Зьдзіўляючыя прыклады прыгожага, пабеларуску сардэчнага выкананьня бе ларускіх народных песень дадаў падчас свайго падарожжа па Беларусі Багдан Андрусышын, вядомы як Данчык і ньюйоркскі калектыў «Васілёк». Алеж найбольш блізкую да арыгінала, што будзе заўсёды недасягальным, інтэрпрэтацыі той ці іншай традыцыі, абрада, песьні даюць калектывы і выканаўцы, для якіх гэта традыцыя родная, свая, матчына. Выключнымі прыкладамі такіх калекты ваў былі гурты сьпевакоў зь вёсак Тонеж Лельчыцкага і Клятная Пінскага раёнаў, цяперашнія калектывы зь вёскі Вялікае Падлесьсе Ляхавіцкага (заснаваны яшчэ Г.ЦІтовічам) і Лобча Лунінецкага раёнаў. Да такога ўзроўню інтэрп рэтацыі фальклёру імкнуцца «Лявоны» з Воранава, прафэсыйны ансамбль «Сьвя та». Гэты працэс, дзякуй Богу, нарастае. У мінулым годзе адзначаліся 10я ўгодкі заснаваньня навуковадасьледчае лябараторыі (НДЛ) беларускага фаль клёру і дыялекталёгіі Беларускага дзяр жаўнага ўнівэрсытэту. Яе навуковы ас пэкт — рэгіянальнае дасьледаваньне су часных працэсаў у фальклёры, што мо жа даць навуковыя рэкамэндацыі су праць яго нівеліроўкі. У актыве яе удзел у зьбіральніцкай працы больш 2 тысяч студэнтаў, амаль поўмільённыя фонарэгіянальны, жанравы й этналін гвістычныя архівы, вучэбная праца ў дзесятках дзіцячых садках школах, ся рэдніх і вышэйшых навучальных уста новах, вучэбная фонаі відэатэка, удзел у стварэньні папулярнай фальклёрнай тэлеперадачы «Запрашаем на вячоркі», якая выходзіць 2 разы на месяц, больш за 20 рэгіянальных зборнікаў фальклёру і многае іншае. 3 увядзеньнем фальклё ру ў вучэбныя праграмы іншых вышэйшых устаноў (цяпер большменьш грунтоўна ён вывучаецца толькі на філёлягічных факультэтах) перад НДЛ адкрываюцца новыя перспектывы каардынацыйнага цэнтру ўсяго сучаснага фальклёрыстычнага руху. Добра былоб наладзіць творчае па брацімства з аналягічнымі цэнтрамі беларускай культуры за мяжой, маючы перш за ўсё на мэце захаваць і яшчэ ў большай ступэні адрадзіць нацыянальнасамабытнае аблічча нашага спакутавана га народу, які на працягу амаль паўтысячагодзьдзя так жорстка спрабавалі (дарэчы, гэтыя спробы працягваюцца з усіх бакоў і цяпер) дэнацыяналізаваць. Яўген Ціхановіч 58 59 Прыкметы старэй за звычай Валер Санько Птушкі Генадзь Грак Зіма Птушкі дружна пайшлі ў адлёт перад суроваю зімою. Жоравы адлятаюць да Пакровы (14 кастрычніка) — да раньняй зімы. Гусі і жоравы не прысьпешваюць з адлётам у вырай — сьцюджа настане позна, зіма будзе мяккая і кароткая. У апошнія дні верасьня з нябесных вышыняў даносяцца звонкія поклічы хуткалёткіх гусей і жораваў— восьвось настане зіма, будзе яна доўгая і халод ная. Першыя начныя замаразкі абавязкова стукнуць праз тры тыдні пасьля адлёту ў вырай асноўнай масы жораваў. Куры восеньню рана ліняюць — зіма будзе цёплая. Гусі хутка, вялікімі ланцугамі пайшлі ў адлёт — хутка выпадзе сьнег. Высока ляцяць гусі — сьнегу будзе шмат, нізка — мала. Вераб’і сядзяць натапыраныя—перад дажджом, ўзімку — перад сьнегападам. Вераб’і ціха сядзяць на дрэвах ці пабудовах — будзе сьнегапад, але ціхі, бяз ветру. Вераб’і зьбіраюць каля куратнікаў пух і пер’е, уцяпляюць гнёзды праз колькі дзён прыйдуць моцныя халады. Вераб’і зімою раптам сталі хавацца ў схроны — перад марозным завірушным надвор’ем. Вераб’і дружна расчырыкаліся — перад адлігаю. Цецерукі і курапаткі ўцякаюць з закрытых мясьцін і рэдкіх пералескаў у лясную глухамань — неўзабаве пачнецца завіруха, у сьнег хаваюцца — праз некалькі гадзін пачнецца мяцеліца. Зіркастая сава часта крычыць—на холад. Берасьцякі скрыпяць перад непагодзьдзю, сьцюжаю. Сыч пранізьліва крычыць ноччу — перад дажджом і халадамі. Сьнягір гучна скрыпіць перад сьнегападам, завірухаю, у канцы зімы — перад слотаю. Чырванагрудыя сьнягіры весела сьпя ваюць свае песьні — перад адлігаю. Вароны сядзяцца на сьнег ці гальлё дрэваў галовамі ў розныя бакі — заўтра будзе бязьветраны дзень, Вароны зьбіраюцца чародамі, лятаюць, кружацца—перад маразамі ці сьнегападам. Вароны хаваюць дзюбы пад крыльле — перад марозам, завірухаю. Вароны крычаць на поўдзень — перад цёплым надвор’ем, у бок поўначы — перад пахаладаньнем. Галкі бесперастанку гайнямі ля таюць і крычаць — перад дажджом, узімку — перад сьнегападам, мяцеліцаю. Асьцярожныя галкі на вачах людзей бесперастанку садзяцца прама на сьнег — перад адлігаю, на вершаліны дрэў — перад маразамі, на ніжнія галіны дрэваў— перад вятрамі. Галкі вечарам сабраліся ў чароды і гарлапаняць — заўтра будзе яснае надвор’е, узімку — перад пацяпленьнем. Сарока пад дах лезе — перад завірухаю. Куры рана на седалы садзяцца — перад марозным надвор’ем, і чым вышэй садзяцца — тым халадней будзе. Куры хвастамі круцяць — перад завірухаю, мяцеліцаю. Кура па хаце лятае — перад ма розам. Кура на адной назе стаіць — да сьцюжы. Стаіць кура на адной ножцы непагодзь на дзьвюх. Сыч гаспадара выжывае, калі ў хаце крычыць зімою (гаспадар паМрэ). Певень на вуліцы часта стаіць на адной назе перад марозам. Певень у мароз запяе — трэба ча каць пацяпленьня. Качкі ў сьнезе купаюцца — перад адлігаю. Качкі галовы пад крыло хаваюць — пахаладаньне блізка. На марозе качкі раптам сталі хлопаць крыльлем — перад пацяпленьнем. Казарка вяртаецца з стэпу да мора — вецер з мора, «марона», будзе гаспадарыць і на зямлі. Марозы спадуць. Гусі хлопаюць крыльлем — да марозаў. палошчуцца — да цяпла. Гусі ў сьнезе купаюцца—да адлігі. Гусі ў марознае надвор’е крыльлем захлопалі — будзе адліга. Гусі сядзяць. падціснулі лапы — наступяць халады зь мяцеліцаю. Гусь стаіць на адной назе — да марозу. Гусь лапу падціскае да сьцюжы. Гусь нос пад крыло хавае — да холаду. 60 61 Стары год канчаем, новы зачынаем з буйнаю травою, багатаю зямлёю, зь зярном ядраністым, ураджаем урадзістым... Так казалі нашыя бацькі, дзяды, прадзяды і тыя, хто сустрэў 1992 год на «Полацку». Як і ў мінулы год сабралося шмат беларусаў і іх сяброў. Заля была ўпрыгожна стройнай ялінкай, каляровымі паветранымі шарамі, срэбраназалацістай мішурой. Гучалі амэрыканскія і беларускія вальсы, факстроты, полькі ды так агніста, што танцавальная пляцоўка апусьцела толькі перад поўначу. Роўна a 12 гадзіне ўсе паднялі келіхі з шампанскім, каб павіншаваць адзін аднога, што дачакаліся аб вяшчэньня незалежнасьці Беларусі і прызнаньня яе як дзяржаву Амэрыканскім урадам. А таксама гіазычыць усім сябрам і сваякам дачакацца наступнага 1993 года і новых, ячшэ лепшых вестак з Бацькаўшчыны. Як сьвяткавалі Каляды нашыя продкі? Як рыхтавалі да яе куцьцю? Як захоўвалі і перахоўвалі яны гэтую прыгожую традыцыю, якая, нарэшце, дайшла да нас, нашчадкаў. Калядам не падуладны ні ста годзьдзі, ні адлегласьці. Тысячы кіламетраў паміж Менскам і Кліўлендам. Але ноч перад Калядаі — сьвятая для ўсіх беларусаў, незалежна, у Беларусі або ў Амерыцы жывуць яны. 6 студзеня пасьля вячэрняй службы сабраліся ў падцаркоўнай залі цакрвы Жыровецкае Божае Маці кліўлендцы, каб разам, як некалькі ў адной сям’і, адзначыцць Куцьцю. Старажытныя прыкметы кажуць, калі Каляды надыйдуць раней за поўню — год выдасца спрыяльным для будучага ўраджаю, калі ў поўню — год згубным для жывёлы будзе. Калі на Куцьцю мароз — год багата уродзіць. А вось што прынясе зялёны травяны дыван, які укрыў зямлю замест сьнега, нашыя продкі нічога не казалі. Мажліва, такі цуд прыроды, ім проста быў невядомы. Прыхажанамжа царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе, такая зьява ўжо добра знаёмая. Другі год запар яны сустракаюць Каляды пад вяснавую адлігу. Нашыя продкі клікалі да сябе ў хату Мароз, каб пачаставаць яго куцьцёй і задобрыць на новы ўраджай. Кліўлендцам прыйшлося адмовіццца ад гэтага абраду. Яны Каляды зазывалі інакш. Пасьля частаваньня поснымі справамі, якія падрыхтавалі Андрэй Стрэчань, Валя Яцэвіч, Марыя Шавейка, Эва Яраховіч і інш. прыхажане царквы, пачаліся сьпевы. Загучалі калядкі і шчадроўкі, прыгожыя беларускія песьні. А якжа інакш? Каляды надыходзяць, радасьць прыносяць. Каляды на парог, а каўбасы ў мяшок. Прыходзьце да нас людзі добрыя: сядайце, сьпявайце, гаспадароў ухваляйце. Паспрабуйце нашае Куцьці, каб міколі ня ведаць бяды. За акном мяцель гуляе, $& Вецер злосны дзьме—шугае, ^ ^ А ў хаце жарты, сьмех. ^ Роўна радасьцей уцех. ^ W Гэта ўжо прыйшлі Каляды, ^^ ^ а Па ўсім сьвеце людзі рады ^ Сам назоў сьвят весяціць W ^ Немажліва іх забыць. 3 гэтых вітальных словаў а. Міхася Страпко пачалася калядная ялінка ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. А папярэднічала гэтаму прыгожаму сьвяту больш чым месячная праца арганізатараў ялінкі, маленькіх акцёраў, іх бацькоў. 12 студзеня пасьля сьв.Літургіі у падцаркоўнай залі Michael Gay, Alexis Strapko, Timothy Clos, Brian Miroewski, Brittany Kovalenko, Yanka Lazar Chanenka, Cathy Huges, Andrea Clos, Stacy Kovalenko, Jennifer Stethanie Strapko расказалі сваім сябрам, бацькам і Санта Клаусу, адкуль пайшлі Каляды, як прыходзіць да добрых, паслухмяных дзетак Дзед Мароз і што адбывецца ў ноч перад Калядамі. Са сцэны гучалі песьні (Deck the Halls, Jingle Bells ex.) i вершы (Міша Гай прыгожа чытаў паангельску казку «The night before Christmas», a Янка ЛазарХаненка »Susy Snow flake»). Анжела Алдрете выканала на кларнеце дзьве калядныя песьні, і ўсе дзяўчынкі і хлопчыкі, якія ўдзельнічалі ў гэтым прадстаўленьні паказалі сцэнку на біблейскую тэматыку. Пэўна, што сьвята не абыйшлося без беларускіх песьняў і танцаў. Калядкі прыгожа сьпяваў хор Жыровіцкай Божай Маці і ўсе прысутныя. А вось танец «Янка» ладна танцавалі Брыттанн Каваленка і Янка Ханенка. «Лявоніху» скакалі Міша Гай і Алекснс Страпко. А маленькімі сьняжынкамі былі Cathy Hoghes, Brittany Kovalenko, Stacy Kovalenko, Alexis Srtapko, Jennifer Stethanie Strapko. Усіх маленькіх акцёраў i дзетак, што прыйшлі на сьвята Санта Клаус (Віктар Страпко) павіншаваў зь сьвятамі. Ёнжа пад вясёлы гоман раздаў ім падарункі. Застаецца дадаць, што рэжысерам сьвята была Лідзія Лазар—Ханенка, Марыя Алдрете— пастаноўшчкам танцаў. Сьвятлана Белая акампаніравала на фартэпьяна. Прыняцьцё для харыстаў царквы Жыровіцкае Божае Маці ладзілася 25 студзеня царкоўным камітэтам парафіі. Пасьля вячэрняй службы сабраліся ў падцаркоўнай залі харысты Тацьцяна Кананчук, Ірына Трэцьяк, Вераніка Мельнік, Кацярына Валюкевіч, Сьвятлана Белая, Люба Блізьнюк, Анатоль Лукьянчык, Уладзімір Дунец, Марыя Патапенка, Валянтына Ягоўдзік (на жаль, не ўсе харысты сабраліся), а таксама іх родныя, сябры царокоўнага камітэта, працоўнікі царквы. Пэўна, што прыняцьцё не абыйшлося без песьняў. Сьпявалі тыя песьні, якія народ наш сьпявае на ігрышчах і вечарынках, у працы і на сьвятах. Песьні, якім бацькі іх вучылі і якія сёньня ў Беларусі, мабыць, ужо і не пачуеш. Настрой быў сьвяточны. Бо Каляды прыйшлі, радасьць прынясьлі.