Беларускі Гістарычны Зборнік
11
8 Э. М. Зайкоўскі, Раскопкі каля Радагошчы, „ГАЗ”, № 7, с. 120-137.
9 Даклад Я. Машчынскага на канферэнцыі „Problemy konserwatorskie zwiaza-ne z ochron^ zabytkow archeologicznych w dobie rozwoju ekonomicznego Europy Srodkowej i Wschodniej”, 18-19 maja 1998, Bielsk Podlaski.
237
Актывізацыя славянскай каланізацыі на Панямонні, як слушна адзначае А. Краўцэвіч, пачынаецца з канца X — пачатку XI ст.ст. Л. Дучыц сцвярджае, што менавіта ў пачатку II тысячагоддзя ад-бываўся асабліва інтэнсіўны працэс змешвання балтаў і славян на тэрыторыі Беларусі10. Тады не толькі фармаваўся новы антрапала-гічны тып, але і ствараўся сінтэз двух архетыпаў свядомасці. На та-кой базе і з’явіўся беларускі этнас. Гэта быў час, калі вакол таксама пачыналася складванне народнасцей — палякаў, чэхаў, балгараў, украінцаў, літоўцаў і іншых.
He меньш актуальнае пытанне племянной дыферынцыяцыі (якія славянскія і балцкія плямёны ўзаемадзейнічалі на Панямонні на па-чатку II тысячагоддзя н.э.), бо з ім звязана праблема балцка-сла-вянскай мяжы.
Этнічны склад насельніцтва той ці іншай тэрыторыі вызначыць па археалагічных матэрыялах даволі складана. У апошні час з’я-віўся шэраг прац, уякіх вырашаюцца этнагенетычныя пытанні11. Вырашэнне гэтых пытанняў залежыць як ад характару помнікаў, так і ад забяспечанасці іх матэрыяламі. У асноўным этнічныя пра-цэсы разглядаюцца археолагамі на матэрыялах пахавальных пом-нікаў. Дзякуючы вялікаму факталагічнаму матэрыялу, які назапа-шаны за працяглыя гады палявых даследаванняў, археолагі прый-шлі да высновы, што асноўнымі этнавызначальнымі прадметамі на пахавальных помніках з’яўляюцца жаночыя ўпрыгожанні, пераваж-на скроневыя кольцы. Істотным крытэрыем пры вызначэнні этна-су па пахавальных помніках з’яўляецца дэтальнае вывучэнне паха-вальнага абраду (спосаб пахавання, арыентацыя касцяка, харак-тар і спосаб размяшчэння пахавальнага інвентару). На нашу дум-ку, больш абгрунтаванымі будуць высновы, калі адначасова раз-глядаць матэрыялы, атрыманыя як з пахавальных помнікаў, так і з паселішчаў вызначанага рэгіёна. Тут павінны ўлічвацца розныя элементы матэрыяльнай культуры насельніцтва — домабудаўні-цтва, керамічны комплекс, упрыгожанні.
Па праблеме этнічнага складу насельніцтва ранняга сярэднявеч-ча (Х-ХІІІ ст.ст.) у Беларускім Панямонні існуе некалькі поглядаў. Большасць даследчыкаў асноўным насельніцтвам называе дрыга-вічоў12. В. В. Сядоў лічыць, што тут жылі яцвягі і іх славянізаваныя
10 Л. Дучыц, Балты і славяне..., с. 15-30.
11 В. В. Седов, Восточные славяне в 6-13 вв., „Археологня СССР”, Москва 1982; А. П. Моця, Населенйе Среднего Поднепровья 9-13 ee. (no данньш погребаль-ных памятнйков), Кнев 1987; П. Ф. Лысенко, Дреговйчй, Мннск 1991; Г. В. Штыхаў, Крывічы, Мінск 1993.
12 Ф. Д. Гуреыт, Древностй..., с. 136; П. Ф. Лысенко, Дреговйчй, с. 99-100.
238
нашчадкі13. Аналіз матэрыялаў з археалагічных помнікаў Панямон-ня паказвае, што насельніцтва рэгіёна ў Х-ХІІІ ст.ст. было даволі стракатым. Складана выдзеліць які-небудзь раён, дзе пераважа-ла б адзінае ў этнічным плане насельніцтва. Славянскія плямёны, што прыйшлі сюды на пачатку II тысячагоддзя, пражывалі ў цес-ным кантакце паміж сабой і з аўтахтонным насельніцтвам — бал-тамі. Адбываўся працэс узаемаўплыву духоўнай і матэрыяльнай культуры рознаэтнічных плямён.
Аналіз курганных старажытнасцей у раёне Навагрудка (вёскі Га-радзілаўка, Мольнічы, Сялец, Суляцічы і іншыя) паказвае, што па абрадзе пахавання і інвентару найбольш яскрава выступаюць па-хаванні дрыгавічоў і драўлянаў, не зусім выразна — пахаванні ва-лынянаў. Гэта найбольш раннія славянскія пахаванні ў рэгіёне і да-туюцца яны другой паловай X — пачаткам XI ст.ст. Прыкладна тую ж сітуацыю паказваюць антрапалагічныя даныя па матэрыя-лах могільніка каля в. Брацянка14. Сярод могільнікаў ХІІ-ХІІІ ст.ст. найбольш яскрава і ў вялікай колькасці выступаюць пахаванні ва-лынянаў (Суляцічы) і носьбітаў культуры каменных курганоў Буж-ска-Нёманскага міжрэчча (Батароўка)15. Матэрыялы курганоў сін-хронны раннім матэрыялам Навагрудка, а кераміка пахавальных помнікаў аналагічна кераміцы гарадзішчаў Радагошча, Сёгда, се-лішча Пурневічы. Магчыма, гэтыя паселішчы ў адных выпадках засноўваліся, а ў іншых — выкарыстоўваліся паўторна дрыгавіча-мі ці валынянамі. Паўднёвыя традыцыі (паўзямлянкі і глінабітныя печы) прасочаны ў домабудаўніцтве Навагрудка на ранніх этапах яго існавання і на селішчы Гарадзілаўка16. У керамічным комплек-се Навагрудка таксама назіраюцца валынскія аналагі17.
Рухаючыся далей на захад, можна адзначыць, што паміж рэкамі Молчаддзю і Шчарай большасць археалагічных помнікаў нале-жыць славянам. П. Ф. Лысенка ў курганах каля в. Орлавічы знай-шоў буйназярнёныя пацеркі — характэрныя дрыгавіцкія ўпрыго-жанні18. Матэрыялы раскопак Слоніма (Замчышча) і гарадзішча на Косаўскім тракце паказалі іх прыналежнасць на пачатку II тысяча-годдзя славянскаму насельніцтву. На гарадзішчы Збочна знойдзе-ны ўпрыгожанні, якія належалі як славянскаму, так і балцкаму на-
13 В. В. Седов, Восточные..., с. 120.
14 К. В. Павлова, Погребальные памятнйкй окрестностей Новогрудка, „КСНА” 1981, вып. 166, с. 83.
15 К. В. Павлова, Погребальные..., с. 83.
16 Ф. Д. Гуревпч, Древностй..., с. 38.
17 М. В. Малевская, Некоторые йсторйческйе связй Новогрудка e J0 в. (no ма-терйалам керамйкй), „КСНА” 1972, вып. 129, с. 17.
18 П. Ф. Лысенко, Дреговйчй, с. 95.
239
сельніцтву. На гарадзішчы Мерачоўшчына (каля г. Косава) зафік-саваны рэшткі паўзямлянкі і тыпова славянская кераміка Х-ХІ ст.ст. Рысы, характэрныя для валынян, прасочваюцца ў старажытных сла-ях Ваўкавыска ў выглядзе рэштак паўзямлянак і валынскай кера-мікі. Тыпова славянская кераміка знойдзена і на гарадзішчы Мсці-бава. Трэба ўлічыць і распаўсюджаныя ў могільніках левабярэж-нага Панямоння такія ўпрыгожанні, як пярсцёнкападобныя і паў-тараабаротныя скроневыя кольцы. Яны, не будучы спецыфічнымі дрыгавіцкімі ўпрыгожаннямі, характэрныя для паўднёва-заходняй групы ўсходнеславянскіх плямёнаў і не сустракаюцца ў крывічоў і славенаў19.
Аднак крывічы прымалі ўдзел у каланізацыі Панямоння. Даслед-чык В. В. Сядоў лічыў, што крывічы засялілі Панямонне даволі ра-на, пра што сведчаць доўгія курганы. Некаторыя гісторыкі дапуш-чалі, што палачанамі былі заснаваны панямонскія гарады. Больш познія даследаванні могільнікаў з доўгімі курганамі выявілі, што за доўгія курганы былі прыняты дзюны натуральнага паходжання. Таму роля крывічоў у каланізацыі Панямоння, якую раней лічылі вельмі значнай, сёння ўяўляецца больш сціплай20.
Асноўная каланізацыйная хваля крывічоў прыйшлася на права-бярэжнае Панямонне, у вярхоўі рэк Віліі і Бярэзіны. Пра гэта свед-чыць узнікненне тут апорных пунктаў крывічоў — Крэва, Лоска, Палачан, Гарадка, Славенска. Праўда, у гэты час яны перайшлі і на левы бераг, дзе зафіксаваны аднайменныя тапонімы ў Іўеўскім, Сло-німскім і Зэльвенскім раёнах. Знаходкі крывіцкіх бранзалетападоб-ных скроневых кольцаў у Панямонні рэдкія. Адзінкавыя пахаванні крывічоў сустракаюцца ў могільніках каля вёсак Сялец, Гарадзі-лаўка, Брацянка, што пад Навагрудкам21.
Што да Гродна і ўвогуле заходняй часткі даследуемага рэгіёна, цяжка па археалагічным матэрыяле вызначыць, які этнічны элемент тут пераважаў. Аналіз матэрыяльнай культуры Гродна паказаў сла-вянскі воблік гэтага горада з перавагай рысаў, характэрных для паў-днёва-заходняй групы славян. Неабходна звярнуць увагу на заход-неславянскія элементы ў кераміцы Гродна, Турэйска, Індуры. Рас-копкі могільнікаў каля вёсак Падрось, Ясудава, Мігова выявілі іх прыналежнасць да змешанага дрыгавіцка-мазавецкага і мазавец-ка-балцкага насельніцтва.
Складаней вызначыць этнічны склад насельніцтва правага бера-га Нёмана, паколькі тут не так добра вывучаны археалагічныя пом-
19 К. В. Павлова, Погребалыіые..., с. 82-83.
20 В. В. Седов, Мсследованйя..., с. 346-347.
21 К. В. Павлова, Погребальные..., с. 82-83.
240
нікі і ў першую чаргу могільнікі. Ф. Д. Гурэвіч меркавала, што пра-вы бераг Нёмана паміж Бярэзінай і Лебядой быў заняты славян-скім насельніцтвам. Вышэй адзначалася, што крывічы прасунуліся ў вярхоўі Віліі і Бярэзіны. На нашу думку, на правы бераг Нёмана перайшлі таксама славяне паўднёвай каланізацыйнай хвалі. Пера-ход гэты ажыццяўляўся ў двух накірунках. Першы — паміж Гаўяй і Дзітвой, дзе славянская кераміка Х-ХІ ст.ст. зафіксавана на гара-дзішчах і селішчах Мыта, Ольжава, селішчах Дакудава, Моцевічы. Інфільтрацыя сюды славян адбывалася з раёна Навагрудка, які зна-ходзіўся непадалёку, праз Нёман. Другі накірунак — з раёна Сло-німа па Шчары ў басейн Лебяды і Котры. Менавіта тут знаходзяц-ца найбольш значныя помнікі-гарадзішчы Турэйск, Кульбачына, Касцянёва, селішчы Орля, Перакоп. Керамічны комплекс даследа-ваных гарадзішчаў мае больш падабенства з керамікай паўднёвых зямель (Галіччына, Валынь, Палессе). На гарадзішчы Касцянёва зафіксаваны рэшткі паўзямлянкі, што таксама характэрна для поў-дня. Таксама неабходна ўказаць і на заходнеславянскія (мазавец-кія) элементы ў кераміцы гэтых помнікаў (вертыкальнае горла, штампы, налепнае рабро, форма посуду). На гарадзішчах Кульба-чына і Касцянёва адзначаны і балцкія элементы — умацаванне ва-ла валунамі і каменныя агнішчы. У гэтым рэгіёне знаходзіцца знач-ная колькасць каменных могільнікаў, якія адносяцца да балцкіх, верагодна, яцвяжскіх22.
На думку даследчыкаў, стабільнай мяжы паміж славянамі і бал-тамі не было. He было яе, калі пачыналася каланізацыя славянамі балцкіх зямель, не было і пазней, калі каланізацыя гэтых зямель ішла поўным ходам. Такім чынам, аналіз матэрыялаў з археалагіч-ных помнікаў Беларускага Панямоння паказвае, што засяленне рэ-гіёна славянскім насельніцтвам адбывалася з двух накірункаў — паўднёвага (дрыгавічы, валыняне) і паўночна-ўсходняга (крывічы). Наяўнасць у рэгіёне храналагічна розных груп могільнікаў дазва-ляе гаварыць пра дзве хвалі славянскай каланізацыіі Панямоння. Першая хваля накіравалася сюды ў другой палове X — XI ст., што пацвярджаецца раскопкамі гарадзішчаў, дзе на ранніх стадыях іс-навання прасочваюцца паўднёвыя традыцыі ў домабудаўніцтве і ад-значаецца падабенства керамічных комплексаў з помнікамі паўд-нёва-заходняй групы славян. У XII ст. назіраецца новы прыток на-сельніцтва з поўдня, што звязана з узмацненнем Галіцка-Валынска-га княства. Адначасова з гэтым працэсам адбывалася інфільтрацыя ў Панямонне крывічоў і заходнеславянскага насельніцтва (мазаў-