Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
У гэтым плане даволі паказальным з’яўляецца прыклад Кіева. У 19721975 гг. у выніку раскопак на кіеўскім Падоле была выяўлена вулічная забудова з вялікай колькасцю зрубных жытлавых і гаспадарчых пабудоў з лесвічнымі маршамі і драўлянымі вымасткамі. Тыпы збудаванняў сведчаць аб тым, што тут жылі як незаможныя жыхары, так і купцы. Археолагі таксама высветлілі, што кіеўскі Падол інтэнсіўна развіваўся ў ХХІ ст., а сваімі пачаткамі сягае 80х гг. IX ст.
62К. Мнхайлов, Сравнйтельная .... с. 1718.
39
Гарадзенскі гадавік №4
Узнікае пытанне, чаму жыхары тагачаснага Кіева, нягледзячы на магчымыя паводкі, засялілі надпойменныя часткі горада? Справа ў тым, што на Падоле знаходзіўся порт, які даваў шырокія магчымасці развіцця гандлёвай дзейнасці.
Аднак як выглядала забудова верхніх тэрас Кіева? Згодна з вынікамі раскопак, на кіеўскай Замкавай гары, Дзяцінцы ці Кудраўцы ў друтой палове X—першай палове XI ст. будаваліся паўзямляначныя жытлы. Неад’емным элементам гэтай часткі паселішча быў некропаль, які з’явіўся на Старакіеўкай гары на пачатку X ст.63
Падсумоўваючы, раннесярэднявечны Кіеў быў звернуты да ракі, што нагадвае тапаграфію балтыйскіх і брытанскіх вікаў. Зрэшты, можна пашырыць гэты тыпалагічны рад. Шматмятровы культурны слой быў выяўлены на чарнігаўскім Падоле. Падол ў Шаставіцы—сезоннае гандлёвапартовае паселішча, якое складался з гарадзішча, пасада і могільніка, размешчанага на тэрасе. Падол у Старой Ладазе, што цікава, меў умацаванні.
63 А. Комар, К дйскуссйй о пройсхожденйй н раннйх фазах ucmopuu Кйева, „Альманах історіі та археологіі Східноі бвропн Ruthenica”, 2005, № 4, с. 133135; П. Толочко, Массовая застройка Кйева X— XIII вв. I/ Древнерусскйе города, ред. В. Седов, Москва, 1981, с. 727, 85, 8991, http://www. russiancity.ru/dbooks/dlO.htm; С. Кнлневмч, Детйнец КйеваІХ—первой половйны XIII веков. По матерйалам археологйческйх йсследованйй, Кнев, 1982, с. 49; Н. Осмпчук, Академйк Петр Толочко: Наверняка комунйбудь захочется соорудйть коттеджй й на Юрковйце http://fakty.ua/136570akademikpetrtolochkomneizvestnooplanahzastrojkizamkovojgorynavernyakakomunibudzahochetsyasooruditkottedzhiinayurkovice.
Цяпер варта прыгледзецца да медзярыта Адэльгаўзера—Цюндта 15671568 гг., на якім відаць шчыльна забудаваны Падол, павернуты франтонамі дамоў да берага Нёмана. На Падоле жылі гарбары, якія мелі царкву і апекаваліся могілкамі. Тут існавала „вуліца да перавозў’, якая выразна сведчыць аб ролі гэтага раёна горада.
У выніку тапаграфічнапараўнальных назіранняў напрошваецца толькі адна, хаця і гіпатэтычная выснова. Падол, які туліўся да Нёмана, для якога рака была жыццядзейнай крыніцай, належаў да адной са старажытнейшых частак горада, фактычна цалкам некранутай археолагамі. Прыклад Падола і Кургана—чарговыя пацверджанні запатрабаванасці планамернага археалагічнага вывучэння горада.
У XVIXVIII стст. у выніку антрапагеннай дзейнасці жыхароў Гародні, пашырэння яе межаў гарадская прастора інтэнсіўна асвойвалася, узводзіліся будынкі грамадскага, жылога і гаспадарчага прызначэння, святыні і могілкі. Разам з тым гісторыю шматлікіх знакавых аб’ектаў гарадской прасторы, што не дайшлі да нашага часу, можна вывучыць на падставе аналізу захаваных пісьмовых крыніц. Таму асноўнай ці дадатковай крыніцай вывучэння паасобных аб’ектаў з’яўляюцца рэшткі, што яшчэ захоўваюцца пад зямлёй. Прывядзем некалькі прыкладаў.
Як вядома, сімвалам гарадскога самакіравання была ратуша. Аднак дагэтуль яна застаецца недаследаванай, хаця такая магчымасць была ў 2006 г. Акрамя таго, не менш паказальным з’яўляецца прыклад Азёр
Сярэднявечны горад
скай і Віленскай гарадскіх брам, звесткі пра якія захаваліся ў актавых кнігах гарадзенскага магістрата64. У XVII ст. у выніку пашырэння межаў горада брамы назаўсёды зніклі з карты горада.
Урэшце, нельга не ўзгадаць, што адкрыццё Прачысценскай царквы XII ст. таксама з’явілася вынікам археалагічнага вывучэння горада65. Аднак археалагічныя пошукі не заўсёды даюць станоўчыя вынікі. Напрыклад, пакуль не мелі поспеху спробы знайсці рэшткі будынкаў кляштара аўгустынцаў з касцёлам святой Тройцы, што стаялі на Нямецкім рынку. Тое ж можна сказаць пра Васкрасенскую царкву, перанесеную ў XVII ст. зпад Замка на вуліцу Рэзніцкую66.
Замест заканчэння
Падсумоўваючы змешчаныя вышэй разважанні, хацелася б адзначыць, што мінулае даўняга горада ў значнай ступені з’яўляецца прадуктам інтэлектуальнай дзейнасці гісторыкаў і археолагаў. Разам з тым малалікасць ці ўвогуле адсутнасць пісьмовых крыніц па гісторыі беларускага гарада перыяду сярэднявечча істотна завужае шан
64 Ю. Гардзееў, Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 1618 cm.), Гародня — Wroclaw, 2008, с. 6263.
65 14. Чернявскмй, Пречйстенская церковь
XII в. в Гродно // Древнерусское государство й славяне, Мннск 1983, с. 119121.
“ Паводле назіранняў Рыгора Акінчыца ў другой палове 90х гадоў XX ст. падмуркі гэтай царквы былі адкрытыя падчас будаўнічаземляных работ, якія праводзіліся на скрыжаванні сучасных вуліц Кірава, 11 і Сацыялістычнай, 40.
сы даследчыкаў, змушаючы іх пераносіць дыскурс аб „цёмных” старонках мінулага горада ў плоскасць дыскусіі, якая зводзіцца да інтэрпрэтацыі ўжо вядомых крыніц і фактаў, ды высоўвання чарговых гіпотэз.
Аде ўсё ж такі „маўчанне пісьмовых крыніц” не павінна абмяжоўваць пошукі і спробы навуковага канструявання даўняй рэчаіснасці. Таму не трэба забывацца пра іншыя крыніцы, напрыклад, культурны слой, што ўтварыўся ў выніку жыццядзейнасці жыхароў горада.
Аб чым сведчаць вынікі археалагічных пошукаў? Згодна з імі даўняя Гародня была апорнаабарончым пунктам славян, якія пачалі засяляць Панямонне на мяжы ХХІ ст. Хутчэй за ўсё, паселішча на Замкавай гары выконвала ролю адміністрацыйнага цэнтра, княскай рэзідэнцыі, але, як можна меркаваць, месца збору даніны. Такім чынам, умацаванае паселішча на беразе Нёмана магло выконваюць функцыю, якая раней належала да пагостаў X ст.67
Да каштоўных крыніц Гародні належаць яго гістарычная тапаграфія і захаваныя архітэктурныя помнікі. Іх аналіз, падмацаваны гісторыкапараўнальным метадам даследавання, падказвае на магчымасць вывучэння белых плям гарадзенскай гісторыі і паглыблення сцэнарыя развіцця гістарычнай тапаграфіі горада.
Канечне, трэба ўсвядоміць і той факт, што вывучэнне генезісу даўняга паселішча, яго гістарычнай тапаграфіі можа базавацца на інтэрдысцыплінарным падыходзе. Гісто
Е. Мельнмкова, В. Петрухмн, Формйрованйе..., с. 71, http://www. russiancity.ru/books/b47.htm.
41
Гарадзенскі гадавік AM
рыя горада была саткана з мноства лёсаў яго жыхароў ды падзей, а таму актуальны стан ведаў спараджае куды больш пытанняў, напрыклад, аб формах арганізацыі сярэднявечнага соцыуму, яго структураванасці ці этнаканфесійнай стратыграфіі. He меншую цікавасць выклікае тагачасная сацыяльнапрафесійная тапаграфія гараджан. Сабраны матэрыял, хаця і сведчыць аб рамесных занятках і іх структуры, не заўсёды нясе канкрэтную тапаграфічную прывязку. Дзе жыў той ці іншы
рамеснік? Ці можна казаць аб існаванні паасобных рамесных кварталаў? Урэшце рэшт, якую функцыю выконваў той ці іншы пасад горада? 3 якога часу існавалі формы арганізацыі супольнасці дамагдэбургскага горада?
Пэўна адно: кожныя новыя сляды мінулага, выяўленыя ў выніку даследаванняў (з акцэнтам на археалагічныя), могуць спрычыніцца да стымулявання дыскусіі.
42
Ірына Ганецкая
Помнікі культавага дойлідства Гародні XII сг.: спроба параўнальнага аналізу
Iryna Hanieckaja
The twelfth century monuments of church architecture in Harodnia: an attempt of comparative study
The most important architectural buildings of old Harodnia include three churches dating from the Xllth century that are well known in Belarus: the Lower Church in the Old Castle, the MostPure Virgin Church and BarysandHlieb Church. Due to their architectural and especially decorative style, they are considered to be quite original monuments in the area of Eastern Europe. Comparative analysis of building materials and building technique together with structural and decoration peculiarities of the churches under study in a broader outlook shows that they are not so unique. The twelfth century monuments of old Harodnia look quite organic in the context of the Balkan church architecture of the XIIXIV centuries. Especially they have much in common with a number of medieval buildings in East Bulgaria.
Неад’емнай часткай гісторыі гарадоў з’яўляюцца помнікі культавага дойлідства. Адзін з сімвалаў старажытнай Гародні, які трывала замацаваўся ў грамадскай свядомасці, несумненна ўвасоблены ў Каложы. Яе сівыя муры і сёння прымушаюць спыніцца ў здзіўленні і захапленні. Аднак Каложская Барысаглебская царква не была адзіным дыяментам ранняй гарадзенскай архітэктуры.
У 19311932 гадах, у часе археалагічных раскопак на Старым замку Юзаф Ядкоўскі знайшоў рэшткі другога помніка XII ст., цяпер вядомага як Ніжняя царква. Яе даследаванні былі працягнутыя ў 193639 гг. Здзіславам Дурчэўскім і потым (у 19471949 гг.)
Іл. 1. Барысаглебская царква на Каложы. Фотаздымак I. Ганецкай.
43
Гарадзенскі гадавік №4
Іл. 2. Рэшткі Ніжняй царквы.
Мікалаем Вароніным1. Цяпер яе разваліны знаходзяцца ў спецыяльным павільёне.
Сцены захаваліся на значную вышыню — ад 2 да 3,5 м. Святыня была разбурана, як мяркуюць, у 1183 г. у часе навальніцы і ў выніку пралікаў, дапушчаных пры будаўніцтве.
Трэці храм быў адкрыты свету і атрыбутаваны Ігарам Чарняўскім і Галінай Жаровінай у 1980 г. Прачысценская царква знаходзіцца на тэрыторыі манастыра базыльянак. Яе сцены захаваліся на нязначную вышыню—да 1,5 м, а ад заходняй часткі застаўся толькі падмурак. Царква моцна пацярпела ў час вайны з Масквой 16541667 г. Аднак ёсць ускосныя дадзеныя, што яна
1 J. Jodkowski, Swiqtynia warowna па Kolozy w Grodnie, Grodno, 1936; H. Воронмн, Древнее Гродно П Матерйалы й йсследованйя no археологйй СССР, вып. 41, Москва, 1954.
аднавіла дзейнасць і была разабрана ў пачатку XVIII ст.2
Кожны архітэктурны аб’ект з’яўляецца крыніцай багатай гістарычнай інфармацыі. Параўнальны аналіз помнікаў пашырае перспектыву нашых ведаў, дапамагае больш пэўна ацаніць месца і значнасць помніка ў гісторыі дойлідства і грамадства, раскрыць новыя сувязі ў культурным, палітычным і эканамічным развіцці горада, рэгіёна і краіны.