Беларускі Гістарычны Зборнік
11
22 A. В. Квяткоўская, Даследаваннікаменнагамогільніка каля вёскі Вензаўшчы-на Шчучынскагараёна, „Гарадзенскія запісы”, Гродна 1993, вып. 16, с. 34.
241
шан). Мы згодны з А. Краўцэвічам, што акрэсленне нават прыбліз-най лінеарнай мяжы выглядае справай складанай. Фактычна яе не існавала і цалкам правамерна гаварыць аб кантактнай зоне, якой было ўсё Беларускае Панямонне. Аб тым, што на пачатку II тыся-чагоддзя этнічныя кантакты балтаў і славян былі разнастайныя і рассеяныя, а не пагранічныя, пацвярджаюць і даныя сумежных на-вук — антрапалогіі, тапанімікі, гідранімікі, мовазнаўства, этнало-гіі і іншых. Так, антраполагі адзначаюць, што спецыфічны комп-лекс краніялагічных прыкметаў некалькі паслабленай еўрапеаіднас-ці з эпохі сярэднявечча ў амаль нязменным выглядзе захаваўся ся-род усходнеславянскага насельніцтва толькі на тэрыторыі Белару-сі. Гэты факт сведчыць пра значную ролю старажытнага мясцова-га (неславянскага) насельніцтва ў фармаванні антрапалагічнага ты-пу беларусаў. На карысць гэтай высновы сведчыць амаль поўная нязменнасць скулавай шырыні і вышыні твару на працягу апошня-га тысячагоддзя, што дазваляе аддаць перавагу ў фармаванні ант-рапалагічнага тыпу беларусаў шырока- і нізкатварым элементам, паходжанне якіх звязана з Прыбалтыкай23.
Гаворачы пра этнасы ў басейне Нёмана, неабходна ўказаць і на археалагічныя матэрыялы, якія могуць папоўніць этнічную кар-ту рэгіёна. Падчас раскопак на гарадзішчы Кульбачына намі зной-дзены ланцэтападобныя наканечнікі дзідаў і стрэлаў. Дадзеныя тыпы зброі былі распаўсюджаны ў Скандынавіі ў часы вікінгаў24. 3 Панямоння паходзяць і іншыя скандынаўскія знаходкі — шлем са Слоніма, перакрыжаванне мяча з Гродна, упрыгожанні і шпо-ра з Ваўкавыска, падвеска з Гальшан. Аб магчымым варыянце з’яўлення скандынаваў на Панямонні мы пісалі раней, таму не бу-дзем на гэтым спыняцца25. Адзначым яшчэ адну цікавую знаход-ку, якая пераводзіць гіпатэтычныя меркаванні некаторых даслед-чыкаў аб фіна-ўгорскім кампаненце ў этнагенезе беларусаў у рэ-альную плоскасць. Падчас раскопак на гарадзішчы Збочна пад Слонімам (даследаванні А. Дабрыяна і нашы) была знойдзена пад-веска, якая характэрная для фіна-ўгорскіх плямёнаў — меры, ве-сі, мардвы. Думаецца, што далейшыя археалагічныя даследаван-ні прынясуць новыя знаходкі як скандынаўскага, так і фіна-ўгор-скага паходжання.
23 Л. Дучыц, Балты і славяне..., с. 27.
24 Д. А. Авдуснн, О датйровке гнёздовского кургана с мечом йз раскопок М. Ф. Кусцішского, „Культура м нскусство древней Русн”, Ленннград 1957, с. 22-23.’
25 С. Піваварчык, Беларускае Панямонне ў раннім сярэднявеччы (Х-ХІІІ ст.ст.), „Bialoruskie Zeszyty Historyczne” 1996, nr 6, s. 19-21.
242
Што выклікае наша пярэчанне пры разглядзе кантактнай зоны — гэта колькасць гарадоў. А. Краўцэвіч налічыў іх 8 — Гродна, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Здзітаў, Астрэя, Вевярэск, Віль-ня. Але ж ці адпавядалі гэтыя паселішчы на пачатку II тысячагод-дзя той сацыяльна-гістарычнай функцыі, якую выконваў горад — цэнтр палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна?
У выніку шматгадовых даследаванняў беларускіх гарадоў даслед-чыкі вылучылі асноўныя сацыяльна-эканамічныя крытэрыі і архі-тэктурна-археалагічныя прыкметы горада. Да першых адносяцца: узгадванне аб ім у пісьмовых крыніцах як аб важным населеным пункце, цэнтры вызначанай акругі; наяўнасць дзядзінца („града”) і пасада, плошча якога значна пераважала плошчу дзядзінца; наяў-насць значнай часткі насельніцтва, якая займалася гандлёва-рамес-най дзейнасцю і была адарвана ад земляробства; існванне гарад-ской абшчыны.
Архітэктурна-археалагічныя прыкметы горада: спецыфічны (га-радскі) культурны пласт, у якім утрымліваецца вялікая колькасць шкляных бранзалетаў, прывазных амфар, сланцавых прасліц і ін-шых характэрных вырабаў — пісал, энкалпіёнаў, упрыгожанняў і г.д.; другая лінія ўмацаванняў; манументальныя культавыя пабу-довы; устойлівая тэндэнцыя павелічэння плошчы дзядзінца ці па-сада. Усім вышэйназваным крытэрыям на Панямонні адпавядалі 5 паселішчаў — Горадзен(Гродна), Новагародак (Навагрудак), Ваў-кавыеск (Ваўкавыск), Услонім (Слонім), Турьск (Турэйск). Аб тым, што ў святле апошніх археалагічных даследаванняў трэба адмовіц-ца ад лакалізацыі Астрэі і Вевярэска ў Панямонні (і ўвогуле на Бе-ларусі) мы пісалі раней26. Здзітаў увогуле не трапляе у кантактную зону (гэта вынікае з прапанаванай А. Краўцэвічам карты)27. Ды ўво-гуле, што ўяўляла сабой гэтае паселішча да сярэдзіны XIII ст. (уз-гадванне ў пісьмовых крыніцах) невядома, паколькі амаль не вы-вучалася. Як і невядома пакуль дакладна, калі ўзнікла паселішча на віленскім Верхнім замку і якія функцыі выконвала.
Унікальнасць Беларускага Панямоння якраз і заключаецца ў тым, што нягледзячы на невялікую колькасць гарадоў, у ХІІ-ХІІІ ст.ст. рэгіён дасягнуў высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Тлу-мачыць гэту з’яву балта-славянскім супрацоўніцтвам недастатко-ва. Паўплывала зручнае геаграфічнае становішча, уцягванне насель-ніцтва ў палітычныя працэсы ва Усходняй Еўропе і феадалізацыя грамадства.
26 С. Піваварчык, Беларускае..., с. 18-19; ён жа, Археалогія і нумізматыка Бе-ларусі, „БЭН”, 1993. '
27 А. Краўцэвіч, Працэс..., с. 8.
243
Археалагічныя матэрыялы дапамагаюць разабрацца і з характа-рам міжэтнічных узаемаадносін. У сваім артыкуле А. Краўцэвіч ад-значае, што маглі мець месца канфлікты прышэльцаў з тубыльцамі, асабліва на ранняй стадыі кантактаў, але асновай балта-славянскага ўзаемадзеяння было мірнае супрацоўніцтва. Пры гэтым ён спасыла-ецца на высновы лінгвістаў і К. Паўлавай, якая даследавала курган-ныя могільнікі ў наваколлі Навагрудка28. На наш погляд, найбольш канцэнтраваную інфармацыю пра характар як міжэтнічных, так і між-дзяржаўных адносін могуць даць даследаванні паселішчаў.
На Панямонні найбольш даследаваны гарады (Гродна, Ваўка-выск, Навагрудак, Слонім, Турэйск) і гарадзішчы, якія выконвалі розную сацыяльна-гістарычную функцыю. 3 неўмацаваных пасе-лішчаў (селішчаў) пачатку II тысячагоддзя н.э. стацыянарныя ра-скопкі праводзіліся толькі на чатырох помніках — Гарадзілаўка (Навагрудскі р-н), Кавалі (Слонімскі р-н), п. Краснасельскі (Ваўка-выскі р-н), Пескі (Мастоўскі р-н). На большасці даследаваных пом-нікаў зафіксаваны сляды пажараў. На селішчы Кавалі знойдзены часткі абгарэлага насцілу памерамі 1,8 х 1 м. Пласт попелу і вугол-ляў адзначаны на селішчы Гарадзілаўка29. Згарэлі ў агні раннія па-селішчы на Замкавай гары ў Гродне і Малым Замку ў Навагруд-ку30. Неабходна заўважыць, што пажары адбыліся ў хуткім часе пас-ля заснавання паселішчаў у канцы X — сярэдзіне XI ст.ст. Праз ка-роткі час пасля ўзнікнення ў другой палове XI ст. загінула ў агні пасяленне Турэйск на Нёмане31. Пласты пажару з моцна абгарэлай керамікай, спаленымі ўмацаваннямі і пабудовамі зафіксаваны на-мі на гарадзішчах Мерачоўшчына (Івацэвіцкі р-н), Кульбачына, Касцянёва (Шчучынскі р-н), Косаўскі тракт (пад Слонімам), Ка-шалі (Зэльвенскі р-н). У ХІ-ХІІ ст.ст. згарэлі гарадзішчы каля вё-сак Ласосна-Велька (гміна Кузніца-Беластоцкая, Рэспубліка Поль-шча) і Плёткі (Шчучынскі р-н)32. Пра што сведчаць гэтыя факты? Аб выпадковых пажарах на паселішчах, ці аб канфліктах? Думаец-ца, што аб другім. Той факт, што большасць пажараў зафіксаваны ў пластах ХІ-ХІІ ст.ст., наводзіць на думку, што балцкія плямёны, якія ўступілі ў перыяд ваеннай дэмакратыі, сустрэлі новае насель-ніцтва ваяўніча.
28 А. Краўцэвіч, Працэс..., с. 22.
29 Ф. Д. Гуревнч, Древностй..., с. 153; Ф. Д. Гуревнч, Кucmopuu древнего Но-вогрудка, „Swiatowit”, t. XXIV, Warszawa 1962, s. 569.
30 H. H. Вороннн,Древнее Грод/ю, „МЙА”, 1954, с. 27,29;Ф. Д. Гуревнч,Древ-нйй Новогрудок. Посад — окомный город, Ленннград 1981, с. 116-117.
31 Я. Г. Зверуго, Верхнее Понеманье в ІХ-ХІІІ вв., Мннск 1989, с. 89.
32 Матэрыялы аўтарскіх раскопак, з даклада Я. Машчынскага на канферэн-цыі, вуснае паведамленне А. Квяткоўскай.
244
Па нашаму меркаванню, характар міжэтнічных узаемаадносін на Панямонні на пачатку II тысячагоддзя н.э. можа выглядаць наступ-ным чынам. Першыя сутыкненні балтаў і славян мелі канфранта-цыйны характар. Аб гэтым сведчаць шматлікія пажары на пасе-лішчах. Менавіта варожае атачэнне паспрыяла таму, што ў сярэ-дзіне XI — першай палове XII ст.ст. найбольш буйныя цэнтры сла-вянскай каланізацыі ў рэгіёне набылі тыповую гарадскую планіроў-ку (дзядзінец, вакольны горад, пасады). 3 сярэдзіны XII ст. узаема-адносіны сталі пераважна мірнымі. Прычыны гэтага бачацца нам ва ўзмацненні палітычнай улады ўсходнеславянскіх князёў, паглыб-лення феадальных адносін. Стала відавочна, што мірнае супрацоў-ніцтва больш карыснае для ўсіх бакоў. У другой палове XII — пер-шай палове XIII ст.ст. панямонскія гарады перажываюць эканаміч-ны і культурны ўздым, ператвараюцца ў адмінстрацыйныя, экана-мічныя, ваенныя, культурныя і ідэалагічныя цэнтры рэгіёна.
Беларускае Панямонне—унікальны гістарычна-этнаграфічны рэ-гіён. Разам з Беласточчынай яно ўтварае бірэгіянальнае памежжа, дзе адбываецца творчы сінтэз, нараджаюцца з’явы, якія можна наз-ваць супольнай спадчынай двух або трох народаў. Здаецца, гісторы-кі (і не толькі яны) будуць яшчэ не аднойчы звяртацца да працэсаў, якія адбываліся тут у розныя часы. Безумоўна, вырашаць складаныя пытанні этнагенетычнага і дзяржаўнаўтваральнага працэсаў у ран-нім сярэднявеччы толькі на падставе археалагічных крыніц было б ме-тадалагічнай памылкай. Таму каштоўнасць высноў А. Краўцэвіча заключаецца ў тым, што ён прааналізаваў і іншыя крыніцы, і ў пер-шую чаргу лінгвістычныя. Мы ж са свайго боку паспрабавалі ўка-заць на тое, што можа дапамагчы ў больш аб’ектыўным асвятленні складанай этнічнай і палітычнай гісторыі Беларусі.
Сяргей Піваварчык
(Гродна)
Анатоль Цітоў, Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XXcm.), Мінск 1998, сс. 287
У беларускай гістарычнай навуцы знойдзецца няшмат даследа-ванняў, прысвечаных праблемам геральдыкі. А гарадскімі repea-Mi, увогуле, прафесійна займаецца толькі адзін аўтар — Анатоль Цітоў1. Дзякуючы яго шматгадовым росшукам па архівах Белару-
1 Гл.: А. Цітоў, Гарадская геральдыка Беларусі, Мінск 1989; ён жа, Белару-ская гарадская геральдыка, [у:] Полшікі старажытнабеларускай культуры, Мінск 1984.