Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
У 1899 годзе, у47-гадовым узросце, памірае а. Іаан Пісканоўскі. Яго наступнікамі сталі па чарзе а. Міхал Жукоўскі, а. Мікалай Сас-ноўскі, а. Павал Страшкевіч, а. Арсеній Шырынскі ды а. Зіновій Чак-він, якому прыйшлося разам з прыхаджанамі падацца ў бежанства.
* * *
У ваенным 1914 годзе некаторыя мужчыны Грыневіцкага пры-хода былі мабілізаваны ў армію. Нішто аднак не прадвяшчала, што неўзабаве амаль усе праваслаўныя жыхары пакінуць родныя дамы і гаспадаркі. У ліпені 1915 г. пачаўся вялікі рух на тракце з Бельска ў Нарву, што пралягаў побач Катлоў. Войска, а таксама і цывіль-ныя грамадзяне перамяшчаліся на ўсход. Пад канец ліпеня пры-хадскі, грыневіцкі клір пачаў рыхтавацца да эвакуацыі. Перш за
26 ЛЕВ 1895, с. 184,500-502.
27 ДЕВ 1899, с. 112-113.
28 ЛЕВ 1894, с. 234.
29 ЛЕВ 1900, с. 224.
209
ўсё было знятых сем званоў. 31 ліпеня былі яны адпраўлены са стан-цыі Бельск у маскоўскі артылерыйскі склад30. У наступных днях да эвакуацыі рыхтавалася іншая, цэнная, царкоўная маёмасць. 6 жніў-ня, якраз на свята Праабражэння Гасподня жыхары Грыневіч і Кат-лоў падаліся ў бежанства. Праз два-тры дні на лініі ракі Белай за-трымаўся нямецка-расійскі фронт. Некалькі дзён ішлі ўпорныя баі31. У разгары бітвы апынулася грыневіцкая царква. На няшчасце, цар-ква з яе даволі высокай званіцай, да таго распаложаная на пагор-ку, служыла наглядальным пунктам для расійскіх войскаў32. 9 жніў-ня нсмцы выстралілі ў яе напрамку запальныя снарады і яна, як запісаў а. Зіновій Чаквін, згарэла „со всем находяіцнмся в ней нму-іцеством”33.
Бежанства для грыневіцкіх прыхаджан было адным з найцяжэй-шых выпрабаванняў за апошнія стагоддзі. Цяжкая дарога, пражы-ванне на чужыне, жудасці рэвалюцыі, вяртанне ў разбураныя вёскі — усё гэта многім стала перажываннем не пад сілу. Супрун Кавяр-да, даваенны настаўнік, ураджэнец Катлоў у газеце „Наша думка” кранальна апісваў пасляваенны выгляд роднай вёскі і лёсы яе жы-хароў: ,,Амаль не на палову вёска знішчана пажарам. Згарэла ўся левая старана вуліцы калі ісьці ад Бельска. Гумны зьнішчаны на дзьве трэці, толькі пасяродак ухаваўся. Уцэлела й школа, што бы-ла даўней прыгажством вёскі. Ды цяпер, бяз вокнаў і дзвярэй, яна моцна засмучаець сваім выглядам. Вярнуліся дагэтуль 42 сям’і (вы-ехала ўсяго 98 сем’яў). Але як вярнуліся? Старыя й дзеці блізка што паўміралі ў дарозе... Шмат паўмірала ўжо вяруўшыхся, галоўным чынам ад тыфуса. Памерлі Пацэвіч, Жукоўскі, Гаўрылюк, людзі саўсім маладыя. Ад сям’і Карніла Сахарчука, сям’і ў 10 душ, застаўся толі 1. Некаторыя сямействы саўсім павымяралі... Трапілась даве-дацца, што самым цяжкім часам для паварочаных бежанцаў была зімка 1918-1919 г. Калі-б не амэрыканскія камітэты помачы, то ўсе бы ўцалелыя ад доўгіх туляньняў па сьвеце дзеці напэўна не пера-жылі-б гэтае зімы, загінуўшы ад голаду і хвароб. На жаль, гэтае падмогі цяпер тут болей не даецца. Кажу на жаль, бо і цяпер яшчэ надта многа дзяцей тут галадуе”34.
Пасля пажару царквы і эвакуацыі амаль усіх прыхаджан Гры-невіцкі прыход фактычна перастаў існаваць. He ўдалося яго адна-
30	АСР, Главная опнсь... к. lv.
31	На пачатку Грыневіч-Вялікіх, з боку Бельска, на пагорку распаложаны могільнік нямецкіх і рускіх салдат, загінуўшых у жніўні 1915 г.
32	Сапрон Ковэрда, Па разбураных мясцох Беларусі, „Наша Думка” 1921, н-р 9, с. 4.
33	АСР, Главная опнсь..., к. 1.
34	Сапрон Ковэрда, там жа.
210
віць і пасля вяртання яго жыхароў з бежанства. Паводле планаў дзяржаўных улад, прыход у 1921 г. быў ліквідаваны і далучаны да прыхода Прачысценскай царквы ў Бельску. У ведамстве настаяце-ля гэтай царквы а. Васілія Кастыцэвіча апынулася справа рэвінды-кацыі маёмасці грыневіцкай царквы. 4 ліпеня 1923 г. а. Зіновій Чак-він паведамляў з Крынак а. Васілію Кастыцэвічу аб тым, што дзя-куючы намаганням Сымона Якавюка з Беларускага пасольскага клуба званы з Грыневіч знаходзяцца ўжо ў Варшаве. Званы можна было ўзяць, аднак, толькі за высокай платай — 4 500 марак за кі-лаграм. Званы прыход канчаткова выкупіў35.
Па-рознаму склаўся лёс іншага царкоўнага ўбранства, што было эвакуіраванае або схаванае на месцы. Запрастольны і напрастоль-ныя крыжы, усё літургічнае начынне, Дарахраніцельніца, некалькі пар аблачэнняў, харугвы, плашчаніца, некалькі падсвечнікаў, Еван-гелле друку 1879 г. пасля вайны трапілі ў царкву ў Ласінцы36.
Царкоўную зямлю (41,95 га) у міжваенны перыяд пераняла Дырэк-цыя дзяржаўных лясоў з Седльцаў. Зямлю гэтую далі ў арэнду некаль-кім гаспадарам з Грыневіч. У 1928-36 гадах, калі ў Грыневічах-Вялі-кіх праводзілася камасацыя зямель, узнятая была таксама справа про-дажу ці перадачы гаспадарам царкоўнай зямлі на ўласнасць.
Варта адзначыць, што ў 1928 годзе ў Грыневічах-Вялікіх было 60 гаспадароў (з гэтага больш за 20 праваслаўных сем’яў). Найболь-шымі гаспадарамі былі тады Афанасій Навіцкі — 41 га, Баляслаў Грынявіцкі — 22 га, Іосіф Садоўскі — 22 га, Рыгор ды Кіпрыян Навіцкія па 18 га.
Мінулі гады II сусветнай вайны. Сярод жыхароў, галоўным чы-нам Катлоў, узнікла ідэя адбудовы спаленай царквы. Паводле ўспамінаў, старанні па яе адбудове пачаліся адразу пасля вайны, у час перасялення некаторых сем’яў у БССР. Для пабудовы верныя з Катлоў закупілі хату ў Трасцянцы каля Нарвы. Прывезлі яе і па-ставілі на грыневіцкіх могілках. У доме была наладжана капліца, якую верныя лічылі, аднак, часовай. Марылі пра адбудову храма даўняй велічыні. Іх намеры пачалі здзяйсняцца ў 1956 г.
У ліпені 1956 г. часовую капліцу разабралі і на яе месцы пабуда-валі большых памераў храм. Матэрыялам паслужыла вялікая ся-лянская хата, купленая ў вёсцы Войшкі. Новую пабудову жыхары
35 АСР, ліст а. Зіновія Чаквіна да а. Васілія Кастыцэвіча і ягонай матушкі Сафіі Келясцінаўны ад 4 ліпеня 1923 г. Найбольшы са званоў, падараваны а. Уладзіславам Шумікоўскім у 1751 г., да сёння знаходзіцца на званіцы Прачысценскай царквы ў Бельску. Два іншыя старадаўнія званы знайшлі месца ў грыневіцкай царкве.
36 Глядзі: Главная опнсь...
211
Катлоў і Грыневіч здзейснілі на працягу аднаго дня. Пабудова без дазволу царкоўных ды свецкіх улад выклікала адразу хвалю рэак-цый. 1 жніўня 1956 г. бельскія павятовыя ўлады выклікалі а. Міка-лая Крукоўскага, настаяцеля Прачысценскай царквы ў Бельску з мэ-таю высветліць справу грыневіцкай царквы. Рэферэнт па справах ве-равызнанняў паведаміў святару, што пабудова апячатаная і адпраў-ляць у ёй багаслужбы забараняецца. Якраз 2 жніўня мела адбыцца традыцыйнае прыхадское свята св. Іліі Прарока. Свята, вядома, ад-былося, але службу адпраўлялі перад апячатанай капліцай37.
Да канца жніўня быў зроблены патрэбны для атрымання дазво-лу план царквы. He ліквідавала гэта напружанай сітуацыі, якая ства-рылася вакол грыневіцкай царквы. 24 верасня 1956 г. Управа па справах веравызнанняў у Варшаве пераслала ў праваслаўную Міт-раполію ліст у гэтай справе. Мітрапаліт у сваю чаргу „dal zarzadze-nie W. Ksi^dzu dziekanowi niezwlocznie wyjasnic, dlaczego taki wypadek zaistnial wbrew przepisom Wladz Panstwowych”38.
Неўзабаве a. Мікалай Крукоўскі паслаў y Мітраполію даволі пад-рабязны паясняльны ліст. 3 цягам часу справа грыневіцкай царквы пачала залагоджвацца. Прыхаджане даводзілі будынак да парад-ку, узбагачалі яго новым убранствам39. Над прытворам была дабу-давана званіца. На ёй былі завешаны, між іншым, два званы са ста-рой грыневіцкай царквы, якія з 1923 г. перахоўваліся ў Бельску.
Царква св. Іліі Прарока ў далейшым з’яўляецца філіяльным хра-мам Прачысценскага прыхода ў Бельску. Урачыстыя багаслужэн-ні адбываюцца тут у дзень прастольнага свята 2 жніўня, у свята Увя-дзення ў Храм Дзевы Марыі, на трэці дзень Хрыстовага Нараджэн-ня, трэці дзень Пасхі, трэці дзень Святой Тройцы ды суботу перад нядзеляй аб Самаранцы. Тады прыхаджане з Катлоў спаўняюць тра-дыцыйны абход палёў40. Свой абход маюць таксама Грыневічы.
Вёскі былога Грыневіцкага прыхода за апошнія дзесяцігоддзі вельмі абязлюднелі. Асабліва гэтую крызісную дэмаграфічную сі-туацыю наглядаецца ў Катлах і Грыневічах-Двары. Прывязанасць да веры продкаў і пашанаванне традыцыі, аднак, абнадзейваюць, што гэтыя мясцовасці, фактычнае прадмесце Бельска, пачнуць із-ноў дыхаць паўнатою жыцця.
37	АСР, копія ліста a. М. Крукоўскага ў Мітраполію з канца верасня 1956 г.
38	АСР, ліст праваслаўнай Мітраполіі да а. Мікалая Крукоўскага ад 26 верас-ня 1956 г.
39	Асаблівую ўвагу у грыневіцкім храме прыцягваюць царскія вароты XVII ст. з рэзбленымі выявамі Евангелістаў. Былі яны прывезены сюды з Кленік, дзе некалі знаходзіліся ў царкве.
40	Традыцыйныя абходы былі забаронены цывільнымі ўладамі ў 50-я гады і адноўлены на пачатку 90-х.
212
Prawoslawne monastery Podlasia w latach 1786-1789
W dziejach sredniowiecza i czasow nowozytnych duze znaczenie dla panstw i narodow europejskich mialy klasztory wszystkich chrzescijanskich konfesji. To one dlugi czas pelnity funkcje duchowych i kulturalnych centrow, w kto-rych rozwijala si? mysl teologiczna i sztuka religijna, powstawaly utwory lite-rackie, teologiczne, filozoficzne i historyczne. Dzieje prawoslawnych monas-terow Podlasia zaczynaj^ si? nad rzekq Suprasl^ u schylku XV w. W 1498 r. Aleksander Chodkiewicz, wojewoda nowogrodzki i marszalek Wielkiego Ksi?-stwa Litewskiego wraz z Jozefem Sohanem, arcybiskupem smolehskim spro-wadzili do miejscowosci Grodek mnichow z kijowskich klasztorow. Po dwoch latach, w 1500 r., cz?sc mnichow przeniosla si? na uroczysko Suchy Hrud, daj^c poczqtek wspolczesnej Lawrze Supraskiej. Na poczqtku XVI w. w Biel-sku Podlaskim powstaje prawoslawny monaster pod wezwaniem sw. Mikola-ja. Na przclomie XV i XVI w. zaczynaja funkcjonowac monastery w Drohi-czynie — Spaski (Przemienienia Panskiego) i Troicki (Swi?tej Trojcy). Przed 1516 r. powstal monaster sw. Onufrego w Jablecznej, a w polowie XVII w. zalozony byl monaster Zasni?cia NMP w Zabhidowie.
Do kohca XVIII w. status prawoslawnych monasterow na Podlasiu za-chowaly pi?c osrodkow: dwa drohiczynskie — sw. Trojcy i Spaski (Przemienienia Panskiego), bielski sw. Mikolaja, jablecznienski sw. Onufrego oraz zabludowski Zasni?cia NMP.
Dzieje prawoslawnych osrodkow monasterskich Podlasia zostaly dosyc szczegolowo opisane w pracach naukowych historykow z Bialostoczyzny: prof. Antoniego Mironowicza, o. Grzegorza. Sosny, DoroteuszaFionika i in-nych1. Dodajmy tylko, ze niektore problemy dziejow Kosciola prawoslaw-nego w Polsce polnocno-wschodniej nadal czekaj^na swego badacza, dla-