Гарадзенскі гадавік
нумар 4
1А. Трусаў, Кафля на старьм замкуў Гродне, „ Спадчына”, № 6,1992, с. 6367.
2 Ю. Заяц, Кафля і кафляныя печы П Археалогія Беларусі, т. 4. ПомнікіХГУ—XVIII стст., Мінск, 2001, с. 319.
72
Археалагічнае вывучэнне горада
апублікаваныя ў пачатку 90х гадоў XX стагоддзя. У 1993 г. выйшла праца „Стары замак у Гродна XI — XVIII стст.”, падрыхтаваная Алегам Трусавым, Валянцінам Собалем і Нінай Здановіч3.
Вынікам даследчай працы Алеся Краўцэвіча на Гродзеншчыне стала манаграфічная праца „Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой”, выдадзеная ў 1991 г., якая распавядала пра эвалюцыю беларускай кафлі ў часе. У раздзеле, прысвечаным кераміцы, аўтарам надаецца ўвага характарыстыцы гаршковай і каробкавай кафлі з мястэчак і гарадоў Верхняга Панямоння4.
Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца ўвядзенне ў навуковы абарот новых матэрыялаў, перадусім гаршковай і каробкавай кафлі, выяўленай у Гродне падчас раскопаку2012 г.
Вясной 2012 г. па вуліцы Вялікая Траецкая, 48 (у сувязі з планаваным узвядзеннем офіснага будынка ў зоне земляных і будаўнічых работ) было праведзена выратавальнае археалагічнае абследаванне. Трэба адзначыць, што згаданы ўчастак даследаванняў размяшчаецца паміж старажытнымі вуліцамі Школьнай Жыдоўскай і Цеснай Жыдоўскай, якія ўзгадваюцца ў крыніцах XVI ст., г. зн. знаходзяцца ў зоне археа
3 А. Трусаў, В. Собаль, Н. Здановіч, Стары замак у Гродна XI—XVIII стст.: гісторыкаархеалагічны нарыс, Мінск, 1993.
4 А. Краўцэвіч, Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV — XVIII стст. (планіроўка, культурны слой), Мінск, 1991.
лагічнага нагляду за выкананнем ахоўных мер пры правядзенні земляных і будаўнічых работ5.
Мал. 5. Месца даследаванняў.
Карта Гродна 1832 г.
Мал. 6. Карта Гродна 1753 г.
5 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 22 мая 2002 г. N651 Аб зацвярджэнні палажэння аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічыхработ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, http://euimedia. com/menu/narmatyunapravavaiabazyikamientary/bielarus/pastanovysavietaministraurespublikibielarus/pastanovasavietaministraurespublikibielarus22maia2002ghn651abzatsviardzhennipalazhenniaabakhovie.
73
Гарадзенскі гадавік №4
Памянёныя вуліцы ў даўнія часы мелі вельмі шчыльную драўляную забудову, што, зрэшты, пацвердзілі археалагічныя даследаванні. Падчас прац быў знойдзены фрагмент драўлянай канструкцыі з рэшткамі печы. У XVIII ст. тэрыторыя квартала скарацілася па прычыне таго, што абшар паміж вуліцай Замкавай і сінагогай быў заняты каралеўскімі стайнямі6.
У згаданай зоне былі закладзены раскоп і шурф. У выніку даследаванняў была сабрана значная калекцыя гаршковай і каробкавай кафлі. 3 выяўленых фрагментаў удалося аднавіць 5 цэлых вырабаў і 9 поўных профілей гаршковай кафлі. Акрамя таго на аб’екце было сабрана 238 фргаментаў кафлі.
Падчас раскопак у чорным гумасаваным слоі была выяўлена пляма жоўтарудой гліны неправільнай формы з фрагментамі гаршковай кафлі. Як высветлілася, дадзены аб’ект уяўляў развал печы выкладзенай, як можна меркаваць, цалкам з гаршковай кафлі. Акрамя таго, у паўночнаўсходняй частцы развала былі знойдзеныя дзве цэлыя формы кафлі, а таксама значная колькасць артэфактаў, захаваных фрагментарна.
Склад фармовачнай масы ў большасці з іх аднолькавы. Яна ўяўляе сабой чырвоную пластычную гліну, з невялікай колькасцю дамешкаў (пяску ці жарствы). На зломе некаторых кафляў выяўлены нераўнамерны трохслойны абпал. Памеры кафлі нязначна вагаюцца. Дыяметр донца ад 8 да 10,4 см (боль
6 Ю. Гардзееў, МагЬэбургская Гародня, Гародня — Wroclaw, 2008, с. 131.
Мал. 1. Гаршковая кафля (выканана Юліяй Юркавец).
Фота 7. Гаршковая кафля.
шасць 99,5 см); вышыня кафлі ад 12,1 да 13,8 см (толькі два фрагмента дасягаюць 14,7 і 15,1 см); дыяметр вусця 11,213,8 см.
Форма знойдзенай у аб’екце кафлі конусападобная, цела звужаецца бліжэй да донца. Канфігурацыя вусця гаршковай кафлі ў асноўным круглая, але сустракаецца і авальная (магчыма дэфармавалася падчас абпалу). Знешні край вянца кафлі адцягнуты і мае форму невялікага карнізіка. Уся знешняя і ўнутраная паверхня тулава пакрытая паралельнымі лініямі—барознамі, якія засталіся пасля вырабу кафлі ганчаром. Шырыня ліній ад 0,2 да 2 см. Такі тэхналагічны прыем, хутчэй
Археалагічнае вывучэнне горада
за ўсе, служыў для лепшага замацоўвання кафлі ў сценцы печы7.
Цікава, што на дзвюх кафлях бачныя адціскі пальцаў ганчара, зробленыя падчас здыму з ганчарнага кола. На некаторых кафлях захаваліся сляды цёмназялёнай, зялёнай і карычневай палівы.
Сярод апублікаваных кафляў з раскопак Мірскага, Лідскага і Гродзенскага замкаў найбольш набліжаныя памеры яе да кафлі, знойдзенай на Старым замку (памерыдна810см, вусце 1113 см), якая датуецца XV—XVI стст.
Гаршковая кафля, знойдзеная ў шурфе і ў раскопе (паза межамі аб’екта), адносіцца да таго ж тыпу, акрамя некалькіх фрагментаў міскавай кафлі з квадратным вусцем, на якой захаваліся сляды зялёнай палівы. Гэтую кафлю можна аднесці да XVI ст.
Акрамя гаршковай кафлі на аб’екце была знойдзена і каробкавая (у раскопе—173 фрагмента, у шурфе—26 фрагментаў). Яна прадстаўленарознымітыпамі. Калекцыю складаюць у асноўным рэльефныя вырабы, але трапляюцца і фрагменты плоскіх, якія адносяцца да XIX— пачатку XX ст. Большасць фрагментаў пакрыта зялёнай палівай, радзей сустракаюцца паліхромныя вырабы. Кафля, пакрытая белай эмаллю, з калекцыі XIX—пачатку XX ст. адназначна была выраблена пры выкарыстанні машынных сродкаў.
Падчас раскопак сабрана шмат фрагментаў пласцін сценкавых кафляў, гзымсавых, карнізных каро
7 А. Трусаў, В. Собаль, Н. Здановіч, Стары замак .... с. 5052.
нак, шматлікія румпы і адзін мацавальны шып. Пры гэтым спосаб вырабу ўсіх экзэмпляраў у асноўным характарызаваўся аднастайнасцю. Пласціны (люстэрка) кафлі фармаваліся ў формах, румпы рабіліся на ганчарным коле, пасля чаго прымацоўваліся да пласціны. Швы паміж румпай і пласцінай замазваліся з дапамогай дадатковага кавалка гліны.
KaфляXVI—XVII ст. трапляецца як добра абпаленая, аднаслойная, так і трохслойная, з дамешкамі пяску ды жарствы. Форму пласцін і румп амаль немагчыма прасачыць па прычыне стану захаванасці невялікіх фрагментаў кафлі. Аднак па некаторых знаходках можна меркаваць, што форма сценкавай кафлі была квадратнай.
У сваёй большасці кафля пакрытая зялёнай палівай, рэдка трапляецца паліхромная кафля. Як адзначалася вышэй, у раскопе была знойдзена плоская кафля з белай палівай, якая датуецца мяжой XIX—XX ст.
Аналіз тэматыкі дэкаратаўных выяў дазваляе канстатаваць яе разнастайнасць. У залежнасці ад відаў арнаменту можна вылучыць некалькі тыпаў кафлі. Сабраны матэрыял паказвае на тое, што найбольшая група кафлі мае раслінны арнамент з выявай кветак, напрыклад, валошак. Да ліку цікавых прыкладаў належыць кафля з вельмі распаўсюджаным сюжэтам XVI—XVII стст. „вазон з кветкай”. Сустракаецца расліннагеаметрычны арнамент з сюжэтам „каванага жалеза”. Згаданыя сюжэты знаходзяцца як у падвоеных рамках, так і ў адзінарных.
75
Гарадзенскі гадавік №4
He меншую цікавасць прадстаўляе фрагмент гербавай кафлі, на якім захавалася частка крыла арла. Хутчэй за ўсё, гэта герб Рэчы Паспалітай (выява Пагоні, Белага Арла, ніжэй — прыватны радавы герб). Падобная кафля была знойдзена каля Успенскай царквы ў вёсцы Лаўрышава8.
Захаваўся вельмі маленькі кавалак кафлі з анімалістычным сюжэтам, г. зн. выявай галавы каня. Нельга выключыць таго, што гэта таксама была гербавая кафля. Падчас раскопак была таксама знойдзена кафлякаронка ў выглядзе гарадкоў: зубчыкаў расліннага характару. Кафля пакрыта белай палівай. Захавался яна на вышыню 6,8 см.
У шурфе, акрамя фрагментаў каробкавай кафлі, былі знойдзеныя і вельмі цікавыя экзэмпляры, якія можна цалкам аднавіць. Адзначым, што ў выніку далейшых пошукаў удалося натрапіць на добра захаваную сцянную кафлю, якая складалася з квадратнай пласціны памерам 17,8 х 18 см і круглай румпы. Яна была пакрыта зялёнай палівай і мела геаметрычнараслінны арнамент з разеткай у цэнтры. Вакол апошняй па вуглах сіметрычна былі размешчаныя лісткі дуба. Падвоеная рамка была аздоблена зігзагамі.
Адным з вынікаў археалагічнага вывучэння пляцоўкі па вуліцы Траецкай, 38 з’яўляецца знаходка партрэтнай кафлі з выявай чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, нагадваюць атрыбуты каралеўскай улады. Памеры пласціны кафлі — 18,5 х 17,8 см. Цікава, што падобная
Ю. Заяц, Кафля і кафляныя печы П Археалогія Беларусі..., с. 336.
Мал. 2. Каробчатая кафляразетка (выканана Юліяй Юркавец).
Фото 9. Каробкавая кафля.
кафля была знойдзена Алегам Трусавым на тэрыторыі Старога замка ў Гродне, на якой размяшчалася выява чалавека ў рэнесансным адзенні з рэльефным плашчом, капелюшом з пяром, жэзлам і дзяржавай9.
Фрагменты падобнай кафлі былі знойдзеныя аўтарам у Каложскім парку падчас будаўніцтва царкоўнапрыходскага комплекса. Падобны выраб, праўда, непаліваны, быў адкрыты таксама ў Мінску10.
Урэшце рэшт, варта дадаць, што кафля з аналагічным сюжэтам была выяўлена падчас раскопак у гістарычным цэнтры Каўнаса.
’А. Трусаў, Стары замаку Гродна .... с. 153.
“Тамсама.
76
Археалагічнае вывучэнне горада
Мал. 3. Два кавалкі каробчатай кафлі з выявай караля (выканана Юліяй Юркавец).
Фота 8. Кафля з выявай караля.
Мал. 4. Каробчатая кафля з выявай караля з Каўнаса.
Літоўскія археолагі датуюць яе другой чвэрцю XVI ст. Дадзеная кафля стылістычна вельмі падоб
ная да гродзенскай. Выява караля размяшчаецца ў той самай позе, што і постаць манарха на кафлі з Гродна. Разам з тым на каўнаскай кафлі адсутнічае выява дзяржавы. На думку літоўскіх спецыялістаў, на кафлі знайшла адлюстраванне выява Жыгімонта I Старога11.
Такім чынам, можна адзначыць, што нават нешматлікія знаходкі рэльефнай каробкавай кафлі з’яўляюцца доказам даволі высокага ўзроўню майстэрства гродзенскіх кафляроў. Тым больш, што ў 1989 г. Рыгор Акінчыц даследаваў культурны слой побач з домам №21 па вуліцы Кашавога (сённяшняя вуліца Вялікая Траецкая). Аналіз знаходак, адкрытых у шасці мацерыковых ямах, дазволіў выказаць меркаванне аб размяшчэнні ў гэтым месцы ў XVII ст. майстэрні ганчара, які спецыялізаваўся на вырабе кафлі. Прадстаўленую думку даводзілі знаходкі гліняных матрыц для вырабу кафлі (недзе каля шасцідзесяці фрагментаў), формы для цынкавага аконнага пераплёту ці формы для вырабу ўпрыгожанняўзавушніц12. Майстэрня знаходзілася недалёка ад ракі Гараднічанкі, таму што для вытворчага працэсу патрэбны водны рэсурс. Даследчык Юрый Гардзееў высветліў, што з крыніц XVIII ст. вядома пра іншых рамеснікаў, якія жылі ўздоўж ракі Гараднічанкі. Гэта былі стрыхары (вытворцы цэглы). Выраб цэглы