Гарадзенскі гадавік
нумар 4
108
Гарадская прастора
канцы сучаснай вуліцы Маркса, дзе рабілі паварот у бок Скідзельскага рынку. Тут, амаль насупраць гасцініцы „Сямашка”, за асноўнай лініяй абароны знаходзіўся рэдан, які меў чатырохвугольную форму. На месцы будынка па вуліцы Антонава, 31 лінія робіць рэзкі паварот ва ўсходнім кірунку. Мінуючы вуліцу Захарава, на месцы дома № 4 па вуліцы Белуша, лінія робіць двайны зігзаг (двайны рэдан), раздвойваючыся: у бок фарных могілак, мінуючы праваслаўную часоўню, і ў бок вайсковых могілак праз 2гі завулак Белуша (у гэтым месцы валы добра захаваліся і бачны цяпер). Тут, паміж дзіцячым садком №38 (2гі завулак Белуша, 6) і домам № 12а знаходзіўся бастыён (не захаваўся), які пазначаны на шведскім плане пачатку XVIII ст. і планах 1706,1758, 1780, 1812, 1823, 1890 гг., а таксама фіксуецца на нямецкім аэрафотаздымку 1941 г. і амерыканскім шпіёнскім аэрафотаздымку 1967 г.54
Мал. 7. Усходняя частка лініі абарончыхумацаванняў Гародні на трох планах пачатку XVIII ст., планах 1780,1811,1812,1823 гг. і аэрафотаздымку 1941 г.
54 Расійскі дзяржаўны ваеннагістарычны архіў у Маскве, Ф. 389 воп. 12 спр. 1465, 1486; Ф. 846 воп. 16 спр. 21871, 21872; Ф. 349 воп. 12 спр. 1702 арк. 1; М. Супрон, Усходняя частка валоў, http://supronlicvin.livejournal.com/88179.html.
Ніжэй бастыёна, спускаючыся ў бок Нёмана, былі выкапаныя тры рэданы (апошні знаходзіўся на месцы сённяшняга дома № 3 па 2м завулку Белуша). Затым па вуліцы Ціхай умацаванні перасякалі вуліцу Прыгарадную, дзе на месцы дома № 5а знаходзіўся рэдут, які з часткай землянога вала добра захаваўся да нашага часу55. Уздоўж Падола знаходзіліся тры артылерыйскія батарэі, дзве з якіх размяшчаліся на месцы сучасных дамоў № 89 і 2456, а трэцяя—на месцы паўночнай асновы Старога моста57. 3 гэтых трох батарэй захавалася толькі адна—на месцы дома № 89.
Мал. 8. Рэшткі землянога вала ля
дома № 33 на вул. Васілька.
55 Фартыфікацыйныя ўмацаванні часоў Паўночнай вайны на сучаснай мапе Гародні, http://supronlicvin.livejournal. comZ87206.html
* Артылерыйскія батарэі часоў Паўночнай вайны на беразе Нёмана, http://supronlicvin.livejournal.com/87945.html
57 Трэцяя артылерыйская батарэя, http://supronlicvin.livejournal.com/91771. html.
109
Гарадзенскі гадавік №4
Мал. 9. Рэдан на вул. Паўлоўскага.
Мал. 10. Рэшткі землянога вала на вул. Белуша.
Такім чынам, абарончыя земляныя валы ў Гародні былі ўзведзеныя падчас Паўночнай вайны ў студзенілютым 1706 г. як часовае фартыфікацыйнае ўмацаванне для войскаў саюзнай арміі Расіі і Рэчы Паспалітай ва ўмовах нечаканага наступлення шведскай арміі Карла XII і адыгралі немалаважнае значэнне для абароны горада на працягу некалькіх гадоў. Значныя земляныя перапады, якія засталіся на месцы гэтых умацаванняў, з’яўляліся важнымі межавымі аб’ектамі на тапаграфічнай карце мясцовасці ў XVIIIXIX ст. і нават першай паловы XX ст.
Гарадзенская абарончая фартыфікацыя дагэтуль застаецца недаследаваным аб’ектам, што паказвае на неабходнасць яе далейшага вывучэння, у тым ліку і археалагічнымі метадамі.
Мал. 11. Від на рэдут з 3га Прыгараднага завулка.
110
Андрэй Ціхаміраў
Міхаіл Каяловіч у Гродне летам 1886 года: спроба крытычнага прачытання
Andrei Tsikhamirau
Mikhail Koyalovich in Hrodna in the summer of 1886: an attempt at critical reading
The article analyzes the text of the historian Mikhail Koyalovich „Hrodna (with travel document of notes during a trip to Western Russia) ’’ (1887). There is a clear idea of the rhetorical nationalization of space of the multiethnic Hrodna by the statement a crucial role in it of the Russian nation and Orthodoxy. One of the important characters for M. Koyalovich was a Boris and Gleb Orthodox Church in the Koloza as evidence of the permanent presence of the Orthodox faith in Hrodna. An important element of this narrative was as antiPolish and antiSemitic remarks.
к нараджаюцца ідэі? Здаецца, што для гэтага часам мае значэнне не толькі светаўспрыманне чалавека, якое дае
тыя ці іншыя погляды на свет і ягоныя апісанні, але таксама іншыя элементы. Ці магчыма нараджэнне ідэі без каранёў? Ці яна мае магчымасць узмацнення і распаўсюджання без нейкага ранейшага і трывалага фундаменту?
XIX стагоддзе было вельмі багатае на ідэі і розныя апісанні наваколля, якія вельмі моцна і адносна хутка змянілі свет, а асабліва еўрапейскі абшар. Гісторыкі кажуць пра „вялікае XIX стагоддзе” як пра час вялікіх зменаў на ідэйнай карце Еўропы. Хаця храналагічна яно не супадае са стагадовым адрэзкам часу, а хутчэй за ўсё цягнецца прыкладна ад Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. да пачатку Першай
сусветнай вайны. У той час для людзей важнымі сталіся не толькі рэлігійныя ўяўленні, але таксама такія рэчы, як сацыяльны падзел грамадства і магчымасці ягонай змены, дзяржава, якая сталася яшчэ больш важнай, чым рэлігія, і, зразумела, нацыя, для якой рэлігія і дзяржава паступова рабіліся толькі пэўнымі дадаткамі.
Абуджэнне нацыянальнага ў якасці элемента для спалучэння грамадскай актыўнасці адбывалася адначасна з вялізарным эканамічным і тэхнічным прагрэсам і паступова сталася выклікам для старога сацыяльнага ладу, які ў значнай ступені быў разбураны ў выніку Першай сусветнай вайны. У Цэнтральнай і Усходняй Еўропе зніклі вялікія шматнацыянальныя імперыі, якія намагаліся захаваць старыя дынастычныя традыцыі кіравання разам
111
Гарадзенскі гадавік №4
з паступовай рыторыкай мадэрнага нацыяналізму. Нягледзячы на выкарыстанне нацыянальнага для ўзмацнення дынастыі і ідэі парадку на працягу XIX ст., прынамсі для большасці імперый гэты альянс скончыўся паразай.
Выяўленне нацыянальнага не было адназначным і перажывала сваю эвалюцыю. Атаясамленне з канкрэтнай нацыяй, якая не знаходзіла выражэння ў канкрэтнай дзяржаве, а была толькі „нацыяй сялян”, было не такое простае і адназначнае. Часам гэтая эвалюцыя ішла праз розныя варыянты самавыяўлення ў імперыі і спалучэння нацыянальных і імперскіх элементаў у адно. Некаторыя з гэтых ідэйных практык ужо пазней назвалі арыенталізмам, ці інакш—шляхам зразумення іншай культуры ці каланізаванай тэрыторыі праз навязванне ёй пачуцця горшасці, правінцыйнасці і падпарадкаванасці.
Шмат якія нацыі „нашай часткі Еўропы” перажылі падобныя практыкі і падобныя спалучэнні ўласнай вартасці з адначасным пачуццём другараднасці. Некаторыя нацыі здолелі адкінуць каланізацыйную рыторыку і пераасэнсавалі сваю культуру на аснове самадастатковасці і пабудовы уласнага сімвалічнага свету. Іншыя захавалі элементы адчування ўласнай горшасці і імкнуліся да больш высокай і моцнай, на іх думку, культуры. Залежнасць ад імперыі і імперскай спадчыны спараджала гібрыдныя ідэнтычнасці1,
1 Пра гібрыдны характар заходнерусізму гл.:
V. Symaniec, La contraction ideologique slave orientate. Longues, races et nations dans la Russie duXIXe siecle, Paris, 2012, p. 415431.
якія імкнуліся да ўласнага выяўлення і стварэння ўласнага свету сімвалаў і механізмаў самазахавання.
Такім праектам ідэнтычнасці была „заходнеруская” ідэя, якая атрымала значнае распаўсюджанне на беларускалітоўскіх і ўкраінскіх землях у другой палове XIX— пачатку XX ст. і аказала вялікі ўплыў на фармаванне мадэрнай беларускай нацыі.
Ідэі нараджаюцца ў гарадах2. „Заходнерусізм” таксама нарадзіўся ў гарадской культуры, дзе без цэнтраў адукацыі, бібліятэк і асяродкаў палітычнай і духоўнай улады яго стварэнне было б амаль немагчымым. Зразумела, што шляхецкія сядзібы былі таксама цэнтрамі культуры і часам шмат значылі для асэнсавання навакольнага сялянскага космасу, з якога яны чэрпалі сваё натхненне і праекты абуджэння нацый. Але горад быў больш дынамічным і менавіта ён стаўся каталізатарам гэтага працэсу. Нараджэнне „заходнерусізму” адбылося ў імперскай сталіцы—Пецярбургу, дзе працавалі важнейшыя ідэолагі гэтага руху, і толькі праз сталіцу гэты рух „вярнуўся” на тэрыторыю сваёй ідэйнай бацькаўшчыны—у „заходнія губерні”, „ПаўночнаЗаходні край”, „Заходняй Расію”
Разам з акрэсліваннем сельскай тэрыторыі ў якасці зямлі пражывання канкрэтнага народа наспела патрэба апісання і знаходжання
2 Пачатковая версія гэтага артыкула была прадстаўлена падчас навуковай канферэнцыі „Гарадзенскі палімпсест” 56 лістапада 2011 года. Дзякую Іне Соркінай за ідэі гэтага тэксту і Андрэю Чарнякевічу за звярненне ўвагі на артыкул Міхаіла Каяловіча.
112
Горад як месца ідэй
„нацыянальнага” ў гарадах, якія часам адназначна не ўпісваліся ў сканструяваную канцэпцыю і пэўным чынам яе нават разбуралі. Гарады былі часам занадта касмапалітычныя, шматнацыянальныя і не пасавалі для вобраза ідэальнай айчыны.
Пецярбург быў месцам нараджэння і крышталізацыі „заходнерускай” ідэалогіі, але натхненні, уражанні і магчымыя спосабы нарацыі яе дзеячы атрымлівалі падчас падарожжаў і часовых перабыванняў на землях сваёй „ідэальнай айчыны”. На шляху такіх падарожжаў таксама быў горад Гродна—тагачасны губернскі цэнтр, горад на мяжы „заходняй Расіі” з уяўленым варожым светам, светам заходняй культуры.
Адным з першых мадэрных апісанняў Гродна на расійскай мове менавіта ў духу прыналежнасці горада да рускай/расійскай спадчыны была праца вядомага даследчыка і вайскоўца Паўла Баброўскага. На той час ён быў аўтарам шэрагу прац па гісторыі заходнебеларускіх земляў і лічыўся адным з найбольш дасведчаных навукоўцаўу гэтай галіне. Сярод гэтых прац вылучалася „Нсторнческая монографня города Гродны”, надрукаваная ў 1866 г. на старонках вядомага часопіса „Вестнйк Западной Россмн”3, які быў адным з фактычных (але неафіцыйных) органаў трансляцыі „заходнерускіх” ідэй на беларускалітоўскіх землях. Праца Баброўскага да сёння можа быць карыснай для гісторыкаў, бо з’яўляецца не толькі ўласна гістарыяграфіч
3 П. Бобровскмй, Нсторйческая монографйя города Гродны II Вестнмк Западной Россмм, 1865/1866, кн. 7, т. III, отд. II, с. 2843.
ным помнікам, а ў пэўнай ступені таксама мае характар крыніцы.
Апрача П. Баброўскага, адным з аўтараў 60х гадоў XIX ст., які пісаў пра Гродна, быў Рыгор Кулжынскі. Гэты малавядомы да сёння аўтар пакінуў цікавыя нататкі і вершы пра Гродна, паказваючы тое, як бачыўся горад з перспектывы выхаванага ў расійскай культуры ўраджэнца Слабадской Украіны4.