Гарадзенскі гадавік
нумар 4
33 Военный энцйклопедйческйй лексйкон, т. IV, СанктПетербург, 1853, с. 512.
36 Е. Квмтнмцкая, Планйровка Гродно e XVIXVIII вв. Часть Третья, http://harodnia. com/be/uczora/vklreczpaspalitaja/618elenakvitnitskayaplanirovkagrodnovkhvikhviiiwchasttretya.
104
Гарадская прастора
колу. Папярочны зрэз умацаванняў паказаны ў верхняй частцы шведскага плана.
Мал, 2. Папярочны разрэз гарадзенскіх умацаванняў. Фрагмент плана пачатку XVIII ст.
Па ўсім перыметры валы абараняліся шматлікай артылерыяй. У многіх месцах знаходзіліся штурмавыя бочкі37. Саюзная армія размясцілася ўнутры горада ля самага вала ў наступным парадку. На поўначы стаў генералмаёр Мікалай фонВердэн, на ўсходзе — генералмаёр Ёст Фрыдрых Арнштэдт і Зейдліц, на поўдні — генералмаёр Джон (Іван) Чамберс, у якога ў брыгадзе, разам з Прэабражэнскім, Інгерманландскім палкамі і палком Агільві, знаходзіўся полк Івана фон Дэльдэна38.
На працягу ўсходняй лініі ўмацаванняў знаходзіўся замкнёны акоп, пабудаваны для ўнутранай абароны лагера. Паўночны і паўночназаходні фрагменты, што характарызаваліся большай бяспечнасцю па прычыне перападу мясцовасці ў даліне Гараднічанкі, былі ўзмоцненыя слабей. Шматлікія пабудовы ўвайшлі ў лінію ўмацаванняў і, маг
37 Д. Бутурлмн, Военная йсторйя походов россйян e XVIII столетйй, т. 2, ч. 1, 1820, с. 10.
38 В. Бормсов, Походы 64го..., с. 59; М. Азанчевскнй, Нсторйя Лейбгвардйй Преображенского полка, Москва, 1859, с. 208.
чыма, будучы занятымі войскамі, былі прыстасаваныя для абароны39.
Мал. 3. Паўночназаходняя частка лініі ўмацаванняў, у якую былі ўключаныя пабудовы над берагам Гараднічанкі. Фрагменты планаў пачатку XVIII ст.
Меншай абарончай прыгоднасцю вылучалася частка лагера, павернутая ў бок Нёмана40. Тут, уздоўж амаль усёй берагавой лініі, як вынікае са шведскага плана, была зроблена абарончая лінія з палісадам, у якую таксама ўвайшлі пабудовы, размешчаныя над берагам ракі.
Мал. 4. Лінія ўмацаванняў уздоўж Падола. Фрагмент плана пачатку XVIII ст.
Акрамя гэтага, для забеспячэння пераходу войск на левы бераг Нёмана быў заняты Стары замак. На
39Ф. Ласковскмй, Матерйалы..., с. 242.
40 П. Бутурлмн, Планы й карты
к военной ucmopuu походов россйян
e XVIII столетйй, ч. I, т. IV, Санкт
Петербург, 1821, план № 6.
105
Гарадзенскі гадавік №4
месцы сучаснага Новага замка было даволі значнае ўмацаванне, а ў трох месцах над ракой былі размешчаны артылерыйскія батарэі41.
Фронт пазіцыі быў прыстасаваны да моцнай крыжаванай абароны такім чынам, што атакуючы, заняўшы насупраць паўночнай ускраіны яго вышыню, знайшоў бы там выгоднае месца для сваіх батарэй, з якімі мог абстрэльваць цэнтр лагера, які ляжаў за фронтам. Менавіта таму найбольш моцны засяроджаны агонь быў накіраваны на гэтыя пункты. Суцэльная лінія ўмацаванняў цалкам адпавядала мэце лагера „держаться в оборонйтельном положенйй”. Таму Пётр I, а потым і кароль Аўтуст II, пакідаючы горад, запатрабавалі строгага выканання гэтай умовы42.
Аналізуючы дзеянні шведскай арміі, можна прыйсці да высновы, што тактыка КарлаХІІ заключалася ў справакаванні саюзных войск да выхаду з горада, што магло б спрычыніцца да генеральнай бітвы. Адмовіўшыся ад атакі і ведаючы невыгоднае становішча саюзнага войска, шведы вырашылі адрэзаць адступленне ад лагера і таму размясціліся на ўсходніх шляхах, якія ішлі ў бок Расіі.
Пратрымаўшыся ва ўмацаваным горадзе на працягу ўсёй зімы, войска ПятраІ 24 сакавіка 1706 г. пакінула горад43, накіраваўшыся ў бок Тыкоціна, а пазней у Брэст.
Артылерыйскія батарэі часоў Паўночнай вайны на беразе Нёмана, http://supronlicvin.livejournal.com/87945.html; Трэцяя артылерыйская батарэя, http://supronlicvin.livejournal.com/91771 .html.
42Ф. Ласковскнй, Матерйалы..., с. 242.
43Н. Устрялов, Нсторйя..., т. 4, ч. 1, с. 473.
3за моцнага ледаходу на рэках і дрэннага стану сухапутных дарог, якія ў час адлігі ператварыліся ў балота, войска Карла XII толькі 3 красавіка кінулася ў пагоню за рускай арміяй44.
Як відаць, абарончыя ўмацаванні Гародні адыгралі вялікую ролю ў ходзе „гарадзенскай кампаніі”, пераўтварыўшы горад у цяжкадаступны абарончы пункт, які на працягу амаль трох месяцаў даў прытулак расійскай арміі.
У 1708 г. Гародня зноў становіцца арэнай расійскашведскага супрацьстаяння45. Даведаўшыся аб тым, што армія КарлаХІІ накіроўвалася ў бок Гародні, 1 лютага сюды з Дзятлава прыбыў Пётр I46 з 9тысячным войскам. Пасля кароткай, але жорсткай шведскай атакі і спробы захапіць мост над Нёманам, рускія адступілі ў горад, схаваўшыся паза лініяй абарончых умацаванняў. He валодаючы дакладнымі звесткамі аб рэальнай колькасці шведскіх войск47, Пётр I адступіў у Вільню, пакінуўшы для абароны горада і нёманскай пераправы 3 тысячы чалавек кавалерыі пад камандаваннем брыгадзіра Мюлендорфа.
" Мсторйя русской армйй й флота: том IV, Москва, 1911, с. 114.
45 У выніку падпісання Альтранштадскага міру са Швецыяй, Аўгуст II адрокся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, і, дэфакта, разарваў ваенны саюз з Расіяй. Са жніўня 1706 да лета 1709 г. Расія вяла вайну са Швецыяй без саюзнікаў (ІІллюстрйрованная энцйклопедйя «Руссйка». Нсторйя Россйй. 1820 вв„ Москва, 2004, с. 454).
46 Военный энцйклопедйческйй лексйкон... с. 513.
473годна з дадзенымі, кантынгент Карла XII складаў ад 600 да 800 чалавек (A. Konstam, Poltava 1709: Russia comes of age, 1994, p. 93).
106
Гарадская прастора
Апошні атрымаў загад разбурыць мост у выпадку, калі сілы праціўніка прымусяць адступіць.
Аднак Мюлендорф, напалоханы чуткамі аб наступе перавышаючага ў колькасным плане войска шведаў, пакінуў горад у руках непрыяцеля, так і не ліквідаваўшы мост. У ноч на 8 лютага, згодна з загадам Пятра I, брыгадзір знянацку для шведаў уварваўся ў горад, але так і не здолеў у ім замацавацца48. Нягледзячы на тое, што руская армія заняла зручнае са стратэгічнага пункту гледжання месца—у горадзе, акружаным моцнымі абарончымі збудаваннямі,— і валодала выразнай колькаснай перавагай, яна атрымала ганебнае паражэнне з боку шведаў.
Пасля завяршэння вайны пачынаецца перыяд адбудовы горада з руінаў. Гародня на працягу ўсяго XVIII ст. пашырае свае межы. На карце горада з’яўляюцца новыя вуліцы. У другой палове стагоддзя гарадскія ўскрайкі дасягаюць усходняй і паўночнаўсходняй часткі былых земляных умацаванняў. На гэта паказваюць назвы вуліц, непасрэдна звязаныя з закінутымі ўмацаваннямі: „Падвале” і „Пад акопамі”. Акрамя таго, у крыніцах натуецца мікратапонім „вал”, г. зн. яр, які на Падоле цягнуўся ў бок Нёмана49.
У канцы XVIII ст. пачалі распрацоўвацца планы будаўніцтва новых умацаванняў. Узвядзенне абарончай лініі з усходняга боку горада было распачата ў траўнічэрвені 1792 г. пад кіраўніцтвам капітана інжынер
ю Военный энцйклопедйческйй лексйкон..., с. 513.
49 Ю. Гардзееў, Магдэбургская Гародня, с. 62.
най службы Міхаіла Сакальніцкага. Вакол горада пачалі перабудоўваць валы, насыпаныя яшчэ падчас Паўночнай вайны, на якіх планавалася размясціць гарматы. Аднак імгненны ход ваенных дзеянняў у вайне не дазволіў скончыць гэтыя працы своечасова. 25 чэрвеня 1792 г. рускія войскі ўвайшлі ў Гародню50. Пасля гэтых падзей абарончыя ўмацаванні назаўсёды страцілі сваё прызначэнне, паступова знікаючы з карты горада.
Аналізуючы картаграфічныя крыніцы XIX ст., можна прыйсці да высновы, што на працягу XIX ст. рэшткі лініі абарончых умацаванняў яшчэ існавалі на ўсход ад чыгункі, з’яўляючыся важнымі межавымі аб’ектамі горада51. Рэшткі часткі аналізуемай лініі былі яшчэ прыкметныя на нямецкім аэрафотаздымку, які быў зроблены ўлетку 1941 г.52 На працягу пасляваенных гадоў, у выніку будаўніцтва шматпавярховых будынкаў, гаражоў і расшырэння прыватнага сектара, ад іх засталіся, за выключэннем некалькіх участкаў, толькі тапаграфічныя „напаміны” ў выглядзе перападаў рэльефу.
Супастаўляючы планы XVIII— XIX стст. і аэрафотаздымак 1941 г., мы вырашылі вызначыць мяжу асноўных земляных умацаванняў,
50 S. Szymanski, Niezrealizowany rosyjski projekt ufortyfikowania Grodna przed wyprawq Napoleons na Moskwq I/ Studia i materialy do historii wojskowosci, t. XII, cz. 1, Warszawa, 1966, s. 231235.
51 Гарадзенскі вал, http://supronlicvin. livejournal.com/62096.html.
52 Аэрофотосьёмка Второй мйровой войны, http://warfly.ru/?lat=53.671646&lon=23.8337 23&z=12.
107
Гарадзенскі гадавік №4
якія размяшчаліся ў паўночнай, паўночнаўсходняй і ўсходняй частках горада, на сучаснай карце Google.
Мал. 6. Паўночная частка лініі абарончых умацаванняў. Фрагмент плана 1706 г.
Мал. 5. Лінія фартыфікацыйных умацаванняў саюзных войск Расіі і Рэчы Паспалітай часоў Паўночнай вайны на сучаснай карце Гародні.
Пачыналіся валы, згодна з планам 1706 г., у паўночнай частцы сучаснай вуліцы Малой Траецкай, у месцы, дзе цяпер знаходзяцца дамы № 11 і № 7. Тут быў узведзены трайны рэдан53. Паводле шведскага плана, рэдан быў адзін, але больш масіўны. Цяжкасць з лакалізацыяй фартыфікацыйных умацаванняў у гэтай частцы горада мае пэўныя цяжкасці. Справа ў тым, што сучасныя вуліцы Траецкая і Савецкая ў XVIII ст. былі шчыльна забудаваныя, таму прасачыць перапад рэльефу, які прысутнічае на працягу амаль усяго перыметра фартыфікацыі, досыць складана. Земляныя
53 Рэдан (фр. redan) — адкрытае фартыфікацыйнае ўмацаваннне.
валы на гэтым адрэзку ішлі паміж прыватнымі ўчасткамі. План 1706г. фіксуе некалькі будынкаў, якія былі ўключаныя ў лінію абароны.
Паводле шведскага плана пачатку XVIII ст. і расійскага плана 1706 г., лінія ўмацаванняў ішла ў бок сучаснай вуліцы Савецкай, праз тэрыторыю гандлёвага дома „Нёман”, да пачатку вуліцы Найдуса. Затым, праз будынкі карпуса аблвыканкама, перакрыжоўваючыся з сучаснай вуліцай Сацыялістычнай, валы выходзілі на Тэлеграфны завулак, дзе на месцы дома № 33 па вуліцы Васілька злучаліся з другой лініяй умацаванняў, якая выходзіла з боку рэчкі Гараднічанкі. Гэты адрэзак валоў і наступныя часткова прасочваюцца і ў нашы дні. Яны добра паказаны ная плане Гародні 1758 г. Па вуліцы Васілька ірвы ішлі зігзагам праз тэрыторыю, занятую будынкамі сярэдняй школы № 8 (тут знаходзіўся рэдан), вуліцы Карбышава, дзіцячага садка № 3, вуліцы Паўлоўскага (у канцы XVIII ст. якраз у гэтым месцы праходзіла вуліца „Падвале да акопаў”). Далей, праз вуліцу Кірава, земляныя валы выходзілі ў самым