральным, мэдычным сэнсе гэта-га слова, тым часам як на ейных насельнікаў - у пераносным. Першая су-праваджаецца хранічным катарам і астмай, другая — прыступамі прыхава-най разьюшанасьці й нікому ня чутнай лаянкі. Шкада, што ў мяне няма сындрому Турэта, як у аднаго мясцовага вар’ята - тады вяскоўцам было б лягчэй мірыцца з маім невылечным дзівацтвам. О, зь якім задавальненьнем я жыў бы ў месьце! Як важна мець штодня перад вачыма менавіта тое, што хочаш бачыць! Аднак мне й за гэтую кватэру хутка ня будзе чым плаціць, ды што там, ня будзе нават за што купіць квіток на цягнік. Пры гэтым я ня п’ю, ня ем, нават не палю. Я жыву дзякуючы двум рэчывам, якія цудоўна рыфмуюцца між сабою - кафэіну й кадэіну, даклад-ней - кадыналу. Кадынал - вельмі дарагі лек. Усе патрэбныя мне лекі зболь-шага дарагія: ад алергіі, ад дэпрэсіі, ад бяссоньніцы. Ня ведаю, адкуль мая жонка брала грошы на ўсю гэтую хімію. Цяпер безь яе я й кроку не ступлю. 220 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс Зрэшты, практычных падставаў езьдзіць у горад пасьля таго, як я страціў працу, у мяне няма. Калісьці ў горадзе ў мяне былі сяброўкі. Потым яны перасталі мне званіць. Мабыць, ведалі, што пазваніць першым у мяне забракуе мужнасьці. Дый адкуль тая мужнасьць у мужчыны, які нагадвае партугальскую сьвятую? 3 жанчынамі наагул ня так проста сябраваць, як здаецца. I цымус ня ў тым, што мужчыну нічога ня трэба ад іх, апроч сэксу. Цымус зусім у адваротным: цяжка ўтрымаць цікавасьць жанчыны да сябе, ня будучы для яе сэксуальна прывабным. Факт майго шлюбу гэтую пры-вабнасьць, калі яна й была, заканамерна паменшыў. 3 жонкай у нас у го-радзе, дый нідзе, не было супольных сяброў; яшчэ й праз гэта яна са мною ўсё больш і больш нудзілася. Як быццам я ня нудзіўся зь ёю! Я нуджуся практычна з усімі, каго ведаю. Спадзяюся, што яны таксама нудзяцца ў маім таварыстве - не хапала яшчэ, каб я задарма некага забаўляў! Праз усё гэта яшчэ да сыходу жонкі я пастанавіў нікуды болей ня езьдзіць. I не хадзіць, нават у мясцовы бар, дзе неасьцярожнае знаёмства зь любым з тутэйшых жыхароў пагражае немінучым вульгарным панібрацт-вам зь іхнага боку ўжо пасьля двух куфляў піва. Праз боязь такога знаём-ства я ў вясковым бары звычайна хаваюся за (не, не за стойкай, выбачай-це) кніжкай ці раблю выгляд, быццам гляджу тэлевізар, выключыўшы які, лёгка спраўдзіць, што я прыкідваюся, бо я й пасьля гэтага буду таропіцца ў ягоны экран да самага закрыцьця піўной, заварожаны замагільна-попель-ным адлюстраваньнем, нібы поглядам мэдузы Гаргоны, што дае заўсёд-нікам бару дадатковую падставу пачаргова кпіць зь мяне ці то як з “інтэлек-туала”, ці то як з “нарцыса”. He, лепей заставацца ў кватэры. He разумею, чаму некаторыя мае знаёмцы лічаць, што мяне трымае дома нейкая псыхічная хвароба. Як яны памыляюцца! He, гэта я сам трымаю тут сябе, па сваёй уласнай волі. Сьвет па-за межамі маёй кватэры мне ненавісны. Апошні раз я выходзіў з дому, каб схадзіць да зубнога, дакладней - да зубной. Зубастай і языкастай. Зубастай тут яшчэ называюць сьмерць. Пайсьці да яе мяне прымусіў толькі шалёны, ніколі дагэтуль мною не адчу-ваны фізычны боль. Гэта празьмернае спажываньне кавы і шакаляду пача-ло вылазіць мне бокам, ці слушней — ротам. Дантыстка сказала тады, што на такія зубы, як мае, ня мае часу і параіла мне набыць сабе зубную шчот-ку. Я сказаў, што ў мяне ўжо ёсьць зубная шчотка, якою я нават часам ка-рыстаюся. Я прамовіў гэта з асаблівым націскам на слова “шчотка”, якое азначае тут яшчэ й курву. Зразумела, што пасьля гэтага я ня хутка зьяўлю-ся ў ейным кабінэце, калі толькі ня вывучу лаціну, каб паразумецца зь ёю безь перакладчыка. Відаць, мне давядзецца цяпер лячыць зубы ў тутэйша-га міністра культуры, стаматоляга па адукацыі. Спадзяюся, зь дзеячоў культурнай самадзейнасьці ён нічога не спаганяе. Варта, напэўна, сесьці і напісаць яму калегіяльна-пакаяльнае прашэньне. Хаця ад стомы з самога сябе не ўратуе ніякі стаматоляг, нават міністар. * * * Згадваю, што ўчора ў стане афэкту зьеў апошняе яйка. Гэта азначае, што ежы ў хаце насамрэч зусім не засталося. Іншымі словамі, калі я сапраў-ды яшчэ не зьбіраюся паміраць, трэба ўстаць і пайсьці ў краму. Божа, як я БЕЛАРУС 2011 221 ШЧУР Макс ненавіджу тутэйшыя крамы! Усюды гандлююць адны падманшчыкі, сэнс жыцьця якіх вас аблічыць. А калі не падманшчыкі, дык туды цягаецца роз-ная набрыдзь, накшталт мяне. Апрача таго, прадавачкі ў крамах любяць за-даваць пытаньні, што сваёй абсурднасьцю нагадваюць дзэн-будысцкія ка-аны, хаця адказ на іх загадзя добра вядомы з адпаведнай літаратуры: “як маецеся?”, “чаго жадаеце?” “як спадарыня?”, “чаму даўно не заходзілі?" Шкада, што на вёсцы няма віетнамскіх крамаў - там, прынамсі, ніхто ня хо-ча з вамі знаёміцца; для віетнамцаў усе эўрапейцы на адзін твар, астатнія народы сьвету, апроч уласнага, ім да сракі. На лесьвіцы грымяць жалезныя парэнчы. Сваёй формай яны нагадва-юць трубкі касьцёльнага аргану, але іхны гук падобны хутчэй да нядзель-ных званоў. Як і належыць, я ніколі не пытаюся, па кім яны звоняць - мя-не гэта не цікавіць. Дзеля скразьняку й грукату абы-як прымацаваных да вушака дзьвярэй ствараецца адчуваньне, што ў хату ўвесь час хтосьці ломіцца. Гучныя галасы за дзьвярыма, потым сьмех. Сьмяюцца, хутчэй за ўсё, таксама зь мяне. Шкада, што ў мяне ў дзьвярах няма вочка: мяне маг-ла б крыху супакоіць магчымасьць назіраць за лесьвіцай у гэты сымулякр аптычнага прыцэлу. Упэўнены, што неўзабаве мяне прыйдуць ня толькі абрабаваць, але й выкінуць з кватэры. Гэтая грамада вяскоўцаў урэшце прыпёрла мяне да сьценкі. Іх нельга не зразумець: за столькі гадоў прывідна-паразытычнага існаваньня я ня здолеў пераканаць іх у тым, што магу быць для іх чымсьці карысны. Па шчырасьці, я і не хачу быць ім нічым карысны. Усё, што я ха-чу - гэта каб мяне пакінулі ў спакоі. Марныя спадзяваньні: якраз цяпер чую, як за вакном хтосьці выгуквае маё імя, што прымушае мяне вызірнуць вонкі, каб пераканацца, што гэта не галюцынацыя. Гэтак я даведваюся, што маё імя ў гэтай краіне — сабачае. Мой цёзка — вялізная нямецкая аўчарка вартаўніка будоўлі. Яшчэ я даведваюся, што за вакном ідзе дождж. Прак-тычная адсутнасьць людзей - цудоўная нагода прымусіць сябе выйсьці на двор. Узяць парасон, раскрыць яго над галавой. Я люблю карыстацца пара-сонам, бо мне падабаецца слухаць гук кропляў. Перад тым, як я адкрыў гэ-тую асалоду, я ненавідзеў парасоны. Акрамя таго, парасонам ільга захіліць твар, каб у сваю чаргу ня бачыць бязбожныя твары тых, хто, у адрозьнень-не ад мяне, не баіцца маланак і грымотаў. Галасы на лесьвіцы сьціхлі. Цяпер можна выйсьці з кватэры. Ужо ў пе-радпакоі, насунуўшы боты, заўважаю, што парасону няма. Чэрці дзяры! Гэ-та азначае, што жонка сыйшла разам з парасонам? Ёй было мала ноўтбука, кветак, посуду, праса - дык яна ўзяла яшчэ й парасон! Як я цяпер пайду пад дождж? Ніяк. Гэта азначае, што я застануся дома. Буду чакаць экзэку-тараў. Ужо цяпер не магу дачакацца, калі ўрэшце пабачу іхны белы вара-нок, хіба што безь міргалкі. Нездарма слова “экзэкуцыя” азначае яшчэ й пакараньне сьмерцю. Хутчэй бы яны прыехалі, у мяне няма сіл трываць да вечара. Але яны не сьпяшаюцца, як і ўсе іншыя побытавыя паслугі.