Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Іл. 7. Галаснікі Каложскай царквы. Паводле М. Вароніна.
У гісторыі культавага дойлідства ёсць выпадкі, калі керамічныя сасуды цалкам умуроўваліся ў сцены для аблягчэння канструкцыі. Так, на ўзроўні карніза Сафійскага сабора ў Охрыдзе выяўленыя сасуды, пастаўленыя горлам уніз
Odo Leroy had returned from the beforementioned general chapter, it was ordered that pots should be made for the choir of the church of Ceans, he stating that he had seen such in another church, and thinking that they made the chanting resound more strongly. They were all put up in one day, as many workmen having been employed as were necessary”.
12H. Вороннн, Древнее Гродно, c. 98,123.
i замазаныя рошчынай13. Даследаванне гарадзенскіх храмаў XII ст. сведчыць, што галаснікі змяшчалі ў муроўку і з аналагічнай мэтай таксама.
Нарэшце, гліняныя сасуды ў будаўніцтве маглі мець дэкаратыўнае прызначэнне. Аздабленне фасадаў, такім чынам, было асабліва характэрным для ўсходнебалгарскага дойлідства перыяду Другога Балгарскага царства. Асартымент падобных вырабаў уключаў вузкія і высокія тэракотавыя сасуды з адмыслова аформленымі вусцямі (ідэнтычныя гаршковым кафлям, якія з’явіліся ў нашых землях двуматрыма стагоддзямі пазней) і пакрытыя палівай талеркі. Дэкаратыўныя трубачкі былі невялікімі: вышынёй 1011 см пры дыяметры ад 3,5 да 5 см.
Іл. 15. Дэкаратыўная будаўнічая кераміка ВялікагаТырнава. Паводле Н. Ангелава.
13 В. Cipan, St. Sophia, The Cathedral Church of
the Ohrid Archbishopric, Skopje, 1996, p. 91.
49
Гарадзенскі гадавік №4
Талерачкі дыяметрам 7,78,6 см мелі спецыяльныя ножкі (5,410,5 см) для мацавання ў муры14. Па дайшоўшых да нашага часу помніках вядома, што дэкаратыўныя сасуды абодвух відаў утваралі багатыя карнізы ўверсе будынкаў.
Іл. 10. Керамічныя сасуды на фасадах царквы Св. Міхаіла Арханёла ў Нэсэбры ў Балгарыі (XIII ст.). Фота А. Каскевіч<яргунчык.
Талерка дыяметрам 26 см, пакрытая зялёнай палівай, знойдзена пры раскопках Ніжняй царквы. Іх, верагодна, было больш, але ў разбітым выглядзе іх фрагменты цяжка ідэнтыфікаваць як будаўнічую кераміку. Што тычыцца „трубачак”, то згадкі пра іх знаходкі ў публікацыях адсутнічаюць. He выяўлена іх таксама ў ацалелых мурах. Ад
нН. Ангелов, Царевград Тьрнов, т. 3, Софмя, 1980, с. 39.
Іл. 11. Карнізы з дэкаратыўнай керамікі ў царкве Арханёла Міхаіла ў Нэсэбры.
Фота А. КаскевічСяргунчык.
нак, заўважым, што распазнаць іх фрагменты ў завалах і звязаць іх з царкоўным будаўніцтвам надзвычай цяжка. He выключана, што яны маглі быць прынятыя даследчыкамі за рэшткі галаснікоў ці побытавай керамікі15.
15 У гэтым месцы я хачу звярнуць увагу на адзін фотаздымак у кнізе М. Вароніна на с. 171 (мал. 91, унізе) з выявай фрагментаў керамікі з ямы пад Верхняй царквой (Іл. 12). У тэксце аўтар вельмі коратка характарызуе гэтыя знаходкі як „серыю своеасаблівых чырвонагліняных сасудаў, знойдзеных у яме ў развалінах Ніжняй царквы: гліна чыстая, добра прамяшаная, фармоўка бездакорная, абпал чырвоны, суцэльны" (с. 170). На фота бачныя сасуды, вельмі падобныя да гаршковай кафлі. На жаль, яма не прадатавана, нічога не сказана пра іншыя знаходкі там, памеры не ўказаны, а маштаб на здымку адсутнічае. Верагодней за ўсё гэта сапраўды гаршковая кафля, але знаходжанне фрагментаў пад падмуркам Верхняй царквы ў будаўнічым развале Ніжняй усё ж пакідае нейкую верагоднасць іх прыналежнасць да царквы ХП ст. Гл.: Н. Воронмн, Древнее Гродно, с. 170171.
50
Сярэднявечны горад
Іл. 12. Фрагменты будаўнічай керамікі з завалаў Ніжняй царквы. Паводле М. Вароніна.
Дэкаратыўныя маёлікавыя пліткі былі тым відам архітэктурнабудаўнічай керамікі, якая вылучала адметнае аблічча цэркваў старажытнай Гародні. Выкарыстоўваліся яны не толькі для насцілкі падлогі, але і для аздаблення фасадаў.
Іл. 13. Маёлікавыя пліткі на фасадах Каложскай царквы. Фотаздымак I. Ганецкай.
Іл. 30. Падлога ў падкупальнай прасторы Ніжняй царквы. Паводле М. Вароніна.
Іл. 31. Фрагмент падлогі ў Прачысценскай царкве (са справаздачы І.М. Чарняўскага).
Іл. 14. Пліткі падлогі Каложскай царквы. Паводле М. Вароніна.
51
Гарадзенскі гадавік №4
Усе пліткі манахромныя, у трох колерах: зялёным, жоўтым і карычневым (часам у літаратуры апошні называюць чырвоным).
Сярод усіх усходнеславянскіх цэнтраў дойлідства пліткі гарадзенскіх храмаў адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю форм. Багацейшы толькі камплект, знойдзены ў Пінску і не прывязаны дая якоганебудзь помніка. У Ніжняй царкве выкарыстаныя пліткі 17 фасонаў, у Каложскай царкве—квадратныя (двух стандартаў), трохвугольныя (двух стандартаў) трохвугольныя з увагнутым бокам, крыжападобныя (цэлыя і палавінныя), кольцападобныя, круглыя (трох стандартаў), трапецападобныя (двух стандартаў), трапецыі са скругленым тарцом. Край усіх плітак скошаны ўнутр для таго, каб схаваць швы. Пры даследаванні Прачысценскай царквы выяўленыя пліткі ў форме паралелаграма з адным зрэзаным вострым вуглом16.
Як адзначалася вышэй, у культавым будаўніцтве XII ст. дэкаратыўныя керамічныя пліткі традыцыйныя, аднак яны зазвычай вырабляліся квадратнымі (рэдка трохвугольнымі) і выкарыстоўваліся для насцілкі падлог. Пліткі складаных і разнастайных фасонаў, прызначаныя для набору пышных арнаментальных кампазіцый не толькі падлог, але і на фасадах, былі характэрнымі ўсяго для некалькіх рэгіёнаў. Вельмі блізкія, а часта і дакладныя аналогіі гарадзенскім знаходзім сярод керамічных і мармуровых дэкаратыўных плітак Усходняй Балгарыі.
16Глядзі іл. 31.
Іл. 16. Керамічныя пліткі падлогі храмаў Вялікага Тырнава.
Паводле Н. Ангелава.
Іл. 17. Формы мармуровых мазаік Вялікага Тырнава. Паводле Н. Ангелава.
Будаўнічая рошчына, якой карысталіся дойліды, працуючы ў Гародні, нічым не адрознівалася ад рошчыны на вялікіх абшарах хрысціянства ўсходняга абраду. Асноўным кампанентам была вапна, у якую дадавалі рачны пясок і тоўчаную цэглу (цамянку), якая надавала ёй ружовы колер (Іл. 18). У рошчыне Каложскай царквы
52
Сярэднявечны горад
заўважана прысутнасць сечанай саломы і вуголля.
3 пункту гледжання будаўнічай тэхнікі, пры характарыстыцы архітэктурнай школы найбольш важнымі з’яўляюцца спосаб уладкавання падмурка і тып муроўкі.
Падмуркі ўсіх трох вядомых помнікаў культавага дойлідства ГародніХІІ ст. аднолькавыя. Яны неглыбокія і, як правіла, не даходзяць да мацерыковай глебы, а ляжаць на культурным пласце або на нівеліровачнай падсыпцы. Падмуркі складзеныя з невялікіх валуноў насуха, перасыпаных пяском і чорнай зямлёй. Якіянебудзь драўляныя субструкцыі (канструкцыі) адсутнічаюць.
Аналагічная сістэма закладкі падмуркаў назіраецца ў большасці полацкіх храмаў, якія прынята датаваць XII ст. Равы пад падмуркі запоўненыя валунамі насуха. Аднак прынамсі адзін помнік дэманструе адхіленне ад такой тэхнікі. У канструкцыі Вялікага Бельчыцкага сабора дубовыя лежні, як аснова, былі залітыя белай рошчынай, над якой засыпаныя камяні на рошчыне з цамянкай. У Кіеве падмуркі цэркваў XII ст. крыху адрозніваюцца адзін ад аднаго. Аднак усе іх яднае прысутнасць змацоўваючага рэчыва—рошчыны ці гліны. У падмурку царквы Спаса на Берастове ў выніку раскопак былі прасочаны драўляныя лежні. Падмуркі чарянігаўскіх храмаў XII ст. абапіраюцца на мацярык і маюць розную глыбіню. У якасці матэрыялаў будаўнікі выкарысталі камяні і бітую цэглу на рошчыне (за выключэннем Міхайлаўскай царквы, дзе рошчына была заліта толькі зверху і ўтварала
Іл. 19. Муроўка са схаваным радам. Царква Міхаіла Арханёла ў Смаленску.
аснову для выроўніваючай плінфяной адмосткі). Пад падмурак Барысаглебскай царквы былі падведезены драўляныя лежні. Усе пабудовы УладзіміраВалынскага маюць урэзаныя ў мацярык (таму даволі глыбокія) падмуркі, цагляныя, на рошчыне. У „Старой кафедры”, на ўчастках, дзе адсутнічае важкая канструкцыйная нагрузка, насуха, на верхнім узроўні фіксуецца пракладка з некалькіх радоў плінфы17.
Нягледзячы на тое, што на абшары ўсходнехрысціянскай сярэднявечнай архітэктуры назіраюцца пэўныя тэндэнцыі змянення тыпу муроўкі сцен культавых збудаванняў, тэхнікі, якія прымяняліся ў кожны асобны перыяд, усё ж вылучаліся разнастайнасцю, што было абумоўлена як даступнасцю акрэсленага тыпу матэрыялаў, так і пераносам будаўнічых традыцый.
17 П. Раппопорт, Русская архйтектура X— XIII вв„ с. 107.
53
Гарадзенскі гадавік AM
Па зразумелых прычынах нас цікавіць XII стагодцзе. Па гэтай прычыне павандруем па рэгіёнах, якія ў той час знаходзіліся пад рэлігійнакультурным уплывам Візантыі, і паглядзім, як у іх клалі муры цэркваў.
У Кіеве у пачатку XII ст. працягвае выкарыстоўвацца муроўка opus mixtum, хаця камень знаходзіўся толькі ўнутры сцен. На фасады выходзіла плінфяная муроўка са схаваным радам.
Потым яе змяняе раўнаслойная, парадавая муроўка з квадратнай плінфы. Лічыцца, што такая тэхніка ва ўсходнеславянскіх землях упершыню была прыменена ў Чарнігаўскай Барысаглебскай царкве. Гэтая сістэма абсалютна не характэрная для візантыйскага будаўніцтва і яе звязваюць з раманскім уплывам. Па сутнасці чарнігаўская муроўка паўбутавая: фасадныя і інтэр’ерныя паверхні змураваныя з плінфы, а прастора паміж імі запоўнена невялікімі валунамі і кавалкамі цэглы на рошчыне. Вядомы даследчык старажытнага дойлідства Алег Іаанесян выказаў думку, што крыніцай паступлення ў Чарнігаў новай будаўнічай традыцыі была паўночная Італія18.
У Полацку праз усё XII ст. працягвае панаваць муроўка са схаваным радам. Асобна стаіць Дабравешчанская царква ў Віцебску, змураваная ў тэхніцы opus mixtum, дзе чаргуюцца рады абчасаных каменных квадраў і радоў плінфы. Гэ
18 О. Яоанесян, О пройсхожденйй чернйговской плйнфы конца ХІХІІ веков й равнослойной технйкй кладкй на Русй // І4з нсторнн стромтельной керамлкм средневековой Европы, с. 2034.
такая муроўка тыповая для балканскіх краін, а асабліва для Балгарыі.
Іл. 26. Царква Міхаіла Арханёла ўНэсэбры(13ст.).
Іл. 27. Царква Пантакратара ў Нэсэбры (XIV ст.), commons. wikimedia.org.
У цэлым у культавым дойлідстве Другой Балгарскай дзяржавы бачым неверагодную варыятыўнасць у будаўнічай тэхніцы, дзе шырока была распаўсюджана змешаная муроўка з чаргаваннем радоў каменю і цэглы, чыста каменная або цагляная, у тым ліку і са схаваным