Гарадзенскі гадавік нумар 4

Гарадзенскі гадавік

нумар 4
66.96 МБ
На маю думку, адным з самых цікавых тэкстаў „заходнерускіх” аўтараў пра Гродна былі падарожныя нататкі Міхаіла Каяловіча5, выдадзеныя ў 1887 г. Народжаны ў мястэчку Кузніца (зараз—Кузніца Беластоцкая ў межах Польшчы) прафесар праваслаўнай Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі неаднаразова наведваў родныя мясціны6. Прафесійная і асабістая зацікаўленасць у выхаванні новых пакаленняў моладзі з беларускалітоўскіх губерняў у духу расійскай дзяржаў
4БольшпраР. Кулжынскагагл.:А. Ціхаміраў, „Гродзенскія лісты” Рыгора Кулжынскага: вопыт інтэрпрэтацыі II Горад Святога Губерта: альманах лакальнай гісторыі, вып. 9, 2014, рэдкал. I. Соркіна [і інш.], Гродна, 2014, с. 5464; В. Скідан, Кулжынскі Рыгор Іванавіч II Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 6, ч. II, рэдкал. Г. П. Пашкоў, Мінск, 2003, с. 403.
5 Праца Валерыя Чарапіцы застаецца пакуль што адзінай падрабязнай біяграфіяй вучонага, аднак яна патрабуе вельмі крытычнага стаўлення і ўважлівага прачытання: В. Черепмца, Мйхайл Осйповйч Кояловйч. РІсторйя жйзнй й творчества, Гродно, 1998.
6 Вядома, што ў 1889 г. у царкву ў Кузніцы М. Каяловіч перадаў абраз Віленскай Божай Маці, які прывёз з Пецярбургу ад тагачаснага кіраўніка канцылярыі Св. Сінода Уладзіміра Саблера, гл: G. Sosna, Swifte miejsca і cudowne ikony. Prawoslawne sanktuaria na Biatostocczyznie, Bialystok, 2001, s. 201.
113
Гарадзенскі гадавік №4
насці, прыналежнасці да расійскай нацыі і вернасці праваслаўю ў Каяловіча спалучалася з сапраўдным пачуццём блізкасці і адданасці сваёй „малой радзіме”, цікавасцю да жыцця сялян і простага духавенства, праблем захавання помнікаў даўніны. Яго асоба спалучала ў сабе не толькі гісторыка, але таксама заангажаванага публіцыста, які любіў падарожнічаць і актыўна публікаваў свае нататкі ў прэсе7. 3 выпускнікамі Пецярбургскай Акадэміі, якія працавалі ў Гродне, Каяловіч таксама падрымліваў сувязі і, напэўна, актыўна карэспандаваў. На жаль, гэтая перапіска застаецца не выяўленай ці, магчыма, не захавалася.
Каяловіч таксама быў пачэсным членам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва, хаця ў 1885 г. у штогадовай справаздачы брацтва не была ўказана сума яго ахвяравання8. Цікава і тое, што яшчэ ў 60я гады XIX ст. Каяловіч ўспрымаўся ў якасці „прарока” „заходнерускай” ідэнтычнасці. Пётр Бяссонаў называў яго такім чынам, хутчэй за ўсё ў іранічным значэнні9.
Летам 1886 года (хутчэй за ўсё ў ліпеніжніўні) падчас адной з паездак ён наведаў Гродна, публікуючы свае запісы ў газеце „Церковный вестнмк” (нумары 8, 10, 11 за 1887 год), якія пазней выдаў асобнай
7 Пра характар паездак гл.: Д. Кузьма, Падарожжа М. В. Каяловіча па Беларусі ў 1862 г., „Вышэйшая школа”, 2010, № 3, с. 5558.
8 Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, Ф. 104, воп. 1, спр. 92. арк. 14.
9 М. Долбмлов, Русскйй край, чужая вера: Этноконфессйональная полйтйка ймперйй в Лйтве й Белоруссйй прй Александре II, Москва 2010, с. 502.
брашурай у друкарні Дэпартамента ўдзелаў10. Каяловіч намагаўся паказаць Гродна галоўным чынам для пецярбургскага чытача „с русской, православной стороны”11. У тэксце аўтар спрабуе звярнуць увагу на горад праз наяўнасць у ім „рускіх старажытнасцей” паміж беларускім, польскім, нямецкім і габрэйскім атачэннем. Сімвалам „рускасці” перадусім выступае ў тэксце БарысаГлебская царква на Каложы. 24 лютага 1887 г. Каяловіч у лісце да віленскага святара Івана Катовіча пісаў пра свае „гродзенскія артыкулы” наступнае: „чего доброго й у вас поднймется буря йзза следуюіцей моей статьй о Гродне, т.е. о коложанскйх развалйнах, которую [...] я там йзлагаю й блйзко затрагйваю й дела покойного Нгнатйя й Вашей консйсторйй й даже мйтрополйта Носйфа. Но йсторйческая правда этого требовала, как нй тяжело мне было разоблачать этй грустные дела. Еслй найдёте что не так, й ймеете сведенйя, какйх я не ймею, сейчас печатайте поправкй, да кстатй посмотрйте в этом как звалй тогдашнего епархйального архйтекторап. Хутчэй за ўсё, гэты ліст да Катовіча быў напісаны падчас рэдактарскіх правак канчатковай версіі артыкулаў.
Напачатку Каяловіч напісаў пра назву горада, крытыкуючы захаванне ягонай польскай назвы ў тагачаснай расійскай мове: „местный,
10 М. Кояловлч, Гродна (йз путевых наблюденйй во время поездкй no Западной Россйй), СанктПетербург, 1887.
11 Тамсама, с. 15.
12 Росснйскнй государственный архнв лмтературы н мскусства (далей — РГАЛІ4), Ф. 1077 on. 1. ед. хр. 2 л. 32об.
114
Горад як месца ідэй
простой жйтель—белорусс йлй малоросс, посеіцая город Гродну йлй плывя no окрайне ея no Неману на плоту, с недоуменнем слышйт, что этот город называют не так, как он называет йспокон веков й доныне, не Городня, а Гродно, й еслй этот местный жйтель грамотен й смыслйт коечто в грамматйке, то недоуменйе его еіцё усйлйтся, потому что он узнает, что порча древнего названйя этого города пошла дальше, что слово Гродно пересталй склонять даже русскйе людй й говорят й пшйут: йз Гродно, до Гродно й т.п., е еслй он человек бывалый, то вспомнйт, что п другой древнйй западнорусскйй город, до сйх пор называемый народом постарйнному—Внльня, Вйльна, тоже называют в позднейшей форме—Вйльно й тоже перестают склонять no своему русскйе людй даже в офйцйальной среде, точно во всеобіцее свйдетельство ослабленйя русского влйянйя в стране”13.
Цікава, што падобным чынам у 1866 г. выказваўся Рыгор Кулжынскі14. Аднак гэткія высновы „заходнерускіх” аўтараў ніяк не паўплывалі на афіцыйныя назвы мясцовасцей у расійскай мове, а самыя аўтары не спрабавалі данесці свае думкі непасрэдна да чыноўнікаў і выказвалі іх толькі ў публіцыстыцы. На думку Каяловіча, змены назваў некалі адбудуцца і народ павінен іх захоўваць: „но еслй бы я был подле этого местного жйтеля — белорусса йлй малоросса в такйе мй
13М. Кояловмч, Гродна..., с. 2.
14Гл.падрабязней:А. Ціхаміраў, „Гродзенскія лісты" Рыгора Кулжынскага..., с. 5464.
нуты его раздумья, то сказал бы ему, пусть он не унывает от этого временного зла, й пусть хранйт свой древнйе названйя, как святой завет его старйны, u верйт, что когда станут яснее й яснее освяіцаться светом русского самосознанйя сердца его детей, внуков, воскреснут везде й этй дорогйе, древнйе, летопйсные названйя его местностей, столь верно хранймые в народной среде”15.
М. Каяловіч далей асвятліў гістарычныя повязі і вобразы розных этнасаў з горадам. У пэўным сэнсе гэты расповед нават нагадвае сучасныя спробы гісторыкаў даследаваць „месцы памяці”. Так, для літоўцаў (ён іх называе „лмтвннамн”), на думку аўтара, Гродна звязаны перадусім з вобразам замка Вітаўта і каралевічам Казімірам Ягайлавічам, для палякаў—з соймамі Рэчы Паспалітай і адрачэннем караля Станіслава Аўгуста, шматлікімі касцёламі, ордэнам езуітаў і старастам Антоніем Тызенгаўзам, для немцаў— з нападамі крыжакоў і нямецкімі калоніямі на Беласточчыне16. Габрэі, на яго думку, хоць і былі шматлікай этнічнай групай, не складалі „коренного й йсторйческйжызненного населенйя страны”і7, а таксама „так энергйчно теперь отстрайваются после недавнего пожара й даже надеются быть ешф сйльнее, потому что едва лй не большая часть русскйх домовладельцев Гродны, разорённых этйм пожаром, не только не
15М. Кояловнч, Гродна..., с. 2.
16Тамсама, с. 3.
17Тамсама, с. 3.
115
Гарадзенскі гадавік №4
может отстройтся, но й передаёт жйдам свойучасткй'™.
Каложская царква для Каяловіча выступае ў якасці самага значнага сімвала захавання „рускасці” і праваслаўя. Праблема яе стану, спробаў археалагічнага вывучэння і рэстаўрацыі на працягу XIX ст. займае значную частку публікацыі. Рэшткі царквы павінны не толькі зацікавіць чытача, але таксама ўзбудзіць у ім адпаведныя патрыятычныя пачуцці: „Какое велйчйе древностй й какое запустенйе в настояіцее время! Осталась только половйна стен церквй, йменно: вся северная сторона, большая часть восточной, алтарной н небольшая часть западной стены, да еіцё две полукруглых колонны no середнне церквй, а вся южная сторона, часть восточной й часть западной—рухнулй вНеман'^.
Аўтар таксама звяртаў увагу чытача на асаблівасці архітэктуры, згадаў пра галаснікі, розныя версіі пабудовы храма (між іншым таксама Ігната Кульчыцкага). Вельмі цікава, што таксама закраналася пытанне вайсковых дзеянняў Івана III і Аляксея Міхайлавіча, якія прычыніліся да разбурэння царквы: „такйм образом, no этому йзвестйю, выходйт, что старая Москва—первая прйвела в запустенйе эту древнейшую в этой стране церковь”20.
На спробах захавання старадаўніх рэшткаў і адбуцовы царквы ў XIX ст. Каяловіч засяродзіўся даволі дакладна, скардзячыся на бюракратыю, незацікаўленасць царкоўных улад, негаспадарнасць і розныя
'“Тамсама, с. 4.
“Тамсама, с. 45.
20Тамсама, с. 7.
іншыя абставіны: „14 жестокосердйе военных дел старой благочестйвой Москвы, й канцелярскйе проволочкй новой цйвйлйзованной Poccuu, й глубокйй западнорусскйй грех небреженйя во внешней церковностй—всё соедйнйлось в этой печальной нсторіш Коложанской церквй й застйлало до нашйх дней густым туманом этурусскую святыню. Только выше, над этйм туманом вйднеются светлые образы двухрусскйх царей—Нйколая I й Александра II. Онй только с своей царственной высоты вйделй свойм йсторйческйясным взором й сквозь этот туман драгоценность русской древностй й заботйлйсь об ней. 14 теперь онй могушуственно будят в русской душе упованйе й заставляют обраіцать его к будушуму восстановйтелю этпх дорогйх развалйн”21.
Метафары разбурэння і своеасаблівага маральнага доўгу расійскага грамадства і дзяржавы па адбудове Каложскай царквы Каяловіч паўтарыў некалькі разоў. Для аўтара займанне адміністрацыйных пасад у тагачасным Гродне выхадцамі з Пскова і Масквы стваралі пэўную надзею на зацікаўленасць аднаўленнем Каложы: „случйлось так, что в Гродне теперь не мало псковйчей. 14 архйерей псковйч, й соборный протойерей— западнорусскйй старожйл — псковйч, й в учебным ведомстве несколько псковйчей. Все онй серьёзно относятся к коложанской местностй й окрестному её населенйю, в котором йшут потомков тех свойх родйчейпсковйчей [...]22”.
21Таксама, с. 13.
22Таксама, с. 14.
116
Горад як месца ідэй
Заклік да аднаўлення Каложы суправаджаўся пэўнай сімвалічнай лініяй: Масква і Кіеў выступалі тут у якасці гістарычных цэнтраў, якія былі сутнасцю „рускасці”—„двйньтесь на это святое дело вообш,е русскйе людй западной Poccuu й впередй йх—москвйчй, расселйвшйеся й более й более расселяюіцйеся й первенствуюш,йе в этой стране! Двйнься опять й сама нынешняя Москва, верная выразйтельнйца лучшйх русскйх обьедйнйтельных стремленйй, стяжавшая уже столько чеcmu й славы й в западной Poccuu во времена последней польской смуты! [...] Пусть й старый, йсторйческйседой Кйев, готовяіцййся вскоре торжествовать девятйсотлетйе своей хрйстйанской православной жйзнй, просветлеет й от этой радостй, что его богатая наследнйца—Москва прйлагает заботлйвые старанйя воздвйгнуть йз пагубного унйчтоженйя его раннее, дорогое детйіце—гродненскую БорйсоГлебскую святынюГ23. Менавіта Кіеў Каяловіч лічыў цэнтрам, які паўплываў на будаўніцтва царквы ў старажытнасці, а Маскву—ягоную наступніцу—заклікаўяе адбудаваць.