Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
быў схаваны ў часы Другой сусветнай вайны.
На думку аўтара, цікавымі з’яўляюцца выпадковыя знаходкі фрагментаў старадаўняга водаправода ў Гродне. Упершыню драўляныя водаправодныя трубы, відавочна з першай паловы XVI ст., былі адкрытыя ў канцы 50х гадоў XX ст. у раёне сучаснага „Дома быту”8. Навуковай фіксацыі гэтага археалагічнага адкрыцця не было.
Адносна нядаўна, падчас „пажарнага” postfactum нагляду археолагі Гродзенскага ўніверсітэта выявілі яшчэ адзін фрагмент водаправода недалёка ад тэрыторыі гродзенскіх замкаў9. Складана сказаць, колькі фрагментаў драўляных труб першага гродзенскага водаправода бясследна зніклі падчас земляных прац. У час земляных і будаўнічых работ, якія праводзяцца без нагляду археолага, зрок рабочага, як правіла, можа хутчэй
8 Е. Квмтннцкая, Планйровка Гродно e XVIXVIII вв., „Архмтектурное наследство”, № 17, Москва, 1964, с. 26.
9 В. Шостко, Земля хранйлйіце времён, „Бмржа Лформацнн”, № 27912. 06. 2003, http://www.gazeta.grodno.by/279/t5.html.
82
Археалагічнае вывучэнне горада
засяродзіцца на „нечым бліскучам”, чым на непрыкметнай дзеравяцы.
Канечне, у кантэксце сказанага можна было б згадаць „пра меч вікінга”, які быў выпадкова знойдзены ў 1975 г. на тэрыторыі вытворчага аб’яднання „Азот” падчас закладкі фундамента аднаго з карпусоў, ці пра знаходку рыцарскіх даспехаў, адкрытых у красавіку 1988 г. вучнямі СШ №24 на левым беразе Нёмана ў межах „вялікага Гродна”10.
Іл. 3. Зброя і даспехі з берага Нёмана ў Гродне. Фота з архіва аўтара.
10 Н. Ннколаев, Меч X в. йз Гродно // Древнерусское государство й славяне, Мннск, 1983, с. 8182; Ф. Гуревмч, Скандйнавскйе находкй ХХІ вв. на meppumopuu Белоруссйй // Скандйнавскйй сборнйк XXXIII, Таллнн, 1990, http://ulfdalir. ru/literature/0/2182; Ю. Кітурка, Мячы з калекцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея П Краязнаўчыя запіскі, вып. 6, Гродна 2003, с. 715.
Аднак па сутнасці гэта не змяняе сітуацыі. Адсутнасць належнага археалагічнага нагляду—гэта не толькі юрыдычная, але і сістэмная праблема. Як вядома, згодна з беларускімі заканадаўчымі нормамі прадугледжваецца абавязковае правядзенне археалагічнага нагляду падчас земляных работ у ахоўных зонах культурнага слоя горада ці на археалагічным аб’екце. Акрамя таго, беларускае заканадаўства не ў стане прыпыніць вываз ці продаж выпадковых знаходак. Юрыдычная адказнасць асобы, якая дзейнічае паза прававым полем, і матэрыяльны кошт археалагічнага артэфакта— гэта два бакі аднаго медаля.
Урэшце нельга не заўважыць, што ахоўная зона гістарычнага цэнтра Гродна на дадзены момант не адпавядае рэчаісным межам залягання культурнага слоя. Яна не ахоплівае частку наднёманскага Падола, вуліцу Рыбацкую, даліну рэчкі Гараднічанкі і ручая Юрыздыка, Пярэселку, Загарадную слабаду, Панямунь, Друцк, занёманскую (левабярэжную) частку горада з Августоўкам, даліну Ласасянкі каля Фолюша, былыя вёскі Ласосна і Баранавічы. У межах „вялікага Гродна” зона аховы не распаўсюджваецца на тэрыторыю гістарычных вёсак, што згадваюцца ў крыніцах XVI ст., і ўвайшлі ў склад горада. Наколькі вядома, падчас будаўніцтва катэджнай забудовы на іх тэрыторыі археалагічны нагляд цалкам адсутнічаў. Археалагічную ж разведку фактычна вялі „чорныя капальнікі”, на справаздачу якіх разлічваць не даводзіцца.
83
Гарадзенскі гадавік №4
Аналіз праекта Кодэкса аб культуры схіляе да думкі аб фактычным адмаўленні яго аўтараў ад механізму сістэмнай абароны „ахоўнай зоны” Апошняе паняцце, вядома, у Кодэксе існуе11. Разам з тым адсутнасць прамога ўказання крыніц фінансавання арганізацыі навуковых прац ці пашырэння ахоўных зон сведчыць аб тым, што гэта частка кодэкса мае дэкларатыўны характар. Сродкі фінансавання Інстытута гісторыі беларускай Акадэміі Навук максімальна абмежаваныя. Колькасць археолагаў недастатковая. Да таго ж да непасрэдных абавязкаў навуковых супрацоўнікаў належаць перш за ўсё акадэмічныя даследаванні. Прыкладна такая ж сітуацыя і ў абласных цэнтрах, дзе існуе штат універсітэцкіх і музейных археолагаў.
Ствараецца ўражанне, што навуковапраектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства „БелНДІПгорадабудаўніцтва” — галоўны праекціроўшчык генеральных планаў беларускіх гарадоў—ставіцца да праектавання ахоўных зон як да неабавязковай дэталі праектаў генплана. Яскравы прыклад—адсутнасць ахоўных зон ці іх анклаваў у межах „вялікага Гродна”.
Сістэмная праблема правядзення археалагічнага ў беларускіх гарадах заключаецца ў адсутнасці „кантролю за кантралёрамі”. У мэтах атрымання дазволу на земляныя работы12 ў Гродне трэба сабраць
" Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, арт. 101, п. 1. 4; арт. 79, абз. 7; арт. 98, п. 4. 4.
і2УказПрезйдентаРеспублйкйБеларусьот 16 марта 2006 г. № 152 Об утвержЬенйй перечня адмйнйстратйвных процедур, выполняемых госуЬарственнымй
10 подпісаў чыноўнікаў, у тым ліку подпісы дзвюх асоб, якія, згодна са службовымі абавязкамі, адказваюць за парушэнні заканадаўства аб культурнай спадчыне. Гаворка ідзе пра архітэктара горада Гродна і інспектара па ахове культурнай спадчыны гарвыканкама. Па апошніх дадзеных, атрыманых аўтарам, у аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гэты дазвол не ўзгадняецца. Менавіта на гэтай стадыі здараюцца „правалы” ў назначэнні і правядзенні археалагічнага нагляду. Больш як на 90 % дазвол (ордэр) у Гродне выпісываецца на перакладку існуючых трас водаканала, гаргазу ці гарэнерга. Археалагічны нагляд у гэтым выпадку губляе сэнс. А вось у невялікім адсотку, калі земляныя і будаўнічыя работы могуць пашкодзіць культурны слой, чыноўнікі гродзенскага гарвыканкама (наўмысна ці праз адсутнасць неабходных ведаў) узгадняюць дазволы на іх правядзенне без археалагічнага нагляду.
Нельга не заўважыць, што археалагічны нагляд у Гродне быў наладжаны ў 19871993 гг. мясцовымі рэстаўрацыйнапраектнымі прадпрыемствамі. Яго ажыццяўлялі археолагі Рыгор Акінчыц і Аляксандр Ткачоў. Пасля ліквідацыі гэтых арганізацый нагляд у горадзе праводзіўся нерэгулярна. У дадзены
органамй й йнымй государственнымй органйзацйямй no обраіценйям граждан за выдачей справок йлй другйх документов (в редакцйй Указа Презйдента Республйкй Беларусь от 06. 09. 2007 № 402 в редакцйй Указа Презйдента Республйкй Беларусь от 11. 06. 2009 №305). Нацйональный реестр правовых актов Республйкй Беларусь, 2010 г.,№ 66, Мінск, 2010.
Археалагічнае вывучэнне горада
момант ім займаюцца археолагі гродзенскага ўніверсітэта і мясцовага гісторыкаархеалагічнага музея.
Да найбольш сур’ёзных прагалаў у практыцы археалагічнага нагляду ў Гродне трэба аднесці работы па рэканструкцыі гродзенскага стадыёна „Нёман”, якія праводзіліся ў2ООЗг.13
Іл. 4. Сёстры Пнзбург на новых яўрэйскіх могілках у Гродне ў 1936 г. Фота з архіва аўтара.
У аналізуемым выпадку, згодна меркавання праекціроўшчыкаў „Гроднаграмадзянпраекта”, рэканструкцыя стадыёна праводзілася паводле беларускага заканадаўства. Адсутнасць жа комплекснага археалагічнага нагляду тлумачылася тым, што аб’ект не ўнесены ў спіс культурнай спадчыны. Варта падкрэсліць і тое, што беларускае заканадаўства на момант эксгумацыі прадугледжвала прыпыненне земляных работ, а за яго парушэнне адказнымі асобамі (праекціроўшчыкі і чыноўнікі гарвыканкама) — адпаведнае пакаранне паводле артыкула 346 п. 1 „Здзек над гісторыкакультурнымі каштоўнасцямі” і арт. 347
13 В. Шостко, Земля хранйлйіце времён, „Бмржа Нформацнн”, 2003, № 279, http://www.gazeta.grodno.by/279/t5.html.
п. 1. ’’Здзек над трупам ці магілай”14 Крымінальнага кодэкса.
Трэба адзначыць, што праекціроўшчыкі „Гроднаграмадзянпраекта”, у тым ліку галоўны інжынер Рышард Кацынель, не маглі не ведаць пра наяўнасць чалавечых астанкаў на тэрыторыі гэтага аб’екта. У 1963 г. менавіта гэты інстытут прымаў удзел у будаўніцтве стадыёна Лырвоны Сцяг”, які быў узведзены на месцы вялікіх яўрэйскіх могілак горада.
Іл. 5. Адзін з гродзенскіх дамоў на Пярэсельцы, фундамент якога зроблены з помніка Новых яўрэйскіх могілак. Фота з архіва Рамана Бараноўскага.
He залішне будзе адзначыць, што Кацынель у 1993 г., у амаль аналагічнай сітуацыі падчас будаўніцтва цэнтра ВАЗ у Гродне, дзе былі знойдзеныя брацкія магілы, абвясціў у прэсе пра „Гродзенскую Катынь”15. Адзначым, што менавіта гэтая заява не дазволіла даследаваць адну з магіл. I гэта нягледзячы
14 Уголовный Кодекс Республйкй Беларусь, 9 йюля 1999 г., №2753, с. 25, www. newsby.org/kodeks/uk/2011_01_14/ index.htm.
15 R. Kacynel, Mowi do nas Druck, „Goniec Kresowy”, Bialystok, 1993, № 2, s. 611.
85
Гарадзенскі гадавік №4
на пратэсты археолага Рыгора Акінчыца і меркаванне, выказанае польскімі спецыялістамі.
Больш за ўсё аўтар быў уражаны, калі сябра—краязнаўца і калекцыянер—запрасіў азнаёміцца са „знаходкамі” свайго суседа на Пярэсельцы, знойдзенымі ў слоі падсыпкі вуліцы грунтам, прывезеным з тэрыторыі стадыёна. У яго панадворку былі раскладзены больш за два дзясяткі чарапоў. Сусед таксама засведчыў наяўнасць іншых частак шкілетаў Адзначым, што згаданыя чарапы гэтыя пазней былі „паціхаму” перазахаваныя на занёманскіх яўрэйскіх могілках. Аўтарам ў 2013 г. гэтае месца было знойдзена ўжо з цяжкасцю.
Іл. 6. Чарапы з падсыпкі вуліцы на Пярэсельцы. 2003 год. Фота Рамана Бараноўскага.
He прадстаўляецца магчымым высвятленне лёсу іншых парэшткаў, якія „пайшлі на падсыпку” у час рэканструкцыі тэрыторыі стадыёна. Магчыма, што нейкая частка ўсё ж была перазахавана.У выніку вельмі складанага дыялогу з гродзенскімі абласнымі і гарадскімі ўладамі нарэшце ўдалося ўстанавіць памятны знак на стадыёне.
Іл. 7. Памятны знак на стадыёне "Нёман". Фота з архіва Рамана Бараноўскага.
Значны грамадскі рэзананс атрымалі працы па рэканструкцыі Савецкай плошчы ў Гродне ў 20052006 гг., якія па прычыне інфармацыйнай насычанасці заслугоўваць асобнага разгляду16. Абмінем увазе аспект наглядуза культурным слоем. He выклікае сумнення, што назваць тое, што адбылося, „археалагічнымі раскопкамі” не прадстаўляецца магчымым. Хутчэй за ўсё, гаворка павінна ісці аб недарэчным, абмежаваным „археалагічным наглядзе” з бокуупраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Міністэрства культуры, мясцовых ўладаў, навуковых кіраўнікоў праекта ў тым ліку яго археалагічнай часткі.