Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
У вывучэнні рэгіянальных архітэктур, як і культуры наогул, паўстаюць праблемы, якія неабходна разглядаць у шырэйшых рамках—праблемы нараджэння і распаўсюджання асобных архітэктурных канструкцый, будаўнічых прыёмаў, дэкаратыўных элементаў; сувязі іх з сацыяльнапалітычнымі абставінамі, ідэалогіяй і рэлігійнымі дактрынамі; тлумачэння змен, значэння і межаў рэгіянальных адрозненняў Уважлівае і дэталёвае высвятленне розных аспектаў старажытнай архітэктуры і будаўніцтва з прымяненнем метаду параўнальнагістарычнага аналізу дазваляе сабраць факты і ўбачыць іх як цэлае, як сістэму ўзаемазвязаных частак.
Гэты артыкул не мае за мэту даць вычарпальную і ўсёахопную характарыстыку гарадзенскага манументальнага дойлідства XII ст. у цэлым, як і асобных помнікаў.
2 I. Чарняўскі, Г. Жаровіна, Нечаканае адкрыццё, „Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, 1982, № 4, с. 3436; Н. Сліж,
3 гісторыі Прачысценскай царквы ў ГародніХУІ—XVIII cm. // Гарадзенскі палімпсест. XII—XX ст„ ГорадняБеласток, 2008, с. 6495.
44
Сярэднявечны горад
Задача нашмат больш сціплая: паспрабаваць пашырыць кантэкст, у якім прынята разглядаць асаблівасці і адметнасці вядомых сёння старажытных храмаў, не імкнучыся пры гэтым да лёсавызначальных высноў. Для параўнання адабраныя культавыя збудаванні XII ст. пераважна з суседніх рэгіёнаў (Полацк, Кіеў, Чарнігаў, УладзімірВалынскі), а таксама з аддаленага, але культурна і рэлігійна блізкага (Балгарыя).
Вельмі важным аспектам даследавання архітэктуры ёсць вывучэнне будаўнічых матэрыялаў і будаўнічай тэхнікі. Як правіла, больш прынцыповае пытанне не тое, якім быў будынак, а тое, як ён пабудаваны. На знешні выгляд храма і яго інтэр’ера моцны ўплыў аказваў заказчык. Дойлід у гэтым выпадку не быў цалкам свабодным у прыняцці рашэнняў. А вось, напрыклад, тое, якім чынам уладкаваны падмурак, як і з якой цэглы змураваны сцены, заказчыка не цікавіла. Трэба таксама мець на ўвазе, што адзін дойлід ведаў, як зрабіць разнастайныя па архітэктурнай кампазіцыі храмы. А вось тэхнічныя навыкі працы будаўніка былі ўстойлівымі і змяняліся, калі змяняліся ўвогуле, вельмі няпроста. У той час, калі архітэктурныя і дызайнерскія навацыі могуць перадавацца ў выглядзе ідэй, перанос будаўнічых навыкаў і новых матэрыялаў адбываецца толькі з фізічнай прысутнасцю носьбіта канкрэтнай будаўнічай традыцыі, часткай якой той з’яўляўся. Маючы на ўвазе ўсё вышэй сказанае, пачнем нашае кароткае даследаванне з разгляду будаўнічых матэрыялаў і будаўнічай тэхнікі,
выкарыстаных пры ўзвядзенні гарадзенскіх храмаў XII ст.
Самым масавым штучным матэрыялам для манументальнага буцаўніцтва была плінфа. Гэта тонкая (2,55 см) цэгла спецыфічнага фармату: у класічным выглядзе квадратнай ці блізка да таго формы. Яе выраблялі на месцы і нарыхтоўвалі для канкрэтнага помніка непасрэдна перад пачаткам прац. 3 плінфы выводзілі ўсе надземныя канструкцыйныя элементы: сцены, апорныя слупы, скляпенні. Вельмі важным паказчыкам з’яўляюцца памеры цэглы. Гарадзенская плінфа даволі стандартная (2628x1516x3,54 см)3, незвычайна вузкая і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Блізкую па фармаце цэглу знайсці ўдалося толькі на адным помніку—Пятніцкай царкве Бельчыцкага манастыра, змураванай з вузкай і вельмі тонкай плінфы (2931x1516,5x2,53,5 см)4. Плінфа астатніх полацкіх храмаў характарызуецца даволі ўстойлівымі памерамі, але яна шырэйшая (3032x2124x3,54 см). У Кіеве, Чарнігаве і УладзімірыВалынскім фіксуюцца два фарматы цэглы, абодва адрозныя і ад гарадзенскіх і ад полацкіх: 2728x1924x4,55 см (Кіеў), 2428x1920x45 см (Чарнігаў), 26,535x21,523x4,5 см (Валынь) і 3135x2431x4,5x5,5 см (Кіеў), 3336x2628x2,53,5 см (Чарнігаў), 3334x2526x55,6 см (Валынь)5.
’Н. Воронмн, Древнее Гродно, с. 87,122.
4 П. Раппопорт, Русская архйтектура X — ХШ вв„ Ленянград, 1982, С. 99.
5 П. Раппопорт, Русская архйтектура X — ХІП вв„ с. 11, 17, 19, 21, 23, 4146, 9498, 105106. Далей усе дадзеныя па будаўнічых матэрыялах і будаўнічай тэхніцы помнікаў
45
Гарадзенскі гадавік №4
Для нагляднасці прадставім параметры плінфы з помнікаў розных гарадоў у выглядзе схематычных малюнкаў у табліцы.
Табл. 1. Параметры плінфы XII ст. з розных цэнтраў дойлідства.
Як бачым, плінфа з Кіева, Чарнігава і Валыні, нягледзячы на прыкметныя ваганні ў параметрах, у цэлым аднолькавая6. Відавочна,
XII ст. з гэтых гарадоў прыведзеныя па гэтым жа каталозе.
6 Цэгла аналагічных памераў выкарыстоўвалася ў XII ст. у Канстанцінопалі. Гл.: В. Мезенцев, Метрічній та порівняльный аналіз
Іл. 20. Муроўка Ніжняй царквы.
што плінфа храмаў ГародніХІІ ст. мела адзін стандарт, характэрны для класічнай цэглы, чым і вылучаецца сярод астатніх усходнеславянскіх будаўнічых цэнтраў. Да таго ж, шырыня 1516 см дазваляла браць цагліны адной рукой, а другая заставалася вольнай і ў ёй можна было трымаць кельму, а значыць, іншай была тэхніка працы муляра. Плінфу шырынёй 2030 см майстар мусіў браць дзвюма рукамі. Такія прафесійныя звычкі закладваюцца ў перыяд навучання. Па балгарскіх помніках апублікаваных дадзеных на жаль знайсці не ўдалося.
Камень, у апрацаваным і неапрацаваным выглядзе, ва ўсе часы быў важным будаўнічым матэрыялам. Пры ўзвядзенні і афармленні гарадзенскіх храмаў былі выкарыстаныя толькі мясцовыя пароды: граніты і гнейсы. Неапрацаваныя валуны розных памераў прымяняліся як канструкцыйны элемент пад
форматів маліх плінф Русі та ВізантііХ — XII століть П Ііз ucmopuu стройтельной керамйкй средневековой Восточной Европы: Архйтектурноархеологйческйй семйнар, ред. А. Гордмн, О. Ноанннсян, СанктПетербург, 2003, с. 519.
46
Сярэднявечны горад
муркаў і сцен. Часткова апрацаваныя і добра адшліфаваныя камяні прызначаліся для дэкаратыўнага аздаблення фасадаў, падлог ці выбруковак.
Разных каменных дэталяў выяўлена не было. Усе пластычныя элементы зробленыя з плінфы спецыяльных форм. У кіеўскіх і чарнігаўскіх храмах XII ст. выяўленыя фрагменты разных шыферных і нават мармуровых карнізаў і кансоляў, як і ў некаторых полацкіх. Такое спалучэнне плінфянога муру з разнымі каменнымі дэталямі вельмі характэрнае для культавага дойлідства Усходняй Балгарыі.
У храмавым будаўніцтве таксама выкарыстоўваліся керамічныя сасуды, якія ўмуроўвалі ў сцены з рознымі мэтамі. Першыя выпадкі прымянення керамічных сасудаў у муроўцы вядомы ў Старажытным Егіпце. Пэўна, адтуль гэты прыём трапіў у Рым, дзе стаў распаўсюджанай практыкай (прыклады ўмураваных радоў амфараў знойдзены ў Пампеі), пра што сведчаць інструкцыі па будаўніцтве ў трактаце Вітрувія, якім шырока карысталіся сярэднявечныя дойліды.
Іл. 8. Галаснік у муры Каложскай царквы.
Найбольш распаўсюджаным відам іх былі галаснікі. Размешчаныя гарызантальна, з вусцем, адкрытым ва ўнутраную прастору будынкаў, яны служылі для паляпшэння акустыкі (у Еўропе іх называюць акустычнымі вазамі).
Галаснікі размяшчаліся, як правіла, у падставе купалоў, у апсідах ці на хорах. Факты прымянення ў сценах храмаў гаршкоў, збаноў, амфар з такой мэтай вядомыя ў Францыі, Іспаніі, Італіі і Брытаніі7.
Іл. 4. Керамічны сасуд з муровак сярэднявечных храмаў Францыі. Паводле L'Abbe Cochet. Acoustic Pottery,,The Gentleman's Magazine" vol.215, Nov. 1863.
Іл. 5. Акустычныя вазы з Ірландыі. Паводле Т. Н. McKenny, Acoustic vases in Churches Traced back to the Theatres and Oracles of Greece, Cambridge, 1915.
7 T. H. McKenny, Acoustic vases in Churches
Traced back to the Theatres and Oracles of
Greece, Cambridge, 1915, p. 24.
47
Гарадзенскі гадавік №4
He былі выключэннем культавыя збудаванні крыжовакупальнага тыпу ва ўсім арэале іх распаўсюджання. Керамічныя сасуды знаходзяцца ў падставе купала і ў апсідзе ў цэрквах X ст. Вялікага Прэслава8. Шмат замураваных у сцены гаршкоў выяўлена ў Сафійскім саборы і ў царкве Раства Багародзіцы ў Ноўгарадзе9.
Іл. 9. Галаснікі пад купалам
Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе.
Бліжэйшым прыкладам можа служыць полацкая Спасаўская царква, дзе пад барабанам купала на парусах змешчана па адной амфары, прычым вусце ў значнай ступені замазана рошчынай, пакідаючы невялікія адтуліны дыяметрам 22,5 см.
Часта ў якасці галаснікоў выкарыстоўвалі керамічныя сасуды традыцыйнага асартыменту—найчасцей амфары, а таксама збаны, паколькі іх форма найлепш працавала
8Н. ЧаневаДечевска, Цьрквй й манастйрй от Велйкй Преслав, Софмя, 1980, с. 79.
’П. Раппопорт, Русская архйтектура X — ХШ вв., с. 66, 68.
як рэзанатар10. Апроч характэрных форм на гэта ўказвае наяўнасць ручак, а таксама пакрыццё паверхні палівай. Менавіта амфары служылі галаснікамі ў цэрквах Полацка, Кіева, Чарнігава і УладзіміраВалынскага.
Іл. б. Амфары, выкарыстаныя як галаснікі ў цэрквах XII ст. ва УладзімірыВалынскім. Паводле М. Вароніна.
У іншых выпадках акустычныя сасуды выраблялі спецыяльна для храмавага будаўніцтва. Звесткі пра тое маюцца ў заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніцах. Напрыклад, у „Хроніцы селестынаўМеца” 1432 г. было занатавана: „У месяцы жніўні гэтага года напярэдадпі Успення, пасля таго, як брат Ода Лерой вярнуўся з вышэй памянёнага капітула, было загадана зрабіць гаршкі для хораў царквы Сінза, ён кажа, што бачыў такіяў іншай царкве, і думае, што яны ўзмоцняць гучанне спеваў. Іх усе вырабілі ў адзін дзень, на што было вылучана столькі майстроў, колькі неабходна было”11.
10 Глядзі іл. 4, 5.
11 J.B.D. Cochet, Acoustic Pottery, „The Gentlemans Magazine”, vol. 215, Nov. 1863,
p. 541: „In the month of August in this year, on the vigil of the Assumption, after Brother
48
Сярэднявечны горад
Археалагічныя даследаванні паказалі, што для гарадзенскіх цэркваў XII ст. галаснікі вырабляліся адмыслова як будаўнічы матэрыял. Мікалай Варонін падрабязна апісаў іх, заўважыўшы, што сасуды, фармаваныя ў традыцыйнай для таго часу ганчарнай тэхніцы спіральнастужкавага налепу, мелі акруглае тулава і высокае вузкае горла. Памеры галаснікоў Ніжняй царквы вагаюцца паміж 33 см і 43 см у вышыні пры максімальным дыяметры 2225 см, дыяметры донцаў 1214 см, гарлавін 8,29,2 см. У Каложскай выкарысталі галаснікі двух відаў: вышынёй 42 см з дыяметрамі вусця 9 см, плечукоў 27 см, дна 13,8 см, а пераважаюць вышэйшыя  у 49,5 см дыяметрамі 9, 23, 11,3 см адпаведна. Паверхні пакрытыя суцэльным лінейным арнаментам12.