Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
Немагчыма адмаўляць падабенства культавых помнікаў XII ст. Гародні і іншых усходнеславянскіх цэнтраў, якое прасочваецца па асобных аспектах архітэктуры і будаўнічай тэхнікі. Аднак існуе рэгіён, у кантэксце царкоўнай архітэктуры якога ўсе адметнасці гарадзенскай школы неяк перастаюць успрымацца такімі ўжо ўнікальнымі. I гэты рэгіён не раз згадваўся вышэй пры разглядзе будаўнічых матэрыялаў і будаўнічай тэхнікі—Балканскія краіны, а дакладней,—Усходняя Балгарыя.
Там у перыд XII—XIV ст. узводзіліся крыжовакупальныя храмы як складанага тыпу (канстанцінопальскага, сталічнага) з дадатковым чляненнем перад алтарнай часткай (папулярныя ў Полацку), так і правінцыяльнага (без вімы)29.
29 Н. ЧаневаДечевска, Цьрквй й манастйрй..., с. 1732.
Незалежнасць балгарскіх дойлідаў ад царградскіх канонаў наймацней праявілася ў правінцыянальным варыянце, у якім прадстаўлены своеасаблівыя спалучэнні форм у розных варыянтах. Асаблівую папулярнасць набылі аднаапсідныя цэрквы, чые пратэзіс і дыяканнік былі пераўтвораныя ў нішы ва ўсходняй сцяне30. Менавіта такім чьшам была арганізавана алтарная прастора Ніжняй і Прачысценскай царквы. Асаблівасцю трохапсідных храмаў правінцыянальнага тыпу было тое, што бакавыя апсіды злучаліся з цэнтральнай праходамі31
“Тамсама, с. 33.
31 Тамсама, с. 34.
61
Гарадзенскі гадавік №4
Іл. 28. Дэкаратыўная распрацоўка фасадаў царквы Пантакратара ў Нэсэбры. Фота А. КаскевічСяргунчык.
(дакладна як у Каложскай царкве). Арыгінальны характар мелі фасадныя элементы, не звязаныя з унутранымі канструкцыямі, г. зн. чляненне фасадаў не адпавядала размеркаванню апорных слупоў унутры будьшка і мела толькі дэкаратыўнае значэнне.
Варта нагадаць, што ў XIIXIV стст. у Балгарыі развіццё атрымаў раскошны дэкаратыўны стыль. Сляпыя неканструкцыйныя нішы—багатае чляненне фасадаў камбінавалася з пластычнымі і каларытнымі элементамі, якія ўтваралі некалькі пасаў адзін на другім32.
Усё гэта стварала цэласны фасадны ансамбль тагачаснай царкоўнай архітэктуры. Сцены не тынкаваліся, а ўздзейнічалі сваёй багатай пластыкай і колерам. Папулярным бьгў цагляны дэкор, які запаўняў люнеты сляпых арак, вуглы і фрызы паміж імі. Істотным элементам колеравай аздобы з’яўляецца керамічны дэкор з жоўтых, зялёных і карычневачырвоных паліваных і непаліваных разетак паміж радамі цэглы. Гэткая паліхромія загучала новым і яркім
32 Глядзі таксама іл. 2527.
акордам у балгарскай сярэднявечнай архітэктуры ў XII ст. і не была раней вядома ў Візантыйскім свеце. У Заходняй Балгарыі, дарэчы, фасады традыцыйна тынкаваліся і аздоба была стрыманай і выключна пластычнай33.
Сярэднявечная Балгарыя была своеасаблівым катлом, у якім сустракаліся, суіснавалі і ўзаемадзейнічалі архітэктурныя ідэі і будаўнічыя тэхналогіі з заходнеі ўсходнехрысціянскага свету Тут знойдзеш і класічныя раманскія базілікі, і гатычныя канструкцыі, і самыя розныя варыянты крыжовакупальнага храма, характэрныя як для сталічнай канстанцінопальскай школы, так і для візантыйскіх правінцый. Помнікі культавага дойлідства з самых розных рэгіёнаў візантыйскага ўплыву могуць знайсці аналогіі ў Балгарыі.
Што тычыцца ўсходнеславянскіх земляў, то, на маю думку, існуе вялікая верагоднасць таго, што Другое Балгарскае царства было донарам архітэктурных ідэй і будаўнічай практыкі для Чарнігава, Валыні, Полацка і Гародні. Пры гэтым ва ўсіх пералічаных цэнтрах сфармаваліся цалкам адметныя школы дойлідства. He варта шукаць дакладных копій храмаў, іх, так бы мовіць, двайнікоў. У кожным выпадку помнікі не ідуць следам за гатовымі ўзорамі, а перажываюць змены на мясцовай глебе, адаптуючыся да густаў і патрэб новых заказчыкаў, існуючых традыцый і даступных будаўнічых матэрыялаў.
33 Н. ЧаневаДечевска, Цьрквй й манастйрй..., с. 74.
62
АлегТрусаў
Археалагічныя даследаванні горада Гродна ў часы Другой Рэчы Паспалітай (1921—1939)
Aleh Trusau
Archaeological research of Harodnia during the Second Rech Paspalitaya (19211939,)
The author reported that the first largescale excavations were realized in 19321934 on the territory of the Old Castle by Jozef Jodkowski. As a result of his work have been found unique architectural monuments. Upper Church, which dates from the end of the XIII to the beginning of the XVI centuries, as well as two buildings of the XII century—Lower Church and the Princes palace. In 1935, Jodkowski conducted excavations near Kalozha (St. Boris and Gleb) Church of the XII century and later the results of his work were published in a book. However, archaeologists from Warsaw criticized his methods of excavation and forbade him to continue further researches. In 1936 archaeologist Zdzislaw Durczewski was sent from Warsaw, who continued the excavations in 19371939. After World War II in 1949 Nikolaj Voronin completed the researches on the territory of Old Castle.
Нягледзячы на неаднаразовае згадванне ў старажытных летапісах, існаванне Гродна ў XII ст., яго канкрэтнае месцазнаходжанне было доўгі час невядомым. Таму ў XIX—пачатку XX ст. паміж гісторыкамі праводзілася дыскусія на тэму, дзе і калі ўзнікла летапісная Гародня. Большасць навукоўцаў лічылі, што гэта і ёсць Гродна над Нёманам, але былі і такія, што атаясамлялі летапіснае Гродна з мястэчкам Гародна, што знаходзіцца на Століншчыне.
Першым гісторыкам, які здолеў пацвердзіць сваю думку з дапамогай археалогіі быў Яўстафій Арлоўскі,
які быў выкладчыкам гродзенскай гімназіі і вядомым краязнаўцам. У 1893 г. на IX археалагічным з’ездзе ў Вільні ён выступіў з дакладам на тэму „Основанме г. Гродно м его мстормя до 1241 г.”, у якім сцвярджаў, што летапісная Гародня — гэта Гродна над Нёманам1. Арлоўскі быў першым, хто планаваў правесці раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Атрымаўшы спецыяльны дазвол на раскопкі ў СанктПецярбургу, ён звярнуўся да кіраўніцтва вайсковай часці, якая на той час займала Ста
1 Е. Орловскмй, Основанйе г. Гродны й его йсторйя до 1241 г. // Труды IX Археологйческого пезда в Вйльне, т. 2, Москва, 1897, с. 197200.
63
Гарадзенскі гадавік AM
ры замак. Але яму ўдалося зрабіць толькі некалькі шурфоў, у якіх быў знойдзены культурны слой. Праз некалькі дзён вайскоўцы забаранілі раскопкі і на гэтым працы Арлоўскага скончыліся.
Вучнем Арлоўскага быў будучы даследчык Гродна Юзаф Ядкоўскі, які нарадзіўся ў гэтым горадзе ў 1890 г. Ён скончыў гродзенскую гімназію і Маскоўскі археалагічны інстытут у 1912 г., пазней уладкаваўся на працу ў Румянцаўскі музей у Маскве. Быў першым археолагам, які зрабіў раскопкі ў Мірскім замку, вывучаў абарончыя храмы XVXVI стст. Адначасова валодаў прыватнай калекцыяй археалагічных знаходак. Напярэдадні Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Гродна і атрымаў пасаду кансерватара. У адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі Ядкоўскі сачыў за станам рухомых і нерухомых (архітэктурных) помнікаў гісторыі і мастацтва. Адначасова збіраў этнаграфічныя і нумізматычныя матэрыялы і старадрукі.
Падчас нямецкай акупацыі Ядкоўскі адмовіўся ад’ехаць у эвакуацыю і прадоўжыў павялічваць сваю калекцыю. Па яго прапанове ў сакавіку 1920 г. пры гродзенскім павятовым упраўленні была створана Камісія па ахове помнікаў мастацтва і культуры, у якой ён заняў пасаду яе адказнага сакратара. Па яго прапанове ў будынку архіва Гродзенскага староства збіраліся матэрыялы для будучага музея. 11 сакавіка 1920 г. Камісія прапанавала зрабіць музейную экспазіцыю ў будынку Старога
замка. У ліпені 1920 г. Гродна занялі (да верасня) войскі Чырвонай Арміі. Аднак Ядкоўскі перад наступам савецкага войска паспеў вывезці асноўныя экспанаты ў польскі горад Влацлавек. Пасля вяртання польскага войска экспанаты вярнуліся ў Гродна.
Гродзенская камісія аднавіла сваю дзейнасць 17 верасня 1921 г. На наступны дзень была ўрачыста адкрыта выстаўка „мясцовых старажытнасцей старога Гродна”2, якую наведалі польскія чыноўнікі і нават Юзаф Пілсудскі. Музей адчыніў свае дзверы 9 снежня ў чатырох невялікіх залах дома староства. 24 ліпеня 1924 г. музею быў перададзены будынак Старога замка, які патрабаваў рамонту і рэстаўрацыі. У красавіку 1928 г. Ядкоўскі стварыў камітэт рэстаўрацыі Старога замка. Менавіта таму толькі ў 1931 г. музей пераехаўузамкавы будынак.
Трэба адзначыць, што ў 20х гадах мінулага стагоддзя археалагічных раскопак у Гродне не праводзілі, але назіранні за землянымі працамі ў гістарычнай частцы горада мелі месца. Так, адзін з даследчыкаў Гродна, Мікалай Варонін, у сваёй манаграфіі паведамляе, што на тэрыторыі Новага замка ў 1926 г. падчас земляных прац на глыбіні 1,9 м былі знойдзеныя рэшткі драўляных будынкаў. Падчас будаўнічых прац, на адлегласці 500 м на ўсход ад Старога замка, у двары дома на рагу плошчы Стэфана Баторыя, насупраць фарнага касцёла, былі зафіксаваныя зрубныя пабудовы. Акрамя таго, рэшткі драўляных маставых і бу
2 А. Гужалоўскі, Музеі Беларусі (19181941 гг.), Мінск, 2002, с. 119.
64
Археалагічнае вывучэнне горада
дынкаў былі знойдзеныя і на вуліцы Замкавай3.
Сапраўдныя археалагічныя даследаванні ў Гродне пачаліся толькі ў 1932 г. У той час Ядкоўскі выконваў абавязкі дырэктара музея, які размяшчаўся ў будынку Старога замка. Пасля веснавой паводкі 1932 г. былі моцна падмытыя схілы Замкавай гары, у выніку чаго замкавыя сцены часоў Вітаўта апынуліся пад пагрозай абвалу. Каб прадухіліць гэтую небяспеку, кіраўніцтва музея вырашыла зрабіць нівеліроўку на тэрыторыі гары. Частка зямлі з двара была знята і выкарыстана для ўмацавання схілаў замчышча. Час паказаў, што такая кансервацыя Замкавай гары аказалася недастатковай.
Падчас земляных работ у паўднёвай частцы двара Вітаўтавых муроў XIVXV стст. былі адкрыты рэшткі нейкай цаглянай пабудовы, складзенай з плінфы. Ядкоўскі выказаў меркаванне, што гэта княскі хорам. Рускі эмігранцкі даследчык Аляксандр Салаўёў у верасні 1934 г. прыехаў у Гродна, агледзеў муры будынка, раскапанага Ядкоўскім, і пагадзіўся, што гэта княжацкі палац („церам”)4.
Ад гэтай пабудовы засталася толькі паўночная частка. Сцяна будынка даўжынёй 9,72 м захавалася на вышыню да 2 м, пасярэдзіне—дзвяр
3 Н. Воронмн, Древнее Гродно. По матерйалам археологйческйх раскопок 19321949 гг.) Н Матерйалы й йсследованйя no археологйй СССР, № 41, Москва, 1954, с. 17.