Нашая гаспадыня, Алена Якаўлена брала з кута абраз, выходзіла на двор і тры разы абносіла яго вакол хаты? пры гэты кажучы: «Нічога ня бойцеся, да нас не даляціць ніводная. бомба. Гэта нічога, што каля нас непадалёку радыёзавод.» (Завод прывезьлі ў 1939 г. зь Вільні ра зам з супрацоўнікамі й інжынерамі). Пасьля яе слоў звычайна на душы станавілася неяк спакайней, можа і на самой справе ікона ды нейкія словы старой адводзілі ад нас бяду. Наогул, было прыкметна, што ў час вайны народ пацягнуўся ў касьцёлы ды ў цэркві. Таксама сталі сьвяткаваць Вялікадзень, Каляды ды іншыя абрадавыя царкоўныя сьвяты. Немцы чамусьці болыіі сурова адносіліся да ксяндзоў, якіх часта хапалі. Нейкі час касьцёл не працаваў, потым зноў пачыналася служба і зноў перапынак. Пры чынай былі пропаведзі з антынямецкай накіраванасьцю К гэтаму часу Польшча як такавая не існавала. I мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай не было. Людзі шлындалі тудысюды, усюль ішоў гандаль ці абмен прадуктаў на тавары. Палякі на кожным кроку выказвалі свае негатыўныя адносіны да немцаў. Яны прыракалі адпомсьціць ім, калі толькі будзе магчымасьць. Невялікая група мастакоў зьбіралася ў хацеМікалаяГусева і час ад часу вяла гутарку пра тое, што больш усяго тады хвалявала. Паведамлялі xtq, дзе і што чуў аб становішчы на фронце. Дыскутавалі, ці пасьпеюць немцы спаліць Менск, а жыхароў атруціць ці растраляць перад прыходам савецкіх войскаў. Чуткі паўзлі па горадзе хутка, казалі што немцы распрацавалі плян свайго адыходу, па якому ад Менска нічога не застанецца акрамя попелу і руінў. Абмяркоўвалі й іншыя праблемы. Неяк мастак Алтуф’еў расказаў, што яго выклікалі ў Генеральны Камісарыят і вялі зь ім гутарку, каб ён пачаў прымаць удзел у афармленьні сьвятаў ды агітацыйных выставак фатаздымкаў і плякатаў. Алтуф’еў аднекваўся, казаў, што ён не афарміцель. а толькі фатограф. Немец пры гэтым усьміхаўся. Потым пацягнуў скрынку пісьмовага стала і дастаў каталёг выстаўкі ў беларускім павільёне на Сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве. «Нам вядома,—сказаў ён, што вы былі галоўным мастаком беларускага павільёна, за што вас узнагародзілі ордэнам Знак пашаны. Пры гэтым немец адгарнуў старонку, дзе была фотарэпрадукцыя галоўнага стэн да, на якім скульптурная група: Ленін паказвае Сталіну далейшы шлях. Аўтарам гэтай кампазыцыі быў скульптар Заір Азгур, яўрэй па нацыяналыіасьці. Немец глядзеў на Алтуф’ева зь нейкай мінаю спачуваньня, маўляў, вось і папаўся ў хлусьні, а казаў не займаешся афарміцельскай справай. А ў слых заз начыў, што яму вельмі падабаецца ідэя, як настаўнік Ленін настаўляе свайго вучня на добры шлях, па якім пойдуць усе народы: ня толькі Расеі, але ўсяго сусьвету. Чым усё скончылася, даў мастак згоду працаваць або не, мне невядома, бо ў той вечар мне было ня ёмка задаваць на гэтыю тэму пытаньні. А сам мастак апавядаць пра гэтае неяк не хацеў. Праз нейкі час мы сустрэліся з Алтуф’евым на кватэры Гусева. Ён, адказаючы на мае запытаньне адносна Беларускай самапомачы, расказаў чым займаец ца гэтая новая арганізацыя акрамя матэрыяльнай дапамогі беларускаму насельніцтву. Алтуф’еў дадаў, што яшчэ й асьветніцкай працай, культурай і школамі, якія перайшлі на суцэльнае выкладаньне ўсіх прадметаў на беларускай мове. Потым Алтуф’еў перайшоў на іншую тэму і прапанаваў мне напісаць партрэт Прэзыдэнта Беларускае Рады Астроўскага, маўляў: «Мне патрэбна, каб ты акрамя партрэта запомніў, a можа і алоўкам занатаваў, колькі пакояў займае Рада і як яны акрамя кабінета Прэзыдэнта разьмяшчюцца між сабою». Беларуская Рада займала памяшканьне бібліятэкі імя Леніна. Сказаць па праўдзе, гэтая прапанова мяне зьбянтэжыла, сэрца прадказвала нейкую небясьпеку. Нешта падазорнае паказалася мне. Сказаў, што ня здолею напісаць партрэт прафэсыйна, бо не маю вопыту ў партрэтых справах. У гэтым я на самой справе ня меў прыкладаў, a каб пісаць пратрэт яшчэ Прэзыдэнта... Алтуф’еў працягваў настойваць на сваім, а калі ўбачыў, што безнадзейна разьлічваць на мяне, ён зьвярнуўся да Мікалая Гусева. Гусеў даў згоду і напісаў партрэт Астроўскага з шырокай стужкай на грудзі. Я ніколі гэтага партрэта не бачыў, можа таму, што яго не друкавалі. Акрамя таго Гусеў намаля ваў да сьвята 1га мая вялікі партрэт Птлера для гарадзкога парку. Распла тай было зьняволеньне ў час прыходу да ўлады Саветаў. У турму трапіў і мастак Мікола Дучыц, за працу ў мастацкім аддзеле гарадзкой Управы. Шкада было гэтых мастакоў, каб вызваліць іх абодвух з турмы да Панамарэнкі пайшлі мастакі Ахрэмчык і Азгур. У канцы травеня да мяне на Нізкі завулак прыйшоў чалавек, якога я бачыў у першы раз. Яму было, мабыць, за пяцьдзесят гадоў, ён вельмі коратка паведаміў мяне, што мне трэба зьявіцца ў Генеральным Камісарыяце ў такі та пакой. Назваў і прозьвішча немца, да даўшы, што ён доктар і вельмі любіць пунктуальнасьць. Я прыйшоў у новы дом ЦК загадзя. Назваў нумар пакою, падаў за шкляное акенца пашпарт. Пачуў як нехта патэлефанаваў, а потым мне падалі квіток з нумарам. Зь ім я і зайшоў у кабінет. Прывітаўся сеў і адразу запытаньне ці патрэбен перакладчык. Адказаў, што перакладчык не па трэбен. За гады акупацыі я ўжо разумеў, за рэдкім выключэньнем, што гаворыць немец. Самжа я размаўляў дрэнна: не хапала слоўніковага запасу ды і практыкі. Але што ня мог сказаць словамі, маляваў алоўкам.Я ўцьмяніў даў но, што немцу патрэбна логіка, тады ён паверыць на слова. Я ўжо меў нейкі вопыт і меў на ўвазе, што нечага я не змагу сказаць, нешта не зразумею. Але калі будзе перакладчык, дык ён выцягне зь мяне тое, што ты і сам пра сябе не ведаеш. А падругое, перакладчык будзе трэцім чалавекам, аб якім мяне папярэджваў Петэр Грейвен. Зь перакладчыкам я быўб адзін супроць дваіх асобаў. Я сядзеў і слухаў доўгія разважаньні доктара пра тое, што ён у Менску ўсяго толькі пяць дзён, што яго папярэджвалі не прымаць на ўвагу, што рускі чалавек дрэнна апрануты, нават прафэсары і навукоўцы зараз апранаюцца пажабрацку. Што воду ірэба піць толькі кіпячоную, што не ўсе рускія супроць немцаў і г.д. Я ўжо чуў ад іншых немцаў падобныя разважаньні і слухаў яго голас без асобай цікавасьці. 42 43 Адно мне стала зразумела, што ён хоча. каб ты глядзеў на яго як на сьвядомага, добрага чалавека, нават інтэлігента, зь якім можна даверліва гутарыць. Цікава мне было пачуць, чым скончыцца гэтая ўверцюра й як доўга яе мне яшчэ слухаць. Пакуль ён гаварыў я ўспамінаў, як у гэтым самым будынку, у 1940 г. першы намесьнік сакратара ЦК КПБ Кулагін праводзіў нараду з мастакамі. Як тады лічылася, запрошаныя былі лепшыя мас~ такі—скульптары Керзін, Азгур, Бразэр, жывапісцы Пашквіч, Ахрэмчык, Манасзон, Давідовіч і аўтар гэтых успамінаў. Гаворка была аб тым, як аздобіць фасад новага будынку ЦК. Былі прапановы зрабіць барэльеф з Марксам, Энгельсам, Леніным і Сталіным або нешта іншае, такое, каб сутнасьць будынку неяк адбівалася праз гэтае архітэктурнае аздабленьне. Нарада працягвалася з 10 вечара да 12 ночы. Калі за поўнач усе ўс талі і пачалі разьвітвацца з Кулагіным, у кабінет увайшоў Панамарэнка. Ён прывітаўся з усімі, а да Кулагіна з усьмешкай зьвярнуўся па імені вядомага на Русі мецэната выяўленчага мастацгва: «Сава Мамантаў». Ніхто іншы толькі Панамарэнка накіраваў свайго першага намесьніка кіраваць выяўленчым мастацтвам у ролі старшыні рэспубліканскага выстаўкама. У той вечар ён, стоячы, як і ўсе мы, пачаў гаварыць аб разьвіцьці культуры Беларусі перад пер~ шай дэкадай літаратуры і мастацтва ў Маскве. Час ад часу ён даставаў сваю піпку і зь нейкага пісталетазапальніка раскурваў яе. Панамарэнка браў пры клад з Сталіна. Гэта было бачна і па таму, як ён трымаў у руках піпку, як не паварачваючы галавы вадзіў тудысюды вачыма, як любіў працаваць у начы. У тую ноч мы прастаялі разам зь ім да 2 гадзіны ночы. Разыйшліся па хатах пеш~ шу, бо трамваі ўжо не хадзілі. Немец скончыў гаварыць, а потым засяродзіўся на тым, што беларуская ін тэлігенцыя павінна дапамагаць вялікай Нямеччыне супроць балынавікоў тымі сродкамі прапаганды, якімі валодае са ма. Далей ён мне прапанаваў, каб я рабіў плякаты, накіраваныя супроць ка* муністаў і жыдоў, маўляў, насельніцтва ня ведае праўды і толькі Гітлер дасьць Беларусі волю, якой яна не дачакаецца з боку камуністаў ніколі. Яўген Ціхановіч Ён ўсе болей і болей распаляўся, нават устаў з крэсла і пачаў хадзіць узад і ўперад, быццам лектар перад аўдыторыяй. Нарэшце спыніўся, сеў. Зірнуў мне ў ВОЧЫ: —Ну як, зразумелі задачу? —Так,—адказаў я,—але я не плякатыст, нават ня графік. А дзе яны? —Разьехаліся па розных месцах. —А ваш брат? Ён цудоўны анімаліст, яго зьверы ў казках быццам людзі. Гэтая ўласьцівасьць рэдкая зьява ў мастацтве, ня кожны мастак па памяці можа на маляваць зьвера ці птушку. А ён дадаў ім у сьмешным выглядзе яшчэ і паво дзіны людзей,—Потым, падумаўшы, немец зноў запытаўся: —А хто з мастакоў, якія апынуліся ў Менску, могуць рабіць плякаты? —Я думаю, што такіх зараз няма, можа хіба тыя, што ўжо працуюць у газэце «Мінскер цайтруг» ці ў «Беларускай газэце». Немец паказаў на другі стол, дзе ляжаў спіс мастакоў і побач герб Вя^ лікага княства Літоўскага (яго рабіў Гуткоўскі). Я хутка прабег вачыма спіс і кажу: Я ня бачу тут графікаў. —Але я ня веру, каб мастак, які можа напісаць партрэт чалавека, ня здольны зрабіць палітычны плякат. Тады я пайшоў на тое, што мяне ўжо двойчы ратавала. Сказаў яму, што калі мастак будзе рабіць пад прымусам, то мэта ўзьдзеяньня на гледача ніколі ня будзе дасягнута. Бо заўсёды бачна фальшывасьць твору мастацтва, асабліва ў палітычным плякаце. Немец вельмі ўважліва мяне слухаў, не перабіваў. Сваім выглядам паказваў, каб я працягваў далей абгрунтоўваць сваю пазыцыю. —Палітычны плякат — гэтаж зброя. А калі так, дык зброяй трэба добра валодаць перад тым, як ёй карыстацца, інакш кулі паляцяць у паветра. Калі я вам скажу праўду, то мне нічога ня будзе дрэннага за гэта? —Бітэ, бітэ, нічога ня будзе, я абяцаю. —А калі так, то выж даеце мне ў рукі зборю, а ў вашую перамогу я не веру. Дык чаго будзе гэтая творчасьць вартая, і ці будзе глядач верыць мастаку, калі сам мастак ня верыць, што нарабілі яго рукі. Усе пачуцьці невядомымі кірункамі перадаюцца ад мастака да гледача... — Я хацеў яшчэ нешта дадаць, але немец залепятаў: