Гарадзенскі гадавік
нумар 4
11 D. Balciunas, A. 2alnierius, Kafle polcylindryczne z Kowna II Sredniowieczne i nowozytne kafle, Bialystok, 2007, s. 241252.
12 P. Акінчыц, Гліняныя формыматрыцы гродзенскага рамесніка другой паловы XVII стагоддзя., „Краязнаўчыя запіскі”, Гродна, 1993, вып. 2, с. 5561.
77
Гарадзенскі гадавік №4
падобны да вырабу кафлі, таму кафляры і страхары сяліліся побач з крыніцай вады, якую яны маглі ўзяць з ракі.
Увыніку праведзенага даследавання можна зрабіць наступныя высновы. Дзякуючы археалагічным раскопкам на вуліцы Вялікай Траецкай удалося адкрыць значную калекцыю гаршковай кафлі. Яе аналіз
дае падставу правесці аналогію з кафляй, знойдзенай на Замкавый гары ў Гродне, якую Алег Трусаў адносіць да XV—XVI стст. Разам з тым, нягледзячы на немалую плошчу, ахопленую раскопкамі, а таксама іх месцазнаходжанне ў самым цэнтры даўняга горада, нельга пахваліцца вялікай колькасцю знаходак каробкавай кафлі.
78
ІгарТрусаў
Ненавуковыя праблемы археалогіі Гродна: выпадковыя знаходкі, адсутнасць належнага археалагічнага нагляду, „чорныя капальнікі”
Ihar Trusau
Unscientific problems Hrodna archeology. Random findings, lack of adequate archaeological control, „black diggers”
This article discusses the system and legal problems of protection of the archaeological heritage in the modern city boundaries of Hrodna before the new edition of the Code of Culture of the Republic of Belarus becomes operative (presumably— spring 2016). The period of 19872016 is analyzed, when the author was taking part in restoration projects in the city of Hrodna, during which some archaeological investigations and archaeological supervision was carried out.
Analysis of the collected materials and personal observations led to the following conclusions: Hrodna area is covered by the activities of socalled „black diggers”, who conduct an illegal search of archaeological artifacts using metal detectors (MD) in the „big Hrodna” line.
The author has analyzed the legal and system defects of the current Law on the Protection of the cultural heritage of the Republic of Belarus and the new, coming to replace it Code of Culture of the Republic of Belarus in the sphere of protection of the archaeological heritage. The authors conclusions are clear: the new Code on the Culture of Belarus does not only preserve all the previous legal and system defects, but the number of such defects has increased to a large extent.
The further bureaucratization of the system of protection of the archaeological heritage is still taking place, which is not conducive to the preservation of the cultural layer. Code on the Culture of Belarus doubts the further existence of private collections and private museums in the Republic of Belarus.
Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца выяўленне і разгляд „ненавуковага аспекту” гарадской археалогіі, г. зн. прац, якія не абапіраюцца на
агульна прынятай даследчыцкай метадалогіі, а праводзяцца ў Гродне без адпаведнай археалагічнай разведкі, нагляду ці навуковага аналізу. Разгляд праблемы немагчыма
79
Гарадзенскі гадавік №4
ўявіць без прадстаўлення сукупнасці сістэмнаюрыдычных фактараў, якія ў 19872015 гг. уплывалі на магчымасць выканання беларускага заканадаўства аб ахове культурнай спадчыны ў галіне аховы культурнага слоя на тэрыторыі горада. Зыходзячы з этычных меркаванняў, аўтар не змяшчае імёнаў і прозвішчаў некаторых „дзеючых асоб”.
Артыкул рыхтаваўся да прыняцця Кодэкса аб Культуры Рэспублікі Беларусь, праект якога стаў даступны толькі ў канцы 2015 г.1 Як можна меркаваць, дакумент будзе прыняты ў першай палове 2016 г. Міністэрства культуры афіцыйна абвясціла аб яго „грамадскім абмеркаванні”, але, на нашу думку, адметных ці радыкальных змен у Кодэксе не прадбачыцца. Таму аўтар палічыў магчымым спасылацца ў тэксце на адпаведныя палажэнні праекта.
У першую чаргу варта спыніцца на пытанні выпадковых знаходак археалагічных артэфактаў, якія выяўляюцца не столькі ў выніку планамерных археалагічных даследаванняў, колькі зза дзейнасці фізічных асоб ці прыродных з’яў.
Як правіла, у сродках масавай інфармацыі ўвага традыцыйна надаецца такой катэгорыі выпадковых знаходак, як скарбы. I гэта зразумела: спрацоўвае эфект сенсацыйнасці. Разам з тым на тэрыторыі як
1 Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры http://house.gov.by/files/ docs/zk30059r_23.10.15.doc. 3 снежня 2015 года праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры прыняты ў першым чытанні, http://kuchinskaya. house, gov.by/ru/davajteobsudimru/ view/3snezhnja2015godapraektkodeksarespublikibelarusabkulturyprynjatyupershymchytanni150.
гістарычнага цэнтра, так i „вялікага Гродна” (маецца на ўвазе горад у сённяшніх межах) за апошнія сто гадоў не было зафіксавана аніводнага значнага з навуковага пункту гледжання скарбу. Але гэта зусім не значыць, што такіх скарбаў не было ці не будзе знойдзена. У гістарычным цэнтры Гродна, а таксама на тэрыторыях, якія не ўвайшлі ў зону аховы, такіх, напрыклад, як гарадзенскі Падол (у шырокім значэнні), Рыбацкая вуліца ці Пярэселка, існуе верагоднасць адкрыцця скарбу, які прадстаўляе не толькі матэрыяльную, але і навуковую каштоўнасць.
У савецкі час утаіць такую знаходку, а тым больш падпольна яе рэалізаваць было надзвычай складана. У наш час адкрыты скарб (афіцыйна не зарэгістраваны і збыты на чорным рынку)—хутчэй правіла, чым выключэнне.
Як беларускае заканадаўства разлядае выпадкі ўтойвання скарбу? Артыкул 215 Крымінальга кодэкса прадугледжвае адказнасць за „прысваенне ў асабліва буйным памеры знойдзенай заведама чужой маёмасці або скарбу”2. Такое правапарушэнне караецца грамадскімі працамі, штрафам ці арыштам на тэрмін да трох месяцаў. За другі склад, які кваліфікуецца не столькі як злачынства, а як адміністрацыйнае парушэнне, згодна з артыкулам 10.6. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб
2 Уголовный кодекс Республйкй Беларусь
9 йюля 1999 г. №2753. Прйнят Палатой представйтелей 2 йюня 1999 года. Одобрен Советом Республйкй 24 йюня 1999 года. Статья 215. Прйсвоенйе найденного ймуіцества, ЬКр://уголовныйкодекс.бел/5Іа(уа215.
80
Археалагічнае вывучэнне горада
адміністрацыйных правапарушэннях3 пагражае накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь. He выключана, што ў новым Кодэксе аб культуры велічыня штрафу можа быць істотна павялічана.
Трэба адзначыць, што прыклады здачы скарбаў дзяржаве ў сучаснай Беларусі належыць да вялікай рэдкасці. Заўважым, што апошні такі выпадак адбыўся ў сярэдзіне 90х гг. XX ст., калі на Брэстчыне дзіця знайшло скарб каля 300 рымскіх манет, за што атрымала ўзнагароду ў памеры 20 мільёнаў беларускіх рублёў4. Можна сказаць, што існуючыя правілы ўзнагароджвання за падобныя ўчынкі трэба прызнаць недасканалымі. У заканадаўстве выразна не сфармулявана, што такое кошт скарбу і яго ацэнка ў залежнасці ад гістарычнаантыкварнай каштоўнасці. Разам з тым у праекце Кодэкса аб культуры прысутнічае адназначнае сцвярджэнне аб тым, что выпадкова выяўленыя археалагічныя артэфакты з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы5.
He выклікае сумнення, што навуковая каштоўнасць скарбу значна перавышае антыкварную. Аднак такое паняцце, як „матэрыяльны ці антыкварны” кошт, у беларускім заканадаўстве не фігуруе. Навуковая атрыбуцыя прадметаў скарбу і прывязка да мясцовасці куды
3 Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь са зменамі ад 28 жніўня 2013 г.
4 Інфармацыя атрымана ад „чорнага капальніка” з Брэста пад нікам „Аляксандр”, з якім удалося звязацца праз знаёмых.
5 Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб
культуры, арт. 122, п. 2, 3.
больш важнейшая за антыкварны ці матэрыяльны кошт. 3 другога боку, адсутнасць ацэнкі рэальнага кошту скарбу і адпаведнай узнагароды за яго знаходку прыводзіць і будзе прыводзіць да яго ўтойвання і нелегальнага продажу незалежна ад прававога рэгулявання пытання.
Куды ж трапляюць гродзенскія скарбы, якія, па ўсёй верагоднасці, удалося выявіць у апошнія трыццаць гадоў?
Аб складанасцях рэалізацыі артэфактаў у савецкі час было сказана вышэй. У эпоху інтэрнэту няма неабходнасці звяртацца да спецыялістаў з нагоды ацэнкі каштоўных рэчаў. Наколькі нам вядома, у Гродне існуе досыць абмежаваны антыкварны рынак, таму адэкватна прадаць скарб у комплексе, хутчэй за ўсё, немагчыма. Аўтар не валодае звесткамі пра антыкварны рынак у Мінску. Як нам уяўляецца, тэарэтычна, знойдзены ў Гродне скарб у комплексе можна прадаць за адпаведны кошт у Маскве на Ізмайлаўскім вернісажы у антыкварных крамах ці там жа на „блышыным рынку”
Іл.1. Лаўка на Ізмайлаўскім пасажы ў Маскве. Фота РНА Новостм. ria.ru.
81
Гарадзенскі гадавік №4
У гістарычным цэнтры Гродна можна натрапіць на яшчэ адну катэгорыю скарбаў, звязаную з перыядам Халакосту. Як вядома, яўрэйскае насельніцтва горада ў часы Другой сусветнай вайны хавала каштоўнасці ў месцах пражывання, г.зн. у гета, а таксама паза яго межамі. У 1988 г. падчас папярэдніх рэстаўрацыйных работ дома № 19 па вуліцы Найдуса, які абследавалі гродзенскія археолагі Рыгор Акінчыц і Аляксандр Ткачоў, рабочым быў знойдзены скарб. У сувязі з тым, што скарб знаходзіўся на гарышчы дома, яго было нельга аднесці да археалагічных знаходак. Ён складаўся з парных сярэбраных указак для торы ў стылі класіцызму выдатнай работы варшаўскай ювелірнай фірмы. Рыгору Акінчыцу з цяжкасцю ўдалося ўгаварыць рабочага, які знайшоў гэтыя артэфакты, прадаць адзін з іх. У выніку адна з указак трапіла ў музей Яд Вашэм. Другую ж рабочы так і не захацеў прадаць гродзенскім музеям зза „смешнай” ацэнкі. Таму, як можна меркаваць, яна магла трапіць у нейкую прыватную калекцыю6.
Зрэшты, свежы прыклад. У пачатку лютага 2016 г. у часе рэканструкцыі будынка па вуліцы Антонава (былая Ерусалімская) быў знойдзены „яўрэйскі скарб”7. He выключана, што скарб (пярсцёнак з гравіроўкай і залатыя манеты)
6 Здымкі з выявай указак былі страчаныя ў 2001 г., калі частка архіва „Гроднарэстаўрацыі” па рашэнні кіраўніцтва была знішчана, фактычна аказалася на бліжэйшым сметніку.
' В Гродно случайно нашлй клад йз золотых монет, 05. 02. 2016, http://www. belaruspartisan.org/life/332725.
Іл. 2. Клад з вуліцы Антонава, http://grodnonews.by/category/ glavnoe/news24827.html.