Гарадзенскі гадавік
нумар 4
31 Полное собранйе русскйх летопйсей, ыздаваемое постоянною йстйорйкоархеографйческой комйссйею Академый наук СССР, том I, с. 153; Г. Семянчук, Генезіс беларускіх гарадоў у раннім сярэднявеччы (IX XIII стст.) П Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 2526 верасня 2009 г.), Гродна, 2009, с. 1920.
Сярэднявечны горад
падобна, што за ўзвядзеннем „горада” ў часы Уладзіміра наступіла яго ўзмацненне ў 3040 гг. XI ст.
Да пытання азначэння паняцця„горад"
Разважаючы пра соцыякультурны феномен гарадоў нельга не ўзняць яшчэ адно пытанне. Чым па сваёй сутнасці з’яўляўся той арганізм, які часта ў літаратуры акрэсліваецца раннесярэднявечным горадам?
He выклікае сумнення, што атаясамляць летапісны „град” з сярэднявечным горадам, тым больш гарадскім асяродкам заходне ці паўднёваеўрапейскага рэгіёна, было б памылкай. Уладзіслаў Даркевіч звяртае ўвагу на дыскусійнасць азначэння тэрміна „горад”, што, на яго думку, вынікае са спрошчанага погляду, якім вылучаўся эвалюцыйны падыход да праблемы ўрбанізацыі. Як правіла, яго прыхільнікі абапіралі сваю тэорыю на адным з фактараў эвалюцыі гісторыі гарадоў Згодна з імі раннесярэднявечныя гарадскія цэнтры з’яўляліся лагічным працягам ці племянных цэнтраў, ці замкаў, ці „протагарадскіх” вікаў. Варта таксама адзначыць, што марксісцкія гісторыкі бачылі пачаткі гарадскога жыцця ў развіцці феадалізму ў раннім сярэднявеччы, у тым ліку аддзяленні рамяства ад сельскай гаспадаркі32. Аднак выразнай зага
32 В. Даркевнч, Пройсхожденйе .... a 42, http://www.russiancity.ru/books/b37. htm; В. Дарксвнч, О некоторых спорных проблемах проойсхожЬенйя й развйтйя древнерусскйх городов (ХХІІІ вв.) П Город как соцйокультурное явленйе йсторйческого процесса, Москва, 1995, с. 126,129.
най пошукаў нейкай універсальнай схемы паходжання гарадоў была іх аднабаковасць. У той час як працэс узнікнення гарадоў па прычыне яго разнастайнасці нельга прывесці да адной роўніцы.
Строга катэгарычныя дэфініцыі, імкненне акрэсліць сутнасць феномена горада шляхам „застылага набору крытэрыяў і прыкмет”33 не ўлічваюць поліфункцыянальнасць раннегарадскіх цэнтраў, дынаміку іх структуры, спецыфіку тагачаснай сацыяльнай стратыграфіі: дружынны тып дзяржаўнай арганізацыі, адсутнасць такіх атрыбутаў, уласцівых еўрапейскаму феадальнага ладу, як пастаянныя сядзібы князя, буйная баярская ўласнасць, карпаратыўная свядомасць ці камунальны рух гарадоў, увогуле наяўнасць аграрнага аблічча асяродкаў.
Таму больш правільным трэба лічыць, што пачаткі раннегарадскіх паселішчаў мелі непасрэдную сувязь з працэсам станаўлення дзяржаўнасці, фарміравання новай, больш складанай арганізацыі грамадства, прыняццем хрысціянства. Станаўленне дзяржаўных інстытутаў і раннегарадскіх утварэнняў—працэсы неад’емныя і сінхронныя.
Такім чынам, ва Усходняй Еўропе толькі ў канцы X—першай палове XI ст. склаліся перадумовы, якія падштурхнулі развіццё раннегарадскіх арганізмаў, што мелі выконваць новыя функцыі каардынацыйных цэнтраў ваеннаадміністрацыйнага і культурнарэлігійнага характару, характарызаваліся новай сістэмай асабістых адносін ці арганізацыі
33В. Даркевмч, 0 некоторых .... с. 127.
33
Гарадзенскі гадавік №4
прасторы паселішча34. Гэта былі абарончыя пункты, месца засяроджання апарату кіравання воласцю, развіцця новых культурнамастацкіх і прасторавых форм.
Неабходна памятаць аб тым, што грамадствы Усходняй Еўропы не сутыкаліся з антычным светам, таму нельга казаць пра пераемнасць у развіцці горада, як гэта было, напрыклад, у выпадку рымскай спадчыны і франкаў. Па згаданых прычынах усходнееўрапейская гарадская традыцыя, у адрозненні ад іншых еўрапейскіх урбанізацыйных зон, развівалася з нуля35.
Крыніцы па гісторыі даўняй Гародні
Як відаць, узнятае пытанне аб крыніцазнаўчай спадчыне дамагдэбургскай Гародні—цалкам заканамернае. Канечне, заўважым, што параўноўваць яе стан з сярэднявечнымі крыніцамі еўрапейскіх гарадоў не даводзіцца. У выпадку гарадоў Панямоння вусная традыцыя будзе пераважаць працяглы час. Аб пачатках пісьмовай дакументацыі горада можна казаць толькі з моманту юрыдычнага афармлення
34 В. Даркевнч, Пройсхожденйе..., с. 4255, http://www.russiancity.ru/books/b37.htm;
В. Даркевнч, О некоторых .... с. 127129; 14. Дубов, Новые йсточнйкй no ucmopuu Древней Русй, Ленннград, 1990, с. 67; Г. Штыхов, Древнйй Полоцк..., с. 6; В. Ляўко, Гарады..., с. 250, 252.
35L. Bebevolo, Afiasta..., s. 56; Е. Мельннкова, В. Петрухлн, Формйрованйе сетй раннегородскйх центров й становленйе государства (ДревняяРусь й Скандйнавйя), „Нсторня СССР”, 1986, № 5, с. 63, http://www.russiancity.ru/books/b47.htm; В. Даркевмч, Пройсхожденйе..., с. 44, http://www.russiancity.ru/books/b37.htm;
абшчыны, што адбылося ў выніку атрымання Магдэбургскага права ў 1496 г.
Якімі крыніцамі па гісторыі даўняй Гародні валодае навука? Было б памылкай не адзначыць, што адзінымі пісьмовымі крыніцамі аб горадзе з’яўляюцца фрагментарныя запісы сярэднявечных летапісаў ці крыжацкіх хронік. Іх змест вылучаецца выразна акрэсленай для тых часоў схемай расповеду, г. зн. лаканічнасцю ды інфармацыйным аскетызмам, засяроджаннем ўвагі на палітычнай гісторыі, супольных паходах князёў розных земляў, княскай генеалогіі ды дынастычных повязях гарадзенскіх Усеваладкавічаў. Меркаванне ж аб тым, што гарадзенскія князі ў XII ст. маглі заснаваць канцылярыю36, не выходзіць паза рамкі гіпатэтычнасці.
Алег Латышонак у сваім артыкуле, прысвечаным гістарыяграфіі гісторыі Гарадзенскага княства, выказвае здзіўленне тым, што беларускія даследчыкі абмінаюць тэматыку сярэднявечнай гісторыі Гародні37. 3 гэтым меркаваннем трэба згадзіцца, хаця, канечне, і з пэўнай агаворкай. Генеалагічныя росшукі Аляксандра Назаранкі ў значнай ступені дапаўняюць нашы веды наконт гарадзенскіх князёў XII ст.38 Нельга, аднак, не заўважыць, што
36 Г. Роте, Что такое древнерусская лйтература, „Палітычная сфера”, № 2223, 20142015, с. 104, 126.
37 О. Latyszonek, Wczesnosredniowieczne ksi^stwo grodzienskie w historiografii ostatniego dwudziestolecia, „Bialoruskie Zeszyty Historyczne”, t. 37, 2012, s. 79.
38 A. Назаренко, Городенское княжество u городенскйе князья в XII в. // Древнейшйе государства Восточной Европы, Москва, 2000, с. 169188.
34
Сярэднявечны горад
апошні ў падсумаванні свайго тэксту падкрэслівае, што лёс Усеваладкавічаў па крыніцах не прасочваецца, і таму невядома, якім чынам Гародня трапіла ў склад новаўтворанага Літоўскага княства39.
Але ж горад—гэта не толькі князь і яго сядзіба. Можна ж вывучаць прастору паселішча, працэс яе асваення, соцыум, гаспадарчы лад ці культуру. Аднак зза адсутнасці дакументальных крыніц перыяд сярэднявечча небеспадстаўна лічыцца цёмнымі вякамі Гародні.
Зыходзячы са сказанага, трэба прызнаць, што ў пазнанні сярэднявечнай гісторыі Гародні асноўную ролю адыгрываюць археалагічныя матэрыялы, а найбольш каштоўнай крыніцай інфармацыі аб гарадской гісторыі з’яўляецца ўтоены пад зямлёй горад. Археалагічнае вывучэнне горада над Нёманам з рознымі перапынкамі вядзецца больш за сто гадоў Абсалютна відавочна, што гісторыя археалагічнага даследавання Гародні магла б выліцца ў салідную манаграфію. Па гэтай прычыне варта затрымацца толькі на некалькі прыкладах.
На горад можна глядзець парознаму: праз прызму яго соцыуму, паасобных супольнасцяў, этнаканфесійных груп, сацыяльных слаёў ці карпарацыйнай структуры. 3 іншага боку, гарадскі сацыяльнаэканамічны арганізм аб’ядноўвала прастора горада, межы якой аддзялялі яго ад навакольнага свету. Усе людскія сувязі і ўзаемадачыненні адбываліся на акрэсленым асвоеным абшары. Такім чынам, су
39А. Назаренко, Городенское .... с. 187.
польнасць і прастора—неад’емныя кампаненты горада.
Прастора сярэднявечнага горада
Аб тым, як выглядала першапачатковае гарадзенскае паселішча і які абшар яно займала, сведчаць выяўленыя помнікі. Паводле класічнай схемы тапаграфіі раннесярэднявечны горад складаўся з дзядзінца (у выпадку Гародні ён знаходзіўся ў межах Замкавай гары) і шэрагу пасадаў.
Калі ўлічыць вынікі археалагічных даследаванняў, то першапачатковае гарадзенскае паселішча было заснаванае ў сутоцы Нёмана і Гараднічанкі, на тэрыторыі Замкавай гары (Старога замка). У выніку вывучэння апошняй удалося выявіць найбольш даўнія напластаванні XIXII ст. Менавіта на гэтым узвышшы ў XI ст. размясцілася ўмацаванае паселішча, якое ў пачатку XII ст. ператварылася ў княскую рэзідэнцыю. Крэпасць была абнесена земляным валам з драўлянаплінфавай абарончай канструкцыяй. Згаданым часам датуюцца мураваныя будынкі сядзібы князя (церам, царква, цагляная сцяна), узвядзенне якіх з’яўляецца доказам пераўтварэння паселішча ў княскую рэзідэнцыю40.
У 19871988 гг. Аляксандрам Краўцэвічам было праведзенае вывучэнне культурнага слоя тэрыторыі Новага замка, які ў літаратуры тра
40 Я. Зверуго, Верхнее Понеманье e IXXIII вв., Ммнск, 1989, с. 6364; А. Трусаў і інш., Стары замак, с. 1820.
35
Гарадзенскі гадавік №4
дыцыйна акрэсліваецца вакольным горадам. У выніку была знойдзена кераміка ХІХІІ ст. і вялікая колькасць плінфы41.
Уяўленні аб контурах паселішча ўзбагацілі раскопкі, праведзеныя Ігарам Чарняўскім, які ў 1980 г. абследаваў тэрыторыю былога кляштара базыльянак. Даследаваны абшар з паўночнаўсходняга боку прымыкаў да т. зв. вакольнага горада. Найбольш даўнія знаходкі, на якія натрапілі археолагі, датаваліся ХІХІІ стст. Куды больш сур’ёзным адкрыццём былі сцены храма, вядомага з пазнейшых крыніц як царквы Прачыстай Багародзіцы, з фрагментамі маёлікавай падлогі42.
3 паўночнага боку кляштара было прасочана паніжэнне мацерыка, што, як дапускае Аляксандр Краўцэвіч, паказвае на абарончы роў Магчыма, гэта была гарадская мяжа XII ст. Нельга выключыць і таго, што ў гэтым месцы праходзіла лінія ўмацаванняў сярэднявечнага горада, аб якіх у сваім лісце 1325 г. да плоцкага біскупа Фларыяна згадваюць мазавецкія князі Семавіт і Тройдзен43.
Мабыць на гэтым факце варта спыніцца больш падрабязна. Прыведзеныя дадзеныя магуць паслужыць довадам таго, што пра
41 А. Краўцэвіч, Гарады і замкі Беларускага ПанямонняХІУ—XVIII стст. (планіроўка, культурны слой), Мінск, 1991, с. 32, 44.