Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Сабраныя ў паўночных ваколіцах Гродна крамянёвыя прылады дакладна паходзяць з каменнага веку. Ці ўсе яны з’яўляюцца помнікамі неаліту, зараз сказаць складана, таму што не маем дастаткова пэўных крытэрыяў.
Найбольш верагодна, некаторыя інструменты належаць да ранняга неаліту, гэтыя ўзоры таксама нічым не адрозніваюцца ад сабраных у іншых месцах палеалітычных прылад. У любым выпадку дакладных палеалітычных стаянак у Гродзенскім павеце не выяўлена8.
Гродзенскі крэмень паходзіць перш за ўсё з адкладаў крэйды, якія
6 Цяпер вёска Прынёманская на беразе Нёмана на ўсход ад мясцовасці Панямунь.
7 Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі (1862/18631913) — гісторык, краязнавец і педагог. Даказаў тоеснасць летапіснага Городен'ь і сучаснага Гродна на Нёмане, рабіў захады распачаць археалагічныя раскопкі на Замкавай гары. Даследаваў гісторыю Гродна ад яго заснавання да пачатку XX ст. Адным з вучняў Арлоўскага быў Юзаф Ядкоўскі.
8 На сённяшні дзень у ваколіцах Гродна выяўленыя і даследаваныя палеалітычныя стаянкі ў Берагавым, Дарошавічах, Жылічах.
знаходзяцца крыху ніжэй Грандзіч над Нёманам. Па колеры знаходзім толькі адценні белага, шэрага і чорнага. Жоўтага крэменю амаль не сустракалася.
Што да характару саміх інструментаў, мушу адзначыць, што шліфаваных прылад знаходзім толькі некалькі асобна ляжачых, з якіх адна — крамянёвая сякерка, у вельмі добрым стане, даўжыня каля 120 мм. Яна знойдзена ў ваколіцах Ласосны і аддадзена ў калекцыю нядаўна памерлага шаноўнага Зыгмунта Глогера.
Інструменты, сабраныя з ваколіц Пералома, Пальніцы і Лукавіцы, вельмі грубыя, адзначаюцца прымітыўнасцю расшчаплення і апрацоўкі.
Свёрлы знаходзяць тут сапраўды рэдка, найбольш тыповым я лічу свярло з Гожы, зробленае з пласціны. Яно мае адзін, апрацаваны з дапамогай рэтушавання, канец.
Разцы, будучы характэрнымі для эпохі палеаліту прыладамі, служылі для выразання малюнкаў на дрэве і косці. Іх мы сустракаем у ваколіцах Пальніцы і Лукавіцы.
Шмат скрабкоў, літаральна тузін, знаходзім у ваколіцах Пальніцы. Яны шырокія, з большменш затупленай паўакруглай вярхушкай, перапрацаваныя са сколатых адшчэпаў.
Наканечнікі стрэл сустракаюцца тут сапраўды рэдка. Я маю вельмі добры, зграбны лістападобны экзэмпляр з ваколіц Пальніцы, без чаранка.
Плоскія трохгранныя іголкі, зробленыя з крамянёвых пласцін,
97
Гарадзенскі гадавік №4
у вялікай колькасці былі знойдзеныя ў ваколіцах Пальніцы.
Прадаўгаваты наканечнік з затупленымі краямі, зроблены з адшчэпа, знойдзены ў ваколіцах Пералома.
Прыгожы прыклад ножыка, знойдзены ў ваколіцах Пальніцы і Пералома, з дзівосна адламанымі краямі. Адшчэпы, якія служаць ножыкамі, маюць да 110 мм даўжыні.
Нуклеусы або крамянёвыя канкрэцыі, ад якіх аддзяляліся пласцінкі і адшчэпы, складаюць, за выключэннем Пальніцы, Лукавіцы і Пералома, у ваколіцах Гродна сапраўдную рэдкасць. Маю некалькі ўзораў канічнай формы са слядамі адколаў з усіх бакоў.
Бронзавых і жалезных прадметаў паблізу Гродна да гэтага часу не знойдзена.
98
Мечыслаў Супрон
Абарончыя ўмайаванні Гародні часоў Паўночнай вайны: гісторыя ўзнікнення і сучасны сган
Mechyslau Supron
Defensive Fortifications of Harodnia during the Northern War: history of creation and current state
Defensive earthworks in Harodnia emerged during the first phase of the Great Northern War in JanuaryFebruary 1706 as a fortification temporary reinforcement for troops allied armies of Russia and the PolishLithuanian Commonwealth in a sudden attack of the Swedish army of Charles XII, and played a great importance for the protection of the city for several years. They were a deep ditch that ran along the northern, northeastern and eastern boundaries of the city. Significant ground differences, which remained in place of these fortifications were essential boundary objects on topographic map of the area in XVIII —first half of the twentieth century. A small part of these earthworks has remained to the present days, mainly to the
east of the the historical center of the city.
Гародня займае надзвычай выгоднае з тапаграфічнага пункту гледжання месца на правым беразе Нёмана, што, напэўна, і было адной з асноўных прычын узвядзення тут паселішча яшчэ ў сярэднявеччы. 3 паўднёвага боку горада знаходзіўся Нёман, з захаду—Гараднічанка. Магчыма, таму патрэбы ва ўзвядзенні магутных абарончых умацаванняў вакол Гародні, апроч Старога Замка, у перыяд Новага часу не ўзнікала.
На адсутнасць лініі абарончых умацаванняў указана ў легендзе медзярыта Гародні 1575 г. Георга Браўна і Франца Гагэнберга. У 1586 г. нямецкі падарожнік Са
муэль Кіхель заўважыў, што горад не мае муроў1. He былі ўзведзеныя
1 Ю. Гардзееў, Магдэбургская Гародня, ГародняWroclaw, 2008, с. 61. У якасці доказу існавання ўмацаванняў з усходняга боку Гародні даследчыкі абапіраюцца на гравюру 1600 г. Тамаша Макоўскага, дзе зафіксавана лінія абарончых сцен з дзвюма вежамі на ўсход ад бернардзінскага касцёла (Як і адкуль малявалі наш горад Ганс Адэльгаўзер і Тамаш Макоўскі, http://harodnia.com/ be/uczora/vklreczpaspalitaja/418adkulmaliavalihorad). Аднак пры дэтальным вывучэнні гравюры і супастаўленні некаторых зафікасаваных на ёй аб’ектаў, месцазнаходжанне якіх нам вядомае, з нямецкім аэрафотаздымкам часоў Другой сусветнай вайны, мы прыйшлі да высновы, што дзве вежы і сцяна за касцёлам — гэта ні што іншае, як абарончая сцяна самога бернардзінскага кляштара (Абарончая сцяна Бернардынскага касцёла.
99
Гарадзенскі гадавік №4
абарончыя ўмацаванні, хутчэй за ўсё, і перад вайной Расіі з Рэччу Паспалітай у 16541667 гг., хаця гэтае пытанне разглядалася на пасяджэннях сойма. У 1655 г., пасля захопу Вільні і Коўна, асобныя часці маскоўскай арміі рабілі вынішчальныя рэйды, маючы загад „йдтй [...] с [...] ратнымй людьмй к Гродне войною2”. Прааналізаваўшы перапіску рускага цара Аляксея Міхайлавіча з ваяводамі, можна прыйсці да высновы, што „государевы людн взялй’ горад без асаблівых цяжкасцей, а навакольныя „сёла, деревны повоевалй й пожглй”2.
У навуковай літаратуры часта сустракаецца інфармацыя, што да захопу горада рускімі войскамі ў 1655 г., уздоўж яго межаў былі ўзведзеныя фартыфікацыйныя ўмацаванні4. Гэтае дапушчэнне грунтуецца выключна на падставе аналізу плана, які быў складзены нібыта ў гэтым жа годзе5. Апошнія даследаванні дазваляюць з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што згаданы план быў падрыхтаваны шведамі,
http://supronlicvin.livejournal.com/105048. html).
2 Отпйска воеводы Алексея Трубецкого о полученйй государевой грамоты с йзвеіценйем о взятйй города Вйльны Н Акты Московского государства, т. II, СанктПетербург, 1894, с. 427428; Отпйска князяЯ.К. Черкасского о временй сбора ратных людей в Борйсове П Тамсама, с. 436.
3 Отпйска боярйна Трубецкого о посылке в Москву роспросных речей М. Конопкй об его переговорах с Быховскйм старостой Богушевйчем // Тамсама, с. 448.
4Ю. Гардзееў, Магдэбургская Гародня, с. 62.
5А. Kotljarchuk, In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the mid17th Century, Stockholm 2006, p. 301.
хутчэй за ўсё, y часы Паўночнай вайны6. Аб гэтым сведчыць шэраг фактаў. Папершае, у легендзе плана было занатавана, што ўмацаванні, якія пазначаны на ім, зробленыя для арміі цара: „Plan des Retrenchement fait devant grodno par Гагтёе de la Majeste K Zariene" („План умацаванняў вакол Гародні зроблены для арміі Яго Вялікасці Цара”). Падругое, дата „1655” знаходзіцца паза межамі легенды і напісана іншым почыркам, што можа быць доказам яе пазнейшага паходжання. Патрэцяе, некаторыя архітэктурныя аб’екты горада (ратуша, езуіцкі і францысканскі касцёлы) нагадваюць пабудовы XVIII ст.7
У часы Паўночнай вайны Гародня ў чарговы раз становіцца арэнай баявыхдзеянняў. Вясной 1702 г.угорад увайшлі войскі шведскага караля КарлаХІІ. Аднак пад націскам рускай арміі, з якой пазней Рэч Паспалітая заключыла ваенны саюз, яны былі вымушаныя адступіць да Балтыйскага мора. Акрамя таго, на пачатку вайны ў ВКЛ абвастрылася барацьба паміж Сапегамі, якія сталі на бок шведаў, і большасцю беларускалітоўскай шляхты8.
Восенню 1705 г. рускі цар Пётр I, пасля заняцця Курляндыі, накіраваў у Літву вайсковы кантынгент у агульнай колькасці
6Р. Borowik, Jurydyki miasta Grodna w XV— XVIII wieku, Suprasl, 2005, s. 18.
7 План Гародні 1655 г.: доказы таго, што ён быў складзены ў часы Паўночнай вайны, http://supronlicvin.livejournal.com/84866. html.
8 Паўночная вайна 17001721 П Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя, т. 2, Мінск, 2007, с. 412.
Гарадская прастора
35 тысяч чалавек. Ваенныя дзеянні абмяжоўваліся перасоўваннем войск і нязначнымі сутычкамі. Да надыходу зімы рускае камандаванне пачало шукаць месца для зімовага раскватаравання арміі9, якое было выбрана ў занёманскім левабярэжжы ад Гародні. Адсюль на пачатку верасня гэтага года Аляксандр Меншыкаў напісаў цару: „Здесь [...] место, где полкам стоять, благоугодное, а йменно за Неманом протйв города; с двух сторон ров превелйкйй; сзадй река. Можно здесь безопасно от непрйятеля ополчйться; хотя бы co всею сйлою прйшел, радй такой натуральной крепостй нйчего не сделает [...]. Здешняя фортецйя зело крепка й безопасна; прйтом же замок весьма может её очшцать10.
Меншыкаў называе Гародню „самый крепкйй транжамент", дзе „непрйятеля мы удержйм н йзнурнм”. Відаць, немалаважнае значэнне ў выбары базы адыграла тое, што ў Старым замку знаходзіўся ўвесь правіянт рускай арміі. Пётр згадзіўся з ідэяй Меншыкава, загадваючы фельдмаршалу Георгу Агільві накіроўвацца ў горад з усімі палкамі. У канцы верасня цар прыбыў сюды ў мэтах агляду месца11. Галоўнакамандуючым саюзным кантынгентам быў прызначаны кароль АўгустІІ, а фельдмаршалу Агільві
9 Ф. Ласковскнй, Матерйалы для ucmopuu йнженерного йскусства в Россйй, ч. 2, СанктПетербург, 1861, с. 241.
10 Н. Устрялов, Рісторйя царствованйя Петра Велйкого, кн. 4, ч. 1, СанктПетербург, 1863, с. 383384. Альтэрнатывай Гародні ў якасці базы для раскватаравання была Мерач (каля 70 км ніжэй па цячэнні Нёмана).
11Н. Устрялов, Нсторйя..., с. 385.
было загадана „во всех делах быть ему послушным"12.
У кастрычніку 1705 г. войскі пачалі ўмацоўваць Стары замак і ўзводзіць у занёманскай частцы горада часовыя ўмацаванні. У сваім лісце ад 31 кастрычніка брытанскі дыпламат Чарльз Уітварт паведамляў: „Тры дні таму рускія пачалі ўмацоўваць тут стары замак, які стане магазінам, а цяпер яны абносяцьувесь горад [тут маецца на ўвазе занёманская частка горада—М. С.] лініяй умацаванняў, дастатковай каб абараніць яго ад усялякага нечаканага нападу”13. Да 26 снежня, калі дыпламат пакінуў горад, на „іншым баку горада”14 ўжо была ўзведзена лінія ўмацаванняў. У той жа час сам горад не меў „ні вала, ні сцяны, а стары замак знаходзіцца ў стане не нашмат лепшым, чым гурба смецця, хоць ён быў нанова абнесены палісадам, каб абараняць невялікі склад з боепрышсамі”1'. Можна меркаваць, што згаданыя ўмацаванні