Гарадзенскі гадавік
нумар 4
ГАРАДЗЕНСКІ
ГАДАВІК
Андрэй Вашкевіч • Ірына Ганецкая Юры Гардзееў • Яўген Махнач Генадзь Семянчук • Мечыслаў Супрон Алег Трусаў • Ігар Трусаў
Алесь Хацько • Андрэй Ціхаміраў Юзаф Ядкоўскі
IV
н у м а р
КРАКАЎ 2016
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Дзякуемусім, хто з намі.
Каардынатар кніжнай серыі «ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА»: Павал Мажэйка
Ідэя серыі: Эдвард Дмухоўскі
“Гарадзенскі гадавік” навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыкакультуралагічнай праблематыкі горада недаследаваных старонак ягонай сацыяльнаэканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, лёсу захаваных і страчаных архітэктурных помнікаў, гісторыі археалагічнага вывучэння асяродка, пытанняў гісторыі адукацыі, друкарства і бібліятэк, тэатральнамузычнага жыцця, гарадской штодзённасці, а таксама публікацыю помнікаў гістарыяграфічнай спадчыны і разнастайных пісьмовых і графічных крыніц.
Тэмай IV нумара „Гарадзенскага гадавіка” абраны археалагічная спадчынаГародні.
‘Тарадзенскі гадавік” навуковы часопіс Harodnia annual
Навуковы рэдактар Юры Гардзееў
Рэдакцыйная рада Алесь Краўцэвіч, Сяргей Токць, Аляксей Шаланда
Рэцэнзенты Ірына Ганецкая, Наталля Кізюкевіч
Тэхнічны рэдактарвярстальшчык Зміцер Гупянец
Дызайн вокладкі Зміцер Гупянец
Выдавец Беларускае таварыства ў Кракаве
Wydawca Towarzystwo Bialomskie w Krakowie
www.bialoruskie. org
ISSN 23923008
Copyright
© Беларускае таварыства ў Кракаве, 2016
Змест
Уступнае слова.....................................................5
Гарадзенскія археолагі
Падземныя скарбы археолага.........................................7
Генадзь Семянчук. Пачаткі гарадзенскай археалогіі: новыя дакументы.12
Сярэднявечны горад
Юры Гардзееў. Вывучаючы горад..............................26
Ірына Ганецкая. Помнікі культавага дойлідства Гародні XII ст.......43
Археалагічнае вывучэнне горада
Алег Трусаў. Археалагічныя даследаванні Гродна ў 19211939 гг......63
Алесь Хацько. Кафля з раскопак па вуліцы Вялікай Траецкай, 48 у Гродне 72 Ігар Трусаў. Ненавуковыя праблемы археалогіі Гродна: выпадковыя знаходкі, адсутнасць належнага археалагічнага нагляду „чорныя капальнікі”.79
Археалагічная спадчына
Юзаф Ядкоўскі. Ваколіцы Гродна з археалагічнага пункту гледжання. Нататкі з вандровак 19041910 гг. Пераклад і каментары Яўгена Махнача
і Андрэя Вашкевіча.........................................91
Гарадская прастора
Мечыслаў Супрон. Абарончыя ўмацаванні Гародні часоў Паўночнай вайны: гісторыя ўзнікнення і сучасны стан..................99
Горад як месца ідэй
Андрэй Ціхаміраў. Міхаіл Каяловіч у Гродне летам 1886 года.........111
Памяці Рыгора Акінчыца (19632015)
Уступнае слова
Сваімі пачаткамі горад над Нёманам сягае ранняга сярэднявечча. Навука не валодае дакладанай датай заснавання першапачатковага паселішча, што даволі часта блытаецца з першай летапіснай згадкай аб ім. Таму ў выпадку даўняй Гародні куды больш правільна казаць пра прыблізны час яе заснавання ўжо ў XI ст.
Усё ж такі, што мы ведаем аб сярэднявечнай гісторыі горада? Скупыя сведчанні пісьмовых крыніц на гэтае пытанне адказаць не ў стане.
На працягу доўгіх стагоддзяў межы горада пашыраліся, з’яўляліся новыя вуліцы, узводзіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, цэрквы і аб’екты грамадскага прызначэння, праводзілася добраўпарадкаванне сядзібнай і вулічнай прасторы, што суправаджалася перакопваннем, засыпкай і зразаннем грунту. Такім чынам, інтэнсіўная гаспадарчая жыццядзейнасць гараджан спрычынілася да пераўтварэнняў паверхні рэльефу даўняй Гародні, а таксама захавання ў земляных слаях рэштак антрапагеннай дзейнасці, напрыклад посуду, вопраткі ці ежы, якія выкідваліся на панадворак. Таму ў працэсе працяглага засялення наднёманскіх узгоркаў, а пазней
і наднёманскага плато, асваення тэрыторыі горада сфарміраваўся значны культурны слой, які для археолага з’яўляецца асноўнай крыніцай даследавання горада.
Археалагічная спадчына горада—каштоўная, візуальна „схаваная” крыніца вывучэння гарадской гісторыі, у асаблівасці яе дапісьмовага перыяду.
Хацелася б адзначыць, што з прычыны сукупнасці фактараў, перадусім нізкага ўзроўню археалагічнай свядомасці (калі можна выкарыстаць менавіта такое азначэнне), падчас рэалізацыі земляных ці будаўнічых работ нярэдкімі з’яўляюцца факты ігнаравання норм беларускага заканадаўства, накіраваных на ахову археалагічных аб’ектаў.
Цяжка ўявіць, якім былі б нашы веды пра гістарычную тапаграфію, забудову, культавыя помнікі, культуру і штодзённы побыт горада, калі б не адкрыцці некалькі пакаленняў археолагаў. Адным з іх быў Рыгор Акінчыц, спіс публікацый і археалагічных справаздач якога адкрывае дадзены нумар. Нягледзячы на традыцыйнае меркаванне аб тым, што першыя археалагічныя раскопкі ў Гародні датуюцца 2030мі гадамі XX ст., у сапраўднасці першыя крокі
5
ў гэтым накірунку былі зробленыя яшчэ ў канцы XIX ст., аб чым у сваім артыкуле распавядае Генадзь Семянчук.
У чацвёртым нумары „Гарадзенскага гадавіка” разглядаюцца пытанні крыніц вывучэння сярэднявечнай Гародні. Ірына Ганецкая засяроджвае ўвагу на стылёвамастацкіх повязях і крыніцах натхнення гарадзенскіх будаўнікоў XII ст., суадносячы іх працы з балгарскай архітэктурнай традыцыяй.
Алег Трусаў распавядае пра археалагічныя даследаванні горада ў міжваенны перыяд. Алесь Хацько паведамляе аб каштоўных выніках раскопак, праведзеных у гістарычным цэнтры ў апошнія гады.
У сваю чаргу Ігар Трусаў закранае праблему „ненавуковай” археалогіі. Яўген Махнач і Андрэй Вашкевіч падрыхтавалі пераклад артыкула Юзафа Ядкоўскага, прысвечанага археалагічным знаходкам, выяўленым у ваколіцах горада яшчэ на пачатку XX ст.
Артыкул Мечыслава Супрона з’яўляецца спробай аналізу тапаграфіі абарончых ўмацаванняў горада ў XVIII ст. Урэшце асобнае месца ў нумары займае артыкул Андрэя Ціхамірава, які распавядае пра сімвалічны вобраз горада ў святле ідэйных каардынат „заходнерускіх” аўтараў XIX ст.
Юры Гардзееў
6
Падземныя скарбы археолага
Archaeologist’s underground treasures
The materials contains scientific works and archaeological reports of archaeologist Ryhor Akinchyts.
11 студзеня 2015 г. сышоў з жыцця археолаг Рыгор Акінчыц. Пачынаючы з 1987 г. ён працаваў у аддзеле комплексных навуковых даследаванняў гродзенскай праектнай майстэрні інстытута „Белспецпраектрэстаўрацыя”, пазней уладкаваўся ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей і дырэкцыю рэстаўрацыі пры Гродзенскім аблвыканкаме.
Рыгор быў плённым археолагам. Найбольш інтэнсіўны перыяд яго працы—гэта другая палова 80х— першая палова 90х гг. XX ст., калі ў гродзенскіх рэстаўрацыйных майстэрнях рыхтаваўся план рэгенерацыі гістарычнай забудовы цэнтра Гродна. На ўсіх архітэктурных аб’ектах праводзілася грунтоўная археалагічная шурфоўка. У выніку прац былі даследаваны культурныя напластаванні шэрагу вуліц гістарычнага цэнтра горада. У першую чаргу археалагічныя работы закранулі археалагічны слой на вуліцах Савецкай, Урыцкага, Маставой (былы кармеліцкі кляштар), Тэлеграфнай і Малой Траецкай (раней 8га Сакавіка), побач з езуіцкім кляштарам і на Гарадніцы. Выяўленыя знаходкі— кафля, посуд (талеркі, гаршкі, міскі, фаянсавыя начынні), прылады пра
цы, цэглапальчатка, цвікі, курыльныя люлькі—праліваюць святло на гарадскую паўсядзённасць.
Рыгор валодаў археалагічнай інтуіцыяй, ведаючы, дзе лепш разбіць шурф ці раскоп. I, як правіла, амаль што ніколі не памыляўся. Жыццё Рыгора было багатым на выяўленне паасобных артэфактаў. На схіле Новага замка ён натрапіў на фрагменты дэкаратыўнай пліткі XII ст., на вуліцы Вялікай Траецкай (раней Кашавога), дзе меркавалася адшукаць падмуркі культавай пабудовы (гаворка ідзе пра Траецкую царкву), знайшоў ганчарную майстэрню.
У гісторыі нашага горада засталося шмат загадак. Але адкрыцці здараюцца не толькі падчас раскопак, але нават тады, калі чакаць сюрпрызу не даводзілася. Як вядома, адной з такіх таямніц гісторыі горада дагэтуль з’яўляецца месцазнаходжанне Васкрасенскай царквы, перанесенай зпад замка на тэрыторыю горада ў пачатаку XVII ст. На яе прыблізнае месца паказвалі іканаграфічныя матэрыялы. Недзе ў канцы 90х Рыгор звярнуў увагу, што на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай—Кірава праводзяцца земляныя работы. Візуальны аналіз
Гарадзенскі гадавік №4
не пакідаў сумнення—гэта падмуркі Васкрасенскай царквы. Застаецца надзея, што, дзякуючы падказцы археолага, гэты аб’ект урэшце рэшт дачакаецца свайго адкрыцця.
Рыгор шмат працаваў у гарадзенскіх архівах, вывучаючы архітэктурную спадчыну горада. Пачынаючы з канцы 80х—пачатку 90х гадоў правёў шмат часу ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Вільні. У другой палове 90х гадоў двойчы выязджаў у Ваяводскі Архіў у Беластоку. У 2001 г. Рыгор з энтузіязмам падключыўся да першага этапа ўмацавання берага Каложскага плато, хаця гэта выходзіла паза межы яго функцыянальных абавязкаў.
У час працы ў Гродзенскім гісторыкаархеалагічным музеі акрамя археалагічнай калекцыі Рыгор апрацаваў калекцыю шкляных негатываў. На жаль, гэтая праца не дачакалася публікацыі.
Рыгор быўулюбёны ў свет мінулага горада, з якім ён быў знітаваны сваім лёсам. Нам застаецца роздум над яго спадчынай.
Спіс прац Рыгора Акінчыца
1. Гліняныя формыматрыцы гродзенскагарамесніка другой паловыХУІІ стагоддзя // Краязнаўчыя запіскі, вып. 2, Гродна 1993, с. 5561.
2. Гродзенскага акруговага шпіталя будынак//Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993. с. 163.
3. Курыцельныя люлькі XVIIXVIII ст.ст. з выявай чалавека ў
фондах ГДГАМII Краязнаўчыя запіскі, вып. 3, Гродна, 1995, с. 5054.
4. Ганчарства старажытнай Гародні (XI n.n.XV стст.) Н Краязнаўчыя запіскі, вьш. 4, Гродна, 1997, с 5157.
5. Некаторыя тыпы вырабаў гродзенскіх ганчароў у XVIXVII cm. II Краязнаўчыя запіскі, вып. 5, Гродна, 2000, с. 7476.
6. Opis trasy kanalu П Kanai Augustowski: od Biebrzy do Niemna, red. J. Kopcia, Augustow Suwalki, 2000, s. 2527 (сааўтар).
7. Osadnictwo i zabytki strefy kanalu Augustowskiego 11 Kanai Augustowski: od Biebrzy do Niemna (Kanai Augustowski: szlak wodnyEuroregionu Niemen), red. J. Kopcia, Augustow Suwalki, 2000, s. 3242 (сааўтар).