Гарадзенскі гадавік
нумар 4
Археалагічнае вывучэнне горада
плаўленага свінцу з даху будынка, фрагменты галаснікоў і цэлая арнаментаваная медная накладка XII ст. Магчыма, яна аздабляла алтарную перагародку ў інтэр’еры вышэйзгаданага храма16.
Пасля разбурэння Ніжняй царквы на яе месцы, відаць, яшчэ да будаўніцтва мураванага замка, была ўзведзена невялікая замкавая капэла, г. зн. Верхняя царква. Сляды яе разбурэння зафіксаваныя на глыбіні каля 3 м.
Аднак пасля першых сенсацыйных публікацый у Юзафа Ядкоўскага з’явіліся праблемы. Варшаўскія навукоўцы абвінавацілі яго ў непрафесіяналізме і стварылі спецыяльную камісію па ацэнцы яго навуковай дзейнасці.
Пасля двух гадоў працы, у 1934 г. спецыяльная камісія Юзафу Ядкоўскаму было забаронена весці археалагічныя раскопкі на Старым замку. Камісія крытычна ацаніла і прызнала недазваляючай методыку работ. У гэты час Стары замак у Гродне знаходзіўся пад аховай спецыяльнага ваяводскага Камітэта па святкаванні памяці караля Стэфана Баторыя. Азначаны камітэт меў сваёй мэтай даследаванне гісторыі помніка, архітэктурных асаблівасцей і паслядоўнае яго аднаўленне. Акрамя таго, меркавалася вывучыць не толькі замак часоў Стэфана Баторыя, але і кулыурныя наслаенні і архітэктурныя помнікі больш ранняга часу. У намеры камітэта ўваходзіла правядзенне работ па захаванні схілаў Замкавай гары і абарончых сцен часоў Вітаўта з боку Нёмана.
16 А. Трусаў, В. Собаль, Н. Здановіч, Стары замак .... с. 10.
У 1935 г. у сувязі з рамонтам Каложскай царквы Ядкоўскі правёў раскопкі каля яе паўночнаусходняй апсіды. Вынікі даследаванняў былі надрукаваныя ў 1936 г.17 Яе з’яўленне выклікала яшчэ большы канфлікт з варшаўскімі археолагамі. У выніку скандала Ядкоўскі адмовіўся ад кіраўніцтва Гродзенскім музеем і вырашыў пераехаць у Варшаву18.
Каб працягнуць навуковыя работы на тэрыторыі замка, з Варшаўскага археалагічнага ўніверсітэта ў 1936 г. быў запрошаны доктар археалогіі Здзіслаў Дурчэўскі, які ў 1937 г. узначаліў раскопкі на Старым замку. На працягу трох гадоў ім былі праведзеныя даследаванні на захад ад Ніжняй царквы. Рэшткі Верхняга былі закансерваваны. Пазней іх знялі з падмуркаў Ніжняй царквы і перанеслі ў спецыяльна ўзведзены каля будынка каралеўскага палаца будан, дзе яны знаходзяцца і зараз.
Адзначым, што менавіта Дурчэўскі запачаткаваў кансервацыйныя працы на тэрыторыі Старога замка. У 1937 г. па яго ініцыятыве на аснове закансерваваных раскопаў было распачата стварэнне яшчэ аднаго археалагічнага музея. Дарэчы, у БССР гэтая ідэя была рэалізавана значна пазней, Пятром Лысенкам у Брэсце.
Агульная плошча, якую раскапаў Дурчэўскі, склала каля 300 кв. м. Раскопкі пачаліся з глыбыні 3,4 м ад узроўню тагачаснай дзённай паверхні, таму што больш познія наслаенні былі знятыя Ядкоўскім пры ўмаца
О. Трусов, Памятнйкй монументального зодчества..., с. 2627.
18 А. Гужалоўскі, Музеі Беларусі..., с. 124.
69
Гарадзенскі гадавік №4
ванні схілаў Замкавай гары. Такім чынам, культурны пласт ад XV ст. і вышэй не вывучаўся. За дзённую паверхню сваіх раскопак Дурчэўскі прыняў брук замкавага двара часоў Вітаўта. На працягу аднаго палявога сезона 1937 г. даследчык распрацаваў культурны пласт на глыбіню 2,2 м і дасягнуў глыбіні 5,6 м. Трэба адзначыць, што раскопкі вяліся па тагачаснай методыцы. Уся плошча, якая раскопвалася, была падзелена на квадраты плошчай 4 кв. м. Кожны з квадратаў меў свой нумар.
Пільную ўвагу археолаг надаваў апісанню стратыграфіі культурнага пласта. На працягу трох гадоў Дурчэўскі вывучыў культурныя наслаенні таўшчынёй каля 4,5 м, даводзячы даследаванні да мацерыка, які залягаў на глыбіні ад 8 да 8,15 м. Усяго ім было зафіксавана 14 розначасовых слаёў і праслоек, а таксама выяўлены рэшткі 23 драўляных пабудоў. Падкрэслім, што слаі з дрэвам Дурчэўскі стратыграфічна вызначаў па рэштках пабудоў, выяўленых на адной глыбіні. Па сутнасці, такая методыка выкарыстоўваецца і сучаснай археалогіяй пры вычляненні будаўнічыхярусаў19. Толькі зараз археолагі за аснову яруса бяруць вулічную маставую і рэшткі пабудоў, адначасныя з ёю.
У развіцці Гродна Дурчэўскі вылучыў два перыяды: „рускі горад” канца XII—першай паловы XIII ст. і час панавання літоўскіх князёў, так званы літоўскі перыяд, які абмяжоўваўся даследчыкам XIIIXIV стст. Стратыграфічна першаму пе
19 Д. Авдусмн, Полевая археологйя СССР, Москва, 1980, с. 196199.
рыяду адпавядалі слаі 68, другому—15.
Даследаванні Дурчэўскага канчаткова вырашылі навуковую дыскусію адносна месцазнаходжання летапіснага Гродна на карысць горада над Нёманам. У 1937 г. на самым мысе Замкавай гары археолаг раскрыў частку цаглянага мура з плінфы на даўжыню 4, 5 м, вышынёй 1,8 м і таўшчынёй 1,381,40 м. У 1949 г. гэты старажытны мур быў умацаваны бетоннай сценкай Вароніным, які выказаў меркаванне, што гэта рэшткі мураванай абарончай вежы драўлянага гарадзенскага дзядзінца. Вывучэнне помніка было прадоўжана намі ў 1981 г. Цалкам рэшткі каменных муроў вывучаны ў 19851986 іў 1988 гг.20
Ацалелая частка мураванай сцяны на паўночным схіле Замкавай гары захавалася прыкладна на даўжыню каля 12 м, аднак працягласць першапачатковага мура была значна большай. У 1988 г. развал гэтай сцяны з плінфы быўпрасочаны на 2022 м. Агульная даўжыня цаглянага мура ў паўночнай частцы дзядзінца калісьці дасягала 4245 м. Можна дапускаць, што мур меў абарончае і дэкаратыўнае значэнне, таму што істотна выдзяляўся на фоне драўлянай замкавай забудовы. Намі ў адной з публікацый была прапанавана рэканструкцыя гарадзенскай цаглянай сцяны21.
20 Л. Большаков, П. Раппопорт, О. Трусов, М. Ткачев, Памятнйкй древнерусского зодчества в гродненском детйнце // Памятнйкй культуры: Новые открытйя, 1987, Москва, 1988, с. 461467.
О. Трусов, Памятнйкй монументального зодчества..., с. 31.
70
Археалагічнае вывучэнне горада
Вывучалі польскія даследчыкі і будынкі Старога замка. Некаторыя звесткі аб гэтых даследаваннях надрукаваў у 1938 г. даследчык Старога замка прафесар Яраслаў Вайцехоўскі22.
Пасля заканчэння вайны, у лістападзе 1945 г., у Гродна прыехалі вядомыя польскія віленскія археолагі Уладзімір Галубовіч і Алена ЦегакГалубовіч, якія ўдзельнічалі ў археалагічных раскопках старажытнага Менска. Вучоныя стварылі пад сваім кіраўніцтвам рабочую групу ў складзе чатырох чалавек і на працягу пяці месяцаў, па сакавік 1946 г. уключна, правялі вялізную працу па выратаванні музейных калекцый Старога замка, у тым ліку і археалагічных. Намаганнямі даследчыкаў удалося аднавіць пашпарты амаль на 70 % знаходак з раскопак 19321939 гг. Агульная колькасць знойдзеных за гэтыя гады рэчаў склала звыш 11 тысяч прадметаў.
Скарыстаўшы дзённік даследаванняў Дурчэўскага, палявыя чарцяжы і замалёўкі, а таксама калекцыйны вопіс знаходак, Галубовічы значна дапоўнілі апісанне стратыграфіі культурных наслаенняў гродзенскага дзядзінца. За аснову стратыграфіі найбольш старажытных культурных адкладанняў даследчыкі ўзялі рэшткі драўлянай забудовы. На падставе дэтальнага аналізу рэчавага матэрыялу папярэдніх раскопак археолагі сур’ёзна ўдакладнілі храналогію культурнага пласта. Пры гэтым былі
22J. Wojciechowski, Staryzamek w Grodnie, „Biuletyn Historii Sztuki i Kultury”, R. VI, 1938, № 2, s. 119142; № 3, s. 239270.
выкарыстаныя шматлікія аналогіі рэчаў, знойдзеных савецкімі археолагамі пры раскопках старажытных гарадоў на ўсходнееўрапейскай тэрыторыі. Заўважым, што раней гэтыя матэрыялы польскімі даследчыкамі амаль не заўважаліся.
Акрамя таго, вынікі параўнаўчага аналізу стратыграфічных назіранняў і храналогіі культурнага пласта Дурчэўскага і сваіх даных Галубовічы адлюстравалі ў спецыяльнай табліцы. Яна змешчана ў рукапісе кнігі, якая была падрыхтавана археолагамі ў выніку праведзенай у 1945 г. работы ў Гродзенскім музеі. Рукапіс гэтай працы пад назвай „Новые матерйалы no ucmopuu Гродна в раннефеодальную эпоху” захоўваецца ў Фондзе археалагічнай навуковай дакументацыі Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. На жаль, кніга па невядомых прычынах так і не была выдадзена23, што, хутчэй за ўсё, было звязана з выездам Галубовічаўу Польшу. Пазней іх матэрыялы выкарыстаў у сваёй манаграфіі Мікалай Варонін.
23 В. Голубовнч, Е. ЦегакГолубовмч, Новые матерйалы no ucmopuu Гродно, Фонд археалагічнай навуковай дакументацыі Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, спр. 352.
71
Аляксандр Хацько
Кафля з раскопак па вуліцы Вялікай Траецкай, 48
Гродне
Aliaksandr Khatsko
Tile from the excavations at the Vjalikaja Traeckaja Street, 48 in Hrodna
This article analyzes the tiles found during excavations in the city of Hrodna on the street. Vjalikaja Traetskaja 48. Tile is one of the most interesting and richest archaeological sources. It can provide insight into the development of decorative art, the level of trade, the daily life of the inhabitants of cities and towns, because the tiled stoves were in almost every home, palace or castle.
Кафля з’яўляецца адной з найцікавейшых і найбагацейшых археалагічных крыніц. Яна можа даць уяўленне аб развіцці дэкаратыўнага мастацтва, узроўні развіцця рамёстваў, паўсядзённым жыцці жыхароў гарадоў і мястэчак. I гэта зразумела. Кафляныя печы знаходзіліся амаль у кожнай хаце, сядзібе, палацы або замку. Акрамя таго, кафля лічыцца адной з важнейшых крыніц датавання археалагічнага помніка.
Вывучэнне гаршковай і каробкавай кафлі доўгі час не прыцягвала ўвагу беларускіх даследчыкаў. Сітуацыя пачала прыкметна змяняцца ў 70я гады XX ст. Археалагічнае вывучэнне беларускіх замкаў, гарадоў і вясковых паселішчаў XIV— XVIII стст., без сумнення, надало штуршок да распрацоўкі храналогіі беларускай кафлі і яе тыпалогіі. Пасля раскопак, якія праводзіліся ў Гродне, найбольш каштоўныя артэфакты, у тым ліку кафля, пера
даваліся ў фонды Гродзенскага дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея. Здаралася аднак, што кафля адбіралася без уліку культурных напластаванняў. Гэта завужала магчымасці датавання, пакідаючы археолагам варыянт аналізу па аналогіях, асаблівасцях вырабу, ці стылістычнага аналізу1.
Першыя спробы правесці тыпалагізацыю і храналогію беларускай кафлі належаць Любові Панічавай. Распрацаваныя ёй табліцы выкарыстоўваліся амаль да 80х гадоў XX стагоддзя. На падставе даследаванняў замка ў Лідзе Алегам Трусавым, Валянцінам Собалем, Уладзімірам Угрыновічам былі падрыхтаваныя новыя схемы эвалюцыі форм і арнаменту кафлі2. Апошнія грунтоўныя працы па гродзенскай кафлі былі