Але ў такім выпадку паўстае і другое пытаньне: мошчы якіх полацкіх сьвятых маглі быць перанесены ў Багародзіцу Ста (Заканчэньне. Пачатак у № 10) 9 8 рую? Перш чым адказаць на гэта пытаньне, давайце памяркуем: а ці маглі ўвогуле ў Полацку быць свае сьвятыя? Калі мы гаварылі аб залежнасьці кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ад Канстантынопаля ў другой палове Хст., то мелі рацыю, бо менавіта ад Канстантынопальскага патрыярха Кіеў, а за ім і Ноўгарад прынялі Хрост. I гэтая падзея «адгукалася» кіеўскамаскоўскай праваслаўнай царкве ажно да 1448 г„ калі яна, нарэшце, стала цалком незалежнай—аўтакефальнай. Як ужо га варылася, няма доказу, што Полацкае княства прымала хрышчэньне ад Кіева. Адсюль вынікае, што Кіеў ня мог пасрэднічаць паміж Канстантынопалем і Полацкам у выбары веры.Такім чынам, пасрэднікам быў нехта іншы або яго ўвогуле не было. Царкоўна палітычны расклад у Эўропе канца Хпачатку Хістст. быў вельмі складаны і не на карысьць праваслаўнага Канстантынопаля. Каталіцкія — рымскія месіянеры—праяўлялі значна больш імпэту ў далучэньні да апостальскай царквы новых парафіянаў. Ужо ў другой палове X ст. Рымская царква паашырала свой уплыў на землях палякаў, харватаў. Абапершыся на агрэсыўную палітыку нямецкага караля — імпэратара Атона I, яна пранікае на землі мадзяраў, лужычан, палабскіх славян. У канцы X ст. рымскі абрад прыняў польскі князь Мешка, а ў 1000 г. была заснаваная самая ўсходняя на той час архіэпіскапская кафэдра ў Гнезна. He забывалі папскія паслы і Ўсходнюю Эўропу. 3 960 па 1000 гг. яе наведала шэсьць місій. Князь Сьвятаполк Тураўскі, больш вядомы як «Акаянны» быў вялікім прыхільнікам каталіцтва. Яго жонка, дачка польскага караля Баляслава Ха робрага, прыехала да свайго мужа разам з духоўнікам — япіскапам калабрэжскім Рэйнбернам. Хутчэй за ўсё ў гэты час узьнікае ў Тураве каталіцкая царкоўная кафэдра. Пазьней яна прыгадваецца ў Кіева Пячорскім пацерыку пад 1105 г. У нейкай ступені зза веры паміж Сьвятаполкам і яго бацькам Уладзімірам Хрысьціцелем ад былася сварка, у выніку якой Сьвятаполк, яго жонка і Райнберн былі пасаджаны ў турму. Апошні там і памёр. А нянавісьць да Сьвятаполка захавалася на працягу многіх стагодзьдзяў ня толькі таму, што ён забіў сваіх братоў Барыса і Глеба, а і таму, што патураў да іншай ад праваслаўя веры. Вось у гэтых складаных палі гычна цар коўных стасунках перад Полацкай зямлёю паўстаў выбар, як захаваць незалежнасьць, не падпасьці пад уладу Кіева цераз праваслаўе? А ў тойжа час нельга было за стацца ў паганскай адзіноце сярод хрысьціянскай Эўропы. Шлях быў адзіны: пры маць хрысьціянства і паступова яго распаўсюджваць, але так, каб не выпускаць рэальнай улады з сваіх рук. А гэта было магчыма толькі пры ўмове пабудовы полацкай царквы як аўтакефальнай з улікам мясцовых традыцыяў. Гаварыць пра перша пачатковую незалежнасьць полацкай царквы ў нас ёсьць падставы, таму што пранікненьне хрысьціянства сюды ішло самастойна як з поўдня, так і з поўначы і захаду. Прычым нягледзячы на тое, што заходняя каталіцкая царква была значна бліжэй за бізанытыйскі ўсход абраны, быў грэчаскі абрад. Падругое, (эна гэта ча мусьці не зьвярталі ўвагі папярэднія дась ледчыдкі) першы вядомы нам полацкі япіскап Нікіірар быў грэкам. Ён ніяк ня быў залежным адКіева. боў 1092 г. ягопаставілі мітрапалітам Кіеўскім. А такоестаўленьне адбывалася толькі з ласкі канстантынопаль скага патрыярха. Адсюль вынікае, што ў Полацку ён мог зьявіцца толькі па накі раваньню таго ж патрыярха, г. зн.—напрас ткі зБізантыі.Наступны япіскап зьяўляецца ў Полацку толькіў 1105 г. пасьля сьмерці Ўсяслава Чарадзея, вядомага сваёй не залежнай самастойнай палітыкай. Ці можа гэта азначаць, што ў Полацку 12 гадоў не было свайго япіскапа? Вядома, не. Але па колькі ён трапляе ў Полацкае княства ў абыход Кіева, то не згадваецца ў кіеўскіх ці якіх іншых летапісах. Тое самае справядліва і да полацкай япіскапскай кафэдры да 1092 г. Яна павінна была існаваць ад часу будаўніцтва полацкага Сафійскага сабора (10501055 гг.), a то і раней. Апрача таго, Полацкае княства спрадвеку славілася сваімі моцнымі паганскімі традыцыямі. Яны былі абумоўлены ў першую чаргу паліэтнічным складам жы хароў княства, дзе сплялася ў адну тугую ніць балцкая і славянская кроў. Менавіта паганства ва многім было падставаю для кансалідацыі рознаэтнічных зямель вакол Полацка, яно было апірышчам у XI ст. князю Ўсяславу Чарадзею ў барацьбе за незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны. Дарэчы, абедзьве гэтыя зьявы—незалежнасьць і паганства — на фоне хрысьціянскай Эўропы мелі свой вобразны сынонім— «Белы». Ці не адлюль пайшла Белая Русь? Назва, якая, як вядома.упершыню зафіксаваная ў заходнеэўрапейскіх крыніцах пачатку ХІУ ст. У су вязі з апошнім цікава, што сучасная гісторыкі (у прыватнасьці, доктар навук, прафэсар В.Сядоў) лічаць, што гаварыць аб суцэльнай хрысьціянізацыі Полацкай зямлі да канца ХІП — пачатку ХІУ стст. проста не выпадае. Аб гэтым сьведчыць і сучасныя этнаграфія. Найбольшую колькасьць паганскіх перажыткаў, этнонімаў, тапонімаў натэрыторыі усходняй Эўропы налічваецца менавіта ў Беларусі. Вось і атрымліваецца, што першае стагодзьдзе «пераможнага шэсьцья» праваслаўнага хрысьціянства па ўсходняй Эўропе, Полаччыне ішло побач з захаваньнем, а ў некаторых выпадках нават з падгрымкаю паганскіх звычаяў і стварэньнем самастойнай полацкай япіскапіі пры непасрэдных прамых стасунках з Канстантынопалем. У такім выпадку толькі бізантыйскі патрыярх мог даць дазвол на кананізацыю мясцовых сьвятых. Апошнія ў любой мясцовай незалежнай царкве адыгрываюць надзвычай важную функцыю. Канстантынопаль быў зацікаўлены ў хрысьціянізацыі Полаччыны па ўсходняму абраду. Полаччына у кананізацыі сваіх сьвятых, а праз іх—у сьцвярджэньні сваёй незалежнасьці. Вось такімі першымі беларускімі сьвятымі і маглі паўстаць манашкаРагнедаАнастасія, набожны Ізяслаў і памёршы малалетнім Усяслаў ( 1003 г.). Магчыма, што да іх быў далучаны і сьвяты Торнальд. Тое, што іх імёны згубіліся ў сьвятцах за смугою вякоў, нядзіва. 3 1104 г. япіскапы, якіх рукапакладалі дляПолацку каб тыя, праводзілі палітыку выключна ў інтарэсах Кіеўскай імпэрскай дзяжавы .Яна была накіравана на развал Полацкай зямлі і падначаленьне яе асобных частак Кіеву, Ноўгараду або Смаленску. Але гэтыя спадзяваньні не спраўдзіліся: магутнаянекалі «Імпэрыя Рурыкавічаў» трашчала па ўсіх швах. Тым ня меньш, з утварэньня маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы палітыка праваслаўя ў Беларусі працягвалася ў тымжа накірунку. толькі ня ў бокКіева, а ў бок Масквы. Наколькі яна была пасьпяховай. мы бачым нават сёньня... Папярэднічала гэтаму восем стагодзьдзяў існаваньня праваслаўя ў Беларусі Найбольш яскрава ўплыў непасрэдных сувязяў Бізантыі з Полаччынай назіраўся ў XII ст. Яныбылінастолькітрывалыя, што на ват права Кіева рукапакладаць у Полацку сваіх япіскапаў не магло іх парушыць. 10 11 Сьвед чаньнем таго можа быць уся гісторыя мастацтва і культуры Полацка XII ст. Пры гадайма: сярод шматлікіх храмаў, якія ўжо існавалі ў Полацку, на той час у Бельчыцкім манастыры быў так званы «храм трыконх». адзіны аналёг якому ва ўсходніх, блізкіх да Полацкага княства землях быў у Смаленшчыне. Затое непадалёк ад Бізантыі—у Сэрбіі I Харватыі—падобных храмаў безьліч. Дойлід, будаўнік гэтага храма, мог быць выхадцам толькі з тых зямель. Хто ведае, ці не адыграла ролю тое, што адна дачка Рагнеды — Анастасіі была замужам за чэшскім князем Баляславам III Рудым, а другая — за прынцам угорскім Ласлам Сарам Лысым. Толькі дойлід той зьнік гэтакжа нечакана, як і зьявіўся. Прыблізна ў гэтыж час у Полацку зьяўляецца другі дойлід —Іаан, які будуе для ЕўфрасіньніПолацкае храм СпасаПраабражэньня. Менавіта яму належыць аўтарства крыжовакупальнага храма з высока ўзьнятым барабанам, якіх дагэтуль не будавалі ў землях Кіеўскай Русі . Менавіта тутупершынюзьявіліся ў архітэктуры «какошнікі», якія сталі сымбалем усходнеславянскай архітэктуры. Адкуль раптам мог зьявіцца такі майстар, нябачнай раней праваслаўнай архітэктуры? Адкуль у фрэсках тагож храма бізантыйская суровасьць лікаў, сьцятасьць вуснаў? Для Спаскага храма майстра Лазар Богша ў 1161 г. робіць напрастольны шасьціканцовы крыж, аздоблены перагародчатымі эмалямі. Адкуль узялася такая незвычайная форма крыжа, калі на тэрыторыі ўсходняй Эўропы яна дагэтуль не сустракалася? Можа, зноўтакі з Бызантыі, дзе была мода на падобныя крыжы. I нарэшце, сама Еўфрасіньня Полацкая, атрымаўшы каштоўныя падарункі ад імпэратара Мануіла Камніна і Патрыярха Лукі Хрызаверга іу прыватнасьці, кнігі і абраз Божай Маці, напісаны самім еванге лістам Лукою), выправілася ў сьвятое пало мніцтва ў Палестыну праз Канстантынопаль, дзе сустрэлі яе з пашанаю. Яскравым дока зам таго, што ў Бізантыі памяталі аб першых полацкіх сьвятых, стала і кананізацыя самой Еўфрасіньні. Полацкая ігуменьня памерла ўПалестынеў 1173г. і адразу былапахавана на Афоне. У хуткім часе, напрыканцы таго жХІІ стст., яклічацьдасьледчыкі, датуецца напісаньне першага жыцьця Еўфрасіньні Полацкай. А гэта магло быць толькі з на годы яе далучэньня да сонму сьвятых. Нагадаем, што кіеўская княгіня Вольга хаця і шанавалася з ХІст., была кананізавана толькіў XIII ст. Усё вышэй згаданае прымушае нас лічыць, пакуль што ў якасьці гіпотэзы. што хрысьціянства па праваслаўнаму абраду прыйшло ў Беларусь непасрэдна зь Бізантыі, Канстантынопаля, Няма сэнсу спрачацца, наколькі прагрэсыўнай і неаб ходнай была для Полаччыны новая рэлігія. Як усё новае, яна несла ў сабе пра грэсыўны пачатак, а на першым этапе спрыя ла станаўленьню Полацкага княства ў якасьці самастойнай і незалежнай дзяржавы. На вялікі жаль, пазьней, каліішоў да завяршэньня працэс утварэньня ўсходне славянскіх нацыяў, праваслаўе не змагло «перабудавацца» з улікм інтарэсаў гэтых нацыяў.Цень старадаўняй імпэрскайпалітыкі цалкам пакрывае сабой дзейнасьць Рускай праваслаўнай царквы, якая зас тавалася «рускай» і ў Літве, іў Лівоніі, і ў Маларосіі.Гэтую нягнуткасьцьправаслаўя спрабавала скарыс гаць апостальская рым ская царква, якая даўно ўжо адыйшла ад дагмата пропавдзіЗакона Божага выключна на адной мове. У выніку ў Беларусі зьяўляецца царкоўная Вунія, дзе фармальнае прызначэньне Папежа главой было хутчэй зьедлівым рэверансам у бок Масковіі і