Беларускі Гістарычны Зборнік
11
Inn^form^wspierania nauczycieli cerkiewno-parafialnych szkol stala si? tzw. kasa pogrzebowa, dzialaj^ca w ramach towarzystwa samopomocowego. Inicjatyw? powolania jej zgloszono na walnym zebraniu w 1910 roku. Do zatwierdzenia projektu nie doszlo, poniewaz pedagodzy nie byli tym specjalnie zainteresowani. Odmow? uczestnictwa w kasie pogrzebowej tlu-maczyli dobrym stanem zdrowia.
W rzeczywistosci byly to obawy przed dodatkowym obci^zeniem30. Dlugo przekonywano nauczycieli do tego typu czlonkostwa. Dopiero w 1912 roku na walnych zebraniach powiatowych wyrazili oni zgod? i zadeklaro-wali poparcie. Oficjaln^dzialalnosc kasa pogrzebowa rozpocz?la 1 styeznia 1913 roku. Funkcjonowala ona w ramach towarzystwa sapomomocowego i podlegala jego zarz^dowi. Skupiala wyl^cznie jego czlonkow. Miesi?czn4 skladk? ustalono dla wszystkich jednakow^ w wysokosci 50 kopiejek. Pie-ni^dze odliczaly od poborow oddzialy powiatowe i przekazywaly je do Grod-na. W przypadku smierci czlonka kasy, zasilek pogrzebowy otrzymywala najblizsza rodzina lub osoba wskazana w zapisie testamentowym. W innych przypadkach pieni^dze przechodzily na fundusz cerkiewno-parafialnego szkolnictwa diecezji grodzienskiej31.
Nauczycielom starala si? pomagac takze Synodalna Rada Szkolna w Pe-tersburgu. Staraniem Swiqtobliwego Synodu dla nauczycieli pracuj^cych
27 Отчет обіцества... за 1906г., ГЕВ 1907, н-р 14, с. 146.
28 Отчет обіцества... за 1906 г., ГЕВ 1907, н-р 8, с. 67-68.
29 Председатель правлення свяшч. Мнханл Пешковскнй, Оть правленйя об-іцества взаймного вспомоіцествованйя учайршь й учйвшймь вь церковныхь школахь Гродненской епархйй, ГЕВ 1907, н-р 17, с. 171-2.
30 К. Мнсун, К открытйю Похоронной Кассы, ГЕВ 1912, онф, с. 293-4.
зі ГЕВ 1913, н-р 12, с. 115-117.
200
w szkolnictwie cerkiewnym otwarte zostalo sanatorium im. Aleksandra III w Alupce. W pierwszej kolejnosci przyjmowano tam chorych na anemi?. Ale mozliwosc skorzystania z leczenia mieli wszyscy, zarowno zarz^dzaj^-cy cerkiewno-parafialnymi szkoiami duchowni, jak i pracuj^cy tam nauczy-ciele. Wymagano dokladnego opisu choroby poswiadczonego swiadectwem lekarskim. Pobyt kuracjusza nie mogl bye krotszy niz miesi^c, a dluzszy jak dwa miesi^ce. Sanatorium zapewnialo bezplatne mieszkanie, opiek? lekar-sk^ i posciel. Koszty wyzywienia pokrywali sami nauczyciele32.
Dzialalnosc Towarzystwa samopomocy nauczycielskiej w diecezji gro-dzienskiej ustala w 1914 roku z powodu zblizaj^cego si? frontu, a nast?pnie ewakuaeji ludnosci prawoslawnej w gl^b Rosji.
32 Оть Правленйя вспомагательной кассы учайрімь й учйвшймь вь церковныхь школахь Гродненской enapxuu, ГЕВ 1914, н-р 46-47, с. 454-455.
201
s
I ft
Дарафей Фіёнік
(Бельск-Падляшскі)
Грыневічы-Вялікія —
нарыс гісторыі праваслаўнага прыхода
Грыневічы каля Бельска-Падляшскага складаюць два асобныя пасяленні: Грыневічы-Вялікія і Грыневічы-Малыя [у мясцовым вы-маўленні: Грыневічы-Вэлікі і Грыневічы-Малые (даўней: Задні)]. Лёс гэтых двух сёл быў практычна непадзельны, аднак жа боль-шую ролю ў гісторыі адыгралі Грыневічы-Вялікія. Тут жа з даўніх часоў знаходзілася царква св. Прарока Іліі, галоўны аб’ект нашага зацікаўлення.
Разнастайнае па прыродзе і краявідзе наваколле Грыневіч ужо ў ка-менным веку было месцам абжытым. Пагоркі-камы, працяг гаць-коўскіх пасляледавіковых узвышшаў ды даліны рэк Белай і Арлянкі спрыялі актыўнаму тут пасяленчаму руху. Непадалёк сутокаў Белай і Арлянкі ў пачатку 20-х гадоў нашага стагоддзя адкрытая была ста-янка чалавека эпохі неаліту. Зыгмунт Шміт, які праводзіў раскопкі, на аснове знойдзенай тут керамікі аднёс яе да насельніцтва балтый-скай групы1. Альжбета Кэмпісты грыневіцкую кераміку палічыла сходнаю з керамікай наднёманскага тыпу (параўнаўчы матэрыял з Бе-ларусі паходзіць з III і пачатку II стагоддзяў да н. э.2
Апрача вырабу керамікі, у пазнейшы перыяд тутэйшыя жыхары займаліся жалезным промыслам. Можа пра гэта сведчыць існаван-
1 Z. Szmit, Sprawozdanie z poszukiwan archeologicznych w Hryniewiczach Wielkich, „Wiadomosci Archeologiczne” 1922, t. 7, s. 107-120.
2 „Rocznik Bialostocki”, t. XIII, s. 532.
202
не каля Грыневіч-Вялікіх урочышча з характэрнаю назваю „Руд-плавіска”3. Іншыя цікавыя вывады прыносяць доследы могільні-каў з наваколля Грыневіч. Адкрытыя 3. Шмітам ды, пасля II су-светнай вайны, Тэрэсай Дамброўскай магілы змешанага могільні-ка належаць як да пшэворскай, так і да зарубінецкай культур. Свед-чыць гэта пра дэмаграфічныя змены, якія адбываліся на нашых зем-лях у ранні перыяд жалезнага веку.
3 могільнікавых помнікаў пазнейшай эпохі з тэрыторыі Грыне-віцкага прыхода можна вылучыць сярэдневяковы могільнік, што знаходзіцца каля вёскі Белая. Могільнік распаложаны на высокім беразе даліны ракі Белай; цяпер часткова заараны. Можна тут яш-чэ пабачыць камень з высечаным грэчаскім крыжам.
У Х-ХІІІ ст.ст. стараннем рускіх князёў буйнее горад Бельск. Ад-будаваны пасля мангольскіх знішчэнняў, ужо ў Вялікім княстве Літоўскім узмацняецца як гарадскі і абарончы цэнтр. У горад і яго наваколле прыбываюць новыя пасяленцы, часта з канкрэтнымі мэ-тамі. Так пісаў пра гэта Ежы Віснеўскі: „Wladcy litewscy, aby umocnic swe panowanie na tych ziemiach, osadzili pod grodami i na szlakach glow-nych drog pewn^ ilosc wsi bojarow pochodzenia litewskiego i ruskiego, zo-bowi^zanych do sluzby wojennej i zamkowej. Powstaly osobne wysepki bo-jarskie litewsko-ruskie. Pod Mielnikiem tworzyla je wies Moszczona, pod Drohiczynem Putkowice i T^kiele, pod Bielskiem Hryniewicze”4.
Падобны вывад знаходзім i ў вядомым творы бельска-віленска-га гісторыка Язэпа Ярашэвіча. У Obrazie Litwy піша ён: „ (...) poje-dynczy bojarowie doslugiwali si? w wojsku szlachectwa, tak i cale osady bojarskie po szczegolowej wyprawie ogolem otrzymywali szlachectwo. O bytnosci takich osad natrqca tez sama ustawa wloczna, ale wyrazniejszy tego przyklad mamy na Podlasiu, gdzie dot^d kilka jest jeszcze okolic szla-checkich, ktorych mieszkancy, dziedziczne swe zaszczyty, winni s^m?stwu pradziadow. Byli to bojarowie w Hryniewiczach (Hornewicze), na Bialej, na Woroniem, w Hoznie za Narwi^, w Bankach, ktorzy jak si? z przywileju Zygmunta Augusta r. 1569 na sejmie unijowym w Lublinie wydanym oka-zuje, nalezqce przedtem do przes^du Zamku bielskiego i zalog? jego sklada-j^c, tym przywilejem od jurysdykcyi i sluzby zamkowej uwolnieni, juz na dworze branskim, zarowno z inn^ szlacht^ s^dzic si? mieli”5.
Першыя датаваныя весткі пра Грыневічы і іх жыхароў паходзяць аднак толькі з XVI ст. 14 мая 1569 года грыневіцкая шляхта, з ўсёй шляхтай Бельскай зямлі далі ў Бельску прысягу на вернасць Поль-
3 Б. Рудкоўскі, Наваколле Грыневіч, „Ніва” 1989, н-р 20.
4 J. Wisniewski, Osadnictwo Wschodniej Bialostocczyzny, „Acta Baltico-Slavica”, 1977, t. XI.
5 J. Jaroszewicz, Obraz Litwy, Wilno 1844, cz. II.
203
скай Кароне. У акце прысягі пералічаны прозвішчы 48 чалавек з Грыневіч. Тут жа ўсе яны прыпісаны „de parochia Ruszka” (значыць, да парафіі рускай-праваслаўнай). Большасць пералічаных у акце жыхароў Грыневіч насіла характэрныя царкоўныя, рускія імёны, якія ў лацінскім арыгінале запісаны наступным чынам: Alexius, Sienko, Nikolaus, Ostapko, Chwiedor, Iwan, Onisz, Hricz, Siemion, Ihnath, Opa-nas, Anchim, Makar, Trochim i іншыя6.
k k k
Акт 1569 года ўскосна паказвае нам на існаванне праваслаўнай царквы ў Грыневічах. Грыневіцкая шляхта ўжо даўно да гэтага маг-ла заснаваць уласны прыход. Першая дакументальная вестка пра храм паходзіць, аднак, толькі з 1571 года. 14 чэрвеня свяшчэннік Іліінскай царквы ў Грыневічах а. Фёдар Яцковіч купіў ад тутэйша-га землеўладальніка Лазкі Мацкевіча двор разам з пабудовамі. „Купчую грамоту”, якую спісваў тагачасны бельскі дзяк Хведар Васілевіч Хмарыч сваімі пячаткамі пацвердзілі іншыя грыневіцкія землеўладальнікі Ячко Васілевіч Астрынскі ды Міхал Пракаповіч. Пры спісванні акта ўдзельнічалі таксама іншыя грыневіцкія шляхці-цы Міхал Анісевіч (Онісэвіч) ды Сенька Тытовіч7.
He ведаем, ці а. Фёдар Яцковіч дачакаў у Грыневіцкім прыходзе падпісання Берасцейскай уніі. He ведаем і часу пераходу Іліінскай царквы ў фактычнае падпарадкаванне уніяцкаму епіскапу. Мабыць, адбылося гэта неўзабаве пасля 1596 года. Грыневіцкая шляхта, у но-вых рэлігійна-палітычных умовах, пазбаўленая паўнаты грамадзян-скіх правоў, прымала унію, а пасля і рымскі каталіцызм. Да пала-віны XVII ст. яшчэ большасць роду Грынявіцкіх верная была ўсход-няй Царкве. У дакуменце ад 1640 года знаходзім імёны 17 грыне-віцкіх шляхціцаў. Частка з іх носіць характэрныя рускія імёны: Іван, Хведар, Філімон, Грыч, Пракоп, Ігнат, Мікалай8. Пры некаторых імёнах дадзеная таксама мянушка Гаеўнік.
УII палавіне XVII ст. актыўныя і дзейныя Грынявіцкія, якія хо-чуць набілітавацца, паступова прымаюць рымакаталіцызм. Таму з часам і знаходзім іх на розных высокіх пасадах. У 1674 г. Павал Грынявіцкі выступае як скарбнік Бельскай зямлі. Ягоным наступ-нікам з’яўляецца Францішак Грынявіцкі, які ў 1697 г. стае дэпута-там „ad pacta conwenta” Аўгуста II. У гэты час Міхал Грынявіцкі вы-ступае як пробашч Камянецкай кафедры, луцкі канонік ды карон-ны дэпутат. Адным з найбольш славутых прадстаўнікоў роду быў Павал сын Міхала. Каспар Нясецкі ў „Гербарыі” піша: „Tenze pod-
6 Akta Unii Polski z Litwq 1385-1791, Krakow 1932.
7 Акта йздаваемые Вйленской Археографйческой Коммйссйею, т. 33, с. 72-73.
8 АР w Bialymstoku, KsiQga Grodzka Branska 1640-1641, k. 239.
204
pisal еіексуд Stanisiawa Augusta Krola z wojewodztwem podlaskim. Idqc w swem wojewodztwie przez stopnie zaslug, obrany jednomysln^zgod^oby-wateli podkomorzym ziemi Bielskiej, i od Krola Stanisiawa Augusta orde-rem sw. Stanisiawa zaszczycony”9.
У пачатку XVII ст. большасць прыхаджан Свята-Іліінскай царк-вы ў Грыневічах была сялянамі з вёсак Катлы, Арлянка, Белая ды Суботка. У Візітацыі царквы ад 1727 года знаходзім таксама Грыневічы-Вялікія, Грыневічы-Меншыя ды Грыневічы-Махнікі (?). Невядома дзе знаходзілася яшчэ адна, згаданая ў дакуменце вёска — Лычана10. У наваколлі не знаходзім урочышча з такою назвай.
Візітацыя ад 1727 г. дае нам першае апісанне грыневіцкага хра-ма. Пабудаваная ў XVII ст. невялікіх памераў драўляная царква ме-ла адзін купал ды чатыры крыжы на даху. Званіца, на якой былі завешаныя тры званы 1664 года11, стаяла асобна. У інтэр’еры хра-ма прыцягвае ўвагу прысутнасць трох’яруснага іканастаса, які мог быць пабудаваны яшчэ да 1596 года. Цэнтральнае месца ў ім зай-малі царскія вароты „snicersko rzni^te mi^dzy kolumny z pozlot^ bez zadney accomodacyi...”. Над царскімі вратамі i чатырма меснымі іко-намі знаходзім ікону Тайнай Вячэры, Дэісіс ды іконы апосталаў. Трэці рад іканастаса складала восем вялікіх ікон, зместу якіх візіта-цыя не апісвае. У храме знаходзіўся таксама другі іканастас, у пры-будаванай пры алтарнай частцы капліцы Увядзення ў Храм Прас-вятой Дзевы Марыі12. Апрача прыгожых іканастасаў храм быў ба-гаты старадаўнімі іконамі.