Беларускі Гістарычны Зборнік
11
245
сі, Літвы, Польшчы, Расеі, мы можам сабе ўявіць візітныя карткі (менавіта гэткую функцыю выконваў герб) большасці беларускіх гарадоў перыяду сярэднявечча і новых часоў. Рэцэнзуемая кніга — своеасаблівае падсумаванне даволі значнага перыяду вывучэння бе-ларускай гарадской геральдыкі, і ў гэтым яе вялікае значэнне.
Апошняе даследаванне Анатоля Цітова складаецца з дзвюх са-мастойных частак. Першая — навуковая, у якой разглядаюцца пы-танні ўзнікнення беларускай гарадской („мескай”, па тэрміналогіі аўтара кнігі) геральдыкі, асноўныя этапы яе развіцця і класіфіка-цыя сімвалічных выяваў на гербах. Другая частка — інфармацый-ная, у ёй прыведзены рэканструяваныя аўтарам каляровыя выявы гербаў гарадоў і мястэчак беларускіх земляў, якія атрымалі магдэ-бургскае права і права на валоданне гэтым рэпрэзентатыўным эле-ментам сваёй вольнасці. Вартасць гэтай часткі яшчэ ў тым, што у ёй пададзена інфармацыя нават аб тых гарадах, для якія гербы былі толькі спраектаваны (Кузніца-Беластоцкая, Мельнік, Саколка, Свянцяны, Янаў і іншыя).
Да кожнага нассленага пункта прыведзена кароткая гістарычная інфармацыя энцыклапедычнага характару. На нашу думку, гэты ма-тэрыял у кнізе можа выклікаць найбольш нараканняў і дробных заў-ваг. Часам адчуваецца, што розныя гарады характарызуюцца па роз-ных схемах. Напрыклад, на старонцы 129 аўтар, гаворачы пра Ваў-кавыск, 2/3 тэксту адводзіць гістарычным звесткам з XIX — пачатку XX ст.ст., а не ранейшым стагоддзям. А на старонках 184-185, гаво-рачы пра Ліду, прытрымліваецца адваротнага прынцыпу. Дарэчы, другі падыход нам бачыцца больш правільным.
Канчаецца кніга цікавымі дадатковымі матэрыяламі ў выглядзе здымкаў гербаў, іх праектаў і пячатак беларускіх гарадоў, зробле-ных з архіўных і музейных фондаў пераважна Расіі і Беларусі. Ка-рыснымі для чытача будуць паказальнік геральдычных сюжэтаў „мескіх” гербаў і геаграфічны паказальнік.
Варты ўвагі ў кнізе Анатоля Цітова метадалагічны падыход да вызначэння тэрытарыяльных межаў даследавання. Здаецца, гэта першая спроба разглядаць нашую гісторыю не ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь, а ў межах рассялення беларускага народу, г.зн. аўтар выкарыстоўвае матэрыял з Падляшша, Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Віленшчыны. Такі падыход робіць высновы любой гістарычнай працы больш грунтоўнымі. Праўда, на нашу думку, у некаторых выпадках аўтар перабольшвае. Напрыклад, такія на-селеныя пункты, як Астралэнка, Візуны, Кольна, Ломжа, Новы Грод, Прэросль, Сувалкі, Цехановец, Філіпаў на захад ад белару-скага арэала; Мейшагола, Трокі на паўночны захад альбо Нова-
246
зыбкаў, Новае Места, Пагар і Мглін на ўсход цяжка акрэсліць як гарады („месты”) беларускія. Факт знаходжання ў складзе Вяліка-га княства Літоўскага ці нават заснавання вялікімі князямі альбо бсларуска-літоўскай магнатэрыяй не дазваляюць прыпісваць гэтым населеным пунктам беларускі нацыянальны характар. Падобны „беларускі імпсрыялізм” аўтара магчыма растлумачыць жаданнем выкарыстаць максімальна наяўны факталагічны матэрыял арыгі-нальнага зместу. За гэта польскія і расейскія даследчыкі і спецыя-лісты будуць вельмі ўдзячныя А. Цітову.
Звернем увагу яшчэ на некалькі момантаў дыскусійнага характа-ру ў кнізе Анатоля Цітова. На с. 52 герб на кафлі з Магілёва з 1639 г. вызначаны аўтарам як войтаўскі, праўда, з пытальнікам у дужках. На нашу думку, гэты герб хутчэй адносіцца да шляхецкай гераль-дыкі, аб чым сведчаць ініцыялы — Р. S. 3 выявай на войтаўскай пя-чатцы Магілёва (1780 г. — с. 51) ён звязаны толькі адным агуль-ным элементам — трыма пагоркамі. Прычым у гербе Р. S. на па-горках былі змешчаны тры каласы, якія паўтараліся паміж дзвюх трубаў у клейнаце. На пячатцы Магілёўскага войтаўства над па-горкамі была выява яго герба „Прус”. Яшчэ ў войтаўскай пячатцы дзве галінкі — гэта не каласы, а толькі дэкаратыўны элемснт. У су-вязі з гэтым герб з выявай каласоў на трох пагорках наўрад ці быў звязаны з сімволікай войтаўскіх урадаў Магілёва. Адзначым, што каласы ў шляхецкіх гербах сустракаліся даволі часта, аб чым свед-чыць пячатка ксяндза М. Корна (1804 г.)2. (Мал. 1).
На старонцы 55 прадстаўлена рэканструкцыя колераў герба горада Нясвіжа з прывілеі 1586 г. Паводле аўтарскай версіі, вакол герба змешчаны срэбрна-чырвоны намёт. Аднак, калі зыходзіць з геральдычнага правіла, пры якім у намёце паў-тараюцца колеры галоўнага поля тарчы і галоў-най выявы, пры гэтым у намёцс верх павінен быць каляровым, а падбой — металічным3. На нашу думку, колеры будуць хутчэй чырвона-залатыя, блакітна-залатыя альбо чорна-залатыя. Улічваю-
1. Рэканструкцыя гербу М. Корна (з пячаткі 1804).
чы, што ў правай (больш ганаровай) частцы герба Нясвіжа была змешчана палова чорнага арла ў залатым полі, намёт павінен быць
2 Гродзенскі дзяржаўны гістарычна-археалагічны музэй (далей: ГДГАМ), КП 1561. Ліст і канверт М. Корна да Гансеўскага. Сургуч чырвоны 20 х 25 мм. Прамалёўкіз гербаўласкавапрадстаўленыадміністрацыяйГДГАМ. Шчы-ра ім прызнаныя.
3 Н. Парай-Кошнц, Мсторйческйй рассказ о Лйтовском дворяйстве, Санкт-Петербург 1858. с. 97-98.
247
альбо цалкам чорна-залаты, альбо мяшаны — справа чорна-зала-ты, злева чырвона-залаты ці блакітна-залаты, але ніяк не чырво-на-срэбрны.
Адносна колеру поля герба Радзівілаў „Трубы” (с. 56) трэба ад-значыць, што першапачаткова ён быў чырвоны. На каляровым аб-разе „Бітва пад Оршай 1514 г.” харугва Радзівілаў уяўляла сабою чырвонае палотнішча, у якім былі тры чорныя трубы, злучаныя па-між сабою веерам з залатымі матузкамі. Аднак пасля надання Мі-калаю Радзівілу Чорнаму тытула князя Свяшчэннай Рымскай ім-перыі ў 1547 г. колер поля яго герба „Трубы” быў зменены на бла-кітны4. Паведамленне А. Віюк-Каяловіча аб выкарыстоўванні Ра-дзівіламі гербавага поля чырвонага колеру ў сярэдзіне XVII ст. свед-чыць толькі аб тым, што колеры ў шляхецкай геральдыцы мелі не-істотнае значэнне. А справа колеру поля гербу Магілёва, якую пры-водзіць Анатоль Цітоў на с. 55, нагадвае, што і ў гарадской гераль-дыцы яны не былі сталымі.
Адносна Любчы і выявы герба гэтага населенага пункта (с. 75-76) мусім заўважыць, што Ян Кішка не быў жанаты з прадстаўні-цай роду Нарушэвічаў, тым больш у 90-я гады XVII ст. (яўная па-мылка тэхнічнага характару). Ян Станіслававіч Кішка (пам. у 1591 г.) меў за жонку князёўну Гальшку Астрожскую. Што даты-чыць гербавай выявы Любчы 1590 г., дык яна сапраўды складалася са срэбрнай падковы з трыма залатымі крыжамі па баках, герб „Дуброва” (радавы Кішкаў), і дзвюх рыб „Вадвіч”. Апошні быў гер-бам прабабкі па бацьку Яна Кішкі, невядомай з імя Манцігердаў-ны — Нарушэвічаўны, другой жонкі Станіслава Кішкі — гетмана і маршалка Вялікага княства Літоўскага (памёр у 1513 г.)5.
Сапраўды унікальным з’яўляецца герб Лагішына, мястэчка з Пін-шчыны, з выявай ваўка на ласіных нагах (с. 82, 181). Адсутнасць па-добных выклікае цяжкасці ў тлумачэнні сімвалічнага сэнсу гэтага repea. Аднак у нас узнікаюць сумненні ў правамернасці прыведзсных Анатолем Цітовым аналогій з гербам падстарасты Стравінскага з Ашмянскага павета. На самай справе на пячатцы Фларыяна Казі-міра Стравінскага (1678 г.)6 быў нязграбна выразаны герб „Суліма”, а дакладней толькі яго частка: палова арла з распраўленымі крыла-мі. Герб роду Стравінскіх „Суліма” павінен быў выглядаць наступ-ным чынам: тарча падзелена на дзве часткі — у верхняй залатой па-лова чорнага арла, у ніжняй чырвонай тры залатыя камяні.
4 К. Niesiecki, Herbarz Polski, Lipsk 1841, t. VIII, s. 58.
5 T. Zychinski, Zlola ksiqga szlachty polskiej, Poznan 1891, r. XIII, s. 31-33.
6 A. Uyroy, Пячаткі старажытііай Беларусі. Нарысы сфрагістыкі,М'шск 1993, с. 106, №297.
248
На нашу думку, расшыфроўку герба „места” Геранёны (с. 86) трэ-ба шукаць сярод хрысціянскай сімволікі. Верагодна, яна была звя-зана з дзейнасцю Ордэна піяраў, якія ў першай палове XVIII ст. ме-лі ў Геранёнах адну са сваіх рэзідэнцый. На падобную думку наво-дзяць аналогіі. Напрыклад, пячатка праваслаўнага Наваградскага манастыра (1636 г.) з выявай сэрца, з якога выходзіць крыж з пра-менямі, а па баках крыжа надпіс „ІС.ХС”, надпіс на абтоку заха-
ваўся часткова: „* МОН... О”7. (Мал. 2).
Прадстаўлены і ахарактарызаваны на с. 177 Анатолем Цітовым герб Крынак мае ў сабе істотную памылку ў паставе ільва на тарчы. Леў у геральдыцы звычайна маляваў-ся ў профіль, стаячым на задніх лапах з уз-нятымі пярэднімі лапамі8. Менавіта такім ён быў на пячатцы Крынак з дакумента (1640 г.), пададзенага Анатолем Цітовым. Але кеп-ская захаванасць адбітка ўвяла ў зман дас-ледчыка. У фондах Гродзенскага гісторыка-
2. Рэканструкцыя пячаткі праваслаўнага Наваград-скага манастыра (1636).
археалагічнага музея захоўваецца яшчэ адзін дакумент таксама з 1640 г., на якім захаваўся больш выразны адбітак. На справе крын-
каўскіх мяшчан Каспера Лаўрыновіча і яго жонкі Ганны Лупнеў-скай мы бачым на тарчы ўзнятага ільва, скіраванага ўправа9.
3. Рэканструкцыя пячаткі места Крынкі (1640).
(Мал. 3). У сувязі з гэтым, малюнак герба Крынак патрабуе выпраўлення.
На заканчэнне яшчэ раз падкрэслім, што кніга Анатоля Цітова — грунтоўнае манаграфічнае дас-ледаванне. У нармальных краінах над геральдыч-нымі праблемамі працуюць цэлыя інстытуты і шэ-раг творчых калектываў. А на Беларусі гэтую пра-цу ўжо больш дваццаці гадоў вядзе адзін чалавек і выконвае яе вельмі прафесійна. Нашы заўвагі, вы-
казаныя ў дадзенай рэцэнзіі пацвярджаюць вышэйсказанае, і іх трэ-ба разглядаць з аднаго боку як дыскусію, а з другога — як дапаў-ненне да матэрыялу, змешчанага ў кнізе Анатоля Цітова.
Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда
(Гродна)
7 ГДГАМ, КП 9216, арк. 1 ад. (18 х 21 мм). Выраз у лісце кустодзея.
8 А. Б. Лакнер, Русская геральдыка, Москва 1990, с. 39.
9 ГДГАМ. КП 9216, арк. 1 ад.
249
Genadiusz Szymanowski, Dwanascie lat — wspomnienia z lat 192 7-1939, wyd. Adam Marszalek, Torun 1998 r., ss. 312
30 lat po napisaniu ukazaly si? wspomnienia Genadiusza Szymanowskie-go. Od 1974 r. byly one przechowywane w postaci r?kopisow w Bibliotece Ossolineum we Wroclawiu i w postaci mikrofilmow w Bibliotece Narodo-wej w Warszawie. Znane byly one w^skiemu gronu badaczy kwestii bialo-ruskiej w II Rzeczypospolitej. Wydanie wspomnien w formie ksiqzkowej niew^tpliwie przyblizy czasy mi?dzywojenne i postac autora szerszemu gronu osob interesuj^cych si? zagadnieniami narodowosciowymi i politycznymi II Rzeczypospolitej. Przedstawiaj^ one zycie polityczne widziane oczami posla na Sejm, zwi^zanego z dwczesnymi strukturami wladzy i wywodz^-cego si? jednoczesnie ze srodowiska bialoruskiej mniejszosci narodowej.