Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
232
dac vucniam faktycnyj materyjal dla danaje klasy. Biezumouna niezaleznasc Bielarusi byu halounyj pryncyp.
Kab dapamahcy nastaunikam byu apracavany lamantar i cytanka dla 2-3 klasau. Hetyje knizki jakich jaj jasce adzin nastaunik byli autarami nia ubacyli svietu, bo zhareli u drukarni u Konigsberg.
Jak biezpasiaredniaja dapamoha nieprafesyjnym nastaunikam, bylo sar-hanizavanaje vydannie kanspektau dla nastaiinikau ratatarnym sposabam. Hetakija kanspekty vydavalisia raz na tydzien. Kiravau hetym prafesyjnyj nastaunik u Svislacy i adtul razsylau. Kanspekt taki byu jak castka lamanta-ra j jaho atrymouvau nastaunik i dzieci.
Pounyja 7-mi hodki z niadrennym skladam, sto nie byli horsymi ad byusych polskich ci savieckich skolau, byli u Pruzanie, Bielaviezy, Hajnaucy, Naraucy, Bielastoku. Heta mieli bye himnazii. A taksama skola u Svislacy, dzie kiravau prafesyjnyj nastaunik z vysejsaj pedahahicnaj asvietaj. U pe-dahahicnych spravach jon byu pravaj rukoj Inspektara.
Roznyje
Halouny Skolny Inspektarat moh zvolnic z pracy koznaha nastaunika jaki jak pravila byuby vyviezieny u Niamieccynu na pracu, hetaha uzo davoli, kab nastaunik vykonvau zahady inspekatara, jasna rec skola astalasia-b biez nastaunika, abo inacej pirerastala-b isnavac. Takich vypadkau nie bylo. Nas-tauniki j sielskije starasty, jak pravila, vykonvali zahady Inspektara bols pa sviadomasci niz sa strachu.
Heta absalutniaja chlusnia j niedarecnasc, sto ryma-katalickije dzieci nie dapuscalisia da skolau. Maim nastaunikam i kiraunikom pedahahicnaha ad-dzielu Inspektaratu byu nastaunik katalik z Rosi. Siabrami Ab’jednannia byli taksama kataliki. Idejnym kiraunikom Bielaruskaj Niezaleznickaj Partyi (BNP), jakaja miela svoj addziel u Bielastoku byu Ks. Hadleuski ryma-ka-talik, — rasstreleny niemcami4. Prauda tolki, sto palaki nie chacieli svaich dziaciej pasylac u bielaruskija skoly j nastauniki palaki bajkatavali bielaru-skije skoly. Ad nastaunika vymahalasia tolki trochu havaryc pa-bielarusku.
Savieckaje padpolle nie pieraskadzala arhanizacyi j pracy bielaruskich skolau u Bielastoccynie, tlumacu heta tym, sto u partyzanach bylo mnoha svie-damaha bielaruskaha nasielnictva. Miascovaje nasielnictva niaprychilna sta-vilasia-b da partyzanau, kab jany skodzili skolam. Niekatoryje siabry Ab’jednannia levaha nachilu, ale nacyjanalisty pamahali partyzanam medyka-mentami j charcami. Mianie taksama partyzany nie capali, choc byli vypad-ki, kali ja nacavau u vioscy, dzie inspektavau skolu i tam pryjsli partyzany. Dumaju, sto jany rabili pravidlova.
4	Ks. Wincenty Godlewski (Wincent Hadleuski). Od wrzesnia 1941 r. byl on Glow-nym Inspektorem Szkolnym Generainego Okr^gu Bialorusi. W grudniu 1942 r. zos-tal aresztowany przez gestapo i zamordowany.
233
Dumaju, sto taki navat stan skolnictva, jaki my pakinuli u 1944 hodzie, byu mahcymy to Iki dziela vialiceznaj radasci, i addannia svajoj spravie na-sielnictva j nastaunikau. Heta-z byli sapraudy bielaruskije skoly. Takoj za-choplenasci й pracy siarod dziaciej, nastaunikau, backou, pracounikou Ins-pektaratu redka mozna pabacyc. Usio heta rabilasia amal biazplatna.
Niemcy nie miasalisia da arhanizacyi skolau i nie vydavali instrukcyjau adnosna navucannia. Niekatoryje instrukcyi arhanizacyjna-materyjalnaha pa-radku atrymouvau Halouny Inspektar.
Byla arhanizavanaja adna exkursyja nastaunikau u Niamieccynu. Znimki zachavalisia.
234
3
N
M^«
Да этнічных працэсаў на Панямонні ў раннім сярэд-нявеччы
На старонках „Bialoruskich Zeszytow Historycznych” этнічным кан-тактам на Панямонні ўдзялялася дастаткова ўвагі. Артыкулы Аля-ксандра Краўцэвіча тычыліся генезісу Вялікага княства Літоўска-га і звязаным з ім працэсам балта-славянскага ўзаемадзеяння1. Дас-ледчык, спалучыўшы археалагічныя, гістарычныя, лінгвістычныя і іншыя крыніцы, паспрабаваў высветліць узаемасувязь балта-сла-вянскіх кантактаў і працэсу фармавання ВКЛ. Згаджаючыся па сут-насці з большасцю высноў А. Краўцэвіча, мы хацелі б выказаць некаторыя свае меркаванні па гэтай праблеме. Аўтар на працягу апошніх дзесяці гадоў займаецца вывучэннем археалагічных пом-нікаў Х-ХІІІ ст.ст. на тэрыторыі Панямоння. Таму этнічныя кан-такты да ўзнікнення ВКЛ (эвалюцыя балта-славянскай мяжы і ха-рактар узаемаадносін) мы разглядаем па падставе археалагічных крыніц. На наш погляд, у артыкулах А. Краўцэвіча якраз бракуе крытычнага аналізу археалагічных матэрыялаў. Пры гэтым мы ўсведамляем, што яны (археалагічныя крыніцы) не могуць высту-паць у якасці адзінага аб’ектыўнага аргумента ў вырашэнні дыску-сійнай праблемы.
У гісторыі няма народаў, якія з’явіліся без змешвання розных эт-насаў. Дастаткова ўзгадаць, напрыклад, французаў, якія з’явіліся ў выніку кантактаў кельтаў, рымлян, германцаў. Ці англічан — пра-цэс змешвання кельтаў, рымлян, англаў і саксаў. Беларускі народ
1	А. Краўцэвіч, Да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, „Віаіо-ruskie Zeszyty Historyczne” 1996, nr 1, s. 5-22; ён жа, Працэс балта-славянскіх кантактаў на Панямонні і ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, „Віаіо-ruskie Zeszyty Historyczne” 1998, nr 9, s. 5-25.
235
паўстаў у выніку рассялення славян на тэрыторыі пражывання бал-таў і іх змешвання. Гэта прызнана большасцю археолагаў і спецы-ялістаў іншых навук — антраполагаў, этнолагаў, мовазнаўцаў2. Та-му тэзіс аб тым, што шматвяковыя міжэтнічныя кантакты на Паня-монні сталі часткай этнагенезу беларусаў, ёсць агульнапрыняты і пя-рэчанняў не выклікае. Перад даследчыкамі стаіць пытанне: калі ж славяне прыйшлі на Панямонне? Услед за Ф. Гурэвіч А. Краўцэ-віч паўтарае, што славянскія паселішчы з’явіліся ў басейне Нёмана у другой палове I тысячагоддзя н.э. Сама Ф. Гурэвіч прыводзіла ў якасці доказу „паселішчы, а таксама такія характэрныя помнікі, як падоўжаныя і доўгія курганы”3. Але тут ёсць моманты, на якія трэба звярнуць увагу.
Генезіс доўгіх курганоў і іх этнічная інтэрпрэтацыя — найбольш складаныя праблемы пры вывучэнні помнікаў культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Адны з даследчыкаў разглядаюць гэтыя помнікі як славянскія, звязваючы іх з крывічамі (П. Траццякоў, С. Тараканава, В. Сядоў, Я. Носаў, Г. Штыхаў). Частка прыбал-тыйскіх даследчыкаў з’яўленне доўгіх курганоў у Эстоніі і Латвіі звязваюць таксама з распаўсюджваннем славянскага этнічнага эле-мента (М. Шмідэхельм, Э. Шнорэ). Да прыбалтыйска-фінскага на-сельніцтва адносяць доўгія курганы С. Лаул, С. Бялецкі. Пра нес-лавянскасць культуры доўгіх курганоў трэцяй чвэрці I тысячагод-дзя н.э. аргументавана пісалі I. Ляпушкін, М. Артамонаў, Э. Зага-рульскі, В. Булкін, А. Мядзведзеў і іншыя, лічачы гэтую культуру балцкай. Да рознаэтнічнага насельніцтва (балта-славянскага) ад-носяць культуру доўгіх курганоў Я. Шмідт, У. Янукоў, В. Шады-ра4. Аднак у нашым выпадку этнічная інтэрпрэтацыя не галоўнае. На тэрыторыі Панямоння гэтай катэгорыі помнікаў няма. Рэч у тым, што за доўгія курганы Ф. Гурэвіч палічыла пясчаныя дзюны натуральнага паходжання. Высвятлілася гэта яшчэ ў канцы 60-х га-доў падчас даследаванняў на Панямонні В. Сядова5.
А. Мядзведзеў сцвярджае, што развіццё насельніцтва Беларусі (у тым ліку і Панямоння) да IX ст. н.э. трэба разглядаць як развіццё культур, што ў этнічных адносінах належалі да ўсходніх балтаў (куль-тура штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, мілаградская, банца-
2	Л. Дучыц, Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі ў пачатку II тысячагод-дзя, „Беларускі гістарычны агляд” 1995, т. 2, сш. 1, с. 15-30.
3	Ф. Д. Гуревнч, Древностй Белорусского Понеманья, Москва—Ленінград 1962, с. 144; А. Краўцэвіч, Працэс балта-славянскіх кантактаў..., с. 9.
4	С. Піваварчык, Г. Семянчук, Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2 — Эпоха сярэднявечча, Гродна 1997, с. 15-16.
5	В. В. Седов, Нсследованйя в Гродненском Понеманье, „ Археологнческне от-крытня 1968”, Москва 1969, с. 346-347.
236
раўская культуры). 3 V ст. да н.э. з’яўляюцца помнікі заходніх бал-таў (могільнікі тыпу Начы, якія трансфармаваліся ў культуру камен-ных курганоў V-XIII ст.ст.). Славяне прыйшлі на Беларусь (Заход-няе Палессе) толькі ў VI-VII ст.ст. (пражская культура). Рассяленне славян у Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Беларусі адбылося не раней за IX ст. (культура тыпу Лукі-Райкавецкай, раменская культу-ра ў Пасожжы)6. Незразумела, якія паселішчы з раннеславянскімі ма-тэрыяламі на Панямонні мела на ўвазе Ф. Гурэвіч, бо на той час (па-чатак 60-х гг.) такіх помнікаў яшчэ не было вядома. Адсюль, напэў-на, і такое расплывістае датаванне — другая палова I тысячагоддзя н.э. На сённяшні дзень толькі на двух панямонскіх помніках зафікса-ваны славянскія матэрыялы канца I тысячагоддзя н.э.
Першы помнік — гарадзішча каля в. Радагошча ў Навагрудскім раёне. На думку В. Ніканава, назвы на „гошча” паказваюць на мес-ца, дзе славяне засталі лес. В. Сядоў, параўноўваючы тапонім з ар-хеалагічнай картай, прыйшоў да высновы, што назва Радагошча адносіцца ў асноўным да XI ст.7 Планіроўка гарадзішча Радагош-ча блізкая да помнікаў Смаленшчыны і Паўночнай Букавіны, а наз-ва вёскі аднайменна назве знакамітага свяцілішча Радагошча на тэ-рыторыі племяннога саюзу люцічаў (вялетаў) у палабскіх славян. Э. Зайкоўскі, які праводзіў археалагічныя даследаванні на помні-ку, адзначыў, што да самай шматлікай катэгорыі знаходак адно-сяцца фрагменты керамікі, якая характэрная для культуры тыпу Лу-кі-Райкавецкай і датуецца ІХ-Х ст.ст.8
Другі помнік, на якім таксама знойдзены матэрыялы культуры тыпу Лукі-Райкавецкай — гарадзішча каля в. Ласосна-Велька (гмі-на Кузніца-Беластоцкая) на тэрыторыі Польшчы9. Помнік гэты зна-ходзіцца прыкладна 25-30 км на паўднёвы захад ад Гродна на рацэ Ласосне (Ласасянцы), што ўпадае ў Нёман. Такім чынам, абодва гарадзішчы — самыя паўночныя помнікі культуры Лукі-Райкавец-кай і датаваць з’яўленне славян у Панямонні можна больш даклад-на — ІХ-Х ст.ст., г.зн. самы канец I тысячагоддзя н.э. Археалагіч-ных сведчанняў больш ранняга славянскага пранікнення ў басейн Нёмана няма.
6	А. Мядзведзеў, Населыііцтва Беларусіў жалезным веку (VIII cm. да н.э. — VIII cm. н.э.), „Беларускі гістарчны агляд” 1994, т. 1, сш. 1, с. 36-37.
7	В. В. Седов, Мз ucmopuu восточнославянскогорасселенйя, КСНА, вып. 104, 1965, с. 7; В. А. Ннконов, IV Международный сьезд славйстов. Матерйалы дйскуссйй, т. 2, Москва 1962, с. 450-451.