Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Дынамізм гарадскога жыцця праяўляўся ў яго сацыяльнапрафесійнай структураванасці і карпаратыўнасці, заснаванні рамесных цэхаў, купецкіхгільдый ці брацтваў. Крыніц гісторыі гарадской гаспадаркі даволі шмат. Сярод іх варта вылучыць Кнігу Эпарха, створаную ў X ст. у Канстанцінопалі14, Кнігу рамёстваў ПарыжаХІІІ ст.15 ці ў
13 М. Бойцов, Город Германйй..., с. 80;
С. Карпов, 14. Фмлмппов, Псточнйкй no ucmopuu Среднйхвеков VXVвв. IIПсторйя Среднйх веков, т. 1, ред. С. Карпов, 6 мзд., Москва, 2008, с. 45; F. di Balducci Pegolotti, La Pratica della Mercatura, ed. Allan Evans, Cambridge, 1936.
14 Вйзантййская кнйга Эпарха, Москва, 1962; С. Карпов, Н. Фмлмппов, Мсточнйкй..., с. 46.
15 Л. Кнселёва, А. Люблмнская, Регйстры ремёсел й торговлй города Парйжа, „Среднме века”, 1957, вып. 10, с. 306362; Тыя ж, Регйстры ремёсел й торговлй города Парйжа (Окончанйе) „Среднне века”, 1958, вьш. 11, с. 171 221; G. Maniatis, Domain of the Private Guilds in the Byzantine Economy, Tenth to Fifteenth Centuries, „Dumbarton Oaks Papers”, v. 55, Washington, 2001, pp. 33969; R. C. Cave, H.
29
Гарадзенскі гадавік №4
рэшце рэшт, матэрыялы шматлікіх купецкіх гільдый і цэхавыя статуты XIIIXV ст.
Прыведзеныя заўвагі—
нягледзячы на сваю лаканічнасць—дазваляюць зрабіць выснову аб лакальнай разнастайнасці гарадскіх мікракосмасаў Еўропы16, а таксама аб тым, што неабходным элементам сярэднявечнай гісторыі быў дакумент, які рэгуляваў і замацоўваў існуючы сацыяльнаэканамічны парадак17. Як вядома, пачынаючы з XI ст. заходнееўрапейская пісьмовая спадчына магла пахваліцца шматтысячнымі зборамі. Прыкладам, па гісторыі французскага Міжземнамор’я XI ст. захавалася 3500 дакументаў, Каталоніі ХХІ ст.— ажно 1500018.
Як відаць, еўрапейская навука мае ў сваім распараджэнні шырокі спектр пісьмовых помнікаў гісторыі гарадоў, які не можа не ўражваць.
Спецыфіка гарадскога развіцця паўночнага і ўсходняга рэгіёнаў Еўропы
Яшчэ адна гарадская ўрбанізацыйная зона сфарміравалася ў Паў
Н. Coulson, A Source Book for Medieval Economic History, New Уогк[б.д.],p.193233, https://books. google.pl/books?id=ccsJeMdOhzkC&printsec=f rontcover&hl=pl&source=gbs_ge_sum).mary_r &cad=Q#v=onepage&q&f=false.
16 A. Ястребнцкая, Средневековая культура u город в новой йсторйческой науке: Учебное пособйе, Москва, 1995, с. 27.
17 С. Карпов, 14. Фнлмппов, Нсточнйкй..., с. 44.
18 14. Фмлнппов, Средйземноморская
Францйя в раннее средневековье. Проблема становленйя феодалйзма, Москва, 2000, с. 94, 95.
ночнай і Усходняй Еўропе. За межамі Рымскай імперыі, напрыклад, за Рэйнам ці Дунаем, на частцы Брытанскіх астравоў, гарадская традыцыя фактычна не існавала. Відаць таму, на думку Люсьена Мюссе, англы і саксы не ўспрымалі гарады, з якімі яны сутыкнуліся ў Брытаніі19, будуючы сеткуўмацаваных burhsay.
Папярэднікамі горада ў гэтай, калі можна акрэсліць, пазаантычнай гарадской зоне, трэба лічыць рамеснагандлёвыя паселішчыэмпорыі (лац. emporium) ці вікі (англ. wics)20, росквіт якіх прыпадае на VIIX стст. Вялікая колькасць эмпорыяў расцягвалася на вялізным абшары ад Брытанскіх астравоў уздоўж узбярэжжа Паўночнага мора і Балтыкі аж да тэрыторыі Усходняй Еўропы. Да такіх паселішчаў адносіліся Хедэбю ці Бірка ў Скандынавіі, Старая Ладага, Рурыкава гарадішча ці Гнёздава21. Аднак у канцы X—першай
19Л. Мюссе, Варварскйе..., с. 247.
20 Адсюль, напрыклад, паходзіць назва паселішча Люнденвік, што было збудавана англасаксамі ў VII ст. побач з рымскім Лонданам. Гл. таксама: Н.М. Sherman, Barbarians Come to Market: The Emporia of Western Eurasia from 500 BC to AD1000, p. 158161; J. Callmer, Urbanisation in Northern and Eastern Europe, ca. AD7001100 11 PostRoman Towns, Trade and Settlement in Europe and Byzantium. Vol. 1. Heirs of the Roman West (Millennium Studien/Millennium Studies), p. 240242; Г. Лебедев, Эпоха вйкйнгов в Северной Европе й на Русй, Москва, 2005, с. 222, 231.
21 В. Даркевлч, Пройсхожденйе й развйтйе городов древней Русй (ХХІП вв.), „Вопросы ясторнл” 1994, № 10, с. 4849; Г. Лебедев, Эпоха вйкйнгов в Северной Европе й на Русй, Москва, 2005; К. Мпхайлов, Сравнйтельная топографйя первых древнерусскйх городов IX—X вв. (к юбйлею одной статьй) // Северная Русь й проблемы формйрованйя Древнерусского государства. Сборнйк матерйалов международной научной конференцйй,
30
Сярэднявечны горад
палове XI ст. жыццё ў раннегарадскіх асяродках пачынае заміраць. Па прычыне сваёй монафункцыянальнасці яны не адпавядаюць патрэбам новых сацыяльнапалітычных структур. Менавіта ў XI ст. побач з Хедэбю на беразе ракі Шлее ўзводзіцца Шлезвіг, Бірка саступае месца Сігтуне. У Полацку закідваецца ўмацаванае Гарадзішча і вырастае новы дзядзінец (Верхні Замак)22. Тое самае адбылося з гарадзішчам на рацэ Мене і Менскам на Нямізе і Свіслачы ці гандлёварамесным паселішчам у Гарадзішчы, што знаходзілася побач з Пінскам23. У Ноўгарадзе у гэты ж час княская рэзідэнцыя пераносіцца з Рурыкавава гарадзішча на Яраславава дворышча.
Такім чынам, пачынаючы з канца X—сярэдзіны XI ст., месца адкрытых гандлёварамесных паселішчаў ва Усходняй Еўропе пачынаюць займаць сярэднявечныя гарады.
Сваімі пачаткамі протагарадскія цэнтры на ўсходнеславянскіх землях сягаюць XI ст. Нагадаем, што яшчэ на мяжы X і XI ст. Уладзімір засноўвае новыя асяродкі, якія мелі выконваць функцыю судоваадміністрацыйных і рэлігійных цэнтраў, сядзібы ўлады. Некаторыя
ред. С. Захарова, Вологда Кмрмллов Белозерск, 2012, с. 320; А. Сванндзе, Средневековые города П Нсторйя Европы. т. 2. Средневековая Европа, Москва, 1992, с. 233; А. Сванмдзе, Средневековые города Северной Европы П Город в средневековой цйвйлйзацйй Западной Европы, т. 1. Феномен среЬневекового урбанйзма, Москва, 1999, с. 133.
22Г. Штыхов, Древнйй Полоцк, Ммнск, 1975, с. 3133.
23 В. Ляўко, Гарады П Гісторыя Беларусі, т. 1. Старажытная Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст„ Мінск, 2000, с. 254.
з іх, з’яўляючыся ўмацаванымі фарпостамі, акрэсліваюць тагачасныя межы дзяржавы. Канечне, у выпадку тагачаснай Рускай зямлі ў першую чаргу гаворка ідзе пра абарону паўднёвых межаў, на якіх, згодна з дадзенымі летапісу 988 г., кіеўскі князь Уладзімір закладае шэраг умацаваных паселішчаў: „М рече Володймерь: Се не добро, еже мало zopodt около Kueea. РІ нача cmaeumu городы no ДеснІ), u no Bocmpu, u no Трубежевй, u no Сул1), u no Стугні). Н поча нарубатй муж^ лучьшні) от словень, й от крйвйчь, й от чюдй, й от вятйчь, й от сйхь населй грады; 61) бо рать от печен1)г'ь. Н 61) воюяся с нймй й одолая ймь^л. У 991 г. „Володймер'ь заложй градь Б^лгородь, й нарубй вь нь от йн^хь zopodoev, й много людйй сведе во нь; 61) бо любя градь сь”. У наступным годзе „заложй zopoOb на броді) томь, й нарече й Переяславль”25.
Прыведзеныя дадзеныя не пакідаюць сумнення, што ў мэтах замацавання на акрэсленых межах кіеўскія князі праводзяць мэтанакіраваную палітыку асваення земляў, заснавання ўмацаваных паселішчаў і іх засялення.
Узмацненне ўлады ў рэгіёнах адбываецца шляхам замены ў 988 г. намеснікаў новымі пасаднікамі— княскімі сынамі. 3 лаканічнага запісу крыніц можна даведацца аб тым, што ў паўночных „гарадах” былі „пасаджаны” Вышаслаў у Ноўгарадзе, Ізяслаў у Полацку, Святаполк у Тураве26. Як відаць, працэс цэнтралізацыі суправаджаўся ўзвядзен
24 http://litopys.org.ua/pvllavr/pvllavr05.htm.
25 http://litopys.org.ua/pvllavr/pvllavr05.htm.
26 http://litopys.org.ua/pvllavr/pvllavr05.htm.
31
Гарадзенскі гадавік №4
нем новых апорных пунктаў і сістэмы кіравання, якая ўскладвалася на княскіх дзяцей.
Палітыку Уладзіміра працягваў Яраслаў Мудры. Як згадваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1037 годам, „заложй Азрославь городь велйкый оу негоже града суть Златаае врата заложй же й црквь стыае Соеьх мйтрополью”27. Канечне, „заложй /Ерославь городь” нельга інтэрпрэтаваць праз прызму сучаснага разумення гэтага тэрміна. Пад ім у аналізуемыя часы разумеліся абарончыя ўмацаванні і храмы, якія збудаваў князь на дзядзінцы Старакіеўскай гары.
Адзначым, што ў крыніцах канца X—першай паловы XI ст. землі Панямоння згадваюцца ў сувязі з ваеннымі паходамі. Дакладныя звесткі аб заснаванні тых ці іншых асяродкаў у гэтым рэгіёне адсутнічаюць28. Нягледзячы на сказанае, супастаўленне фрагментарных і лаканічных летапісных сведчанняў у сукупнасці з вынікамі археалагічных раскопак дазваляе зрабіць пэўныя дапушчэнні.
Прывядзем прыклад пачаткаў Гародні. Як вядома, Фрыда Гурэвіч датавала керамічны посуд, знойдзены на Замкавай гары экспедыцыяй Мікалая Вароніна, канцом I тысячагоддзя н. э. Іншыя знаходкі (шыферныя прасліцы ці
27 Полное собранйе русскйх летопйсей, йздаваемое постоянною йстйорйкоархеографйческой комйссйею Академйй наук СССР, т. I. Лаврентьевская летопйсь, вып. 1. Повесть временных лет, мзданне 2е, Ленмнград, 1926, с. 151.
28 Да таго ж, даволі часта дата заснавання горада памылкова выводзіцца з першага ўпамінання аб ім.
шкляныя бранзалеткі) схілілі яе да думкі аб заснаванні паселішча на мяжы ХХІ стст.29 Разам з тым, згодна з меркаваннем Марыяны Малеўскай, найбольш ранняя кераміка, знойдзеная на Замкавай гары, датуецца канцом XI ст. Падобнай думкі прытрымліваўся Мікалаў Варонін30.
Такім чынам, узнікае пытанне: ці першае гарадзенскае паселішча на Замкавай гары магло быць заснаванае ў канцы X ст„ а яго пачаткі можна звязваць з паходам кіеўскага князя Уладзіміра 983 г., калі той перамог яцвягаў? Ці ўсё ж такі гэта адбылося крыху пазней? Існуе дапушчэнне, што гэта адбылося ў час паходаў Яраслава Мудрага ў 1038 г. (,,/Ерославь йде на ЛзтвАгы”'), 1040 г. (,уЕрослав'ь йде на Лйтвў'), 1044 г. („Ходн Ярославь на Лйтвўў1. Цалкам праўда
29 А. Трусаў, В. Собаль, Н. Здановіч, Стары Замак у Гродне XIXVIII ст.ст., Мінск, 1994, с. 6, 18; Ф. Гуревмч, Мз ucmopuu раннего Гродна, „Советская археологмя”, т. XV, Москва, 1951, с. 9293, 95.
30 Н. Вороннн, Древнее Гродно (no матерйалам археологйческйх ракопок 19321949) П Матерйалы й йсследованйя no археологйй древнерусскйх городов, т. 3, Москва, 1954, с. 45; Я. Звяруга, Гарады беларускага Панямоння П Археалогія Беларусі, т. 3. Сярэдневяковы перыяд (ІХХІІІ стст.), Мінск, 2000, с. 281; М. МалевскаяМалевмч, Керамйка западнорусскйх городов ХХІІІ вв., СанктПетербург, 2005, с. 107110.