Полацак №1, 1992

Полацак №1, 1992

43.2 МБ
Раніцою 3 ліпеня да нас у вёску прыйшоў савецкі салдат, без зброі, у расшпіленай гімнасьцёрцы і пачаў распытваць, дзе немцы, калі яны былі ў апошні час і ці няма дзе небудь засады. Мы, дзеці, расказалі яму, шго ведалі. (Немцы пайшлі з нашай вёсцы яшчэ ве чарам). Салдат пакрочыў у лес, і праз дзьве гадзіны на дарозе зьявіліся 4 самаходкі—малыя танкі і больш як батальён савецкіх вайскоўцаў з пагонамі на плячах і з аўтаматамі на грудзях.
5 ліпеня 1944 года войскн генерала арміі Івана Чарняхоўскага авалодалі Ма ладэчнам. 10 чэрвеня да нас у вёску пераехалі вайскоўцы з шіабу партызанскага руху. Камандзірам быў падпалкоўнік Архангельскі. Да нас у хату пасяліўся маёр Мікалаеў. Прыехалі машыны, у якіх былі радыёстанцыі. У вёсцы стала шумна і весела. Кожны вечар рабілі танцы — у штабе было шмат дзяўчат: радыстак, сувязістак і стэнаграфістак. Вечарамі сьпявалі ваенныя песь
ні і танцавалі пад баян. Хутка штаб паехаў бліжэй да фронту. А ў вёсцы пачалося новае жыцьцё.
Меньшы мой брат (яму было тады 15 гадоў) уладкаваўся у паравозную калё ну. У вайну абслуга паравоза была ўвесь час у прычапным вагоне. I дзеб ня быў паравоз, абслуга мусіла быць пры ім. Праца майго брата прыраўнівалася да службы у дзеючай арміі.
Я ж пайшоў у Маладэчанскі аддзел народнай асьветы, адкуль мяне накіравалі настаўнікам у Беніцкую сярэднюю школу. Там я выкладаў геаграфію і гісторыю, а таксама выконваў абавязкі ваенрука школы. У ваенным камісарыяце на мяне налажылі бронь і на фронт не адправілі. Калі мне споўнілася 18 гадоў, бронь зьнялі, мабілізавалі .
14 лютага я атрымаў павестку зьявіцца ў ваенны камісарыят. Маці сабра ла мне мяшок з хлебам і салам, а бацька даў тры бутэлькі самагонкі. Пайшоў я разьвітацца з усёй раднёй. Кожны даваў мне пару чырвонцаў на дарогу. Адну ноч пераначаваў у ваенным каміса рыяце На наступную раніцу нас, каля шасьцісот юнакоў нараджэньня 19271926 гг. пагрузілі у саракатонныя, крытыя вагоны з нарамі і адправілі на ўсход. Да рога была вясёлая, кожны меў гарэлку і ежу, та дагож яшчэ мы атрымоўвалі сухі паёк па трэцяй норме. За намі ў ваенкамат прыехалі «пакупнікі». Два афіцэры і дванаццаць сяржантаў. У кожны вагон па аднаму сяржанту. Колькі мы ў іх не пыталіся, куды нас вязуць, ні адзін зь іх не адказваў. Маўляў, калі прыедзеце, тады даведаецеся.
Да Бранска мы ехалі 4 сутак. Сяр жантам мы далі выпіць, і яны нас, дзе былі прыпынкі, адпускалі ў горад па гуляць. Ніхто нікуды не ўцякаў, бо везьлі нас не на фронт, а ў процілеглы
бок. Калі прыехаліў Маскву, то вагоны пазамыкалі і нас нікуды не выпускалі. Нас павезьлі далей на ўсход у бок УладзіміраГоркага. На станцыі Ільіно Горкаўскай чыгункі нас выпусьцілі з вагонаў і ўпешкі павялі ў напрамку вёскі Золіна. Ноччу прывялі ў зямляначны гарадок у сасновым лесе, дзе і пасялілі. Адна зямлянка на 200 чалавек. Раніцою старшыня даў каманду ісьці ў баню на абмундзіраваньне.
Баня была на адлегласьці 5 кіламетраў, Далі нам усяго па адной шайцы вады. Пасьля пачалі адзяваць. Усё амбундзіраваньне было старое, толькі абмоткі новыя і, як нам здалося, вельмі доўгія. Ніякага абмену не дазволілі: малым ростам даставаліся вялікія штаны, а вялікім—малыя. Сказана было, што ў роце, маўляў, абмяняемся. Але калі мы пераапрануліся. то перасталі пазна ваць адзін аднаго. Вярнуліся ў зямлянку, а нашыя мяшкі, як карова языком зьлізала. Аказалася, што нашыя суседзі штурмам авалодалі нашай землянкай і ўсё забралі. 3 гэтага дня ніхто ні аб чым ня думаў, апрача толькі як наесьціся ўдосталь. Кармілі нас па дзевятай норме. Раніцой давалі белы хлеб, смятанкавае масла, ад якога звычайна абкрадалі столькі, што ад усёй гэтай нормы даставалася палавіна, a то і меньш. За наш кошт харчавалі старшыны, сяр жанты, афіцэры і іх жонкі. якія ў гэтым зямляначным гарадку жылі ўсю вайну. Так што палавіна ўсёй прадуцыі ішло ў іх сем’і.
А папалі мы служыць у 30ю Іванаўскую дывізію, 50ы вучэбны страл ковы полк.
38
39
Адзін з немцаў перадаў мне жаданьне доктара з вакзальнага лазарэта, каб я напісаў ягоны партрэт алейнымі фарбамі. Мя не сустрэў немец сярэдніх гадоў, які добра размаўляў пачэшску. Ён ціхім гола сам паведаміў мне, што з усходу ідуць шматлікія саставы цяг нікоў з параненымі сал
датамі і яму, як у люстэрка, відаць, як мацьнее настўп Чырвонай арміі. Ён быў упэўненым, што хутка будзе меней ісьці эшалонаў на фронт, чым з фронту параненых салдатаў назад на фатэрльнад. Сапраўды, мы ў Менску бачылі як праходзілі калёны немцаў у папярэднім каранціне, сфарміраваных з армейскіх часьцей 3 розных па гадах нараджэньня салдатаў. Я бачыў кульгаючых і нават аднаго гарбуна. Тыя вайскоўцы былі з часьцей Тодта—людзей розных прафэ сіяў. Відаць Гітлеру не было больш скуль браць рэзерву. Так ён гнаў на фронт усіх, хто трымаўся на сваіх нагах, бо на фронце ўсім знойдзецца праца. Так яно і было, бо немцы паўсюды выраўнівалі лінію фронту.г.зн. ад ступалі.
За партрэт я запрасіў паўкіло вель мі эфэктыўнага на той час прэпарату —сульфідзіну. Доктар быў зьдзіўлены: «Чаму так шмат, гэта ж вельмі лёгкі парашок?» Я супакоіў яго тым. што сказаў: «Буду абменьваць на прадукты харчаваньня». Я не брахаў, бо адсылаў усе лекі ў Узду, Багуславе Галубок, якая у замен іх прысылала кавалак

сала, а іншы раз і клінковы сыр.
На тым вакза ле я зрабіў яшчэ некалькі партрэтаў. На гэіы раз ужо санітараў. Сэансы адбываліся ў цесным пакойчыку, дзе ложкі былі ў два яру
сы. а на
адным лож
ку ляжаў хворы санітар. Я не ведаў, якая хвароба ў яго была, толькі пасьля апошняга сэансу, які цягнуўся 4
гадзіны, на наступны дзень мяне пачала трасьці гарачка з высокай тэмпературай. Усе мае перапужаліся, ня ведалі, што рабіць. На шчасьце, у Менску апынуўся лекар Владысік. Запрасілі яго да мяне. Ён аглядзеў і прызнаў паратыфус. У дзяцінстве, яшчэ ў грамадзянскую вайну, я хварэў на сыпны тыфус, які прынесла ў хату маці, якая працавала ў ваенным лазарэце. Тады маці ледзьве выратавала мяне, бо адной нагою быў ужо на тым сьвеце. Владысік папярэдзіў, каб ніхто зь немцаў не даведаўся аб маёй хваробе. «Інакш будзе бяда. сказаў ён. За бяруць, Бог ведама куды, і не знойдзеш канцоў». Праз дзён пяць мяне наведалі тыя санітары, якіх я маляваў. Яны прынесьлі лекі. якія і дапамаглі мне.
Улетку на чыгунцы я пісаў партрэт нейкага мэдычнага супрацоўніка, які сам сказаў, што будзе плаціць мне за працу мэдыкаментамі. У самы апошні наш сэанс, калі мы ўжо разьлічыліся. ён прапанаваў паглядзець эшалон з параненымі немцамі. Vine сапраўды было цікава пабачыць гэіае відовішча і таму вырашыў пайсьці разам зь ім на пэрон.
На першых рэйках стаяў эшалон таварных вагонаў, якія былі ўсе расчы неныя. На нас глядзелі вочы параненага салдата. Яны былі як ў вар’ята, бегалі па твару, негалёнаму, мабыць, тыдзень. Салдат ляжаў на бруднай саломе. Уба чыўшы мяне з мальбертам у руках, ён закрычаў: «Прапаганда кампаніі!» Ён крычаў яшчэ нешта, але мяне адцягнуў у бок мой «натуршчык.» Ёнжа і растлу мачыў мне, што той салдат прыняў мяне за фатографа з часьцей прапаганды, якія даюць рэпартажы ў газэты. Тыя газэтныя байкі не адпавядалі рэальнаму становішчу на фронце, і, як я прыкмеціў, салдаты і малдошыя афіцэры з грэблівасьцю адкідалі тыя часопісы, а газэты скарыстоўвалі толькі ў туалетах.
У першыя гады акупацыі Менска мне было цяжка распазнаць аўстрыйцаў сярод салдатаў у нямецкай арміі, бо мова адна і таяж, вопратка — уніформа— аднолькавая ва ўсіх. Але пазьней прык меціў, што амаль кожны аўстрыец у казарме мае музычны інструмэнт і грае на ім. Ды і не такі занослівы ён перад табою, неяк больш абыходлівы. Адсюль аўстрыйцы і больш сымпатычныя за прускіх немцаў. Mae здагадкі падцьвердзіліся аднойчы ў такім ня столькі значным, сколькі смешным факце.
Стаіць чалавек шэсьць нямецкіх салдатаў вакол мяне і ўсяляк па падказках хочуць, каб я апазнаў і назваў насякомае, якое жыве на кухні. Я кажу: Таракан». «Не, — рагочуць ■ яны,— ну такі рыжаваты». He магу здагадацца, бо слова рыжы не магу перакласьці на нашую мову. Потым кажуць яны: « Такі вузенькі і вельмі рухавы»
«Прусак»,амаль пракрычаў я. Што за рогат стаяў у той час! Амаль пяць хвілін. Гэтыя аўстрыйцы хацелі пацешы цца над прусакамі немцамі, што жылі на поўначы Нямеччыны і ў сваіх наскоках
на Расею прывезьлі ў нашыя краіны гэтых насякомых, якіх раней ня было адсюль і назва для паўночных немцаў— прусакі з Прусіі.
Мы ішлі ўздоўж эшалона і амаль з кожнага вагону нас ганьбілі бруднымі словамі зь небагатай нямецкай выразнасьцю, якая намнога ўсгупае расейскай. Па бруднаму адзеньню вайскоўцаў бачна. што ў лазарэце вошы. Так заўсёды бывала зь немцамі, якія па доўгаму ча су на фронце не мыюцца і таму хутка вшывеюць.
Мэдсёстры развозілі халодную каву. Апранутыя ў белае з блакітнай палоскай адзеньне. Яны сьпяшаліся абыйсьці кожнага. Праходзіў санітар, за шыю якога трымаўся паранены салдат, спіна ў хворага ўся ў бінтах. Тутжа, у памяшканьне, дзе ідуць аперацыі на некалькіх аперацыйных сталах, прынесьлі на насілках параненага. Стогны і нават крыкі чуліся па пэрону, па ўсяму саставу таварных вагонаў. Але трэба адзначыць, што ўвесь бангофлазарэт працаваў зладжана, безь мітусьні. Кожны ведаў, што яму трэба рабіць. А між тым карціна вельмі цяжкая, мабыць, ужо не ў першыню так у менскі бангофлазарэт цягнуцца з фронту таварныя эшалоны, набітыя да адказу параненымі салдатамі. У Менску застаўлялі тых, хто меў аперацыю, а астатніх адпраўлялі ў Фатэрлянд на кароткі адпачынак. пасьля чаго зноў на фронт. Усе бальніцы Менска, якія на дзіва ўцалелі, ды асабліва клінічны гарадок, былі набіты нямецкімі параненымі. Каля першых карпусоў, ля гасьцінцы, на ўзгорку былі могілкі нямецкіх салдатаў. Зь нямецкай акурат насьцю цягнуліся ў глыбіню двароў стройнымі радамі крыжы. Але перад ады ходам нямецкіх злучэньняў зь Менс ку—усе нябожчыкі былі адвезеныя на
Працяг. Пачатак у № 5 10 (1991 г.)
40
41
Радзіму і там пахаваныя па ўсіх праві лах уставу.
Час ішоў хутка, савецкая авіяцыя пачала ўсё часьцей і часьцей рабіць налёты на Менск. Налёты ўжо былі не адзіночныя, як раней, а групавыя. Звы чайна, яны адбываліся ноччу. Гучаў алярм. Сьвятло гасла і Менск чакаў бомбаў. Нямецкія зяніткі гаўкалі з усіх бакоў, па даху сыпаліся асколкі снара даў, прабівалі бляху — небяспечна выходзіць з дому.