Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
35Тамсама, с. 20.
“Тамсама, с. 22.
37Тамсама, с. 22.
мТамсама, с. 19.
120
Горад як месца ідэй
у наяўнасці адукацыі38. Чыгуначны вакзал у гэтым месцы выступае адначасна сімвалам цывілізацыі і тэхнічнага прагрэса і месцам маральнай распусты, якая асацыюецца з габрэямі.
Русіфікацыя габрэяў праз свецкую адукацыю бачылася Каяловічу бессэнсоўным і небяспечным заняткам: „вспомнйлся мне прй этом афорйзм, не раз слышанный мною в западной Россйй: менее образованный жйд—меньшее зло, более образованный жйд—большее зло. Я скажу йное. Нйгде так не вйдно ясно совершенное бессйлйе так называемого западнйчества создать что лйбо дельное в русском смысле, как на нашей западной окрайне, а тем более в таком чувствйтельном деле как образованйе. В результате тут выходйт не образованйе, не просвеіценйе, а развраіценйе й чужйх, й что всего хуже, свойх"39.
Антыгабрэйскія выказванні аўтара можна знайсці ў шмат якіх іншых публіцыстычных тэкстах і прыватнай карэспандэнцыі. Варта звярнуць увагу на гэтую праблему і падумаць, ці гэта была юдафобія, характэрная для дамадэрных часоў, ці ўжо мадэрны і цалкам выразны антысемітызм. Стаўленне да габрэяў як да чужых і як да ворагаў „заходняй Расіі” прасочвалася таксама ў шмат якіх тэкстах аўтараў, прыналежных да „заходнерускай” плыні.
38У 60я гады XIX ст. стаўленне да адукацыі з боку М. Каяловіча было значна больш адкрытым, гл. падрабязней: Д. Кузьма, М. Каяловічіпытанніразеіццяадукацыіна Беларусіў 1860я гады, „Вышэйшая школа”, 2010, № 6, с. 7680.
39М. Кояловнч, Гродна..., с. 22.
Прыцягвае ўвагу блізкасць Каяловіча да сваіх былых вучняў з духоўнай акадэміі, якія працавалі ў „заходніх губернях”. Вышэй узгадваліся мясцовыя святары, а пад канец расповеду аўтар напісаў пра прадстаўнікоў вышэйшай іерархіі, з якімі ён сустракаўся ў Гродне: „мы нераз собйралйсь у радушного местного преосвяшенного Анастасйя®, тоже бывшего студента нашей академіш й проводйлй целые часы в задушевной беседе й дорогйх нам всем воспомйнашіях. Наше обіцество еіцё более увелйчйлось й ожйвйлось с прйездом в Гродну на короткое время ковенского преосвяшунного Смарагда4', тоже нашего бывшего студента, тоже всегдашнего сердечного почшпателя ея, й как теперь уже всем йзвестно, западнорусского йсповеднйка”42.
Нататкі Міхаіла Каяловіча варта разглядаць праз прызму адшукання і рэканструявання наяўнай (і уяўленай) „рускасці” (зразумелай практычна адназначна як „расійскасці”, якая ўключала ў сябе таксама беларусаў і украінцаў) у горадзе Гродне праз праваслаўе. Цікава і нават нечакана тое, што аўтар ведаў горад значна слабей, чым, напрыклад, Вільню, хаця і нарадзіўся вельмі недалёка,
40 Анастасій (Васіль Аляксандравіч Апоцкі) (18301905) — епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай епархіі ў 18851891 гг. (фактычна жыў у Гродне), паходзіў з святарскай сям’і з Пскоўскай губерні, актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі ўніяцкай царквы.
41 Смарагд (Стэфан Міхайлавіч Троіцкі) (18301886) — епіскап ковенскі, вікарый Літоўскай епархіі ў 18851886 гг., нарадзіўся у Разанскай губерні, нечакана памёр 2 кастрычніка 1886 г.
42М. Кояловнч, Гродна..., с. 22.
121
Гарадзенскі гадавік №4
у Кузніцы. Тэкст вядучага гісторыка „заходнерускага” напрамку
ў сучасным прачытанні паўстае як спроба сімвалічнай нацыяналізацыі „чужой прасторы”, „чужога горада” з дапамогай імперскай улады і шэ
рагу рытарычных практык. Сярод іх важнейшае месца займае апісанне Каложскай царквы, спробаў яе археалагічнага вывучэння і магчымай адбудовы. Амаль праз год пасля наведвання Каяловічам горада над Нёманам, 26 жніўня 1887 г. ён са шкадаваннем пісаў у Вільню Івану Катовічу: „сделайте мнлость, дайте йзвестйе, делается лй чтонйбудь с гродненскймй развалйнамй? Два пйсьма пйсал в Гродну—не отвечают. Злятся там на меня, что лй, Бог йх знает”43.
Лужынцамі” ў нарацыі Каяловіча выступаюць палякі, немцы, габрэі і каталіцкая царква. Гэтая ўяўленая і існуючая адчуджанасць дэманстравалася ім у самы розны спосаб: ад крытыкі „фанатызму” каталіцкіх вернікаў да антыгабрэйскіх выказванняў на мяжы адкрытага антысемітызму. Шматэтнічнасць і шматрэлігійнасць выразна замінала яму ў пабудове вобраза горада, які меў бы толькі адну этнічную групу
і адну рэлігію ў якасці „гістарычнай”
асновы. Міхаіл Каяловіч нібыта разрываўся паміж захаваннем асаблівасцей роднага краю (нават разам з моўнымі рысамі) і лаяльнасцю да імперыі і расійскай нацыянальнасці.
Калі звярнуцца да падобных канцэпцый „нацыяналізацыі” шматэтнічнага горада ў пачатку XX ст., то можна пабачыць, што ролю своеасаблівых „прарокаў” вы
43	РГАЛП, ф. 1077 on. 1. ед. хр. 2 л. 50 об.
конвалі таксама паэты з выразным рэвалюцыйным запалам і жаданнем
вызвалення „простага народа” Напрыклад, у выпадку горада Трыеста такім „вешчуном” выступаў Габрыэле д’Анунцыё44.
Пераемнасць у бачанні Гродна „заходнерускімі” аўтарамі можна прасачыць таксама ў пазнейшых працах пачатку XX ст. Сярод іх варта назваць творы Яўстафія Арлоўскага, Лукі Саланевіча45 і некаторых іншых46.
Уяўленні пра гарадскую прастору ў „заходнерускай” думцы з’яўляюцца слаба вывучанай тэмай. Спробы „нацыяналізацыі” горада з дапамогай розных рытарычных прыёмаў былі адным са спосабаў русіфікацыі поруч са зменай тапанімікі, пераабсталяваннямі храмаў, пабудовай новых аб’ектаў ці зменай складу гарадскога насельніцтва.
Публіцыстычныя тэксты Міхаіла Каяловіча служаць важным прыкладам рэалізацыі такой „нацыяналізуючай” стратэгіі, а ягоныя думкі могуць нават выкарыстоўваць сучасныя адэпты „заходнерусізму” ўХХІ стагоддзі.
" Падрабязней гл.: М. Hametz, Making Trieste
Italian 19181954, Suffolk and Rochester, 2005, p. 1819.
45 Больш пра сувязі сям’і Саланевічаў з Гродна гл.: А. Ціхаміраў, Саланевічы іГродна, „Arche”, 2010, № 12, с. 185193.
46 А. Літвінскі, Гродна і Гродзеншчына ў працах гісторыкаўзаходнерусістаў // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяўгісторыі (да880годдзя горада): матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 1011 красавіка, навук. рэд. І.П. Крэнь, Гродна, 2008, с. 98101.
122
У афармленні вокладкі выкарыстаны археалагічныя знаходкі з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. Матэрыялы да друку падрыхтавала загадчыца аддзела археалогіі музея Наталля Кізюкевіч.
Прадметы з раскопак Рыгора Мікалаевіча Акінчыца ў г. Гродна:
1.	Кілішак. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Вул. Малая Траецкая, д. 17. Раскопкі 1988 г.
2.	Талерка. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Вул. В.Траецкая д. 1921. Раскопкі 1989г.
3.	Кубак. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Вул. В. Траецкая д. 1921. Раскопкі 1989г.
4.	Кубак. XVII  XVIII стст. Вул. 8га Сакавіка, д. 21. Раскопкі 1989 г.
5.	Матрыца для вырабу кафлі. XVII ст. Вул. ВялікаяТраецкая д. 1921,майстэрня ганчара. Раскопкі 1989 г.
6.	Талерка. Канец XVII пачатак XVIII ст. Вул. В.Траецкая д. 1921. Раскопкі 1988г.
7.	Талерка. Канец XVIII ст. Плошча Савецкая, д. 2. Раскопкі 1990 г.
8.	Талерка. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Двор комплекса езуіцкага калегіума ў Гродне. Раскопкі 1993 г.
9.	Кафля. II палова XVII ст. Вул. ВялікаяТраецкая д. 1921. Раскопкі 1989 г.
10.	Кафля. XVII ст. Новы замак.
11.	Скарбонка. Канец XVII ст. Вул. В. Траецкая, д. 21. Раскопкі 1990 г.
12.	Гаршчок. Канец XVII  пачатак XVI11 ст. Вул. В.Траецкая д. 1921. Раскопкі 1988г.
13.	Кубак. Канец XVII ст. Вул. В. Траецкая, д. 21. Раскопкі 1990 г.
14.	Кубак. Канец XVIII  пачатак XIX ст. Савецкая плошча (у двары дома купца Мараўёва), Раскопкі 1990 г.
15.	Кафля. XVII ст. Вул. ВялікаяТраецкая д. 1921. Раскопкі 1989 г.
16.	Кубак. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Вул. В. Траецкая д. 1921. Раскопкі 1989г.
17.	Матрыца для вырабу кафлі. XVII ст. Вул. ВялікаяТраецкая д. 1921,майстэрня ганчара. Раскопкі 1989 г.
18.	Талерка з роспісам на тэму біблейскага сюжэта (Адам і Ева). Канец XVII  пачатак XVIII ст. Двор комплекса езуіцкага калегіума ў Гродне. Раскопкі 1993 г.
123
Аўгары нумара
Андрэй Ваіпкевіч, гісторык, загадчык аддзеланайноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. У сферу зацікаўленняў уваходзіць этнаканфесійная гісторыя беларускалітоўскапольскага памежжа, гісторыя беларускага нацыянальнавызвольнага руху 19201930х гг., дзейнасць партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў 19201930х гг. Займаецца гісторыяй архітэктуры Гродна, вывучае гарадскую прамысловасць і камунальную гаспадарку ў XIX  першай палове XX стст. Адзін з заснавальнікаў і шматгадовы рэдактар сайта harodnia.com. Лаўрэат узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага (2015).
Ірына Ганецкая, археолаг, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Вывучае археалогію горада, замка, помнікаў архітэктуры, кераміку XIXVIII стст.
Юры Гардзееў, гісторык, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльнаэканамічная ды культурная гісторыя Гародні, гісторыя мясцовай адміністрацыі ў ВКЛ.
Яўген Махнач, гісторык, загадчык аддзела гісторыі края Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. Займаецца гісторыяй Гродна ў ХІХХХ стст., іўдаікай, габрэйскай архітэктурай, некрапалістыкай.
Генадзь Семянчук, дацэнт, кандыдат гістарычных навук. Галоўны рэдактар „Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў” (Варшава). Абшар навуковых інтарэсаў: сярэднявечная археалогія і гісторыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, рэгіяналістыка.
Мечыслаў Супрон, магістр гісторыі. Галоўныя навуковыя інтарэсы: гісторыя і архтэктура Гародні.
124
Алег Трусаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Даследуе архітэктуру і матэрыяльную культуру Беларусі XIXVIII ст.
Аляксандр Хацько, магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. Займаецца археалогіяй і гісторыяй Гродна, вывучае будаўнічую кераміку і будаўнічыя тэхналогіі XVXVIII стст. у Вялікім Княстве Літоўскім.
Андрэй Ціхаміраў, гісторык і культуролаг, магістр культуралогіі. Навуковыя інтарэсы: гісторыя ідэі, гістарыяграфія, этнічныя і рэлігійныя меншасці Беларусі.