Запазычаньні — рэч нармальная і зразумелая, і паланізмы, русыцызмы і германізмы, калі яны набылі ў нашай мове грамадзянства, сталі даступнымі і зразумелымі. Усе такія й іншыя запа зычаньні робяцца складовай, арганічнай клеткай у арганізме літаратурнай мове і не іх я маю на ўвазе. Я маю на ўвазе сьвядомую арыетацыю на польскую ці расейскую мову, арыентацыю, што пра дыктавана чыста палітычнымі меркаваньнямі. Як ў нашай гісторыі, гэтак і ў мове, нажаль, усё яшчэ мае месца такая арыентацыя. Арыентацыя — нехта сказаў — гэта наша хвароба. ды надыйшоў час вылечыцца ад такой хваробы. Беларуская мова, насуперак цьвержаньням некаторых «вучоных», —лінгвістычна самастойная мова. і ў ёй ёсьць дастаткова сродкаў для выяўленьня псыхікі нашай нацыі. Толькі наша мова, ніякая іншая ні расейская, ні польская, толькі нашая мова блізка нашаму характару, толькі ёй — мяккай і мілагучнай — адгукаецца наша душа. Беларуская мова самастойная, наколькі самастойная наша нацыя. Hi больш і ні меньш. Мы ня можам вытвараць літаратурную мову непадобную на наш народ. У нашай мове ёсьць усе «заганы», якія мае наша нацыя. I гэта заканамерна. Тамуж яна родная, свая, лепшая ад любой чужой. Арыентацыя беларускай літаратурнай мовы на такую сваю, «заганную» мову, думаецца, і забясьпечыць ёй найбольшы посьпех. Яўген Ціхановіч Пагоня Анатодь Цыркуноў Пагоня добры быўбы герб Тутэйшай грамадзе, Каб коньнік молат меў і серп На шлеме і шчыце, Павінна й сьцяг трымаць рука Чырвоны, без палос... Так беларусамастака Вучыў «велнкоросс». Сумую я па Вільні... Эміліт Лявон Сумую я па Вільні, калі яе ня бачу. Хоць там не нарадзіўся, ды не магу іначай. Бо кроў у маіх жылах цячэ ад беларусаў, Нас толькі лёс няўмольны згубіць яе прымусіў, А прыгажуня—Вільня, зямлі маёй скарбонка, Цяпер для нас чужая, няродная старонка. У храмах яе гулкіх, у белай Вострай Браме Падзякі Богу шлюцца, ды толькі ўжо ня намі. Жывуць на старых вулках магутных продкаў цені, Іх часам бачыць можна ў сьветлых летуценьнях: Вялікі Палачанін праходзіць шпарка міма.., А мы заглянем ў краму да нашага Максіма. Яго «Вяночак» возьмем, да сэрца прытуліўшы Сваё былое ўспомнім, мінуўшчынай пажыўшы. 1 аддадзім падзяку ўсім, хто не скарыўся, Хто, як Вялікі Вітаўт, за роднасьць нашу біўся... Народзе, мой народзе, дык што з табою будзе? Усё, што мог згубіў ты ў камуністычным блудзе. Цяпер чужою мовай вядзеш бясконца часу Адзінаю размову пра каўбасу ды мяса. 52 53 «Няма таго, што раньш было...» Сьвятлана Багданкевіч Расьце, прыгажэе сталіца. Глядзяць непрыступна і сторга Высозныя камяніцы. Прасьпектам сваім ганарыцца Найноўшым, пакрою прамога, Нібы ў камунізм дарога. Нідзе тут ні ценю былога... Той горад— мо ў снах толькі сніцца. Ах, вулачкі Менска старога! Глядзецьбы на вас — і дзівіцца, Хадзіцьбы— ні нахадзіцца! Дайсцьі да прадмэсьця — йшчэ тога, Дзесь там ля кнігарні спыніцца I стрэнуць — няўзнак — ля парога Максіма, зусім маладога. Сьвятлана Сачанка Вялікі ветразь надзіманы ветрам. Куды памкне цябе, мой карабель? Марудна рухаешся, метр за метрам Бліжэй да непазнаных шчэ зямель. Што знойдзеш там? Як стрэнуць, як прывецяць? Адказ падкажа, мусіць, толькі час. Навейшы шлях мілей за ўсё на сьвеце, Праплыцьбы мне па ім, пакуль агонь не згас. У далеч карабель нясе парывы ветру. Развагам не стрымаць ягоны ход. Лаўлю марское сьвежае паветра. Канчаецца туга. Пачаўся новы ўзьлет. «Каб палюдску, каб ладна жыць...» Аўген Гучок Каб палюдску, каб ладна жыць, Каб душою не быць абдзёртым. He бываць трэба дома, а быць. He часьцей, а заўжды, — і жывым, і мёртвым. Трэба памятаць, што твой дом— Беларусь ўся: фізычная і духоўная, А ня толькі мясьціна, дзе пад акном Цётка Тэкля таўчэцца з воўнаю. Трэба помніць, што родны край Адпрадвеку мяжуе з Богам... Дык у сэрцы тваім няхай Патрыёта жыве трывога! Адчуваць сябе трэба гаспадаром, А не жыхаром рэзервацыі: А інакш — да канца твой дом Сілы цёмныя возьмуць пад акупацыю. Каб палюдску, каб ладна жыць, Каб душою не быць абдзёртым. He бываць трэба дома, а быць. He часьцей, а заўжды, — і жывым, і мёртвым. 55 54 Жыве Беларусь! Словы Натальлі Арсеньневай Музыка Пётры Нядзьвецкага ЭКНВЕ ^ЕАдРУСЬ . CA.HatAaMi ApcEUbWEBA* МУЗНКА ПЕТРНЦЙДіЬВЕЦКЛГА k 4 4 £ 4 IR =t L PA>AA«Mp ХДЎРАНКАЙ SBerfu^ ПАД XMAPAMl хо^ ЦД / ЗГАЕ Джу Я Ь E* b Я ¥ E, н% 3bW РУм. ,Дій HAC TA Al BAX u; _ я , Jha гаРНія^; JUoy ntw BE I Б» kJ . ь Н~Г 1 Paow _ 4b ©EAA mv’ b ? Fl £3 1 ^ V it >мў xw 36 ЗМні ( J^th. кл _ *; 6. G » b , £ HA ШЫ Mi ЗЬДЗІўМЙ , КВоААЮ MviWXAH <ЛаЎ. вдіДІ ^'X HAU1> :br V Bo PA “ ATfAUWA’l ... ■ АНЕЦ Ay Хпі nh Ь£Т%РЛ^ ЗЬмД Ao ! F A b J a ha ДбсьмЛ 'Рот *4 A Be ЛА ^ШУННоЗАфУДОШ^Ь№У|4А^|Д^К<^ЕЛНМ~КААо<'ІСЬН=^уМЕІІ>. ГАЛАСІЦЛ НАВАЛкНІІ^АЙ VACV^AW^ ^EyAC^HSSA*» МЕ^МРДЗЮ З^Ві^ЯН» • _________JH^BA Haula/ ВЬІКУТА 3 3«ААГА ЧЕтВЕ^.М'нІІЧНіІ» З1ХАЦІ40 .__________________ = ~ Р?ТАН<»Л rtAXTAVi BoMTAypfrlcAPf—llx'r НА<ТРм м АУ ПГЬ| “ Л< fL4P5 • 3. ^8 Н^ Н<ВА ДДУіЮВ МН ГА^ТАЛлІ, РА^ПЛУіл'іС^ ‘імглой ШХЧУЖЦХ, ^БЕГМ У ВЫРдй FyciEAM СГАЯЮ, ДхгЗмазАІНгтмы~Вт43Е'уХьпгр— Бу^ЗЕм ЖыцН 5 Днймі Я*ННму H°eWKU ПОЙД5Ы»^ОЙДІЕМ 3 TAF^H v ГАГУ, ЦАЦД xoiTiMj1 і ЕАСІЛЬЦХДЯ і4 ВСЬмі'РотнАЛ Релаг/о . км ншш ^ Засьпявай сваю песьню, народзе! Васіль Ліцьвінка Па стражытных беларускіх звычаях у род не прымалі, калі хлапец ня мог пераплыць хуткую раку, забіць тура й успомніць сваіх продкаў да пятага калена. Памятаю, калі быў малым, хадзіў зь сябрамі калядаваць. Але настаўнікі ў школе забаранялі нам гэтае рабіць, маў ляў, гэтыя традыцыі— цемрашальства. паганства. Толькі на паганскай магіі слова заснаваныя ўсе беларускія тра дыцыйныя абрады, сьвяты. А народнае сьвята — гэта стан душы. На любы дзень у беларуса была прыкмета, прымаўка, песьня. Нездарма ідэяльнай тэрыторыяй для дасьледаваньня старажытнага славянскага фальклёру называюць вядомыя вучоныя нашае Палесьсе. Бадай што тут, як нідзе ў славянскім сьвеце, захаваўся старажытны фальклёр. Яўген Ціхановіч Фальклёр—гэта выдумка, імправізацыя. Старажытны чалавек быў практыкам. Яго погляды, назіраньні за жывё ламі былі пакладзеныя ў аснову таго ці іншага абраду. Абрад быў створаны ім для карысьці. Гэта быў яшчэ не фальклёр, а жыцьцёвыя веды, у якіх быў пачатак вобразнасьці, мастацкасьці. Здольнасьць на выдумку — гэта ўжо фальклёр. Дарэчы, правільна мяркулць тыя, хто пад фальклёрам разумеюцьЎпершую чаргу вусную народную творчасьць. Алеж фальклёр — гэта і цэлы тэатр. Паколькі ён вусны, то там заўсёды міміка, голас, інтанацыя, рух, дзеяньне і музыка, Фальклёр існуе ў той момант, калі ён выконваецца. Дзед сабраў унукаў, расказвае ім казкі, — гэта фальклёр. Маці ціхенька напявае: «Люлі, люлі, прыляцелі гулі...» — зноў фальклёр. Вясковыя жанчыны на вясельлі сьпяваюць — таксама фальклёр. Вялікая кітайская сьцяна пралягла паміж фальклярыстычнай практыкай і навукоўцамі. Вучоныя дасьледвалі і за натоўвалі фальклёр па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Дзякуючы гэтаму выдадзены Звод беларускага фальклёру, ш.матлікія дасьледваньні. Але тыражы гэтых кніг для Беларусі зусім маленькія. Падругое, культработнікі ў сваёй практыцы не карыстаюцца дасягненьнямі навуковай фальклярыстыкі. Адсюль ідуць скажэньні, фальсыфікацыя, жорсткая сты лізацыя. Што адбываецца далей, няцяжка здагадацца. Паміраюць старыя вясковыя жыхары, носьбіты фальклёру. I пары ваюцца спрадвечныя традыцыі. А на іх места напорыста імкенцца масавая 56 57 культура. Можна сказаць, што з канца ЗОх гадоў беларусы, па сутнасьці, адарваны ад традыцыяў, сваіх каранёў. Замест іх складаліся творы, якія праслаўлялі партыю, Леніна, Сталіна, камунізм, услаўлялі заможнае жыцьцё ў калгасе. А народ сьпяваў песьні пра ка ханьне, дзіцятка, што нарадзілася, маткупарадзіху, славіў маладога і маладую, бабулю і дзядулю, кумоў, сватоў, нармальнае чалавечае жыцьцё. I тое агульначалавечае, да чаго мы спрабуем вярнуцца, захавалася ў фальклёры. Нашая беларуская вёска ў глыбінцы, дзе афіцыйная культура не душыла, інтэнсыўна і мэтадычна не зьнішчала фал'ь клёр, захавала запаветныя куточкі. Зрабілі мы з тэлебачаньнем на Міёршчыне «Жаніцьбу Цярэшкі», а на Веткаўшчыне «Ваджэньне і пахаваньне стралы» <зды малі ўжо пасьля Чарнобыля), на паўднё вым усходзе Палесься мяркуем зьняць «Провады русалкі», на Магілёўшчыне карагоды. Наш паратунак у дзецях. Я глыбока перакананы ў тым. што калі, мы, дарос лыя, давядзем да іх сьвядомасьці, што яны нашчадкі славутага славянскага народу, то яны загавораць, засьпяваюць, затанцуюць пабеларуску. Іншая справа, што дзеля гэтага трэба прыкласьці немалыя намаганьні, перабудаваць усю сыстэму адукацыі. У імя гэтай высакаро днай мэты і ствараецца Асацыяцыя фальклярыстаў і этнографаў Беларусі. добраахвотнае аб’яднаньне прыхільнікаў фальклёру. У яго ўвайдуць як практыкі, так і навукоўцы: музыканты, харэографы, этнографы, а таксама шматлікія прыхільнікі адраджэньня беларускіх нацыянальных традыцыяў. Асацыяцыя будзе матэрыяльна і творча дапамагаць фальклёрнаэтнаграфічным калектывам, весьці барацьбу супраць скажэньняў і фальсыфікацыі фальклёру, спэкуляцыі і камэрцыйнага спажываньня духоўнай спадчыны беларусаў. Бо часта вонкавай «бляскучай» формай падмяняецца глыбокае, аздараўленчамаральнае, ачышчальнае багацьце фальклёру. У песьні ідзе разбурэньне спэцыфічнага нацыянальнага лірызму беларускіх мэлёдыяў, падмена іх для канкрэтнага ўзьдзеяньня на слу хачоў «афрыканскімі» рытмамі. Як вынік—знішчэньне жывых парасткаў беларускай народнай песьні, нівэліроўка яе мясцовай самабытнасьці. Кожная інтэрпрэтацыя фальклёру мае права на жыцьцё. Галоўнае, каб тыя, хто бярэцца за гэта, усёж спачатку добра вывучылі традыцыю, і ня толькі агульнанацыянальную, але і рэгіянальную. Як лепшы прыклад прывяду фальклёрны калектыў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту «Неруш», зь якім выдатна й апантанна працуе Валянтына Гладкая. Яўген Ціхановіч Гэты гарадзкі калектыў уважліва і шматбакова вывучае абрады і песьні той ці іншай мясцовасьці. Нават у адзеньні яны дэманструюць асаблівасьці розных рэгіёнаў Беларусі, захоўваюць лексычныя і нават фанэтычныя адметнасыді ў тэкстах. Такі шлях, мне ўяўляецца, най больш пэрспэктыўным для фальклёрных ансамбляў горада.