Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Старонка з фотальбома з г. Кобрын. 1988 г.
259
МАТЭРЫЯЛЫIВЫНІКІПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
«Ну а іцас дажэ самім было б інтересно тые анкеты почітать»
Лёс сшыткаў жанчын склаўся парознаму. Некаторыя з іх «кудысьці падзелі» дзеці або ўнукі. Некаторымі маці распальвала печ. Некаторыя засталіся на гарышчы ў бацькоўскай хаце, якая альбо знаходзіцца далёка і наведваецца зрэдку, альбо была ў свой час заселена новымі гаспадарамі, якія ўжо даўно пазбавіліся ад «непатрэбнага хламу». На пытанне «Ці захаваўся ў Вас песеннік, анкета ці іншыя сшыткі?» найчасцей, на жаль, прыходзілася чуць адмоўны адказ:
Нет, конечно. Уже в печках давно! Все квартйры пополучалй, поуезжалй отродйтелей. To дачй (Зап. ад В. М. Гузарэвіч, 1963 г. н„ в. Новы Двор Пінскага рна);
Нет. Можэ мама попалйла. Мама очень любйла все палйть. Все, чуть что, сразу ece... А тем более в деревне печку запалйть надо было йлй лучйной йлй газетой, бумагой. To там все пошло в ход. Конечно, здорово было бы іцас показать внукам (Зап. ад Л. М. Цюшкевіч, 1962 г. н., в. Субаты Драгічынскага рна);
Вот недавно нашла песеннік. Но, наверное, з макулатурой дэто я его вынэсла. I так мне было інтересно, той песеннік просматрывала. Цветные заглавія, там картінкі всякы наклеяны, перэводкэ откудата <...>. Вот інтересно, правда (задумалася). Мы в деревне тую хату продалі родітельскую. Там іцас другіе люді жывут. To можэ там на чердаке это все і поастовалось. А там в коробках это всё лежало... точно (з жалем). Но наверно там і осталось ...все мы там і пооставлялы. Хто там счітав, што это потом комуто... Ну а іцас дажэ самім было б інтересно тые анкеты почітать (Зап. ад I. С. Пархомчык, 1966 г. н„ в. Мяфёдавічы Кобрынскага рна);
У нас діты сійчас сохраняють. Мы когдато ны сохранялы. Я уйіхала. А когдато ж, знайітэ, ны було ны бумагы, нычого. Мама попалыть все. Это шчас всего xeamaem... А тода ны було чым пічку ростопыпты. Той, дэсь якая бумажка, мама возьмэ і ны спрашуе нас. Вот так вот (Зап. ад В. Я. Капцяевай, 1955 г. н., в. Пярэспа Драгічынскага рна);
От зарэ ны знаю. От дэто булы оны, но от я от давно, вжэ года дватры, кудато засунула і ны могу найты. А так оны все врэмя булы от у мэнэ эті тітраді. Я знаходыла от, мы так сміялыся з дывчатамі <...>. Я от сама хотіла, думаю, ну дэ ж я дівала?! I так я его і ны нашла (Зап. ад A. I. Кардашук, 1968 г. н., аг. Моталь Іванаўскага рна);
Я оставіла дома. А после ж меня была моя сестра. Можэ дзе на макулатуру здала в школу. Я ж ні знаю. Hi тітрадей моіх школьных нету. Вжэ когда я коснулась, когда моі деті вырослі і говорат: «Мама, де твоі тетраді?» Кажу: «Дед когдато на чердак носіл». Пошлі на чердак, а там нічего нет (Зап. ад Л. Д. Садоўскай, 1949 г. н., в. Бярэзніца Пружанскага рна).
У жанчын захавалася трапяткое стаўленне да сваіх сшыткаў, у якіх увасабляецца іх памяць пра юнацкія гады. Многія рэспандэнткі захоўваюць свае рукапісы ў спецыяльна адведзеным месцы, якое ўяўляе сабой іх асабісты патаем
260
Аксана Селях. ДЗЯВОЧАЯРУКАШСНАЯ КУЛЬТУРА ДРУГОЙПАЛОВЫXX cm...
ны архіў. У гэтым архіве, сярод іншага, захоўваецца ўсё тое, што з’яўляецца дарагім для іх: граматы, падзякі, знакі пашаны; фотаздымкі ўнукаў, дзяцей; фотаздымкі з выступаў ансамбля, у якім яны прымалі ўдзел значную частку свайго жыцця і г. д. На імгненне ў мяне складвалася ўражанне, што да свайго «сховішча» яны не звярталіся гадамі і, што, магчыма, гэтыя «песеннікі» і «анкеты» ўжо ім не патрэбны. Але, калі я назірала за тым, як у іх «гараць вочы» амаль на кожную «паперку», было зразумела, што мае думкі памылковыя. Напрыклад, у момант, калі я прасіла на некаторы час забраць з сабой іх сшыткі (з абяцаннем іх у хуткім часе вярнуць), каб папрацаваць з імі ў больш зручных абставінах, назіралася некаторая напружанасць пры агульнай добразычлівасці. Амаль кожная з жанчын прамаўляла фразы накшталт «гэта мая памяць», «а можа яшчэ спатрэбіцца мне, дзецям, унукам». Адна інфармантка распавядала, што, калі адбываецца вечар сустрэчы выпускнікоў школы, яна абавязкова бярэ з сабой анкету і яны сумесна з сябрамі праглядаюць яе і ўспамінаюць свае маладыя гады.
Заўважу, што кожная з інфармантак была даволі адкрытая да размовы і не «саромелася» таго, што я, старонні чалавек, даведаюся пра асобныя бакі яе асабістай, інтымнай прасторы. Асаблівае пачуццё ўзнікала, калі я разумела, што працую з крыніцай, якой 50, 60, a то і больш гадоў, што гэтыя сшыткі трымалі ў руках як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек, якія пакінулі след у выглядзе малюнка, пажадання і г. д. Складвалася ўражанне, што ў момант знаёмства з тэкстамі я нібыта пражываю асобныя фрагменты чужога жыцця, падглядаючы за ім.
На працягу другой паловы XX ст. рукапісная культура (постфальклор) была складанай часткай штодзённага жыцця вясковых заходнепалескіх дзяўчат. Яна пачала зараджацца прыкладна з сярэдзіны XX ст. У 1950я пачатку 1960х гг. вядзенне «сшыткаў» было ўласціва пераважна тым вясковым дзяўчатам, якія мелі кантакты з горадам (ад’езд у горад з мэтай атрымання адукацыі, уладкавання на працу, гасцявання ў родзічаў). У гэты перыяд рукапісная традыцыя была пашырана, як правіла, сярод пісьменных дзяўчат. Найбольшую папулярнасць, ахоп, жанравую разнастайнасць дзявочы пісьмовы фальклор атрымаў у 19701990я гг. Пісьмовы фальклор адлюстроўваў культурную спецыфіку пэўнага асяродку, а таксама светапогляд яго стваральніц і карыстальніц, што ўзмацняе яго значнасць у даследаванні дзявочай штодзённасці.
IHA ШВЕД
«ВСЭ TAK, БОЖЕБОЖЕ, ШЭ ВСЭ ВСПОМІНАЯЦЦЯ...»: ФОТААЛЬБОМ I КАМЕНТАР ЯГО ЎЛАДАЛЬНІЦЫ 3 ПАВІЦЦЯ КОБРЫНСКАГА РАЁНА
Гэта публікацыя працягвае і ілюструе ідэі, выказаныя ў пададзеным вышэй артыкуле «Фатаграфічны, рэліквійны і наратыўны медыумы праз прызму фалькларыстыкі (на сучасным матэрыяле Берасцейшчыны)». Гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для комплекснага даследавання фатаграфічнага і наратыўнага медыумаў, а таксама сямейнага фальклору метадам case study.
Прадстаўлены ніжэй матэрыял запісаны ў 2022 г. Яўгеніяй Касынюк (18 г.) у аг. Павіцце Кобрынскага рна ў бацькоўскай хаце ад маці Надзеі Паўлаўны Касынюк (1972 г. н.; беларуска, мясцовая, праваслаўная, скончыла 10 класаў,
вучылася на пекара ў Баранавічах) падчас прагляду сямейнага альбома (на пачатку размовы прысутнічаў бацька; каментары дачкі пададзены ў дужках курсівам); расшыфроўка і эдыцыя аўтара артыкула.
№ 1. 3 правого боку то мій дедько. Мэі маме рідны брат. Кузіч Іван Міроновіч [1938 г. н., брат бабулі па мацярынскай лініі]. Вжэ тут... вжэ ёго зара ныма жывого, вжэ вмэр. А стого... я нэ помню, хто то. [Ага].
№ 2. To моя баба Настя, a то еі сынов’я. Вот Коля і Павло сыдють возле хатэ, дэсь там возле забора, на лавочьке [3 левага і правага боку браты бабы Мані (па мацярынскай лініі) Мікалай і Павел, пасярэдзіне іх маці мая прабабуля Настасся, 1912 г. н. (недалёка былі хутары Тэлюханаў, Краснае (так названы, бо было іймат бруснікі); хутар загінуў, месца зарасло лесам, які называюць Красна. Таму Краснувкай завуць унучку бабы Насці (маці Яўгенні Касынюк. 1. Ш}\.
Ara. To тэ про іі росказувала, шо вона в лісэ жыла і тэ до яі там ходэла?
Нет, то ны вона в лісэ жыла.
[прысутны муж апавядачкі]: To no матэрінськый лініі...
262
Іна Швед. «ВСЭ ТАК, БОЖЕБОЖЕ. ШЭ ВСЭ ВСПОМІНАЯЦЦЯ.......
Йіі... Вона жыла... Дід був інвалід. Посля войнэ, а посля Пэрвэй міровэі він получев раненіе в ногу і ёму сельсовет выдылыв хату. I вот воны жылы в тэі хатэ. Ну дытэй було мніго. Вот стой старшы Коля. To Павло, вот я говару. Вонэ жылэ от сельсовета хата була ў йіх. Ну, потом, наверно, вона екся пэрэшла йім, бо вжэ, ек розобралэ йі, ну то забратэ, забралы собі тіпа тэі дылі там, чі ек сказать. Матерыалэ тыі вот с хатэ забралы собі. Ну, відімо, вона екся пэрэшла йім, тая хата.
№ 3. Вот то девочка ста вешша, то ну дедька того вот дочка, a то сын. Дочка Ала і сын Коля. Но вонэ тоже... вжэ связь давно [згублена]...
Шэ Колю я бачіла, ...... ____________________
а Алы я ныколы ны бачіла даже. Колю бачіла екся, вот обшчалась, пріізджев колэсь, а Алу я ныколы ны бачіла.
А эші двое хто?
To йіхне якето друзья, наверно, ілі... '
Я нэ знаю тоже йіх [Дзяўчынка зверху і хлопчык знізу пляменнікі бабы Мані (па мацярынскай лініі) Ала і Мікалай. Астатнія іх сябры].
№ 4. О я отлічніцой була. В другом класэ на доске почёта вісыла. Ну і будушчі супруг мні понарісовував вуса (смяецца). Шэ мы ны зналыся, вот. Потом вжэ ।
■ . —. ■ .. ■« ■ школудостраювалэ, £ 1 достраювалэ. I тую
I доску... доска почёта дэсь вона потом... йіі вы] кынулы. I фотографія валелась эта. Ну і забрав хтось, прыніс дохаты. [Мая матуляў 2 «Б» класе Канцэвіч Надзея Паўлаўна (дзявочае прозвішча). Прыкладна 1979 г.].
№ 5. To моя тётя Зоя. Мэі маме сэстра, сама мэнча. Жывэ в Бресті, шэ жывая. [Родная сястра бабы Мані (па мацярынскай лініі) Казак Зоя Міронаўна].
• Можя, помнішь про яі шоныбудь?
Пушла молодэю шэ, пушла дэсь в гб1 род. Так і осталася. Робела на мясокомбінатэ.
. , „ і Ну і всё.
263
МАТЭРЫЯЛЫIВЫНІКІПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
№ 6. To Ніна сэстра двоюродна. Вот, вона Колі, дедька Колі дочка, сама старша.
Это дэ фотографія була?
Да, дэ фотографія баба с сыновяме, о то йіі... это этого, шо сідэть, то ёго дочка [Стрыечная сястра матулі, дачка Кузіча Мікалая Міронавіча (сын прабабулі Настассі) Ніна].
№ 7. To йшлы в армію. Тоді мніго ходылы... этой був выпуск, мніго йшло в армію в однэ врем’я [3 правага боку дзядзька Уладзімір і дзядзька Міхал (па мацярынскай лініі). Астатнія сябры. Прыкладна 1980 г.].
Это дядя Міша, да?
Дядя Міша, мій брат, вот він. To він, ёго друг в сусідстве жылы. Ну, a то стэ вжэ... А во тоже мій брат рідный. Проважалы то, коро
че. Володя во. Ну, то Міша в кепочке, він любев в такэі ходытэ, з бомбочкою така. To возле военкомата чі дэ, вонэ дэсь фотографіруюцця...
№ 8. To я сыдю в машены (смяецца). Тоді мій брат прійіхав з мореходке. Вот він тоді в тое время, він прігнав машыну, прійіхав на машенэ. Така во була інтересна: с правэй сторонэ руль, шэ на тое время така... «Глорія». «Глорія» называлась, чі шо, «Нісан Глорія». Така вот. Ну і вжэ шчёлкалысь всі возле этэй машыны. Така она йідэш в городы, зроду всі оглёдалысь, всі. Така прям, така діковінка була. Вот. [Канцэвіч Надзея Паўлаўна (мая матуля) і Канцэвіч Вольга Паўлаўна (мая цётка) родныя сёстры. Прозвішчы дзявочыя. Прыкладна 1990 г.]