Першай імпрэзай, якую ладзіла Ўправа ЗБА, быў Калядні вечар, 8 студзеня 1949 г., на якім спаткаліся як беларусы, што прыехалі два гады таму назад так і тыя, як сям’я Губэрта і сям’я Дземідзенкі, што прыехалі ўсяго два тыдні назад. 31 я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ўпершыню адзначаліся ў Буэнос Айрэс 27 сакавіка, 1949 г. Акадэмія адбывалася ў украінскім клюбе «Відрожаньне». Яе адкрыў ды прывітаў прадстаўнікоў мясцовае ўлады й іншыя нацыянальныя арганізацыі старшыня ЗБА. Рэфэрат чытаў Петра Саўчыц. Госьці. вітаючы беларусаў з днём Незалежнасьці, выказвалі ўзаемнае разуменьне. 29 травеня 1949 г. адбыўся другі агульны сход ЗБА, на якім была выбрана новая Ўправа ЗБА з 5 ці асобаў і з старшынёю К.Мерляком. У гэтымжа годзе была зроблена яшчэ адна імпрэза, сяброўская вечарына, 7 жніўня. На вечар прыбыло нямала людзей із старое эміграцыі, каб па 28 29 бачыць нацыяналістаў, так яны называлі новую пасьляваенную эміграцыю. На вечарыну прыйшлі ўсе сябры арганізацыі і толькі што прыехаўшыя. Вечар прайшоў удала, ён стаўся «візытнай карткай» на прышласьць. Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне ў сваім заложаньні ідэёлягічна было Бээнэраўскае. Яго закладчыкі прыбылі ў Аргентыну з Англіі й ня былі дастаткова праінфармаваныя пра прычыны падзелу на «Крывічоў» і «Зарубежнікаў», які існаваў у Нямеччыне. Але з прыездам у Аргентыну сем’яў П.Саўчыц, др. М. Мінкевіч ды нежанатых М.Каленіка й П.Зенковіча прыехалі й новыя весткі з грамадзкапалітычнага жыцьця ў Нямеч чыне й Аўстрыі. Прывезеныя выясьненьні пра прычыны падзелу між палітычнымі напрамкамі БНР I БЦР не згаджаліся зь весткамі, падаванымі ў прэсе й прыватнай карэспандэнцыі сяброў ЗБА. Артыкулы ў прэсе раскрывалі Бэцээраўскую бяспрынцыповасьць у дачыненьні да нацыянальных інтарэсаў Беларусі ды апартуністычны падыход у стратэгічнай дзейнасьці БЦР у існуючай палітычнай сытуацыі таго часу у Эўропе. Сябры ЗБА на агітацыю «Зарубежнікаў» не зьвярталі ўвагі, а яны бачучы, што нічога ня зробяць, выступілі з арганізацыі. Нейкі час прабавалі нешта ар ганізаваць, але з выездам др.Мінкевіча далёка на правінцыю, пра іхнюю дзейнасьць нічога асаблівага ня можна сказаць, У канцы 1949 г. ЗБА наняла памя шканьне й выбралася з украінскага клюбу «Відрожаньне». Ад гэтага часу адрас быў наступны: Asociacion Bielorrusa en la Argentina calle Coronel Sayos 2981 4 de Junio Buenos Aires, Argentina. 10 сьнежня 1949 г. выйшаў першы Інфармацыйны Бюлетэнь Згуртаваньня Беларусаў у Аргентыне. У ЗБА было зарэгістравана, што прыбылі ў Аргентыну: Мгр. Уладзімір Шастак — з Аўстрыі, аграном Язэп Осінскі — зь Італіі (былы прадстаўнік БЦР на Аўстрыю), пратаярэй Мікалй Макрэвіч —з Англіі, (служыў да свайго часу на Палесьсі), пратаярэй Васіль Вечорко— з Аўстрыі, (служыў на Палесьсі). Славянскі Саюз у Аргентыне аб’ядноўваў пракамуністычныя арганізацыі Украіны, Баўгарыі, Славэніі. Югаславіі, Чэхаславакіі, Польшчы. Расеі. Македоніі і Беларусі левага напрамку Выняткам была Бібліятэка «Івана Луцкевіча». Бібліятэка была выкінута з Фэдэрацыі Беларускіх Арганізацыяў за тое, што яна не хацела прызнаваць дзевяты Кангрэс Фэдэрацыі за трэці, чаго дамагалася Ўправа Славянскага саюзу. Разрыў Ціта—Прэзыдэнта Югаслаўскай Фэдэрацыі — са Сталіным выклікаў разыходжаньні ў Славянскім Саюзе. Пра гэта Аргентынскія Ўлады (Коордынаціон Фэдэраль) былі праінфармаваныя і падрыхтоўваліся ў роўнай меры із Славянскім Саюзам да яго трэйцяга Кангрэсу. Кангрэс меўся адбыцца 23, 24 і 25 сакавіка 1949 г. у Буэнос Айрэс, на які прыехалі дэлегаты з Масквы, Бэльграду й другіх сталінскіх краінаў, якія былі акупаваныя Саветамі. Раненька, 23 сакавіка пачалі зьбірацца дэлегаты ды запрошаныя госьці. Між запрошанымі гасьцямі было шмат незапрошаных Саюзам, запрошаных Коордынаціон Фэдэраль для «падмацаваньня» Кангрэсу. Вялікая заля не магла памясьціць нават большай часткі прысутных, яны стаялі ў дзьвярах і чарада далёка на пляцы. Старшыня Славяпскага Саюзу стараўся заклікаць публіку да парадку дня, як раптам нехта закрычаў: «Жыве Ціто!», а ў адказ пачуўся выкрык: «Жыве Сталін!» Зашумела бура, на якую чакалі незапрошаныя «госьці». Яны падмацавалі крыкі, і паляцелі ў паветра крэслы, лаўкі ды ўсё іншае, што было пад рукамі. Тут аказалася, што многія былі прыгатаваныя да бойкі, якая разгарнулася ў сапраўдную вайну. Заразжа выехала паліцыя, якая была на пагатове, і пачала разганяць ваюючы натоўп. Пры гэтым было арыштавана 14 камуністыч ных дзеячоў. На дамаганьні нацыянальных арганізацыяў, у тым ліку й ЗБА, партыі Пэроніста ды Аргентынскіх арганізацыяў правага напрамку, дэкрэтам Прэзыдэнта Пэрона Славянскі Саюз у Аргентыне быў разьвязаны, а ўся маёмасьць сканфіс каваная. Ад імя ЗБА К. Мерляк рабіў захады, каб маёмасьць беларускіх арганізацыяў, што належалі да Славянскага Саюзу, была перададзена Згуртаваньню Беларусаў у Аргентыне. Ягоныя заходы не далі пазытыўных вынікаў. На перашкодзе быў папярэдні прыклад канфіскацыі нямецкай маёмасьці. Да тагож, у гэтым выпадку, патрэбна былоб разглядаць аднолькава заявы ўсіх нацыянальных арганіза 4 цыяу . Для ўшанаваньня памяці генэрала Сан Марціна ў сотыя ўгодкі яго сьмерці быў прыняты закон, што да пастаўленай даты павінна быць дададзена «Год Вызвольніка Генэрала Сан Марціна 1950». 1950 год ў Аргентыне адзначаўся вельмі шумна, бо гэта была палавіна 20га стагодзьдзя, а пазьней урачыста, бо споўнілася 100годзьдзе ад сьмерці генэрала Сан Марціна, які ў аснаўным спрычыніўся да вызваленьня Аргентыны зпад гішпанскага панаваньня й быў заснавальнікам Аргентынскае Рэспублікі. ЗБА традыцыйна адсьвяткавала Калядныя Сьвяты ды спаткала Новы год у Летувіскім клюбе пры вуліцы Боэдо 737 у Буэнос Айрэс. Вялікай імпрэзай 1950 г. было сьвяткаваньне 32х уодкаў абвешчаньня не залежнасьці Беларускай Народнай Рэс публікі і сотых угодкаў з дня сьмерці генэрала Сан Марціна. Да выдрукаваных запросінаў быў далучаны прэсавы ка мунікат, які быў разасланы ў прэсу ды гасыдям. Праграма распачалася Божай Службай у Ўкраінскай Аўтакефальнай царкве, а Акадэмія адбылася ў Летувіскім клюбе. (Працяг у наступным нумары) 25 SAKA VIKA — MARZO 25 1918 — 1950 Ano del Libertador General San Martin 1950 Conmemoracidn 32 ANIVERSARIO de la proclamacion de la Independencia de la Republics. Democritica Bielorrusa Бібліяграфія 1 "Survey Byelorussian National Group in Argentina" — January 1954, Buenos Aires, Argentina. 2 Сьпісак Беларускіх арганізацыяў y Аргентыне. 3 Пазьней ЗБА было зарэгістравана праз сакратарыят Культуры з №АО7 560. 4 Газета «Бацькаўшчына» № 71 і 72, 30ІХ і 15 X—1951 г. «Беларуская Эміграцыя ў Аргентыне»—Гістарычны нарыс. К. Мацкевіч. Bielorrusia у los Biolirrusos en la Argentina Buenos Aires 1953, "La linigracion Bielorrusa en la Argentina" p. 4758. 30 31 пмцум мая няволя Лявон Шыман Прадзеда майго звалі Адам. Жыў ён у вёсцы Запалякі Вялейскага ўезду. Быў моцна працавітым селянінам. Калі адмянілі прыгоньніцтва, ён, атрымаўшы на дзел зямлі, збудаваў хату ў Запаляках і абзавёўся гаспадаркай. Было ў яго трое сыноў: Клімка, Іван і Васіль. Калі мой дзед Клім ажаніўся, ён атрымаў трэцюю частку бацькоўскага падзелу — шэсьць дзесяцін воранай зямлі і шэсьць дзесяцін сенажаці. Бабуля Наста яму нарадзіла васьмёра дзяцей: пяцёра сыноў і трое дачок Самым старэйшым быў мой бацька Юстын. Нарадзіўся ён у 1902 годзе. Калі ў дзеда Кліма падраслі дзеці, ён на ўскраі вёскі збудаваў прыгожую хату на два канцы, зь сенямі пасяродку і двума ўваходамі, парадным ганкам у сьвятліцу і ўсе прыдворныя пабудовы: хлеў,стопку, гумно. Яўген Ціхановіч Дзед мой, як і яго бацька, таксама быў дужа працавітым, і гаспадарка ў яго ладзілася. Трымаў дваіх каней, чатырох кароў сьвіней, авечак, гусак, курэй і іншую жыўнасьць. Хлеба хапала для сабе і для жывёлы ад аднаго ўраьджаю да другога. Лішкі кожны панядзелак звозілі ў суседняе Лебедзева на рынак, каб было за што купіць соль і газу. Апраналіся ў саматканае. Сукно вырабляла бабуля. Яна была маленькага росту, але за працоўны дзень нажынала сярпом па тры капы жыта. (А капа шасьдзесят снапоў.) Па працаздольнасьці ў вёсцы ёй не было роўных. Другі мой дзед па матцы Сьцяпан Гулецкі быў сынам парабка. Яго бацька пасьля адмены паншчыны атрымаў надзел зямлі, трэцюю частку ўчастка ў вёсцы Запалякі. Былі ў яго малодшыя браты Паўлюк і Янук, якія пайшлі ў прымакі ў суседнія вёскі Турэй і Баяры. Такім чынам, Сьцяпан застаўся гаспадаром. Быў ён невысокага росту, але надта мажны. Пад спор перагрызаў зубамі сталёвую струну, за што яго празвалі «Азьму жалеза». Мой бацька ажаніўся з ягонай 18гадовай дачкой Еўдакіяй па каханьню. Пасагу вялікага дзед яму не даў, а толькі неабходнае: карову, авечку зь ягнятамі, сьвінаматку. куфар з палатном, выправу, падушкі. I яшчэ зрабіў у 1925 г. гучнае вясельле. Праз год, 21 сьнежня 1926 г. нарадзіўся я. Яінчэ праз год нарадзілася сяс тра Клава, але пажыла яна мала толькі адзін год. Пасьля Клавы ў 1928 годзе нарадзіўся брат Веніямін, а ў 1930 Аляксей. які пражыў восем гадоў захварэў запаленьнем лёгкіх і памёр. Больш дзяцей не было да 1939 г. Пасьля вызваленьня Заходняй Беларусі маці нарадзіла сына, якога назвалі ў гонар памерлага Алешам. Дзяцінства маё прайшлоў вёсцы. Спачатку пасьвіў гусей, а пасьля сьвіней і авечак. Калі падрос—кароў, а ўжо ў васьмігадовым узросьце езьдзіў у начную. У дзеда была кабыла Сюнька і конь Савук. Запомнілася, як нас з прыездам на начлег старэйшыя пасылалі за хворастам, а пасьля распальвалі агонь, і дзед Піліп доўга расказваў казкі і быліны. Засыналі ў кажухах і бурносах далёка за поўнач. Каней пасьвілі па чарзе, але вечарам кожны павінен быў прыйсьці з аброцьцю забіраць свайго каня дамоў. Дома мяне сустракала бабуля. Яна налівала мне кружку сырадою з дайніцы. Пасьля я йшоў у гумно на сена і засынаў салодкім сном. Раніцой назаўтра ўставаў да ўсходу сонца, браў з сабой вудачку і, адвёўшы каня на паску, ішоў на рэчку Вушу лавіць акунёў і плотак. Зімой, больш за ўсё вечарам, на выгане зьбіраліся хлапчукі і дзяўчаты. Калі замярзаў лёд, старэйшыя забівалі пасярод лужыны дубовы кол, на яго надзявалі старое кола ад воза. Да кола прывязвалі жэрдку, а на канцы — санкі. Палкамі круцілі гэтае кола па крузе, засунуўшы іх паміж сьпіцаў. Па чарзе садзіліся на санкі, кружыліся ў карусэлі, да тых пор пакуль, зваліўшыся, не паляціш па інэрцыі ў гурбу сьнега. Самі рабілі драўляныя канькі. Акоўвалі іх дротам і коўзаліся на каўзанцы да позняга вечара. Дрэнна канчаліся гэтыя гульні толькі тады, калі парвеш кажушок або штаны. Матка за гэта давала лубцоўку розгамі або дзягаю. Як споўнілася мне сем гадоў, бацька паслаў мяне ў пачтаковую школу ў в. Баяры.