Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
Яўген Махнач і Андрэй Вашкевіч
Юзаф Ядкоўскі
Ваколіцы Гродна з археалагічнага пункту гледжання. Нататкі з вандровак 19041910 гг. (з 2 табліцамі, 1 картай і 1 мал. у тэксце)1
Jozef Jodkowski, The Neighborhood of Grodno From the Archeological Point of View. Notes From Trips Made in 19041910.
Historians Andrei Vashkevich and Yauheni Makhnach translated and prepared for publication one of the first articles by a prominent researcher of Grodno regions past Jozef Jodkowski. The article was written as a summary of many years
1 Пераклад i каментары Яўгена Махнача i Андрэя Вашкевіча паводле: J. Jodkowski, Okolice Grodna pod wzglfdem archeologicznym: notatki z wycieczek odbytych w latach 19041910, [Warszawa, 1912], 8 s. [18], Odbitka stron z czasopisma „Swiatowit”, t. X, Warszawa, 1912, s. 8088.
91
Гарадзенскі гадавік №4
Іл. 1. Археалагічная карта ваколіц Гродна.
of trips in the neighborhood of Grodno in his adolescence. The article provides a brief description of archeological sites and artefacts Jodkowski discovered. Many of those sites were not thoroughly studied by archeologists during the next one hundred years.
Ваколіцы Гродна, дзе з 1904 г. я вяду археалагічныя даследаванні, знаходзяцца на правым беразе Нёмана ў яго сярэднім цячэнні.
Рэльеф няроўны, складаецца пераважна з пясчаных пагоркаў, якія дасягаюць 220 метраў, асабліва ў паўднёваўсходнім напрамку.
Над узроўнем пясчанай раўніны ўзвышаюцца дзенідзе невялікія дэлювіяльныя пагоркі, якія ўяўляюць сабой плямы больш урадлівай глебы, тут таксама здабываюць гліну для вырабу цэглы і збіраюць вапняковыя глыбы для выпальвання з іх вапны.
У многіх месцах пад дэлювіяльнымі ўтварэннямі змяшчаюцца трацічныя адкладанні, якія выступаюць у выглядзе белых і зеленаватых (глаўканітавых) пяскоў, у іншых адкладаннях шмат крэйды.
У нізінах, дзе азёр зараз няма, калісьці яны мусілі існаваць, паколькі на гэта
92
Археалагічная спадчына
ўказвае наяўнасць тарфяных балот і слаістых адкладаў пад самым Гродна.
Аб значна большых памерах азёр у даўнейшыя часы сведчаць гліністыя і гліністапясчаныя ўтварэнні, шырока распаўсюджаныя ў некаторых мясцінах. Сувязь гэтых утварэнняў з фарміраваннем сучасных азёр з’яўляецца відавочнай. Такіх мясцін мы знаходзім шмат на ўсход ад Гродна, каля Скідзеля.
Адносна нядаўна, у 1836 годзе, досыць значнае возера Салацце выцекла ў Нёман, а з вялікага возера пад мястэчкам Азёры (на ўсход ад Гродна) няшмат бы засталося, калі б была знесена грэбля каля мясцовай паперні, бо найвялікшая глыбіня таго возера—7 метраў, аднак увогуле яна не перавышае 25 метраў.
Гідраграфічныя ўмовы, а таксама пераважна бязводны, прыўзняты рэльеф спрыялі засяленню гэтай мясцовасці ў дагістарычныя часы. Ішло засяленне, верагодней за ўсё, ад Нёмана, дзе існавалі найбуйнейшыя і, бадай, найстарэйшыя ў тых краях стаянкі.
Тым не менш раён вельмі мала даследаваны.
Тое ж самае можна сказаць і аб найбліжэйшых ваколіцах Гродна.
Хаця здаўна меркавалася, што Гродна існуе як пасяленне з часоў дагістарычных, ніхто, аднак, ажно да сённяшняга часу не адкрыў якіхнебудзь слядоў існавання тут чалавека ў старажытную эпоху.
Каля трыццаці гадоў таму В. Гразноў2 знайшоў крамянёвыя
2	Васіль Васільевіч Гразноў (? —1909) — краязнавец, рысавальшчык і літограф.
прылады ля падножжа Каложскай гары, на якой захаваліся руіны царквы, закладзенай, верагодна, у XIII стагоддзі. Гэтыя знаходкі былі паказаныя падчас археалагічнага з’езду ў Вільні, аднак аўтэнтычнымі іх не прызналі.
3	. Глогер3 падчас кароткатэрміновага знаходжання ў Гродне таксама не знайшоў дагістарычных помнікаў паблізу самога горада.
Аднак зарослыя травой берагі Нёмана, на маю думку, утойваюць бясцэнныя скарбы для навукі. Толькі дзякуючы шанцаванню тут можна знайсці лязо, ножык альбо іншую прыладу з крэменю ці каменю, якая створана рукамі чалавека.
Так, праходзячы ў 1904 г. па беразе Нёмана, за некалькі дзясяткаў крокаў ад Каложы я знайшоў вельмі
Даследчык старажытнай рускай
і беларускай архітэктуры, матэрыяльнай культуры і мастацтва. 3 1864 г. жыў у Вільні, выкладаў маляванне ў гімназіях. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў
беларускай культуры і побыту. Упершыню навукова апісаў і замаляваў Барысаглебскую (Каложскую) царкву ў Гродне, замак у Лідзе, цэрквыкрэпасці ў Сынковічах Зэльвенскага і Мураванцы (Маламажэйкаве) Шчучынскага раёнаў (Слонімскі ўезд Гродзенскай і Лідскі ўезд Віленскай губерняў адпаведна). Многія малюнкі Гразнова сталі ілюстрацыямі да кніг. Л. В. Алексеев, Васйлйй Васйльевйч Грязнов П Археологйя й краеведенйе Беларусй. XVI в.ЗОе годы XX в„ Мінск, 1996, с. 12112.
3 Зыгмунт Глогер (18451910) — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст. Паходзіў з ваколіц Ломжы. Усё жыццё даследаваў польскую і беларускую культуру, неаднаразова ажыццяўляў вандроўкі па ваколіцах Гродна. Фактычна першы даследаваў берагі Нёмана на прадмет наяўнасці археалагічных помнікаў каменнага веку. Г. Каханоўскі, Глогер Зыгмунт П Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 3, Мінск, 1996, с. 47.
93
Гарадзенскі гадавік №4
прыгожы крамянёвы нож, які падаецца на малюнку. Гэта найвялікшая крамянёвая прылада, знойдзеная пад Гроднам. Даўжыня—104 мм. Захоўваецца ў калекцыі аўтара.
На левым беразе Нёмана, на адлегласці пары соцень крокаў ад апошняга дома на Фарштаце ў кірунку да Ласосны, існуе старажытная стаянка. Выяўлена яна таксама выпадкова ў 1909 годзе. Даследаванне яе, аднак, ускладнена, таму што гэтае месца засейваецца. Тут знойдзеныя абломкі крамянёвых нажоў, аскепкі і фрагмент глінянага посуду, добра абпаленага, зробленага на ганчарным коле, з арнаментам, які складаецца з пяці прамых гарызантальных ліній пад крыху пашыраным венчыкам.
Адна з крамянёвых прылад заслугоўвае асобнай увагі, таму што сваім выглядам набліжана да прадаўгаватых наканечнікаў стрэл, але надта тоўстая. Я лічу, што гэта скрабок з групы т. зв. геаметрычных прылад.
Іншыя стаянкі, крыху далей ад Гродна, апісаныя ніжэй у алфавітным парадку мясцовасцей, паблізу якіх яны знаходзяцца.
Цідовічы
Пясчаныя выдмы над Нёманам завуцца „Цідовіцкімі гарамі”.
Тут існавала стражытнае пасяленне, майстэрня прылад, а таксама могільнік. Сярод вялікай колькасці прылад, сабра
ных мною ў 1910 г., вылучаюцца
Іл. 2. Крамянёвыя прылады з ваколіц Гродна. №1,2,4,6,7,9, 12—Пералом, рэшта—Лукавіца і Пальніца.
кі і іншыя крамянёвыя прыстасаванні невядомага прызначэння, мноства крамянёвых аскепкаў і каменьчыкаў.
На адным з пагоркаў паблізу Нёмана знойдзены фрагмент глінянага посуду: добра абпаленага, зробленага са светлай чырвонажоўтай гліны з пяском, на ганчарным крузе, з арнаментам,
94
Археалагічная спадчына
які складаецца з гарызантальных хвалістых ліній.
Грандзічы
Паблізу „шведскіх” акопаў на полі знойдзена некалькі крамянёвых адшчэпаў і скрабок.
Гожа
На шматлікіх пясчаных выдмах, якія знаходзяцца на поўнач і поўдзень ад мястэчка, ёсць сляды старажытных пасяленняў. Тут існавала старажытная майстэрня прылад. У маім зборы знаходзяцца знойдзеныя там прыгожа выкананыя крамянёвыя нажы, даўжынёй да 108 мм, шылы, скрабкі і іншыя інструменты невядомага прызначэння, досыць груба адшчэпленыя.
Іл 4. Крамянёвыя прылады з ваколіц Гродна. Пальніца.
Іл. 3. Гожа, шкляная пасудзінка.
Паблізу мястэчка на пясчанай выдме знойдзеныя рэшткі шклянога посуду, які падаецца на малюнку. Шкло зеленаватае з чырвоным адценнем, мала празрыстае.
Гожка
На пагорку, званым „Магілеўская гара”, знаходзіцца магільнае пахаванне. He даследавана.
Капліца
Паблізу вёскі, за палатном Палескай (Мікалаеўскай) чыгункі4, у ля
4 У гэтым раёне разыходзяцца былая Мікалаеўская (на Вільню і Варшаву) і Палеская (на Масты і Ваўкавыск) чыгункі.
95
Гарадзенскі гадавік №4
ску, на зямлі, што належыць Ю. Андрукевічу, ёсць сляды магільных пахаванняў, прыкрытых палявымі камянямі. Навуковых даследаванняў не праводзілася. Магчыма, гэта магілы каменнага веку.
Коханава
На пясчаным пагорку на правым беразе Нёмана маюцца сляды пасялення і грунтовага целапальнага могільніка.
Сярод крамянёвых прылад большасць складаюць абломкі ножыкаў, скрабкі і іншыя інструменты нявыяўленага прызначэння.
Шмат дробных абломкаў глінянага посуду з арнаментам з прамых і хвалістых ліній. Гліна жоўтачырвоная, са слюдой, добра абпаленая. Я наведваў стаянку ў 1908 г.
Ласосна
Каля падножжа Крыжовай гары ў 1904 годзе знойдзена палова каменнага малатка (зараз яна знаходзіцца ў музеі пана Е. Маеўскага (пад № 16448)) і некалькі крамянёвых адшчэпаў.
Лукавіца, Пальніца I Пералом
Уся прастора паміж гэтымі вёскамі ў старажытныя часы была густа заселена, аб чым сведчаць шматлікія, найбагацейшыя ў ваколіцах Гродна старажытныя стаянкі з перыяду па меншай меры ранняга неаліту. Тут былі майстэрні прылад.
Знаходзім тут вельмі прыгожыя нуклеусы, большыя камяні, падрыхтаваныя да апрацоўкі, і мноства дробных крамянёвых прылад.
Знаходзім тут адбітыя крамянёвыя сякеркі, разцы, ножыкі, скрабкі, іголкі, лістападобныя (выключна) наканечнікі стрэл і іншыя прылады часта невядомага прызначэння.
Я наведаў гэтыя стаянкі ў чэрвені 1910 года і знайшоў, акрамя адзначаных тыпаў прылад, адзін прадаўгаваты наканечнік стралы.
Лунна
(не змяшчаецца на карце)
На паўднёвы ўсход ад мястэчка, за некалькі дзясяткаў крокаў ад прыстані, існуюць сляды старажытнай стаянкі. Знайшоў тут у 1907 г. некалькі абломкаў крамянёвых нажэй, нуклеусы, ножападобныя пласцінкі і няскончаны лістападобны наканечнік.
Салаўі5
На зямлі п. Конрада Прушынскага, на плошчы 480 кв. сажаняў, знаходзяцца т. зв. „крыжацкія” могілкі з мноствам палявых камянёў вялікіх памераў, пакрытых мохам.
Да сённяшняга дня ніхто могілак не раскопваў.
Зарыца
На пясчанай выдме паблізу Нёмана знойдзены абломак плас
5Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе маёнтак Салаўі, што існаваў недалёка ад вёсак Чашчаўляны і Багушоўка. Цяпер адносіцца да населенага пункта Русота.
96
Археалагічная спадчына
ціны і пашкоджаны лістападобны наканечнік.
Жыдаўшчызна6
Пан Я. Арлоўскі7, настаўнік гродзенс[кай] гім[назіі], знайшоў тут разец і некалькі пласцінак.
Ваколіцы Гродна, размешчаныя на ўсход і поўдзень, да сённяшняга часу цалкам не даследаваныя, як і прытокі Нёмана ў межах Гродзенскага павета.