Полацак №1, 1992

Полацак №1, 1992

43.2 МБ
Заняткі ў школе праводзіліся на польскай мове, і нам, беларусам, цяжка
было вывучаць яе. Першай маёй настаўніцай была Банда Краўчыкова. Сталая жанчына была ветлівай і добрай, a галоўнае, ніколі не карала розгамі. Раз на тыдзень прыязджаў да нас у школу з Маркава, дзе была нашая прыхадская царква, бацюшка вучыць закону Божаму. Тых, хто не вывучыў малітвы, айцец біў па галаве анучай, якой выціралі дошку. А як моцна ўзлуецца, дык і крыжам, які насіў на жалезным ланцужку на шыі. За чатыры гады вучобы я выявіўся як самы здольны вучань. I настаўніца за мае выдатныя посьпехі направіла мяне ў Лебедзева, дзе была сямігадовая школа, на акордны экзамен. На гэтым зборы павінны былі адабраць з усіх школ Лебядзёўшчыны аднаго самага здольнага вучня для вучобы ў Маладэчанскую гімназію на казённы кошт. За вучобу ў гімназіі ў год трэба было плаціць сто злотых, у пераводзе на хлеб — гэта 50 пудоў жыта. Вучыцца ў гімназіі мог толькі сын багатага селяніна, каторы меў маёнтак і вялікі прыбытак з гаспа даркі. Пераважна там вучыліся сынкі купцоў, жыдоў, паноў і, пэўна, дзеці сыноў чыноўнікаў польскай нацыянальнасьці. 3 трыццаці вучняў, прыехаўшых на конкурс, я атрымаў больш за ўсіх баляў і быў залічаны на дзяржаўную стыпэндыю. Мяне павінны былі апранаць, карміць і вучыць.
27 жніўня 1937 г. маці і бабулька сабралі мне торбу і раніцай правялі да скрыжываньня гасьцінцаў. адзін зь якіх вёў да Маладэчна. 3 усяго раёна нас сабралі 14 чалавек.Інтэрната, у якім мы павінны былі жыць, тады яшчэ не было. Адміністрацыя наняла дом у машыніста Грыбоўскага. Пасялілі нас па трычатыры чалавекі ў пакоі. Тутжа была абедзенная заля і кухня. Нашым выхава целем быў прафэсар Міхальскі. Ён жа працаваў выкладчыкам ангельскай мовы
34
35
ў гіашай гімназіі якая насіла імя Тамаша Зана. Жыў ён з намі ў адным доме і еў за адным сталом. Быў дужа строгім, але справядлівым чалавекам. Мы яго паважалі і хацелі быць падобнымі ва ўсім на яго. У гімназіі я правучыўсая адзін год і перайшоў на другі курс.
Восеньню 1939 г. ў Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная армія. Бацька вывесіў над хатаю чырвоны сьцяг з бабульчынай чырвонай шарсьцянкі, бо інакшага чырвонага палатна не было, за што яму пасьля добра дасталася ад бабулі. Жыцьцё пачало мяняцца.
У Маладэчна на Вілейскай вул. разь мяшчаўся літарай П трохпавярховы бу дынак. У адным крыле была гімназія, а ў другім каталіцкі касьцёл. 3 прыходам Савегаў у гэтым доме зрабілі пэдагагічнае вучылішча. 3 майго раёну пайшлі сюды вучыцца на настаўнікаў мае равесь нікі і крышку старэйшыя за мяне хлапцы і дзяўчаты. Пайшоў на падрыхтоўчы курс і я. 3 Усходняй Беларусі прыехалі настаўнікі і заняткі вяліся пабеларуску. Усе мы зь вялікай прагнась цю сталі пазнаваць курс навукі. Падрыхтоўчы курс я закончыў з выдатнымі адзнакамі і быў пераведзены на першы курс. Езьдзілі на заняткі з Запаляк у Маладэчна кожны дзень рабочым цягніком. 3 нашай вёскі было тры асобы: Шыман Валя, Бельскі Палюк і я.
У 1940 г., летам адбылося аб’яднаньне Літвы з Савецкім Саюзам. Для падпісаньня дагавору з Масквы ў Літву быў напраўлены ўрадавы цягнік. За трое сутак да прыходу цягніка чугунка была ачэплена войскамі і міліцыяй: цераз кожныя 200 метраў стаяў вартавы. Галоўнай асобай на цягніку быў Лаўрэнці Бэрыя. I вось калі гэты цягнік пасьля падпісаньня дагавору вяртаўся ў Маскву, мне на перагоне ад станцыі Пруды да станцыі Маладэчна прыйшлося сус
трэцца з Бэрыям нос з носам.
У той дзень я, як і заўсёды, павінен быў ехаць рабочым цягніком на заняткі ў сваё вучылішча. На рабочы цягнік я спазьніўся. Калі праходзіў урадавы, не ведаю як, я прарваўся цераз ланцуг вай скоўцаў і міліцыі. Цягнік на мінуту быў спынены ў Прудах, каб ачысьціць пуці і перон у Младэчна. Я пасьпеў учапіцца на прыступку вагона і так думаў даехаць да Маладэчна. На палове дарогі адчыніліся з тамбура дзьверы, і два дужыя салдаты ўзьнялі мяне за каўнер і ўцягнулі ў тамбур.
Цераз хвіліну я стаяў перад самім Лаўрэнціем Паўлавічам. Ён спытаўся мяіе , як я трапіў у вагон і куды я еду. Пачуўшчы мае адказы, адпусьціў. У Маладэчна мяне, як таго ката, выкінулі на пэрон, на якім было пуста, бо нікога зь людзей і блізка не дапускалі на вакзал. Да мяне падляцела міліцыя, схапілі і пасадзілі ў кутузку, дзе я прабыў цэлых чатыры гадзіны. У абед мяне выклікалі, і я адправіўся у вучылішча. Там ужо канчаліся заняткі. Чаму я спазьніўся, мне строга наказалі нікому не гаварыць.
Апроч пэдагагічнага вучылішча іншых навучальных установаў у Маладэчна не было. Займаліся мы па 8 гадзінаў у дзень. Аднойчы вясною 1940 г. мы прыйшлі ў кляс і не далічыліся чатырох студэнтаў. Толькі назаўтра пад строгім сакрэтам даведаліся, што іх разам з бацькамі пагрузілі ў вагоны і адправілі ў Сібір да белых мядзьведзяў. Вельмі шкада мне было Галю Папову, дачку сьвятара, які меў прыход ў Маладэчна. Цягнікі ў Сібір ішлі часга. Адпраўлялі тых, хто быў больш заможны: багацейшых сялян, тых, хто працаваў у палякаў лесьніком ці стрэлачнікам, a таксама тых, хто не хацеў уступаць ў калгас, хаця і быў жабраком. Мяжа па
між Заходняй і Усходняй Беларусьсю ўсё роўна была зачыненая. I сваякі маг лі прыязджаць у госьці адзін да аднаго толькі па асобаму пропуску НКВД.
Першы курс я скончыў у чэрвені 1941 г. Мы здалі ўсе экзамены акрамя вуснага па геаграфіі, які быў прызначаны на 23 чэрвеня. 22 чэрвеня раніцай я зь меньшым братам Венем пайшоў на Вушу на рыбалку. Нас моцна зьдзівіла, калі мы ўбачылі ў паветры самалёты, якія ляцелі з захаду на ўсход, на іх ніх крылах былі не чырвоныя зоркі, a чорчыя крыжы.
Мы прыйшлі з рыбалкі да хаты апоўдні. У вёсцы ўжо галасілі жанчыны, а мужыкі зьбіралі торбы, каб ісьці ў сельскі савет, а затым у Маладэчанскі ваенны камісарыят. Перажылі неспакойную ноч, амаль ніхто не спаў. Усе з жахам гаварылі пра вайну. У панядзелак раніцай маці дала мне апрануць белую кашулю і, як кожны дзень, я адправіўся на станцыю Пруды, каб ехаць у Мала дэчна на апошні экзамен. На пэроне сабралася вялікая колькасьць людзей. Хто ехаў на працу, а хто, як і я ,на экзаменывучобу. Калі рабочы цягнік наблізіўся да станцыі, зза лесу на нізкай высаце вынырнуў нямецкі самалёт і стаў кідаць скрыні, напоўненыя малымі мінамі. У паветры скрынка расчынялася, бомбы рассыпаліся і падалі на зямлю, чуўся выбух, і бомбы раскідваліся на васколкі. За якіб куст я не хаваўся, адусюль мяне выганялі, папракаючы белай кашуляй, якая была на мне. Калі самалёт павярнуў назад, усе разыйшліся хто куды па сваіх вёсках і хатах. Праў да, нікога не забіла насьмерць, толькі сёй той атрымаў васколачныя раненьні.
Побач з нашай вёскай праходзіла шаша Вільня—Менск, але па ёй ў гэтыя дні ніякага руху войскаў не было. Затое па былой, так званай ваеннай дарозе,
каторая праходзіла паралельна з шашой за 34 кіламэтры, рухалася наша армія на ўсход, а за ёю, якбы даганяючы яе, нямецкія танкі. У паветры ляталі самалёты і часта чуліся выбухі бомбаў, каторыя падалі на шлях БеніцаЛебедзева—Маладэчна.
Два дні ў вёсцы ніхто не зьяўляўся. На трэці дзень, раніцай, у сераду прыехала нямецкая часьць. У кожным двары пасялілася па 2030 вайскоўцаў. Хату занялі афіцэры й унтэры, салдаты разьмясьціліся ў гумне на сене, а нас адправілі ў хлеў. Вечарам немцы на выгане паставілі дзьве брамы і пачалі граць у футбол. У вёсцы яны пражылі тры дні і паехалі на ўсход. Пасьля іх зьявіліся літоўцы. Быў у іх ужо свой начальнік станцыі і ўвесь пэрсанал, a таксама чалавек дзесяць пры зброі і ў форме літоўскай арміі. Доўга літоўцам гаспадарыць не прыйшлося. Прыехаў стары немец па прозьвішчу Тыльман з сваімі памочнікамі. Стрэлачнікаў, рабочых на чугунку і пераездных вартаўнікоў набралі з суседніх вёсак. Хутка пераклалі рэйкі на вузкую каляю, і па чыгунцы пачалі хадзіць цягнікі. На ўсход з войскам, гарматамі ды танкамі, а на захад з нашымі палоннымі байцамі.
Кожны дзень маці давала мне тры маленькія буханачкі'хлеба, трохі бульбы, і мы, дзеці, стаялі ўздоўж чыгункі, чакалі цягніка з палоннымі, якім і кідалі гэты хлеб і бульбу. Часта ахова, каб пашкдзіць перадаць хлеб галодным байцам страляла з аўтаматаў. Хоць і баяліся мы, але выбіралі месцы зза стрэлачных будак альбо з за стаячых на суседніх каляінах вагонаў і перадавалі галодным салдатам гэтыя прадукты, бо вельмі хацелася дапамагчы ім.
У час нямецкай акупацыі мужыкі падзялілі калгасную зямлю і працягвалі жыць паранейшаму. Сеялі жыта, пшані
37
36
цу, авёс, лён, грэчку, цукровыя буракі. Кожны год здавалі немцам частку збож жа на падаткі.
У Маладэчна быў лягер ваеннапа лонных. Хто хадзіў у гэты лягер і даваў немцам яйкі і сала, для тых яны адпус калі палонных, быццамбы сваякоў. У нашай вёсцы такіх «сваякоў» сабралося восем асобаў. Цераз паўгода у лясах пачалі арганізоўвацца партызанскія аіра ды, і ўсе былыя палонныя пайшлі ў лес.
У кожнай вёсцы быў солтысстараста. Да яго прыязджалі немцы, зьбіралі налог, бралі людзей на працу высякаць прысаду каля чыгункі і гасьцінца. Аднойчы пад нашую хату прыйшоў солтыс і сказаў маці, каб я йшоў на працу, а калі не выйду, то немцы адправяць мяне ў Нямеччыну. Часта было так, што на месца працы прыязджалі хапушы і забіралі адразу ў Нямеччыну. Маці хвалявалася за мяне. Яна дала мне бохан хлеба ды адправіла да сваёй сястры ў вёску Міціляны, што на Смаргоншчыне. Хацела, каб я перачакаў тую навалу. Але і там быў такіж самы солтас. Куды дзявацца? Ісьці ў лес (мне тады было 15 гадоў)? Хавацца у гумне ў сене, пакуль не зловяць немцы і не застрэляць? У гэты час у Менску працаваў беларускі прэзыдэнт Р.Астроўскі. Я зьвярнуўся да беларускай улады і мяне накіравілі настаўнікам у пачатковую школу ў в.Зас кавічы. Я стаў працаваць настаўнікам. На працу хадзіў пешкі, школа была ў 4 кіламетры ад маёй вёскі. Разам са мной працаваў Федзя Шыман з Конавічаў.
3 сорак трэцяга года зьявіліся пар тызаны, але вёска Заскавічы не ўвахо дзіла ў партызанскую зону, паколькі яна знаходзіліся бліз чыгункі. У Заскавічах і Запаляках стаялі нямецкія гарнізоны, якія ахоўвалі чыгунку. Партызаны былі розныя: чырвоныя, зялёныя і проста ба ндыты, якія хадзілі па вёсках і рабавалі
насельніцтва. Першы час, калі немцы сустракаліся з партызанамі, го ні адзін і не другі бок у друг дружку не стралялі, а разыходзіліся ў розныя бакі. I толькі калі ў 1943 г. зза фронту сталі засылаць камандзіраў, пачалася барацьба. Пачынаючы з чэрвеня 1944га, па чугунцы ў адзін бок на захад ішлі эшалоны з нямецкай тэхнікай і салдатамі. Па шашы ў чатыры рады—машыны і падводы. У вёску заходзілі ўцекачы, прасілі, каб іх схавалі. Аднавяскоўцы былі вельмі напалоханыя. Раней прыходзілася нам бачыць розных людзей: немцаў, пераапранутых у партызанаў, партызанаў, пераапранутых у немцаў. Усе мы казалі адно: не ведаю, не бачыў, ня чуў, толькі, каб зьберагчы сваю галаву. Забівалі немцы, забівалі партызаны, забівалі бандыты і ўсе, хто ў той час насіў зброю і меў сілу.