Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
У грыневіцкай царкве не бракавала таксама адпаведнага літур-гічнага начыння ды кніг. У 1727 г. знаходзім тут тры сярэбраныя пазалочаныя чашы ды прыгожа апраўленае сярэбранымі таблічка-мі Евангелле in folio. На вылучэнне заслугоўвуюць таксама рука-пісныя кнігі: Апостал, Мінея Празнічная ды Трыодзь in folio і дру-каваны ў Вільні Служэбнік in folio.
Адносна багатае ўбранства храма ў вялікай ступені было заслу-гай ктітараў — грыневіцкай шляхты, якая, хаця спаланізаваная і акаталічаная, яшчэ нейкі час памятала пра свае карані, стараю-чыся даказваць гэта ахвярнасцю для Царквы. Прыход быў уласні-кам каля дзесяці ўчасткаў зямлі, ахвяраванай у розныя перыяды ту-тэйшымі землеўладальнікамі. Найбольш, бо ажно тры ўчасткі ах-
9	Kacper Niesiecki, Herbarz Polski, Lipsk 1839.
10	AP w Lublinie, Wizyty dekanatu bielskiego, 1727, sygn. 780, k. 400.
11	tamze, por. Archiwum Cerkwi Preczystienskiej w Bielsku Podlaskim (dalej: ACP), Главная опнсь Грнневнчской Свято-Нліннской церквн... составлена в 1892 году, к. 1-2.
12	Wizyty..., да сёння ў грыневіцкай царкве ўрачыста святкуецца дзень Увядзен-ня ў Храм.
205
вяраваў пан Маркевіч. У 1711 г. была пацверджана „Prezenta od Roz-nych Ich M. JM Collatorow Szlachty wszytkich”13.
Апрача зямельных надзелаў царква атрымлівала таксама немалыя грашовыя ахвяраванні. У 1771 г. Ян Гаеўнік Грынявіцкі перадаў Іліін-скай царкве грашовы фонд, раўнаважны 75 руб. з адначасовым за-паветам служыць у год 36 Літургіяў у ягоную памяць. Другім буй-ным ахвярадаўцам быў а. Уладзіслаў Шумікоўскі, які ў 1792 г. дару-чыў царкве 150 руб. Працэнтамі ад гэтых сум, забяспечаных на ма-ёнтках у Грыневічах і Суботцы, царква карысталася яшчэ ў 1873 г.14 Айцец Уладзіслаў Шумікоўскі разам з жонкаю Анастасіяй былі так-сама ахвярадаўцамі найбольшага 15-пудовага звана15.
3	надпісу на зване вынікае, што а. Уладзіслаў Шумікоўскі быў настаяцелем грыневіцкай царквы ў 1751 годзе. Яго непасрэдным папярэднікам быў відавочна а. Раман Рэшчыц, настаяцель храма з часоў генералышй візітацыі 1727 г. Пад 1788 годам з метрыкі чы-жоўскай царквы даведваемся, што настаяцелем (парохам) царквы ў Грыневічах быў а. Мікалай Даніловіч16, бацька прафесара Ігната Даніловіча (1788-1845). Айцец Мікалай, свяшчэннік рускага, шля-хецкага паходжання, быў жанаты з Даміцэляй Міхневічовай, дач-кой бранскага пароха. Дом ягоны быў наогул польскамоўны, а род — падзелены паміж уніяцкай Царквою і рымска-каталіцкім Касцё-лам (брат а. Мікалая, Міхал, быў каталіцкім ксяндзом, а затым су-прасльскім уніяцкім епіскапам).
У такой культурнай, дуалістычнай атмасферы выхоўваўся сын а. Мікалая — Ігнат, пазнейшы прафесар Віленскага універсітэта, карпатлівы даследчык рускай, вялікалітоўскай мінуўшыны. Дзесяць першых гадоў жыцця Ігната Даніловіча прайшло ў баярскіх Гры-невічах, пад покрывам магутнага Бельска. Тут Ігнат пазнаваў пер-шыя гукі роднай мовы, тут у царкоўцы ўпершыню дакранаўся да духоўнасці нацыі, яе даўніны і традыцыі. Грыневічы далі яму доб-рае натхненне для так плённай, будучай працы.
* * *
У 1839 г., калі грыневіцкая царква вярнулася ў праваслаўе, на-стаяцелем быў а. Станіслаў Асташэвіч. Амаль усе сяляне з Катлоў,
13	tamze.
14	АСР, Ведомость о церквн Свято-Нліннской, состояіцей в селенім Грнневн-чах... за 1883 год.
15	На зване, які цяпер знаходзіцца на званіцы Прачысценскай царквы ў Бель-ску, можам прачытаць надпіс: „Лета Господня 1751. Сооружн кнмвал сей свяшенноіерей Владнслав Шумнковскій co женою своею Анастасіею”, пар.: Главная опнсь... 1892 г., к. lv. У 1795 г. а. Уладзіслаў з жонкаю ахвяравалі Прачысценскай царкве ў Бельску суму 150 руб. серабром.
16	Выпіска ў архіве а. Грыгорыя Сасны.
206
Белай ці Арлянкі беспраблемна вярнуліся ў веравызнанне продкаў. Шляхта ў большасці выпадкаў бліжэйшым палічыла рымска-ка-таліцкі касцёл. Працэс канчатковага адыходу грыневіцкай шлях-ты ад усходняй царквы наглядаецца ў дэмаграфічных даных. Калі ў 1828 г. прыход налічваў 568 вернікаў17, дык у 1847 г. было іх толькі 556, у тым ліку 281 мужчын і 275 жанчын18. На адмоўныя дэма-графічныя працэсы ў гэтым перыядзе паўплываў, аднак, не толькі адыход часткі прыхаджан ад Царквы, але і эпідэмія халеры, якая сабрала страшнае жніва на Падляшшы ў 1830 годзе.
У 1847 г. а. Станіслава Асташэвіча на Грыневіцкім прыходзе за-мяняе а. Платон Ральцэвіч, які служыць тут да канца 1863 г. Разам з прыхаджанамі ў 1862 г. праводзіць капітальны рамонт царквы і званіцы. Трэба адзначыць, што тагачасны храм не быў ужо тым, які ведаем з апісання 1727 года. Відавочна той храм згарэў, бо ўнут-ранае ўбранства царквы II пал. XIX ст. даволі беднае. „Главная опнсь”, складзеная ў 1892 годзе вось так яго апісвае: „Церковь мме-ет внд прямоугольннка с небольшнм прнтвором, сделанным нз до-сок. Рнзннца прнделана с левой стороны. Стены церквн снаружн н с внутрн обнты доскамн, крыша гонтовая, на ней, на середнне, сделан небольшой, деревянный купол, обнтый белою жестыо, с же-лезным на вершнне крестом... Пред входом в церковь, на левой сто-роне, построена на четырех столбах, скрепленных поперечнымн пе-рекладннамн — кокольня в внде башнн... Нконостас деревянный столярской работы, окрашен белымн маслянымн краскамн под лак с позолоченною по местам резьбой н увенчан позолоченным дере-вянным крестом, в однн ярус”19.
Тагачасны іканастас, хаця небагаты ў параўнанні з трох’ярусным іканастасам 1727 г., звяртаў, аднак, увагу сваёй старадаўняй ары-гінальнасцю. Заўважыў яго ў сваёй працы сам Павал Пакроўскі20. Апісальнік іканастаса з 1881 г. вельмі, аднак, крытычна аднёсся да яго выгляду: „(...) топорной работы нконостас, в котором кроме двух местных, довольно благообразных нкон, было размешено, без всякой снметрін, многое множество, разнаго рода, разнаго досто-ннства н разнаго размера”21.
Рамонту патрабавала не толькі царква, але і прыхадскі дом. Гэты апошні быў годны толькі разборкі. У 1870 годзе стараннямі а. Ула-
17	Archiwum Diecezjalne w Drohiczynie, Akta Dekanatow Unickich, Ведомость в де-канате бельском собранная за год 1828.
18	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, ф. 1, воп. 21, адз. зах. 282, л. 42.
19	АСР, Главная опнсь...
20	П. Покровскій, Археологйческая карта Гродненской Губернй, Внльна 1895.
21	„Лнтовскіе Епархіальные Ведомостн” (далей: ЛЕВ), 1881, н-р 7.
207
дзіміра Маркевіча (ад 1866 г. настаяцеля Грыневіцкага прыхода) ды прыхаджан будуецца новы дом22. Стае ён на традыцыйным месцы, над ракою Белай. Каб дабрацца да царквы, распаложанай на пагор-ку сярод заліўных лугоў, трэба было пераходзіць два масткі і грэб-лю. Вясною ці мокрай восенню, калі Белая разлівалася, свяшчэнні-ку і прыхаджанам часта даводзілася дабірацца ў храм чаўнамі.
Распалажэнне грыневіцкай царквы на так недаступным месцы з загадкавай назваю „Стояхново” відаць не выпадковае. Сярэдне-вяковыя продкі маглі тут заснаваць зручнае абарончае гарадзішча з храмам на ім. Брак археалагічных доследаў не дазваляе праверыць гэтую прадпасылку.
Тым часам дворская частка Грыневіч, дзе знаходзіўся маёнтак Саковічаў, з 1864 года пачынае жыць новым жыццём. He маючы нашчадкаў, Ян Саковіч выстаўляе маёмасць на продаж. Бесканку-рэнтнымі пакупнікапі 113-ці дзесяцін зямлі ды дворска-паркавай часткі маёнтка становяцца чатырнаццаць гаспадароў, пераважна з Аўгустова каля Бельска: Навіцкія, Ляшэвічы, Заброцкія, Бусло-вічы, Садоўскія і іншыя. Новыя жыхары Грыневіч адразу стано-вяцца дарагімі Царкве прыхаджанамі.
Згаданы раней а. Уладзімір Маркевіч у 1874 годзе пачаў абнаў-ленне храма. Быў ён ашаляваны ды памаляваны ўнутры алейнымі фарбамі. Перабудавалі таксама іканастас23. Следам за рамонтам прыхаджане пачалі актыўна ахвяроўваць царкве літургічнае начын-не, аблачэнні ды іншыя прадметы. Айцец Уладзімір умеў згурта-ваць людзей пры царкве. На жаль, заўчасная ягоная смерць у 1880 г. не дазволіла здзейсніць усе намеры. У некролагу, які памясцілі „Лн-товскіе Епархіальные Ведомостн "падкрэсліваецца актыўнасць ма-ладога святара ў духоўным і асветна-культурным жыцці прыхода. Глыбокія, кранальныя пропаведзі гаварыў ён на „простом наре-чьн”. Гэта спрыяла добрым і блізкім адносінам да свяшчэнніка24.
Наступнікам памерлага а. Уладзіміра стаў а. Іаан Пісканоўскі. Высокаадукаваны, як у багаслоўскіх, так і ў філасофскіх ды фізіка-матэматычных навуках а. Іаан дасканала разумеў важнасць пісь-мовай адукацыі сваіх прыхаджан. Яго стараннямі ў 1884 г. у най-большай вёсцы прыхода — Катлах была адкрыта царкоўна-пры-хадская школа. Школа адразу атрымала грамадскае памяшканне25. Доўгі час навучалася ў школе не больш 30-ці дзяцей. Нейкі час усе
22 АСР, Ведомость о церквн Свято-Нліннской состоягцей в селенін Грнневн-чах... за 1883 год, к. 1.
23 Лнтовскне Епархіальные Ведомостн (далей: ЛЕВ) 1881, с. 50.
24 ЛЕВ 1881,с. 50-54.
25 АСР, Ведомость о церквн... за 1886 год.
208
школьныя заняткі вёў мясцовы псаломшчык. Калі ў 1895 годзе быў пабудаваны і пасвячаны новы будынак, школа мела ўжо свайго па-стаяннага настаўніка. Быў ім Карніл Саўчук26. Закону Божага ў шко-ле вучыў а. Іаан, якога ў 1896 г. назначылі наблюдателем царкоў-на-прыхадскіх школ у Бельскім павеце.
Вядома, школа была таксама важным цэнтрам культурнага жыц-ця прыхода. Да нашых дзён дайшло апісанне святочнай ёлкі 1899 г. у той жа катлоўскай школе. Апрача дзіцячых вершаў, царкоўных спеваў, гучалі на ёлцы і велічальныя словы для расійскага імпера-тара, напрыклад, песня „Славься, славься наш русскій Царь”27.
Адначасова з развіццём школьніцтва таксама грыневіцкая царк-ва ўзбагачаецца новымі ахвяраваннямі. Паступаюць грошы, куп-ляюцца новыя аблачэнні, а ў 1894 годзе дабудоўваецца званіца над прытворам. У гэтым жа годзе ў храм купляецца новае панікадзіла коштам 50 руб.28 Варта таксама адзначыць ахвяру 100 рублёў ад а. Іаана Сяргеева (св. Іаана Кранштацкага)29. Сярод прыхаджан у ах-вяраваннях вылучаліся асабліва багатыя жыхары Грыневіч-Двара: Я. Бусловіч, А. Ляшэвіч, А. Навіцкі ды Я. Садоўскі, якія ахвяравалі храму тры пары святарскіх аблачэнняў.
У апошнім дзесяцігоддзі XIX ст. Грыневіцкі прыход узбагаціўся новай капліцай у гонар Пакровы Божай Маці і св.св. Братоў Мака-веяў. Узведзена яна была ў 1892 г. на месцы з’яўлення жыхаркам Ар-лянкі Божай Маці. Каплічка стаіць да сёння на невысыхаючай крыні-цы з цудатворнай вадою. Яшчэ перад эпохай меліярацыі было тут ледзь праходнае балота, мелі прыстанішча вадзяныя птушкі. У 1985 годзе адсюль была ўкрадзена старадаўняя ікона Багародзіцы.