Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Па памянёных прычынах гараджане мелі неабмежаваныя магчымасці збору археалагічных артэфактаў, адарваных ад культурнага слоя. Яны папоўнілі прыватныя калекцыі. I гэта не толькі дробныя рэчы, якія можна схаваць да кішэні
16 В. Смок, Гарадская палітыка ў Беларусі: CaseStudy рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна, http://students.ehu.lt/projects/ haradskaiapaltykaubielaruscasestudyrekanstrukcyhstarycnahacentrahrodnavadzmsm.
86
Археалагічнае вывучэнне горада
ці ў пакет. Паказальным у гэтай гісторыі з’яўляецца наступны прыклад. Знаёмы па гродзенскай кавярні дызайнер Косця схітраваў забраць з месца работы замковы камень ад камяніцы, якая стаяла недзе побач з манументам танка. Аб яго каштоўнасці сведчыць ілюстрацыя, размешчаная ніжэй.
Іл. 8. Замковы камень з месца земляных работ. 2005. Фота з архіва аўтара.
Згаданыя работы на тэрыторыі Савецкай плошчы суправаджаліся шматлікімі дыскусіямі, пратэстамі і прапановамі неабходнасці правядзення комплексных археалагічных раскопак на тэрыторыі ўсёй плошчы і сумежных вуліц. Разам з тым трэба спадзявацца, што, пасля заканчэння рэканструкцыйных работ, археалагічная спадчына тэрыторыя плошчы, „закаваная” ў гранітныя пліты, захаваецца да лепшага часу.
Чарговая праблема, якая патрабуе разгляду, гэта гродзенскія „чорныя капальнікі”. Падчас падрыхтоўкі артыкула аўтар сустракаўся з некаторымі з іх. Таксама азнаёміўся са зместам інтэрнэтрэсурсаў, правёў апытанне трох асоб. Давялося су
стрэцца з „іншым бокам”, а менавіта з аператыўнікамі, якія фармальна павінны „наглядаць” за „чорнымі капальнікамі”
У сваім асяродку „чорныя капальнікі” падзяляюцца на некалькі катэгорый, прадстаўнікі якіх не кантактуюць паміж сабой.
Частка „чорных дыгераў” займаецца здабычай зброі часоў Другой сусветнай вайны. He выключана, што пасля рэстаўрацыі знойдзенае можа трапляць у неадпаведныя рукі. Адна са „збройных” падгруп, якая колькасна пераважае, спецыялізуецца на калекцыянаванні адрэстаўраванай зброі і іншых вайсковых прадметаў часоў вайны. Аднак у Гродне прадстаўнікі гэтай падгрупы хутчэй за ўсё адсутнічаюць. Магчыма таму, што прыродныя ўмовы ў межах гістарычнага Гродна і „вялікага Гродна” не спрыяюць захаванню зброі.
Іл. 9. Салдацкія„несмярцельнікі" з незарэгістраванага пахавання ў ваколіцах Гродна. Фота Уладзіміра Абрамава (архіў аўтара).
Частка „чорных капальнікаў” займаецца пошукам антыкварных прадметаў, у тым ліку і археалагічных артэфактаў, якія асядаюць ва
87
Гарадзенскі гадавік №4
ўласных калекцыях. Аднак прадстаўнікі гэтай групы, якія, як можна меркаваць, функцыянуюць у Гродне, больш працуюць на антыкварны рынак. Адзначым, што небеспадстаўныя сумненні выклікае магчымасць сур’ёзнага заробку на продажы знаходак, выяўленых у межах гістарычнага і „вялікага” Гродна.
Невялікая частка „чорных капальнікаў”, ці, як яны сябе самі называюць, „копары”,—гэта асобы, якія ў большай ступені цікавяцца самім працэсам пошуку і т. зв. навуковым даследаваннем тэрыторыі. Зразумела, што гаворка ідзе пра калекцыянераў, якія ўдзельнічаюць як у абмене, так і ў продажы антыкварыяту і археалагічных артэфактаў.
Іл. 10. Гродзенскі„копар"у час працы. Фота Андрэя Чарнякевіча.
Трэба адзначыць, што дзве апошнія катэгорыі „чорных капальнікаў” маюць даволі высокі ўзровень самастойнай навуковай падрыхтоўкі, дасканала аналізуюць картаграфічны матэрыял XIX—першай паловы XX ст. у маштабе 1:25000, 1:50 000,1: 100 000. Такія карты можна набыць на адпаведных сайтах, там жа спампаваць практычна любую літаратуру па археалогіі, а так
сама каталогі з актуальнымі цэнамі на антыкварыят і археалагічныя артэфакты. Падрыхтоўка большасці „копараў” дазваляе ім пераводзіць даўнія карты у фармат з магчымасцю застасаваць GPS. Такім чынам, маштаб іх дзейнасці, як здаецца, часам куды большы, чым у прафесіянальных археолагаў. Тым больш, што апошнія моцна „завязаныя” на сваю акадэмічную тэму, якой аддаюць большасць часу.
Аналіз размоў з гродзенскімі „копарамі” і іх пісьмовых адказаў17, пакідае ўражэнне, што яны на самой справе „працуюць” не столькі ў межах гістарычнага Гродна, а ў значнай ступені паза яго межамі. Усё ж такі, трэба падкрэсліць, большая частка знаходак, аб якіх аўтар валодае інфармацыяй, можна аднесці да малакаштоўнага антыкварыяту, які цяжка назваць археалагічнымі артэфактамі. „Копары” часцей за ўсё працуюць на сельскагаспадарчых палетках (палях ці лугах), ці нават на балатах. Выкарыстанне металадэтэктараў дазвале ім адшукаць артэфакты ці антыкварыят у месцах сельскагаспадарчых прац, г.зн. дзе парушаўся культурны слой археалагічных аб’ектаў. Гэта значыць там, дзе вельмі рэдка, ці вогуле бывае прафесійны археолаг.
Канечне, гэтыя высновы можна палічыць спрошчанымі. Існуюць звесткі аб тым, што у межах „вялікага Гродна” (былыя вёскі Зарыца, Альшанка ці Малышчына) былі знойдены сапраўдныя археалагічныя артэфакты, у тым ліку і XII ст.
17 Глядзі Дадатак.
88
Археалагічнае вывучэнне горада
Іл. 11. Здабыча гродзенскіх „копараў" Фота з архіва аўтара.
Трэба сказаць, што аўтар атрымаў ад „гродзенскіх копараў” толькі тую інфармацыю, якая рэальна не стварае для іх аніякай пагрозы і юрыдычных наступстваў.
„Другі бок”, г. зн. аператыўнікі сілавых структур, выказваліся па тэме з меншай ахвотай, чым „копары”, падкрэсліваючы невялікае значэнне праблемы нелегальных раскопак і абароту артэфактаў18. Іх падыход абапіраецца на прынцыпе: „будзе загад ад кіраўніцтва — будзем працаваць, а так—больш важкіх спраў хапае”.
Можна выказаць думку аб тым, што ўвесь „рэстрыкцыйнарэпрэсіўны” напрамак праекта Кодекса аб культуры адносна „чорных капальнікаў”, калекцыянераў і розных прыватных калекцый не прынясе станоўчых вынікаў. Калекцыянеры пяройдуць на нелегальнае становішча, „чорныя капальнікі” пачнуць вы
18 Нельга не нагадаць, што адзін з гродзенскіх сілавікоў пасля тэракта ў мінскім метро ў 2011 г. заўважыў: „Еслм презядент Беларусм Александр Лукашенко дал ммнмстру внутреннмх дел команду упрятать „черных н белых копателей” за решетку, это будет сделано в блмжайшле днм”.
карыстоўваць больш тэхналагічныя гаджэты (такія ўжо ёсць), новыя прыватныя музеі наўрад ці будуць адкрывацца. He зусім ясным выглядае лёс старых прыватных музеяў і калекцый.
Указ Презідэнта „Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў” ад 14 снежня 2015 г. як юрыдычны акт нясе на сабе адчувальныя рэстрыкцыйныя рысы19. Тэкст стаў даступны шырокім колам у пачатку 2016 г. і вызваў даволі цікавую дыскусію ў Інтэрнэце. Але і гэты дакумент не вырашае сістэмны праблемы аховы археалагічнай спадчыны.
Якімі падаюцца перспектывы археалагічнай спадчыны Гродна? Зыходзячы з існуючай сітуацыі, належала б інвеставаць у развіццё кафедры археалогіі і этнаграфіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, павялічваючы колькасць „афіцыйных” археолагаў. Падаецца цалкам лагічным правядзенне дебюракратызацыі Інстытута гісторыі беларускай Нацыянальнай Акадэміі Навук, перадаючы частку яго паўнамоцтваў регіянальным універсітэтам. Неабходна таксама распрацаваць сучасныя праграмы археалагічных даследаванняў, забяспечваючы іх адэкватным фінансаваннем. Безумоўна, варта рагледзець пытанне прыцягнення часткі „чорных капальнікаў” да ўдзелу ў регіянальных археалагічных праграмах, перадусім у правядзенні археалагічнай разведкі.
19 Комментарйй к Указу № 485 от 14 декабря 2015 г. http://president.gov. by/гй/news _гй/view/kommentarijkukazu485ot14dekabrja2015g12720.
89
Гарадзенскі гадавік №4
Дадатак
Адказы на апытальнік для„чорных капальнікаў"
Проводмте лм вы понскм в мстормческом центре Гродно?
Нет, конечно, не проводнм. Хотя однажды обратнлм внлманне, что в центре — рядом с Советской плоіцадью, роют котлован под фундамент павнльона „Цветы”, а землю просто вывозят на городскую свалку, куда мы л отправнлмсь с детекторамл. В кучах землн было много керамнкм, стекла, „черного железа”, попалась м пара монеток — боратннок.
Н с другой стороны, прн проведеннн раскопок, да м вообіце земляных работ в центре города, с болыпнм удовольствнем оказалн бы помоіць офнцнальным археологам. Но, к сожаленню, нлкто нас не зовет.
Проводмте лм вы помскм в современной черте Гродно? Как вы определяете места помсков: по мстормческой лмтературе, на основанмн археолопіческмх мсточнмков, на основанм антмкварных карт? Какне тнпмчные артефакты встречаются в черте современного Гродно?
менным рельефом. Проводмтся аналлз рельефа—блнзость к водным мсточнлкам, налмчне керамлкн, осколков клрппча, кафлн, стекла.
В черте города не так й много мест, где можно поброднть с детектором. Сейчас это возделываемые поля в районе бывшмх деревень Малыіцмно, Лапенкн, Зарнца. Более 80 процентов находок—„нмпермалнзм”, т. е. артефакты Росснйской Нмпернн—монеты, пуговпцы, торговые пломбы, предметы фалермстмкм (кокарды, пряжкн).
Средм этнх „угодмй” выделяется поле возле деревнн Зарнца, где есть находкн по пермоду Велнкого Княжества Лмтовского. Это монеты Жнгммонта Старого, Яна Казнмнра (боратмнкм), Августа II, Станнслава Августа Понятовского. К сожаленлю, нзза обнлня удобреннй, вноснмых на поля, сохранность этмх монет м прочего весьма плохая.
Пожеланме к властям, к офмцмаламархам
Есть замечательная „англмйская” практнка—когда все любмтелн понска с помоіцью МД (металадэтэктар,—І.Т.) зареглстрнрованы в клубах под руководством професслональных археологов, реглстрлруют свон находкм в местных музеях, н прн этом музен ммеют первоочередное право на выкуп намболее ценных предметов.
Помск места понска—дело весьма сложное, построенное на сочета
нмн аналлза нсточннков (нстормческнх, архпвных, карт) как времен Речй Посполнтой, так м нмпернм
90
Невялічкае даследаванне Юзафа Ядкоўскага, якое прапануецца чытачам, уяўляе цікавасць як для археолагаў, так і для даследчыкаў яго біяграфіі. Гэта адзін з першых артыкулаў будучага вядомага даследчыка гродзенскай даўніны, у якім аўтар праводзіць своеасаблівую рысу паміж сваім юнацкім перыядам работы ў якасці краязнаўцы і сапраўды навуковай работай гісторыка. Як бачым, па ваколіцах Гродна аўтар вандраваў, пачынаючы з трынаццаці да дваццаці гадоў, калі быў надрукаваны гэты артыкул, меў за спіною ўжо досыць шмат цікавых адкрыццяў. Выпускніку гродзенскай гімназіі яўна не хапала ведаў для таго, каб правесці выразную мяжу паміж помнікамі каменнага веку, сярэднявечча і новага часу. У ягонае апраўданне скажам, што і сёння большасць згаданых аўтарам аб’ектаў адсутнічаюць не толькі на археалагічнай карце Гродзеншчыны, але і ў сучасным Дзяржаўным спісе гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Таму за прамінулыя сто гадоў артыкул не страціў цікавасці і для даследчыкаў археалагічнай спадчыны, якім, безумоўна, варта прайсці па шляху Юзафа Ядкоўскага.