Гарадзенскі гадавік
нумар 4
54
Сярэднявечны горад
радам19. Больш таго, ва ўсходняй частцы краіны існавала традыцыя рабіць паўбутавы мур20. Верхнія часткі храмаў будавалі выключна з цэглы. Заўважым, што ў цэрквах Тырнава знутры вапна са швоў расціралася па паверхні сцен, дакладна так, як гэта рабілі гарадзенскія дойліды21.
У зададзеным кантэксце звернемся да характарыстыкі муроўкі Ніжняй і Прачысценскай цэркваў, якія былі ўзведзеныя ў тэхніцы opus mixtum22. Плінфа пераважала і пакладзена ў раўнаслойнай сістэме без захавання перавязкі. На фасадную паверхню выходзілі плоскімі бакамі валуны мясцовых парод (граніты і гнейсы) розных колераў. У адрозненне ад вядомых балгарскіх храмаў, камяні не мелі правільнай формы і не ляжалі суцэльнымі радамі. Пры ўзвядзенні Каложскай царквы майстры выкарыстоўвалі паўбутавы мур. Фасадны і інтэр’ерны бакі выкладзеныя з плінфы ў парадавай тэхніцы.
Таўшчыня швоў адпавядала таўшчыні плінфы, а часам і перавышала яе. На фасады таксама выходзіць валунны камень, часткова апрацаваны. Аднак у гэтым выпадку ён выкарыстоўваўся не як канструкцыйны, а як абліцовачны дэкаратыўны матэрыял. Унутраная прастора мура была запоўнена дробнымі камянямі і бітай плінфай23. Найбліжэй
19 Н. Ангелов, Царевград Тьрнов, с. 34; Н. ЧаневаДечевска, Цьрквй й манастйрй..., с. 21, 84, 86.
20 Н. ЧаневаДечевска, Цьрквй й манастйрй..., с. 76.
21Н. Ангелов, Царевград Прнов, с. 45.
22 Глядзі іл. 20.
23Н. Воронмн, Древнее Гродно, с. 122,87.
Іл. 18. Рошчына з цамянкай у муры Каложскай царквы. Фотаздымак I. Ганецкай.
Іл. 22. Фасадная муроўка Каложскай царквы. Фотаздымак!. Ганецкай.
шую аналогію сістэме муроўкі гарадзенскіх храмаў удалося знайсці ў Македоніі, у населеным пункце Нэрезі непадалёк ад Скоп’і—царква Св. Панцеляймона 1164 г.,24 а таксама ў Асенаўградзе (непадалёк ад Плоўдзіва) у паўднёвай Балгарыі— царква Св. Яна Хрысціцеля XII ст. і ў адносна недалёкім Оўручы.
24 В. Cipan St. Sophia..., р. 51,52.
55
Гарадзенскі гадавік №4
Сцены культавых пабудоў старажытнай Гародні маюць яшчэ адну асаблівасць, якая не сустракаецца ў захаваных помніках іншых краін. У мурах мясцовых храмаў у велізарнай колькасці выкарыстаныя галаснікі. Прычым размешчаныя яны не толькі ў верхніх узроўнях ці ў апсідах і на хорах25.
Іл. 23. Мур царквы
Св. Панцеляймона ў Нэрэзі ў Македоніі (1164 г.).
Паводле Б. Чыпана. Овруч.
Іл. 24. Царква Св. Васіля ў Оўручы.
Іл. 25. Царква Св. Яна Хрысціцеля ў Асеновградзе ў Балгарыі (XII ст.).
Іл. 21. Фрагмент мура Ніжняй царквы. Паводле М. Вароніна.
Іл. 36. Інтэр'ер Каложскай царквы да абрушэння. Малюнак В. Герсона. Паводле М. Вароніна.
25 Глядзі таксама іл. 8.
56
Сярэднявечны горад
Іл. 35. Інтэр'ерны бок паўночнай сцяны Каложскай царквы.
Паводле М. Вароніна.
Рошчына са швоў выціскалася і размазвалася па інтэр’ернай паверхні сцен, якія не тынкаваліся, а заставаліся ружовачырвонымі з шматлікімі адтулінамі вусцяў галаснікоў.
На ўсходнеславянскіх абшарах гарадзенскія храмы вылучаюцца таксама сваімі багата ўпрыгожанымі падлогамі. У той час як тэхніка насцілкі была традыцыйнай—вапнавая падрыхтоўка на пясчанай падсыпцы, дэкаратыўны стыль характарызаваўся выразнай адметнасцю. У адпаведнасці са значнасцю, розныя ўчасткі падлогі мелі рознае пакрыццё—з каменных пліт (пры ўваходах знутры і з вуліцы), плінфы і маёлікавых плітак26.
Асабліва шыкоўным было аздабленне падкупальнай прасторы27, дзе падлога, выкладзеная з каляровых керамічных плітак разнастайных фасонаў, нагадвала пышны ўсходні кілім. Менавіта такі падыход да
“Глядзі таксама іл. 31.
27Глядзі іл. 30.
іл. 29. Ацалелыя фрагменты падлогі ў Ніжняй царкве. Паводле М. Вароніна.
афармлення падлогі лічыцца характэрнай рысай ўсходнебалгарскага дойлідства XII—XIV стст.
57
Гарадзенскі гадавік №4
Іл. 32. Падлога ў царкве № 1 Аврадака (Вялікі Прэслаў). Паводле Н. ЧаневайДзечэўскай.
Цяпер коратка спынімся на параўнанні некаторых асаблівасцей архітэктурнага і дэкаратыўнага стылю храмаў Усе тры гарадзенскія помнікі вызначаюцца ўстойлівымі характарыстыкамі, якія адрозніваюць іх ад аб’ектаў іншых усходнеславянскіх школ дойлідства. У цэлым аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя вызначалася асіметрычнасцю. Гэта шасціслуповыя крыжовакупальныя храмы правінцыяльнага тыпу з падоўжаным па лініі ўсходзахад планам. Адносіны даўжыні храмаў да іх шырыні складалі 1,57 для Ніжняй, 1,5 для Прачысценскай і 1,59 для Каложскай царквы28.
“Глядзі таксама іл. 33: 13.
Іл. 3. Планы трох гарадзенскіх храмаў XII ст.: Ніжняя
царква, Прачысценская царква, Каложская царква.
Паводле П. Рапапорта.
У дзвюх першых купал абапіраўся на заходнія пары слупоў, у выніку чаго ўсходні канец упісанага крыжа атрымаўся падоўжаным, а хоры адкрываліся непасрэдна ў падкупальную прастору. У іх было па адной апсідзе, слаба выяўленай (дугападобнай і прамавугольнай) формы. Апсіды працягваліся ўнутры будынка доўгімі прасценкамі, якія абмяжоўвалі дастаткова вялікую алтарную прастору. Пратэзіс і дыяканнік замест адсутных бакавых апсід размяшчаліся ў нішах, уладкаваных ва ўсходняй сцяне, якія пачыналіся ад цокаля.
Абсалютна нехарактэрны для ўсходнеславянскага культавага дойлідства прыём знаходзім у Ніжняй царкве. Чляненне лапаткамі фасадаў на ўсход ад купала не супадае з канструкцыйным чляненнем будынка. Апорныя слупы квадратнай формы са зрэзанымі пад 45 градусаў вугламі, унізе пашыраныя. Купал Каложскай царквы размяшчаўся над усходнімі парамі слупоў. Апсіды ў ёй тры, прасценкі паміж імі доўгія, у іх зробленыя праходы ў пратэзіс і дыя
58
Сярэднявечны горад
каннік. Слупы круглыя, заходнія, на якіх спачывалі хоры, таўсцейшыя.
Пластычная распрацоўка фасадаў была даволі сціплай. Цокаль вышынёй каля 1 м, што апаясваў будынкі па перыметры, акцэнтаваны адным ці двума ўступамі, ствараў нешта накшталт базы дзвюхабломных лапатак. Абрамленне вузкіх вакон і высокіх парталаў прафіляванае, сцены апсід гладкія, на заходніх кутах лапаткі або адсутнічаюць, або простыя аднаабломныя (Каложская царква). Адзіным пластычным упрыгожаннем муроў апсід з’яўляліся аконныя праёмы. Неардынарным было афармленне інтэр’ерных сцен, што бачым на прыкладзе Каложскай царквы (Іл. 35, 36). Уздоўж усіх трох сцен наоса па перыметры ідзе рад сляпых паўцыркульных ніш — высокіх у прасценках і ніжэйшых на пілястрах. Нішы ўнутры былі атынкаваныя.
Гарадзенскія помнікі культавага дойлідства вылучаюцца багатай дэкаратыўнасцю паліхромных каменных і керамічных элементаў (Іл. 13, 2022). Граніты шэрага і ружовага колеру, гнейсы шэразялёнага, карычневага і чырвонафіялетавага колераў, а таксама жоўтыя, зялёныя і карычневачырвоныя маёлікавыя пліткі розных форм, зялёныя талеркі ўпрыгожвалі фасады і падлогі цэркваў.
Цяпер паспрабуем пашукаць адпаведнасці некаторым архітэктурным адметнасцям гарадзенскай школы сярод помнікаў іншых земляў. Падоўжанасць плана характэрная чаргнігаўскім храмам канца ХІХІІ ст. (Іл. 33, 913). Разам з тым купал мясцовых цэркваў размеш
чаны ўшчыльную да алтарнай прасторы. Упісаны крыж, такім чынам, быў амаль пазбаўлены ўсходняга канца, а заходні атрымліваўся падоўжаным. Найбольшае падабенства ў архітэктурнай канструкцыі знаходзім паміж двума помнікамі — Барысаглебскімі цэрквамі Чарнігава і Гародні.
Да істотных адрозненняў гарадзенскіх храмаў ад чарнігаўскіх трэба аднесці адсутнасць у іх нартэкса, галерэй і прытвораў. Прасочваюцца агульныя рысы ў аб’ёмнапланіровачнай структуры Ніжняй і Прачысценскай цэркваў і полацкага Вялікага храма Бельчыцкага манастыра і царквы на дзядзінцы. Апроч выцягнутасці звернем увагу на перанос падкупальнай прасторы на заходнія пары слупоў, што падаўжала ўсходні канец крыжа, візуальна аддаляла алтар углыб царквы.
Незвычайнай для ўсходнеславянскага дойлідства была форма апсід, слаба выяўленых звонку і выдзеленых глыбокімі прасценкамі знутры. Як сцвярджаў Мікалай Варонін, апсіды нібы апынуліся ўціснутымі ў асноўны аб’ём. У Прачысценскай царкве адзіная апсіда мела выгляд невялікага плоскага выступу. Аналагічны прыём бачым у некалькіх смаленскіх храмах, але яны ўзведзеныя пазней — на мяжы ХІІХІІІ стст.
Наступная адметнасць гарадзенскіх помнікаў была звязана з алтарнай часткай і ўласціва Ніжняй і Прачысценскай цэрквам. Яна тычылася замены бакавых апсід нішамі. Такая канструкцыя прымянялася ў Полацкай зямлі (царква на
Гарадзенскі гадавік №4
8
15
Іл. 33. Планы крыжовакупальных храмаў XII ст.: 1 — Прачысценская царква, 2 — Ніжняя царква, 3—Каложская царква (Гародня); 4—Дабравешчанская царква (Віцебск); 5— царква на дзядзінцы, 6—вялікі сабор Бельчыцкага манастыра, 7— Спасаўская царква Спасаўскага манастыра, 8—Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра (Полацк); 9—Барысаглебскі сабор, 10—Дабравешчанская царква, 11 — Пятніцкая царква, 12—Міхайлаўская царква, 13 —Успенскі сабор Ялецкага манастыра (Чарнігаў); 14— Старая кафедра, 15—Успенскі сабор (УладзімірВалынскі). Паводле П. Рапапорта.
дзядзінцы, хрампахавальня і Спасаўская царква Спасаўскага манастыра, Барысаглебская Бельчыцкага манастыра—у Полацку і Дабравешчанская царква ў Віцебску), а таксама ў дойлідстве Смаленска (помнікі канца XII—пачатку XIII ст.).
Надзвычай рэдкай была і форма апорных слупоў. Традыцыйнай для ўсіх усходнеславянскіх школ дойлідства былі крыжовыя слупы. У Гародні ж бачым квадратныя са зрэзанымі (як бы скругленымі) кутамі або зусім круглыя (Каложа).
У дэкаратыўнай праграме толькі гарадзенскіх храмаў XII ст. у адрозненне ад усіх іншых усходнеславянскіх архітэктурных школ перавага відавочна была аддадзена жыццярадаснай паліхроміі за кошт пластычнай аздобы, на якую асабліва рабілі акцэнт, напрыклад, у Чарнігаве.
60
Сярэднявечны горад
Іл. 34. Планы храмаў Балканскага рэгіёна: злева зверху ўніз— саборная царква манастыра Сарака МучаніцуТырнаве (XlllXiV ст.), царква Узнясення ў Тырнаве (XIII ст.), царква № 1 мясцовасці Белы бряг у Вялікім Прэславе, Верхняя царква ў Вялікім Прэславе; справа зверхуўніз—саборная царква Св. Багародзіцы Марковійскага манастыра ў Македоніі (1350 г.), саборная царква манастыра Св. Пятра і Паўла ўТырнаве (XIIIXIV ст.), саборная царква манастыра Св. Клімента ў Охрыдзе (1295 г.), царква № 3 у мясцовасці Селішча ў Вялікім Прэславе. Паводле Н. ЧаневайДзечэўскай і Н. Ангелава.