Полацак №1, 1992

Полацак №1, 1992

43.2 МБ
А вось сёньня доўгагадовы груз ідэёлягізмаў, сацыёлягізмаў, палітызмаў і іншых там «ізмаў», якія не зьбліжалі людзей, а толькі іх разьядноўвалі, мы павінны рашуча адкінуць і скіраваць сілы, намаганьні дзеля вырашэньня ак туальных нацыянальных задач. Пры безу моўным верхавенстве агульначалавечых каштоўнасьцей, высокай маральнасьці.
Усё гэта гаворыцца не ў пляне адцягненых, беспрадметных разваг і пра
жэктаў. Адчуваючы пільную патрэбу ў тым, каб духоўныя, культурныя набыткі замежных суродзічаў сталіся і нашымі здабыткамі, каб зьліквідаваць белыя пля мы на карце нацыі, выправіць мінулыя памылкі, дапушчаныя несправядлівасьці, увогуле, садзейнічаць большаму паразуменьню і паяднаньню нашага народу, пры Міністэрстве культуры Беларусі, якое прыняло на сябе абавязкі падтрымкі ідэі і фінансаваньня, саарганізаваўся творчы калектыў па дасьледваньню тэмы «Духоная і матэрыяльная культура беларускага замежжа». У яго склад ўвайшлі шэраг вядомых у рэспубліцы, аўтарытэтных навукоўцаў розных галін ведаў— спэцыялісты літаратуры і мовы, фальклёру, этнаграфіі, тэатральнаму, выяўленчаму мастацтву, самадзейнай гворчасьці. Пра мэты і накірунак калектыву тут ужо з большага гаварылася, удакладненьні і неабходныя карэктывы будуць рабіццца па ходу самой працы. Маем намер свае, няхай і сьціплыя, набыткі не трымаць у шуфлятах сталоў, а як мага хутчэй даводзіць да чытачоў. I ўжо цяпер востра адчуваем, што без супрацоўніцтва з нашымі замежнымі суайчыньнікамі, калегамі, без удзаемадапомогіі будзе цяжка, проста каэфіцыент карыснага дзеяньня, плён, супрацоўніцтва, дапомогі могуць быць самыя шырокія і разнастайныя, як гаворыцца, індывідуальныя ў кожным канкрэтным выпадку.
Быліб добрыя, жыцьцядзейсныя намеры і памкеньні. Дык няхай ўсім нам дапаможа Бог!
Ж» І БЛІЗКЖ
Беларусы ў Аргентыне :ш	Кастусь Мерляк Ші
Аргентына па сваёй велічыні ёсьць другой краінай у Паўдзённай Амэрыцы. Яе тэрыторытя абыймае 1,084,439 кв. мі ляў і расьцягваецца ў даўжыню каля 2,300 міляў, а ў шырыню каля 1,000 міляў ад рэкаў Ля Плята і Парана на Поўначы аж да Вагністай Зямлі на Поўдзень і Атлянтыцкага акіяна да Андыйскіх гораў. Паводля статыстыкі 1951 г. Аргентына налічвала насельніцтва 19,108,000 з чаго большая палавіна пражывала ў Буэнос Аўрэс і яе правінцыі.
Аргентына ёсьць Фэдэральнай рэспублікай, у якую ўваходзяць 22 правінцыі і фэдэральная акруга сталіцы Буэнос Айрэс. На чале рэспублікі стаіць Прэзыдэнт і ёнжа выконвае функцыю Прэм’ер Міністра. У 1946 г. на Прэ зыдэнта быў выбраны палкоўнік Хуан Д. Пэрон. Яго жонка Эва Дуартэ дэ Пэрон была вельмі актыўнай у палітычным і грамадзкім жыцьці Рэспублікі. Сваёю дзейнасьцю яна здабыла вялікую папулярнасьць насельніцтва й мела моцны ўплыў на Сындыкат працоўных. Пасьля яе сьмерці 26 ліпеня 1952 г. Аслабела падтрымка грамадзтвам палітыкі ўраду.
Генэрал Пэрон быў адначасна кіраўніком партыі Хустыц’яліста (Справядлівасьці), якая была пазьней пераіменаваная на партыю Пэроніста. Побач з партыяй Пэроніста існавалі й афіцыя льна дзейнічалі партыя Дэмакратычных Радыкалаў (галоўны апазыцыянер партыі Пэроніста), Саюз Нацыяналістаў і партыя Камуністычная.
Нягледзячы на тое, што Аргентына ў сакавіку 1945 г. уступіла ў вайну на бо ку Аліянтаў супраць дзяржаваў«Восі», вонкавая палітыка была накіраваная на стварэньне трэцяе сілы ў сьвеце. Гэта
значыць да існуючых двух блёкаў: камуністычнага пад гэгэмоніяй Савецкага Саюзу, капіталістычнага пад гэгэмоніяй Амэрыкі—мусіў далучыцца і блёк Хустыц’ялістаў пад гэгэмоніяй Аргентыны. Такая палітыка разыходзілася з палітыкай Амэрыкі й яна нацягвала на сябе нерпыемныя наступствы.
Бязумоўна, генэрал Пэрон зрабіў вялікія сацыяльныя рэформы, а здабыты капітал падчас вайны дапамог падняць узровень жыцьця ды паставіць Аргенты ну на першае месца ў Паўдзённай Амэрыцы.
Эканамічнае жыцьцё кіравалася ўрадавай інстытуцыяй «Аргенгынскі Інстытут Разьвіцьця й Абмену» згодна дактрыны Хустыц’яліста. Дактрына Хустыц’яліста палягала на тым, што Інстытут закупліваў усе гаспадарчыя прадукты, прызначаныя на экспарт (як усякага роду збожжа, мяса, скуры, фрукты і г.д.) па загадзя ўстаноўленых цэнах, ды экспартаваў іх за граніцу. Земляўласьнікі, аблічыўшы кошт прадукцыі ды забавязаньні паводля сацыяльных рэформаў, пабачылі, што яны перавышаюць устаноўленыя цэны. Яны перасталі сеяць і гадаваць жывёлу, у выніку чаго узровень жыцьця пачаў падаць.
Канфлікт, які ўзьнік між урадам і Каталіцкаю царквою ў1954 г., палітыка стварэньня трэцяе сілы ды эканамічны застой давялі да таго, што марское і сухапутнае камандаваньне збройных сілаў скінулі ўрад, а Прэзыдэнта Пэрона выслалі ў выгнаньне.
Прэзыдэнтам Аргентынскае Рэспублікі быў назначаны збройнымі сіламі ге нэрал Эдуардо Лёмбарді, які ў сваю
26
27
чаргу быў скінуты і заменены генэралам Пэдро Арамбуру, які быў праціўнікам Пэронізму. Ён і яго наступнікі давялі сваёю палітыкаю Аргентыну да таго, што Пэрон вярнуўся назад і быў выбраны ізноў на Прэзыдэнта. Але гэта не памагло: краіна паступова бяднела, a палітычныя непаладкі сапхнулі яе да эканамічнага заняпаду й скрайняе беднаты.
Беларусаў у гэты час (19461950гг.) ў Аргентыне было каля 100,000. Пражывалі ў сваёй бальшыні ў горадзе й правінцыі Буэнос Айрэс. Гэта была эміграцыя з Заходняе Беларусі, у асноўным эканамічная, паміж якой знаходзілася многа грамадаўцаў 1 камуністаў з КПБЗ. У гэты лік беларусаў уключана эміграцыя з часоў з перад першай сусь ветнай вайны і пасьля другой сусьветнай вайны, якія былі, можна сказаць, у невялікай колькасьці1.
Беларуская эміграцыя была зарганізаваная ў розных арганізацыях, як грамадзікіх, культурных, так і спартовых. Было іх шаснаццаць Яны тварылі Фэдэрацыю Беларускіх Арганізацыяў у Аргентыне.
Заразжа пасьля вайны агенты Савецкага Прадстаўніцтва ў Уругваю й ад 1946 г. ў Аргентыне прылажыліся да саарганізаваньня Славянскага Саюзу ў Аргентыне, да якога належалі ўсе ар ганізацыі славянскага паходжаньня, у тым ліку й Фэдэрацыя Беларускіх Арганізацыяў у Аргентыне. Савецкія агенты пры арганізацыі Славянскага Саюзу добра выкарысталі паваенны настой перамогі над фашызмам, які існаваў у грамадзтве, асабліва пераконваючым фак тарам быў саюз Амэрыкі з Саветамі. Ідэёлягічна Славянскі Саюз быў пракамуністычны і поўнасьцю апанаваны і кіраваны Савецкімі агентамі.
Калі Кастусь прыехаў у сьнежні 1947 г. у Буэнос Айрэс, то ён застаў ужо новых эмігрантаў, якія пачалі прыбываць у 1946 г., пераважна з Англіі, былыя жаўнеры 1га і 2га Корпусу Польскае Арміі. Пазьней сталі прыбываць Беларусы зь Італіі, Нямеччыны й Аўстрыі.
Сябры Славянскага Саюзу, у тым ліку й беларусы, зьбіраліся на Пляц Рэтіро перад Эміграцыйным Гатэлям і нападалі на новапрыбыўшых, абвінавачваючы іх у здрадніцтве свае Радзімы й калебаранстве зь немцамі. Яны называлі іх фашыстамі і крычалі: «Едзьце назаді». Тут пачыналіся контратакі прыежжых, перш слоўныя а потым фізычныя, якія перахо дзілі у бойкі, аж пакуль не ўмешвалася паліцыя.
Гвалтоўныя дыскусыі й рукабойкі адбываліся па сталоўках і рэстаранах на працягу некалькі гадоў. Такія інцыдэнты здараліся дзякуючы нахальным захаваньням зьбіральшчыкаў грошаў на дапамогу ахвярам фашызму, або ў часе вельмі частых зборак на «боты Сталіну».
На працягу летніх, а па нашаму зімовых месяцаў, Кастусь наведваў Пляц Рэтіро, дзе можна было спаткацца зь беларусамі, якія прыежджалі і з тымі, якія іх спатыкалі. Другім месцам спатканьня была Расейская > праваслаўная царква, перш пад юрыздыкцыяй Сыноду, а пазьней пад юрыздыкцыяй Амэрыкан скай мітраполіі. Вось у гэтых мясцох Кастусь пазнаёміўся з групай Беларусаў, якія прыбылі пераважна з Англіі:, Мікалай Ланкевіч, Алесь Карповіч, Аляк сандар Літвінскі, Васіль Казлоўскі, Сы мон Камар, Мікалай Кейзік, Анатолі Грынкевіч, А.Вашчыловіч ды шмат другіх— зь імі ён і праводзіў гутарку ў справе стварэньня беларускае арганізацыі ў Аргентыне.
Кастусь палагодзіў фармальнасьці, якія былі прадумовай, каб арганізацыя
пачала легальна існаваць і дзейнічаць. Украінскае Таварыства «Відрожаньне» адпусьціла пакой у сваім клюбе для канцылярыі й афіцыяльнага адрасу нашай новай арганізацыі.
4га красавіка 1948 г. адбыўся nepmu сход ініцыятыўнай групы беларусаў, на якім пастанавілі заснаваць беларус кую арганізацыюЗгуртаваньне Белару саў у Аргентыне з адрасам: вуліца Маза 150. Буэнос Айрэс, Аргентына 3. На гэтым сходзе была выбраная Ўправа з 3х асобаў із старшынёю Канстантынам Мерляком.
Першым даручэньнем было навязаць лучнасьць зь беларускімі арганізацыямі ў Нямеччыне й Англіі, з мэтай дапамогі ім эміграваць у Аргентыну. Адразу пасьля паданьня ў прэсе весткі аб паўстаньні беларускае арганізацыі, пасыпаліся індывідуальныя й ад розных ар ганізацыяў у Нямеччыне й Аўстрыі лісты ў справе эміграцыі ў Аргентыну.
У канцы 1948 г. Управа ЗБА злажыла ў Дырэкцыю Іміграцыі два сьпіскі з просьбай выдаць групавую візу на ўезд у Аргентыну Беларусам зь Нямеччыны й Аўстрыі. Праз карогкі час дэкрэтам Прэ зыдэнта была ўстрыманая выдача групавых візаў. Але з дапамогай розных арганізацыяў у Эўропе й Аргентыне, бела русы прыбывалі па індывідуальных візах напрацягу 19471949 гадоў.
У міжчасе былі ўведзеныя зьмены ў эміграцыйны закон ЗША, якія давалі шырэйшыя магчымасьці ўцекачом з акупа ваных бальшавікамі краінаў, у тым ліку і беларусам, эміграваць у Амэрыку. Старшыня Управы ЗБА К. Мерляк бачыў лепшыя ўмовы жыцьця ў Амэрыцы і ў прыватных як і афыцыяльных лістох не рэкамендаваў эміграваць у Аргентыну.
У Аргентыне ўпорна праводзілася грамадзкая праца, якая ў 1948 і 1949 гг. па сутнасьці палягала на спатыканьню
новапрыбыўшых, інфармаваньне іх аб сытуацыі адносна пракамуністычнай акцыі «землякоў», аб магчымасьцях уладжаньня на працу ды забесьпячэньня кватэрай. У гэтым быў моцна заангажа ваны ўвесь актыў ЗБА, аказваючы дапамогу, уключна з дапамогай фінансавай.
У гэтым годзе (1948) ЗБА было пры нятае ў сябры Антыкамуністычнай Славянскай Лігі, якая была зарганізаваная пару гадоў таму назад на перакор пра камуністычнаму Славянскаму Саюзу.
На вялікім антыкамуністычным мітынгу, зарганізаваным Лігай у Буэнос Айрэс 19 верасьня 1949 г„ выступіў з прамоваю ў гішпанскае мове старшыня ЗБА К. Мерляк. Яго прамова з фатаграфіяй была поўнасьцю надрукавана ў газэце «Трыбуна Популяр» № 24, 11 кастрычніка 1948 г.