Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
42 I. Чарняўскі, Г. Жаровіна, Нечаканае адкрыццё, „Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”, 1982, № 4, с. 3436; А. Краўцэвіч, Гарады..., с. 44.
43 Nowy Kodeks Dyplomatyczny Mazowsza, cz. 2, wyd. I. SulkowskaKuras i S. Kuras, Wroclaw, 1989, s. 178; A. Краўцэвіч, ГараЬы..., c. 73.
цэс узнікнення паселішча нельга абмяжоўваць рамкамі распаўсюджанай у літаратуры тапаграфічнай схемы. Як заўважае Уладзіслаў Даркевіч, схема дзядзінец—рамеснагандлёвы пасад не абавязкова адпавядае вынікам раскопак. Напрыклад, першы і другі пояс умацаванняўСтарой Разані быўузведзены не вакол княскай сядзібы, а вакол першапачатковага горада і курганнага могільніка44.
Такім чынам, з’яўляецца небеспадстаўнае пытанне, ці ўмацаванні маглі праходзіць па лініі гарадской мяжы XII ст.? У дадзеным выпадку магчымасці адказу замінае недастатковая ступень археалагічнай даследаванасці горада.
He выклікае сумнення, што яшчэ адзін з фрагментаў старажытнага паселішча знаходзіўся на поўнач ад замка і, відаць, цягнуўся ўздоўж Гараднічанкі45. У 1993 г. Рыгор Акінчыц, абследуючы падмуркі будынкаў № 4246 па вуліцы Вялікай Траецкай, выявіў у мацерыковай яме матэрыял XII ст., фрагменты „глінянага гаршка", датаванага на ХХІ стст.46 Хаця ў апошнім выпадку гаворка хутчэй за ўсё ішла пра мяжу ХХІ стст. Як сведчыць Сяргей Піваварчык, вынікі раскопак, праведзеныя ў нулявых гадах XXI ст„ паказваюць на тое, што ў ма
44 В. Даркевмч, Пройсхожденйе..., с. 48, http://www.russiancity.ru/books/b37.htm; В. Даркевмч, 0 некоторых ..., с. 134.
45 Гаворка ідзе пра тэрыторыю музея гісторыі пажарнай службы і вуліцу Вялікую Траецкую.
46 Р. Акінчыц, Гістарычная забудова канца XIX cm. г. Гродна. Былыя жылыя дамы па вул. Кашавога 42, 44, 46. Комплексныя навуковыя даследаванні. археалагічныя даслеЬаванні, Гродна, 1993, с. 9.
Сярэднявечны горад
цярыковай яме, побач з буцынкамі на вуліцы Вялікай Траецкай №48 і № 51 была выяўлена кераміка XIXII ст.47 Гэтыя дадзеныя выразна пашыраюць уяўленні аб тапаграфіі раннесярэднявечнай Гародні.
Куды прасцей вызначыць час засялення ўзвышша, якое сфарміравалася на правым беразе Гараднічанкі, на захад ад Замкавай гары і пасадаў. Галоўным сведкам тых часоў выступае БарысаГлебская царква, якая была ўзведзена на гэтым абшары ў XII ст.48
Можна меркаваць, што апісаны ўрбаністычны комлекс, які складаўся з замка, яго прадмесцяў, згадвалі нямецкія хронікі. Зазначым, што храністы не імкнуліся да разгорнутага адлюстравання горада. Напрыклад, Пётр з Дусбурга акцэнтаваў увагу на аб’ектах гарадской прасторы, якія штурмаваліся ці здабываліся, г. зн. замку {„castrum”) і прадмесцях („suburbium”/ „preurbium”). Храніст Мікалай Ярошын пакінуў згадкі пра „burc zu Gartin/ burc zu Garten”, „gebite Gartin, vurburge zu Garten”49.
Аналізуючы прыведзенае вышэй, можна прыйсці да высно
47С. Пмвоварчмк, Отчё'т обархеологйческйх йсследованйях на обьекте. Зданйе обіцественного назначенйя й подьезд к нему no адресу г. Гродно, ул. Большая Тройцкая 48, Ммнск, 2013 (3 архіва Сяргея Піваварчыка).
48 Я. Звяруга, Даследаванні на Каложскім плато ў Гродне, „Гістарычнаархеалагічны зборнік”, т. 21, Мінск, 2006, с. 135145; А. Краўцэвіч, Гарады .... с. 70.
49 В. Пашуто, Гродно в „Хронйке” Петра йз Дусбурга П Культура Древней Русй, Москва, 1966, с. 191192; Scriptores Rerum Prussicarum, b. 1, s. 136, 148, 162, 172, 494, 515518, 545, 566, 568, 569, 573, 610.
вы аб тым, што, у адрозненні ад заходнееўрапейскай крыніцазнаўчай спадчыны, да галоўных крыніц вывучэння даўняй Гародні належаць не пісьмовыя матэрыялы, а культурны пласт, захаваныя ці выяўленыя архітэктурныя помнікі (напрыклад, Каложская ці Ніжняя цэрквы). Прычым вельмі сур’ёзную дапаможную ролю адыгрываюць пазнейшыя картаграфічныя крыніцы XVIII— пачатку XIX ст., на якіх было зафіксавана сярэднявечнае планіровачнае сеціва з радыяльнакальцавымі формамі50. У рэшце рэшт, адной з найважнейшых крыніц мінулага горада з’яўляецца яго тапаграфія, якая надалей хавае нямала загадак.
Калі культурныя пласты на Замкавай гары ці Каложскім узгорку ў той ці іншай ступені вывучаліся археолагамі51, то куды менш увагі надавалася наднёманскім узгоркам усходняй часткі даўняга горадабудаўнічага комплекса з яго шматузроўневымі тэрасамі. Вышэйшая тэраса гэтай часткі горада ў даўнія часы называлася Курганам, а ніжэйшая—Падолам.
Гарадзенскі Падол цягнуўся ад замкавага ўзвышша ўздоўж берага Нёмана, у паўднёваўсходнім кірунку. Знаходкі сведчаць аб яго засяленні ў ХІХІІ стст. Паводле вынікаў раскопак, пласт паміж вуліцай Падольнай і Нёманам дасягаў 4,9 м52, што, канечне, нельга лічыць доказам даўнасці засялення раёна. Нягледзячы на тое, што Падол
50 Е. Квмтннцкая, Планйровка Гродно в XVIXVIII вв„ „Архлтектурное наследство”, № 17, Москва, 1964, с. 15.
51 А. Краўцэвіч, Гарады .... с. 424, 4345, 7071.
52А. Краўцэвіч, Гарады..., с. 33, 70, 72.
37
Гарадзенскі гадавік №4
без перабольшвання займаў вялізную тэрыторыю, гэта частка горада ніколі не закраналася сістэматычнымі археалагічнымі працамі.
Першая згадка аб Падоле датуецца канцом XV ст. У прывілеі на самакіраванне гаворка ішла аб жыхарах Падола—падалянах53. У перыяд Новага часу найменне раёна трансфармавалася ў назву адной з найдаўжэйшых вуліц старажытнага горада („на улнце подоль, на улйце Подольской' (1634, 1697), „йііса Podolna” (1762,1795)54.
На вышэйшай берагавой тэрасе горада знаходзіўся Курган. Зрэшты, Юзаф Ядкоўскі падкрэсліваў, што гэта адзін з найбольш высокіх пунктаў горада55. На думку Алеся Краўцэвіча, яго найменне магло мець
сувязь з раннесярэднявечным курганным могільнікам, тэрыторыя якога з цягам часу ўвашла ў межы горада. Паводле вынікаў раскопак, таўшчыня культурнага слоя у гэтым раёне дасягала 2,93 м56. Разам з тым трэба заўважыць, што тэрыторыя Кургана застаецца надалей недаследаванай.
53 Навуковадаследчы архіў СанктПецярбургскага Істытута гісторыі Расійскай Акадэміі Навук, Ф. 114IV1. 1496. Прывілей караля Аляксандра жыхарам Гародні.
мАкты, йздаваемые коммйссйею высочайше учрежденной для разбора древнйх актов в Вйльне, т. І.Акты Гродненского земского суда, Вяльно, 1865, с. 354, 356; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ), Ф. 1761 воп. 1 спр. 12 арк. 345346; спр. 16 арк. 493494; Ю. Гардзееў, Тапанімія старажытнай Гародні (XIIXVIII стст.), Гародня, 2013, с. 94.
55 J. Jodkowski, Ulice grodzienskie w swietle historii i topografii, Grodno, 1931; тойжа, Nazwy ulic i placow grodzienskich dawne i dzisiejsze, Grodno, 1932.
56A. Краўцэвіч, Гарады..., c. 32, 71.
Такім чынам, паўстае пытанне дзе дакладна знаходзіўся Курган і якія выконваў функцыі? Ці сапраўды на яго тэрыторыі размяшчаўся некропаль? Калі так, то каго тут хавалі і згодна з якім пахавальным абрадам? Адзначым, што гэта не поўны каталог пытанняў.
Курган шматкроць упамінаецца ў гарадскіх актавых кнігах. Напрыклад, у 1667 г. згадваецца вуліца, якая ішла „з вуліцы Бернардзінскай на Курган”57. У 1670 г. у актавых кнігах сустракаецца акрэсленне „Kurhan miejski"™. Гэта лаканічнае акрэсленне з прыметнікам, якім падкрэслівалася яго прыналежнасць да усёй абшчыны, змушае да пастаноўкі пытання аб сувязі Кургана з гарадской супольнасцю.
У 1669 г. бурмістр Ганус Паўльсен набыў пляц на Кургане, які, што вельмі істотна, ляжаў насупраць будынкаў кляштара брыгітак, межаваў з садам бернардзінскага кляштара, дарогай, што вяла на Падол59. Улічваючы стан захавання горадабудаўнічай спадчыны, прыведзеныя дадзеныя дазваляюць лакалізаваць
аналізуемы аб’ект. Набытая Паўльсенам сядзіба знаходзілася недзе на ўзвышанай, усходняй частцы сучаснай вуліцы Парыжскай камуны.
Курган, які знаходзіўся побач з садам бернардзінцаў і пляцамі брыгітак, не знікае са старонак магістрацкіх кніг у XVIII ст. Звесткі аб ім фіксуюцца ў 1737,1752,1784,1794 гт.60
57НГАБ, Ф. 1800 воп. 1 спр. 1 арк. 281282.
58 Тамсама, арк. 402403.
®Тамсама, арк. 347348.
“НГАБ, Ф. 1761 воп. 1 спр. 7 арк. 883884; спр. 9 арк. 9991000; спр. 13 арк. 356357; спр. 16 арк. 215217.
38
Сярэднявечны горад
Як відаць, захаваныя крыніцы змяшчаюць інфармацыю пра Курган, хаця ўзнікае адчуванне таго, што самае галоўнае схавана паміж радкамі. На карце горада 1780 г. за бернардзінскімі будынкамі раскінуўся кляштарны сад (№ 220) і „place puste XX. Bernardynow" (№ 223). Далей, ва ўсходнім накірунку, у бок Кургана цягнуўся „grunt usiewny tych ze XX”, які займаў вялікую плошчу, побач з якім знаходзіліся будоўлі кляштара манахаў баніфратраў. Вядома, што апошні кляштар быў узведзены на пляцах, фундаваных віленскім біскупам Пятром Панцажынскім у 1725 г. менавіта на Кургане, які да канца XVIII ст. атаясамляўся з усходняй гарадской мяжой61.
Са сказанага можна зрабіць вынову аб тым, што Курган забудоўваўся ўжо ў другой палове XVII ст., хаця, як можна меркаваць, і не вельмі інтэнсіўна. Таму яшчэ ў XVIII ст. гэта збольшага была незабудаваная тэрыторыя, занятая палеткамі. Калі ўлічыць, што гэты аб’ект сваімі пачаткамі сягае ранняга сярэднеявечча, то ўзнікае чарговае пытанне. Чаму такі вялізны абшар горада, не быў асвоены гараджанамі на працягу сярэднявечча і перыяду Новага часу? Можа перашкоджай з’яўляліся нейкія сімвалічныя ці этычныя меркаванні?
He выклікае сумнення, што ў дадзеным выпадку адказ на гэтыя пытанні магло б прынесці археалагічнае вывучэнне Кургана. Толькі культурны слой хавае тое, што недасказана пісьмовымі згадкамі.
61 Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў, Ф. 694 воп. 1 спр. 4020 арк. 282.
Характар ускоснай падказкі маюць параўнальнагістарычныя даледаванні, у першую чаргу тыпалагічныя паралелі развіцця гістарычнай тапаграфіі гарадоўрэгіёна. Адсюль паспрабуем прасачыць гэта пытанне на прыкладзе высвятлення прынцьшаў арганізацыі прасторы адкрытых рамеснагандлёвых паселішчаў і раннегарадскіх прасторавых структур.
Згодна з высновамі даследчыкаў, эмпорыі развіваліся па агульнай схеме падол—гарадзішча, якую заступае падол—пасад. Падол, як правіла, размяшчаўся на надпойменнай берагавой частцы паселішча ў сутоцы дзвюх водных артэрый, на мысе ўзгорка: Ладажка—Волхаў (Старая Ладага), Волхаў і Валхавец (Рюрыкава гарадзішча), Свінец і Днепр (Гнёздава), Пачайна і Днепр (Кіеў), Жардова і Дзясна (Шаставіцы). Гарадзішча ці пасады займалі вышэйшыя тэрасы. Важнай уласцівасцю паселішча была наяўнасць некропаля62 і тое, што спачатку забудоўвалася яго ніжняя, прыбярэжная частка тэрасы, г. зн. Падол. Менавіта на ім працяглы час засяроджавалася жыццё.