Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
4 А. Соловьёв, Новыя раскопкй в Гродне й йх значенйе для русской ucmopuu, „Запмскм Русского Научного Ннстмтута в Белграде”, в. 13, Белград 1936, с. 6996.
ны праём шырынёй 1,63 м. Палац, відаць, быў двухпавярховым і меў драўляныя перакрыцці на бэльках. Зроблены з плінфы ў раўнаслойнай тэхніцы. Памер цаглін 45x1820x29,531 см. На тарцах плінфы меліся знакі. Звонку ў муроўку палаца былі ўкладзеныя амаль неапрацаваныя камяні. Падмурак уяўтіяе сабой рад камянёў, пад якім знаходзіцца праслойка бітай цэглы і вапны. Агульная таўшчыня яго 3540 см, ён упушчаны ў культурны слой XIXII ст., у якім былі знойдзеныя пліткі падлогі (у тым ліку і фігурныя), зліткі аплаўленага свінцу (відаць, ад лістоў пакрыцця даху) і шматлікія бытавыя рэчы XII ст.
Дзякуючы раскопкам удалося высветліць, што пазней, у канцы XIV—пачатку XV ст., да палаца быў прыбудаваны ганак з вялікапамернай цэглы, на якой прасочана некалькі метак. Да гэтага часу можна аднесці каменныя гарматныя ядры, якія знойдзеныя ў памяшканнях будынка. Палац быў разбураны ў XVI ст. падчас перабудовы Старога замка Стэфанам Баторыем.
Нягледзячы на тое, што Ядкоўскі і іншыя даследчыкі 30х гадоў мінулага стагоддзя лічылі вышэйназваную пабудову княскім палацам, Варонін сцвярджаў, што дадзены будынак трэба лічыць рэшткамі абарончай вежы. Гэтае меркаванне было аспрэчана ў выніку даследаванняў Паўла Рапапорта і аўтара артыкула (раскопкі 1981 г.). Былі прыведзеныя доказы адносна грамадскага прызначэння гэтай пабудовы і выказана думка, што ў канцы XIVXV ст. гэты будынак мог выконваць абарончую функцыю, калі
65
Гарадзенскі гадавік №4
ўвайшоў у склад мураванага замка, збудаванага Вітаўтам.
Вывучэнне рэшткаў двухпавярховага гродзенскага палаца дазваляе зрабіць вывад, што ён больш манументальны і багацей аздоблены, чым аналагічныя будынкі ў Полацку і Смаленску5.
Фактычна з моманту адкрыцця палаца і пачаліся археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Старога замка. Іх мэтай Ядкоўскі лічыў пошукі іншых каменных пабудоў і, перш за ўсё, культавых.
Даследаванні на Замкавай гары былі працягнутыя ў 1933 г. У іх выніку на поўнач ад хорама, на адлегласці 20 м, былі знойдзеныя рэшткі яшчэ дзвюх пабудоў, таксама складзеных з цэглы. Абедзве пабудовы, якія залягалі на рознай глыбіні адна над другой, а значыць, і датаваліся розным часам, Ядкоўскі вызначыў як разваліны храмаў. У навуковай літаратуры гэтыя помнікі вядомыя як Ніжняя і Верхняя цэрквы. Падмуркі Ніжняй царквы даследчык датаваў ХІХІІ стст. Усе рэчы, якія былі знойдзеныя ў культурным слоі побач з храмамі, археолаг вызначыў XIXIV стст. Акрамя таго, па выніках раскопак 19321933 гг. выказаў гіпотэзу аб нарманскім паходжанні Гродна і яго назвы6.
5 А. Трусаў, Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі, Мінск, 2015, с. 4445.
J. Jodkowski, Grodno wczesnosredniowieczne w swetle prac wykopaliskowych dokonanych na krolewskim Zamku Starym w Grodnie w latach 1932 i 1933, Warszawa, 1934, 18 s. (odbitka z „Przegl^du HistorycznoWojskowego”, t. VII, z. 1).
Трэба адзначыць нізкі навуковы і метадычны ўзровень, на якім праводзіліся археалагічныя раскопкі Юзафам Ядкоўскім. Даследчык не звяртаў увагі на стратыграфію культурнага пласта, не апісваў слаі і праслойкі, не фіксаваў глыбіню іх залягання. Усе знаходкі, што былі сабраныя падчас раскопак, ніякім чынам не звязваліся з культурным пластом. Увесь рэчавы матэрыял археолаг датаваў на падставе толькі тыпалагічнага метаду, г. зн. па аналогіі з рэчамі, якія былі знойдзеныя ў іншых гарадах пры археалагічных раскопках. Другой сур’ёзнай метадычнай памылкай Ядкоўскага было тое, што архітэктурныя помнікі, якія ён раскапаў (княскі хорам і дзве царквы — Верхняя і Ніжняя), былі цалкам адрэзаны ад культурнага пласта.
Справа ў тым, што Ядкоўскі быў прадстаўніком маскоўскай школы архітэктурнай археалогіі, якая не акцэнтавала ўвагі на стратыграфію культурнага слоя і драўляную забудову, таму што вывучала толькі мураваныя будынкі. У якасці прыкладу можна згадаць раскопкі Міхаіла Каргера, які ўжо ў пасляваенны перыяд адразаў падмуркі храмаў ад культурнага пласта і асабліва не цікавіўся археалагічнымі знаходкамі (напрыклад, ганчарным посудам), якія не мелі дачынення да будаўнічых матэрыялаў. Менавіта адарванасць унікальных помнікаў архітэктуры ад культурнага пласта выклікала ў даследчыкаў розныя меркаванні наконт іх датавання.
Так, напрыклад, Верхнюю царкву польскія вучоныя
66
Археалагічнае вывучэнне горада
Здзіслаў Дурчэўскі7 і Яраслаў Вайцяхоўскі8 датавалі часам не пазней сярэдзіны XIII ст. Літоўскі даследчык Вітаўтас Левандаўскас9 адносіў помнік да другой паловы XIII ст., а вядомы рускі археолаг Мікалай Варонін10 лічыў, што ён быў ўзведзены ў канцы XIV — пачатку XV ст.
Нагадаем, што існуе і некалькі варыянтаў рэканструкцыі Верхняй царквы. Першую рэканструкцыю храма ў 1938 г. прапанаваў архітэктар Тадэуш Анджэячэк—памочнік археолага Дурчэўскага. Другая рэканструкцыя была падрыхтавана літоўскім даследчыкам Стасісам Абрамоўскасам11.
Аўтар артыкула ў свой час падрыхтаваў свой праект рэканструкцыі храма, зроблены сумесна з архітэктарамі Рыгорам Сташкевічам і Фёдарам Селязнёвым. У якасці аналагаў мы ўзялі выявы віленскіх праваслаўных храмаў на малюнках і гравюрах XVI ст. Аўтар артыкула прапанаваў і сваё датаванне Верхняй царквы—канец ХІІІпачатак XIV ст.12
7Z. Durczewski, Stary Zamek w Grodnie w swietle wykopalisk dokonanych w latach 19371938 II Niemen”, Grodno, 1939, № 1, s. 4.
8 J. Wojciechowski, Stary Zamek w Grodnie, „Biuletyn historii sztuki i kultury”, Warszawa, 1938, z. 6, s. 130.
9 B. Левандаускас, Матерйалы кладкй u ux прймененйе в стройтельстве Лйтвы ХІІІсередйны XVII в. автореферат due. канд. техн. наук, Каунас, 1984, с. 16.
10 Н. Вороннн, Древнее Гродно, с. 189.
11S. Abramauskas, Murines statybos raida
Lietuvoje XIIIXVI a., Vilnius, 2012, s. 68.
O. Трусов, Памятнйкй монументального зодчества Белоруссйй XIXVIIee.: архйтектурно
Трошкі болып шырокія храналагічныя рамкі для помніка дае Аляксандр Кушнярэвіч. Улічыўшы тэхніку муроўкі, склад рошчыны, памеры цэглы, асаблівасць канфігурацыі плана і, наколькі мажліва было, даныя стратыграфіі, ён датуе царкву канцом XIII—першай nanoBaft XIV ст.13
Верхняя царква, раскапаная ў 1933 г., была цалкам пазбаўлена археалагічнага асяроддзя. Гэта быў невялікі храм, квадратны ў плане (прыкладна 8,9x8,9 м), з адной моцна выступаючай апсідай. Вуглы яго былі абрэзаны, што нагадвае абрысы Ніжняй царквы. Падмурак байніцы складзены з 23 радоў камянёў. У муроўцы выкарыстаныя два гатункі цэглы—тонкая (амаль плінфа) і тоўстая брусковая (31x17x8,7 см; 31x16x8 см; 39,5x15x7 см; 28,7x13,5x7 см). Таўшчыня швоў паміж цаглінамі вагаецца ад 1 да 5 см. У якасці рошчыны ўжывалася белая вапна з нязначнымі дамешкамі пяску і жвіру. Варонін лічыў, што будынак быў атынкаваны, але гэта малаверагодна, бо тынкоўка на Беларусі з’яўляецца толькі ў другой палове XVI ст.
Падлога ў царкве была цагляная. У сярэдзіне будынка знойдзеныя рэшткі крыжовага ў плане слупа са зрэзанымі кутамі, які, на думку Вароніна, быўзроблены значна пазней. Пазнейшага паходжання, як меркаваў даследчык, былі два другія слупы, што аддзялялі апсіду ад асноўнага
археологйческйй аналйз, Мпнск, 1988, с. 5051.
13	А. Кушнярэвіч, Верхняя царква ў Гродне П Старонкі гісторыі Беларусі, Мінск, 1982, с. 60.
67
Гарадзенскі гадавік №4
аб ему будынка. Варонін прапанаваў першапачатковую рэканструкцыю плана Верхняй царквы ў выглядзе бясстоўпнага аб’ёму з адной вялікай апсідай. У верхніх слаях развалаў вакол рэшткаў будынка былі сабраныя фігурная стрэлападобная цэгла і чырвоная пляскатая дахоўка. Варта адзначыць, што наконт датавання гэтага помніка адзінай думкі ў навукоўцаў няма.
Пад падмуркамі Верхняй царквы была адкрыта Ніжняя царква, заходняя і паўднёвая сцены якой былі выяўленыя Ядкоўскім. Дурчэўскі, які працягваў раскопкі царквы ў 19371939 гг., выказаў думку аб тым, што Ніжняя царква загінула падчас пажару 1183 г. і потым не аднаўлялася. У 1949 г. раскопкі царквы былі працягнутыя Вароніным.
Муры храма захаваліся на вышыню ад 2 да 3,5 м. Гэта быў шасцістаўповы храм даўжынёй каля 18,4 м, шырынёй 11,7 м, з трыма апсідамі. Вуглы будынка зрэзаныя пад вуглом 45 градусаў. У выніку археалагічных раскопак быў адкапаны паўночназаходні слуп, таксама са зрэзанамі вугламі. Фасады і інтэр’еры некалі аздабляліся плоскімі лапаткамі. Унутраныя паверхні сцен мелі шматлікія адтуліны, што ўтвараліся гарлавінамі галаснікоў. У паўднёвазаходнім рагу царквы знаходзілася цагляная вінтавая лесвіца, якая вяла на хоры. Муры царквы складзеныя з плінфы, яе сярэднія памеры 3,54x15x2526,5 см. Некаторыя цагліны маюць на тарцах знакі. Фасады будынка аздабляліся керамічнымі паліванымі пліткамі рознай формы, вялікімі шліфаванымі камянямі і паліванымі
блюдамі. Захаваліся рэшткі падлогі з керамічных паліваных плітак, якія стварылі ў падкупальнай прасторы складаны геаметрычны малюнак. Падмурак царквы быў складзены з дробных камянёў без вапнавай рошчыны. Знойдзеныя кавалкі спёклых у агні свінцовых лістоў. Прасочаны рэшткі драўлянай алтарнай сценкі, аздобленай некалі шматлікімі меднымі пласцінамі з рознымі малюнкамі. Выяўленыя кавалкі панікадзіл, лампад, рэшткі звона з рэльефным надпісам.
На думку Мікалая Вароніна, Ніжняя царква была ўзведзена ў другой чвэрці—сярэдзіне XII ст. У сваю чаргу Павел Рапапорт датаваў гэты храм другой паловай XII ст., як і іншыя помнікі гродзенскай архітэктурнай школы14. Варта таксама нагадаць, што каляровую рэканструкцыю маёлікавай падлогі Ніжняй царквы выканала Марыяна Малеўская15.
Раскопкі на Замкавай гары працягвалі ў пазнейшым часе. У 80х гадах XX ст. ля паўночнай сцяны Старога замка на глыбіні каля 3 м ад дзённай паверхні намі была прасочана праслойка разбурэння Ніжняй царквы. Сабраная багатая калекцыя плінфы розных памераў і форм са знакамі на тарцах, а таксама паліваных керамічных плітак для аздаблення фасадаў і падлогі царквы. Былі знойдзеныя кавалкі рас
14 П. Раппопорт, Русская архйтектура ХХІІІ вв. /I Сборнйк архйтектурных йсследованйй, Ленмнград, 1982, вып. Е 147, с. 102.
15 М. Малевская, К реконструкцйй
майолйкового пола Нйжней церквй в Гродно П Культура Древней Русй, Москва, 1966, с. 146151.