I; er a u $ g e 3 t 6 c 11
»on ' 0
D. (Jr 11 ft Jj e nr n i g,
ЯбпІдІ. ^aufT. get). ?(rd)iyibliotH.ir, bqtAiib. Retire. baiU^iigl.SciiiMciit^.icU^ ju Xfiugebag, £eac|p. uub WtlcgHeb wearer gel. Ge|eUfd)u|icu.
(J r ft e r San b.
—si non vulct arte polila
— at ccrtc valent pietatc prubari.
'lit. Calpk Eel. IV.
^6nigsbergz
bet Georg Я а r l ф a 6 e v I a п b
1812.
ркі бйцвжмыны
Час духоўнага паяднаньня
Анатоль Сабалеўскі
Мікола Рыжы
На радыё пад час абедзеннага перапынку загучаў знаёмы голас Данчыка. Адна песьня ў яго выкананьні, другая... Да гэтага турбавалі нейкія жыцьцёвыя клопаты.быў няважны настрой. I раптам ўсё перамянілася —кудысьці адыйшлі турботы, на душы стала шчымліва і сьветла. Магчыма, ад нахлынутага пачуцьця, духоўнага паяднаньня двух людзей, хоць і абсалютна розных: і па веку адме раных гадоў, і па жыцьцёваму вопыту, і нават па супрацьлегласьці кантынентаў. I вось, забыўшыся сяджу і слухаю. Толь
кі адчуваю, што па твары паволі коціцца сьляза. I дзіўная рэч — не саромеюся, нават маю прыемнасьць ад яе цяпла.
3 чагоб усё гэта,' зь якой прычыны? Мыж з Данчыкам, можна сказаць, зусім незнаёмыя, у час яго кароткага візыту ў Беларусь нават не пасьпелі сустрэццаде кажучы ўжо пра тое, каб устанавіць асабістыя кантакты. Але ведаю, што ў сваіх душэўных парываньнях я не адзінокі, такіх як я ў Беларусі цяпер вельмі многа.
Фенамен Данчыка патрабуе глыбокага ўсьведамленьня, сур’ёзнага асэнсаваньня. Данчык зьявіўся ў Беларусі на золку новай, цяперашняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня нашай культуры і шырэй — духоўнасьці. Яшчэ далёка не ўсе нават з лепшых сыноў і дачок нацыі асьмельваліся пра сапраўдныя рэчы гаварыць на поўны голас: хтосьці па звычць' ды і зь небеспадсгаўнай асьцярогі традыцыйна ўціскаў галаву ў плечы, хтосьці на ўсякі нядобры выпадак карыстаўся больш намёкамі ці эзопаўскай мовай, А ён, Данчык, быў зусім адкрыты — прама і ўпэўнена ішоў насустрач людзям, дабру, праўдзе. Без узьнёслай пафаснасьці. мітынговасьці, ва ўсім просты, шчыры. з шырокай і чыстай душой.
Прырода шчодра надзяліла гэтага юнака — даволі моцным і вельмі прыемнага тэмбру голасам, выключнай, бадай, у найвышэйшай меры чалавечай прывабнасьцю. Да прыроднага дару гожа далучаюцца сьціпласьць, інтэлігентнасьць. На сцэнічныхжа падмостках, падчас выкананьня беларускіх песен, Данчык увесь лучыцца паэзіяй, што глыбока кранае душу кожнага. Я сказаўбы. паэ
22
23
зіяй багдановічаўскага складу, нахілу. Тут усё хораша, вабна, і невыпадкова, што выканаўца, дзеб ні выступаў, меў бяспрэчны й агульны посьпех. Прыехаўшы на радзіму маці і разам зь ёю з прыватным візытам, Данчык ператварыў гэты візіт ня толькі ў яркую і буйную зьяву, але і ў падзею даволі шырокага нацыянальнага руху. Стаў актыўным тва рцом вясны беларускага Адраджэньня.
Многіх тады зьдзівіла, уразіла, ашаламіла опітэты можна доўжыцы — як гэта так: мы тут, у сябе дома, на радзіме, у сьветлай зьяве, на волі (карыстаюся тагачаснымі ідэёлягічнымі паняцьцямі і ўяўленьнямі) амаль забыліся на сваю мову, на гісторыю, на най багацейшыя народныя скарбы і традыцыі, а Данчык, жывучы ў Амэрыцы, пры нейкім там загніваючым капіталізме, да гэтага нават не разу не ступаўшы па беларускай зямлі, мае такое добрае чыс тае вымаўленьне, так хораша і сакавіта гучыць у яго вуснах слова. I ўвогуле, увесь клад мысьленьня беларускі, выключна нацыянальны. I гэта, падкрэсліваю, жывучы ў зусім іншым асяродзьдзі, няхай бяз крыўды будзе ўспрынята, далёкім і чужым да беларускай культуры.
Зноўжа наплываюць пытаньні, што маюць не звычайную цікаўнасьць, а непасрэднае дачыненьне да ўсяго нашага руху, да праблемы Адраджэньня: як удалося ў такой чысьціні і сьвежасыді захаваць сваё крэўнае, роднае, ні кроплі не выплеснуўшы ў вялікім акіяне іншанацыянальнай мовы, духоўнай і матэрыяльнай культуры, наогул, ва ўсім інакшым асяродку? Дзе тут знаходзяцца пачаткі і наступствы? Чым сілкуюцца памкненьні, намаганьні, воля? Што ёсьць нацыянальны патрыятызм і. увогуле. пачуцьцё высокай чалавечай годнасьці?
Так, пытаньняў шмат .Яны пагра буюць роздуму, глыбокага асэнсаваньня.
Тутжа дазволю сабе прывесьці толькі адзін штрышок. На міжнародным кангрэсе беларусыстаў, які праходзіў у травені 1991 года ў Менску. рэдакгар газэты «Беларус» Янка Запруднік, гаво рачы добрыя словы ў адрас дырэкгара Беларускага Інстытута навукі і мастацтва Вітаўта Кіпеля, сказаў: «У яго расьце малы ўнук, і можна не сумнявацца, што ён будзе хораша, дасканала валодаць беларускай мовай». Я тут жа лаўлю сябе на думцы: і ў мяне растуць унукі, я таксама стараюся, каб яны веда лі родную мову, гаварылі пабеларуску. Але я зь імі магу перакінуцца колькімі словамі раніцой, калі яны зьбіраюцца ў садок, а я на працу, таксама ўвечары, у вольныя хвіліны,якіх катастрафічна мала, a то і зусім не бывае. Ды і тыя мае намаганьні, прынамсі, малаплённыя. Дзе ці ўвесь дзень знаходзяцца ў іншым асяродзьдзі, ледзьве не ўсё, што сеяла ся дома, у сям’і, распыляецца, губляец ца. 1 якжа яшчэ многа нам трэба зрабіць, каб Беларусь стала Беларусьсю, сапраўднай, нацыянальна годнай. Аднак, гэта больш нашыя асабістыя праблемы.
Цяпержа пра іншае. Адметнасьць, своеасаблівасьць нацыянальнага Адраджэньня на нашым этапе вызначаецца памкненьнем да духоўнага яднаньня бе ларусаў сьвету, у незалежнасьці, хто на якой адлегласьці ці на які бок мяжы знаходзіцца. Раней такога не было.
Калі, скажам, узнімалася адраджэнская хваля ў пачатку дваццатага ста годзьдзя і затым шырылася ў дзесяіыя гады, многія беларусы—працоўны людякраз ад’язджалі ці ўжо да гэтага ад’ехалі за мяжу. Выпраўляліся туды ў пошуках кавалка хлеба. 1м было не да нацыянальнай ідэі, цешыліся. што проста могуць выжыць. Да тагож тады зусім ня тыя былі камунікатыўныя сродкі і.
увогуле, сацыяльныя ўмовы, каб мець магчымасьць ладзіць моцныя, сталыя кантакты.
У дваццатыя гады, калі ўжо на ін шым этапе разьвіцьця грамадзтва і, натуральна, у іншых умовах працягваўся адраджэнскі рух, на паяднаньне беларусаў рашуча адмоўны ўплыў аказ вала клясавыя ідэялёгія ды і проста дзяржаўныя межы.
Цяперашнюю ідэю звычайна вытлумачываюць дзьвюма акалічнасьцямі: галоснасьцю, дэмакратызацыяй грамадзтва і чарнобыльскай катастрофай. Вядома, тут ёсьць рацыя. Беларусы спакон веку, хіба што за выключэньнем пэрыя ду, калі мелі сваю дзяржаўнасьць — Вя лікае княства Літоўскае, цярпелі ўціск ад розных улад і таму генетычна прывучаныя знаходзіць любыя сродкі і формы, каб выявіць сваю нацыянальную годнасьць, займець прва «людзьмі звацца». 1 было б недарэчным і смешным не выкарыстаць з толкам і карысьцю сёньняшнія магчымасьці. Зразумела і тое, што бяда, гора, ды такія грандыёзныя, як чарнобыльская навала, аб’ ядноўваюць, ня мо гуць ні аб’ядноўваць людзей. Час брацца і моцна трымацца за рукі. Асабліва, калі на парадак дня з усёй сур’ёзнасьцю паўстала праблема выжываньня нацыі.
Словам, дэмакратызацыя нашага жы цьця і галоснасьць спрыяе паразумень ню і збліжэньню людзей нашай Баць каўшчыны, хтоб дзе ні знаходзіўся, a злавесны Чарнобыль рабіць гэта вельмі прысьпешвае. Але першапрычына ўсёж, думаецца, у нечым іншым і значназначна большым. Сёньня покліч да нашага духоўнага паяднаньня і супрацоўніцтва пранізвае, такбы мовіць, усю атма сфэру. I было б залішне смелым і нават самаўпэўненым канкрэтна называць кры ніцы, зь якіх ён лучыцца. Пакінем гіс торыкам высьвятляць імпульсы й энер
гію нашых агульных памкненьняў. Зрэшты, дапаможа патлумачыць і сам час.
Яж зьвярнуся да ўласнай галіны дзейнасьці. Можна спадзявацца і верыць, што праз нейкі пэрыяд зьявяцца навуковыя працы, у якіх грамадзянская гі сторыя народу, яго духоўная, матэрыяльная культура, увогуле, усе сфэры жыцьця і творчасьці будуць дасьледваны комплексна, у незалежнасьці ад Taro, у якой краіне ці на якім кантыненце знаходзіцца беларус. Нарэшце, займеем, так бы мовіць, цэласную, непадзельную карціну. Але яна не зьявіцца вось так адразу, сама па сабе. Дзеля гэтага трэба працаваць, не пакладаючы рук. Прытым менавіта аб’яднаўшы сілы. Адным словам, да жаданай мэты у нас няпросты і доўгі шлях.
Складанасьцей будзе шмат. Скажам, у Беларусі, калі мы хочам вывучыць жыцьцё, культуру, побыт людзей пэўнай мясцовасьці, то арганізуем экспедыцыю найлепш з большай колькасьцю навукоўцаў і розных спэцыяльнасьцей і дасьледуем усё гэта якраз комплексна. Такой магчымасьці ў нас цяпер няма у дачыненьні да іншых краін і нават цяжка прагназаваць, калі яна зьявіцца. Пакуль што самыя высокія душэўныя парывы глушыць «проза» жыцьця — неканвэртуемыя ці, як у нас гавораць, «драўляныя рублі», адсутнасьць валюты ды ўсё яшчэ няпросты выезд за мяжу. Таму трэба шукаць іншыя формы і сродкі, прынамсі, напачатку давядзецца задавальняцца не такімі шырокімі, як хацеласяб, размахамі і маштабамі. Неабходна зьбіраць усё, што ёсьць пад ру камі, што ўвогуле даступна, дасьледваць, абагульняць 1 рабіць гэта здабыткам чытачоў. Як гаворыцца, класьці цагліну да цагліны, кідаць зерне за зернем. 1 ўжо гэтым у пэўнай меры будзем зьмяншаць белыя плямы ў культурным
24
25
летапісе народу. I паступова наблізімся да вырашэньня галоўнай задачы.
Такім бачыцца шлях, калі гаварыць пра яго ў найбольш агульных абрысах. Само сабой, могуць быць і пэўныя адхіленьні, як і іншыя формы і мэтады. Трэба рацыянальна выкарыстоўваць усё магчымае і плённае і рабіць гэта на сучасным ўзроўні мысьленьня. Тут маецца на ўвазе вось што.
Бадай, над усімі намі завіс вялікі груз мінулага. Ён у розныя пэрыяды на зываўся па рознаму — і вульгарным сацыёлягізмам, і проста сацыёлягіза ваньнем, а з нядаўняга часу — ідэёля гізацыяй. Гэтым вельмі хварэлі мы. Але хварэлі, мяркуючы па тых выданьнях, зь якімі ўдалося пазнаёміцца, і нашыя за межныя суайчыньнікі. Нярэдка перад усім браў верх вобраза ворага: капіталізму, імпэрыялізму, — з аднаго боку, і бальшавізму, камунізму, — з другога. Таму адны і тыяж, скажам, творы літаратуры, мастацтва, культуры камэнта валіся і ацэньваліся з ідэёлягічнага, па літычнага боку зусім парознаму, гледзя чы па які бок дзяржаўнай мяжы ад паведна знаходзяцца і творцы, і чытачы. Можа калінебудзь нейкага кніжніка і зацікавіць, хто і як зачынаў варажбу, і ён возьмецца дасьледваць гэтую тэму. Але менавіта цяпер, думаецца, ня час на гэта траціць сілы. Ды і звычайна ў даўгу ніхто не перад кім ні заставаўся.