Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Словы ca шматкроп’ем, вынесеныя ў назву артыкула, нагадваюць незавершаны сказ. На першы погляд, памянёная абстрактная канструкцыя характарызуецца нейкім глыбока схаваным філасофскім ці эпістамалагічным сэнсам. Трэба прызнацца, усё выглядае прасцей. Гэты сказ можна і трэба дапісваць і дапаўняць, каб надалей канструяваць гістарычную рэчаіснасць. Ці магчыма запоўніць шматлікія прагалы мінулага?
Сапраўды, даўняя гісторыя пакінула куды больш пытанняў, чым адказаў. Таму не павінна выклікаць сумнення сцвярджэнне аб тым, што аб’ектыўны свет, які існаваў ў сярэднія вякі і ў перыяд Новага часу, не заўсёды дасягальны для навукі. Па зразумелых прычынах асноўнае абмежаванне ў спасціжэнні гісторыі заключаецца не толькі ў адсутнасці візуальнапачуццёвага дачынення даследчыка да падзей ці
меркавання людзей даўніх часоў, але ў банальным недахопе крыніц. Мабыць таму нават найбольш грунтоўная манаграфія, аўтар якой спрабуе адказваць на шматлікія пытанні, не ў стане ў поўным аб еме адлюстраваць мінулае ва ўсіх яго праявах і тонкасцях, тым больш, калі гаворка ідзе пра гарады, якія з’яўляліся складанымі соцыякультурнымі арганізмамі. Малалікасць крыніцазнаўчай базы звужае даследчыцкія магчымасці, ускладняе выбар метадалагічнага інструментарыя, аўтаматычна ствараючы поле для інтэрпрэтацый, высоўвання гіпотэз ці прымянення гісторыкапараўнальнага метаду.
Вывучэнне гісторыі таго ці іншага горада заканамерна схіляе да неабходнасці азнаямлення з крыніцамі. Таму у аснову дадзенага артыкула будзе пакладзена спроба замалявання актуальнага стану крыніцазнаўчай базы па гісторыі дамагдэбургскай Гародні і адлю
26
Сярэднявечны горад
стравання некаторых аспектаў гарадскога жыцця. Распачынаючы разбор тэмы, трэба ўзяць пад увагу адну істотную акалічнасць. Справа ў тым, што спектр крыніц па гісторыі горада залежыць ад рэгіянальных традыцый еўрапейскай урбанізацыі, „узросту” горада, зоны, да якой той належаў.
Відаць таму імкненне адказаць на пастаўленыя пытанні спараджае неабходнасць накрэслення еўрапейскага ўрбаністычнага кантэксту, высвятлення падабенства і адрознасці тых ці іншых працэсаў, агульных і ўласцівых рысаў рэгіянальнай гарадской гісторыі.
Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што разгляд крыніц гарадской гісторыі—тэма надзвычай шырокая і аб’ёмная.
Нараджэнне сярэднявечнага горада і асноўныя крыніцы яго гісторыі
Вялікая колькасць еўрапейскіх гарадоў пачала сваё жыццё ў сярэднявеччы, у ХХІІ ст1. Імклівы рост горада быў лагічным вынікам тры
1 Натуральна, гарады існавалі значна раней. Найбольш старажытныя з іх развіліся ў міжземнаморскай зоне. 3 цягам часу гарадскія асяродкі пачалі паўставаць на паўночных ускрайках Рымскай імперыі, напрыклад, над Рэйнам ці Дунаем, выконваючы функцыю часовых сядзіб варварскіх каралеўстваў. Равенна стала сталіцай остгоцкага караля Тэадорыха, Хлодвіг перанёс сваю рэзідэнцьйо ў Парыж, а Карл Вялікі размясціў свой двор у Ахене. Падобныя функцыі адьхгрывалі вестгоцкія Бардо, Тулуза, Барселона ці Таледа (L. Bebevolo, Miasta w dziejach Europy, Warszawa, 1995, s. 2631; Л. Мюссе, Варварскйе
валага дэмаграфічнага ўздыму, тэхнічнага прагрэсу і асваення новых земляў, быў абумоўлены патрэбамі тагачаснага гаспадарчага і культурнага жыцця. Горад прыцягвае новых жыхароў, няўхільна пашырае свае межы, яго развіццё дынамізуе шырокі набор спецыялізаванай рамеснай дзейнасці гараджан, уключэнне ў вір міжнароднага гандлёвага абмену і рынку транспартных паслуг2.
Гарадскія супольнасці ўпісваюцца ў структуру тагачаснага грамадства з яго іерархічнасцю, сістэмай адносін узаемнай залежнасці паміж вярхоўнай уладай і яго васаламі ці падданым насельніцтвам. Горад таксама меў свайго сеньёра, напрыклад імператара, караля, графа ці біскупа3, якія не толькі ўмешваліся ў справы гараджан, але былі зацікаўлены ў выкарыстанні іх патэнцыялу. Шматпрофільная гарадская гаспадарка становіцца сур’ёзнай крыніцай даходаў. У Францыі ці Іспаніі горад становіцца апорай каралеўскай улады, ваеннастратэгічным цэнтрам ці ў нейкай ступені палітычным саюзнікам караля, адыгрываючы важную ролю ў працэсе дзяржаўнай цэнтралізацыі4.
нашествйя на Европу. Германскйй натйск, СанктПетербург, 2008, с. 248).
2М. Пастуро, Повседневная жйзнь Францйй й Англчй во времена рыцарей, Москва, 2009, с. 3435. 58; А. Ястребмцкая, Городская Европа // Средневековая Европа глазамй современнйков й йсторйков. Кнйга для чтенйя, ч. II, Москва, 1995, с. 98.
’М. Пастуро, Повседневная .... с. 53.
4Е. Гнутова, Город, бюргерство й феодальная монархйя П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы. Т. 4. Extra muros: город, обіцество, государство, Москва, 2000, с. 811.
27
Гарадзенскі гадавік №4
У АстураЛеонскім каралеўстве і Кастыліі у час Рэканкісты назіраецца працэс інтэнсіўнага асваення земляў, аднаўлення існуючых ці заснавання памежных гарадоў, якія атрымоўваюць аўтаномныя правы. Напрыклад, у 1076 г. АльфонсУІ надаў муніцыпальныя фуэрасы гораду Сэпульведа, а Альфонс VIII ў 1189 г.—адваяванай Куэнцы5.
Вядома, што заможныя гарадскія супольнасці ў Англіі выкупалі прывілеі эканамічнага характару, валодаючы правам гандлёвай гільдыі (Gilda mercatoria). Тым не менш, што трэба падкрэсліць, толькі найбольшыя гарады, напрыклад, Лондан, Лінкальн ці Брысталь, маглі пахваліцца шырокімі судоваадміністрацыйнымі правамі, якія замацоўваліся хартыямі6. Шматлікія англійскія гарады ніколі не валодалі аўтаноміяй, якой у XIIXIV стст.
s Аднак настарэйшыя прывілеі на самакіраванне атрымалі гарадскія абшчыны (konsejo) Браньёсьера (824) ці Кастрахэрас (974). В. СтоклмцкаяТерепіковнч, Основные проблемы ucmopuu средневекового города XXV вв. Москва, 1960, с. 23; А. Корсунскйй, Нсторйя Нспанйй ІХХІІІ веков (соцйальноэкономйческйе отношенйя й полйтйческйй строй АстуроЛеонского й ЛеоноКастйлййского королевства), Москва, 1976, с. 7983, 100103, 154169; A. Linage Conde, Los Fueros de Sepulved — Estado de la Cuestion, http://www.hottopos. com.br/rih2/fueros.htm; Памятнйкй npaea средневековой Нспанйй: Фуэро Куэнкй. Фуэро Сепульведы, Москва, 2004.
6 Л. Репмна, Англййскйй средневековый город П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы, т. 1. Феномен средневекового урбанйзма, Москва, 1999, с. 9596; А. Сванмдзе, Средневековые города Западной Европы: некоторые обіцме проблемы Н Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы, т. 1. Феномен средневекового урбанйзма, Москва, 1999, с. 31.
маглі пахваліцца французскія гарадыкамуны Марселя, Арля, Авіньёна ці Ніццы, што знаходзіліся ў Нарбонскай Галіі7.
He толькі іспанскія, французскія ці англійскія гарады лічаць сваім апекуном каралеўскую ўладу. У ХІІХІІІ стст. на нямецкіх землях на ўсход ад Рэйна засноўваецца сетка гарадоў, якія дамагаюцца вольнасцяў і прывілеяў. Самастойнымі рэспублікамі, фармальна падпарадкаванымі манарху, у той час з’яўляліся такія імперскія нямецкія гарады (Reichsstddte), як Любек ці Дортмунд. Яшчэ адну групу складалі вольныя гарады (freie Stcidte), якія знаходзіліся пад юрысдыкцыяй біскупаў (Вормс, Кёльн, Рэгенсбург). Статус горада рэгуляваўся хартыямі. Адным з першых падобных наданняў трэба лічыць хартыю, якую ў 1189 г. атрымаў Страсбург.
Урэшце, асобную групу складалі ганзейскія гарады. Дакументальная спадчына Ганзы ўяўляе багацейшы комплекс крыніц, які складаўся на ніжнянямецкай мове, што фактычна выконвала ролю міжнароднай мовы ў рэгіёне ў XIVXV стст8. Сярод шырокага спектра крыніц вылучаюцца гарадскія кнігі, помнікі
7 А. Сванпдзе, Средневековые города..., с. 28; Г. Тушмна, Городская власть й горожане в зеркале статутов XII — XIII веков П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы. Т. 3. Человек внутрй городскйх стен. Формы обіцественных связей, Москва 2000, с. 40; Е. Гнутова, Город..., с. 14.
8 Hanserezesse: Die Rezesse und andere Akten der Hansetage, 24 Banden, Leipzig, 18701913; Hansisches Urkundenbuch, B. 1, Halle, 1876, B. 2, Halle, 1879; B. 3, Halle, 18821886; B. 4, Halle, 1896; B. 5, Leipzig 1899; B. 6, Leipzig, 1905; J. Schildhauer, Dzieje i kultura Hanzy, Warszawa, 1995, s. 117119.
28
Сярэднявечны горад
любекскага і магдэбурскага права, дамовы з Вялікім Ноўгарадам і Смаленскам. Менавіта таму даследчыкі гарадской гісторыі маюць магчымасць працаваць з шырокім колам прававых помнікаў9.
Заможныя гарадскія абшчыны, ці universitas, ХІІХІІІ ст10. імкнуцца вызваліцца зпад улады сеньёра. Здаралася, што свабода здабывалася гараджанамі шляхам збройнага супрацьстаяння, напрыклад, італьянскіх гарадоў— з Фрыдрыхам Барбаросай ў XII ст„ а Кёльна — з мясцовым архіепіскапам у ХІІХІІІ ст., аб чым сведчаць кёльнскія аналы ці біскупскія прывілеі11. Аднак найбольш яскрава камунальны рух праявіўся ў Паўночнай Італіі, дзе палітычнаправавую аўтаномію ў ХІХІІ ст. набываюць дзясяткі гарадоў12.
Еўрапейскія гарады XIIXV ст. валодалі не толькі прывілеямі. У гарадскіх канцылярыях
9 А. Сванпдзе, Средневековые города ..., с. 29. М. Бойцов, Город Германйй до конца XV века /I Город в средневековой цйвйлйзацйй .... с. 79,8687.
10 П. Уваров, Обіцйна горожан: структура й конфлйкты П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы. Т. 3. Человек внутрй городскйх стен. Формы обшуственных связей, Москва, 2000, с. 10.
11 Л. Брагмна, Средневековый город Пталйй П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы, т. 1. Феномен средневекового урбанйзма, Москва, 1999, с. 4748; Л. Солодкова, Борьба горожан Кёльна с архйепйскопамй й рожденйе городскйх свобод П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы. Т. 3. Человек внутрй городскйх стен. Формы обгцественных связей, Москва, 2000, с. 8899.
12 L. Bebevolo, Miasta..., s. 3763; А. Сванндзе, Средневековые гороЬа .... с. 23, 29; Л. Брагмна, Средневековый город Мталйй..., с. 4546, 48.
афармляліся і захоўваліся разнародныя дакументы. Да іх ліку належалі натарыяльныя акты, якімі замацоўваліся дагаварныя абавязацельствы, гандлёвыя і транспартныя кантракты, арэндныя адносіны, акты купліпродажу маёмасці, тэстаменты ці дараванні. Надзвычай каштоўнай крыніцай вывучэння гісторыі паўночнаітальянскіх гарадоў з’яўляюцца справаводства банкаў і кампаній, купецкія рахунковыя кнігі ці нават гандлёвыя дапаможнікі13. Паступова ў рамках гарадскіх асяродкаў развіваецца гандлёвае права і новыя інстытуты, напрыклад, векселя, крэдытных гарантый ці юрыдычнай асобы.