У пачатку XI ст. існавалі эпархіі ў Ноўгарадзе, Чарнігаве, Пераяслаўлі. Аўтар шматтомнай «Нсторнн Русской церквн» (1868г.) архіяпіскап Макары (Булгакаў), абапіраючыся на «Жнтне св. Леонтня, епнскопа ростовского», дзе гаворыцца аб назначэньні япіскапа ў Полацак пры Ўладзіміры 1 Сьвятаславічу, указвае на мажлівае існаваньне Полацкай эпархіі ў тыя гады. Улічваючы гэтыя сьведчаньні, можна меркаваць, што ў Полацку быў пакладзены пачатакэпархіі пасьля стварэньняКіеўскай мітраполіі ў 90я гг. Зь невялікай доляй умоўнасьці можна лічыць 992 г. датай 5 валодалі. 4 Полацкая эпархія й яе роля ў гісторыі Беларусі Мікола Ермаловіч Заснаваньне Полацкай эпархіі ў 992 г.зьяўляецца важнейшай падзеяй у пачат ковай гісторыі Беларусі. Зразумела, што толькі эпархіі маглі праводзіць масавае пашырэньне хрысьціянства сярод насель ніцтва, богаслужэньні ў іх. Усё гэта адносіцца да Полаччыны, пачатковая гіс торыя якой шчыльна пераплятаецца зь гісторыяй зьяўленьня ў ёй хрысьціянства. He адмаўляючы таго, што палачане былі знаёмы з хрысьціянствам яшчэ да 988 г., дзякуючы непасрэдным зносінам паасоб ных яе жыхароў з Бізантыяй, усёж трэба лічыць, што з утварэньнем япіскапства тут мог пачацца даволі прыкметны пра цэс хрысьціянізацыі. Праўда, крыніцы нам не захавалі поўнай карціны яго, аднак аб значных посьпехах у гэтым кірунку мы маем вельмі яскравыя сьведчаньні ў самым пачатку хрысьціянскай эпохі на Полаччыне. У Густынскім,Цьвярскім летапісах пад 988 г.змешчана апавяданьне. У ім гаворыцца, як полацкая князёўна Рагнеда адмаў ляецца выйсьці замуж за прапанаванага ёй якоганебудзь вяльможу кіеўскага князя Ўладзіміра, бо яна «унявесьцілася Хрысту», г. зн. стала манашкай, ійто і зра біла, прыняўшы гэты чын і чарнецкае імя Анастасіі. He мае значэньня, ці гэта праўдзівы факт, ці легендарны. Важна тое. што ўжо ў пачатку хрысьціянства на нашай зямлі існавала ўяўленьне менавіта аб полацкай князёўне, як ўвасабленьні хрысьціянскай сьвятасьці. Фактычна Par неда першая ўпамінасцца летапісцамі як манашка ўсходнеславянскіх земляў. Сказанае аб Рагнедзе дазваляе лічыць поўнасьцю праўдзівай характарыстыку яе сына полацкага князя Ізяслава, дадзеную ў Ніканаўскім летапісу: «Бысть же сей князь тнх, н кроток іі смнрен, мнлостнв, н любя зело, н почтая свяіценннческйй чмн нноческнй, н прнлежен прочнтанню божественных пнсаннй, н отвараіцаяся от суетных глумленнмй, н слезен, н умнлен, н долготерпнв». Вядома, такі князь прыкладаў усе намаганьні, каб хрысьціянскі сьветапогляд і хрысьціянская дабрачыннасьць пашыраліся ў яго народзе. I ўжо тое, што Ізяслаў шанаваў сьвятароў і манашаскі чын, можа гаварыць, наколькі гэта было пашырана на Полацкай зямлі. Асаблівай ўвагі заслугоўвае тое, што Ізяслаў выступаў у летапісе як першы ва ўсходнеславянскіх землях князькніжнік. Вядомаж такі гуманны й адукаваны і глыбока прасякнуты хрысьціянскай маральлю князь ня мог у сваёй дзяржаўнай і асьветніцкарэлігійнай дзейнасьці прыбягаць да гвалту. Вось чаму адметнай асаблівасьцю пашырэньня хрысьціянства на Полацкай зямлі было тое, што яно пра цякала ў цэлым мірна, у той час, як у іншых землях хрышчэньне насіла гвалтоўны характар.Напрыклад, у Наўгародзкай зямлі, як сьведчыць летапіс, Дабрыня ідзядзька кіеўскага князя Ўладзіміра) хрысьціў народ «агнём і мячом». Вядомыя таксама выпадкі, як та.мжа зьнішчаліся паганскія валхвы. Такога ў Полацкай зямлі крыніцы не зарэгістравалі. Наадварог, у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага полацкія князі папракаюцца за тое, што яны не прымушаюць залежных ад іх паганскіх прыбалтыйскіх плямёнаў да хрышчэньня, a толькі задавольваюцца данінай зь іх. Відаць, у такім духу дзейнічалі полацкія князі й япіскапы ў адносінах свайго карэннага насельніцтва Полаччыны, дзе працэс хрысьціянізацыі ішоў'без шуму і гвалту, як зазначыў у свой час А.Качубінскі. Гэтым і тлумачыцца той факт, што яшчэ да канца ХІУ ст. у Полацкай зямлі захаваліся вастравы паганскага насельніцтва як, на прыклад, у раёне Абольцаў на Аршаншчыне, у раёнеГайны на Лагойшчыней інш. I толькі па ўмовах Крэўскай вуніі гэта насельніцтва было ахрышчана ў каталіцкую веру. Менавіта з прыходам апошняй і пачаўся рэлігійны фанатызм, гвалтоўнае навязваньне веры, зьнішчэньне праваслаўных кніг і г.д. Нельга лічыць, што пашырэньне хрысьціянста зьКіевасадзейнічала ўмацаваньню кіеўскай улады ва ўсходнеславянскіх землях, асабліва на Полацкай зямлі, якая жыла незалежным жыцьцём. Як зьяўленьне хрысьціянства ў Кіеў зь Бізантыі не прыканавала яго палітычна да гэтай імпэрыі, так і прыход хрысьціянства з Кіева ў Полацак ніколькі не садзейнічаў падначальненьню Полацкага княства Кіеўскаму князю. Наадварот, менавіта з прыняцьцём хрысьціянства пачынаецца яго самастойнае дзяржаўнае жыцьцё. Ніхто іншы як першы Полацкі князьхрысьціянінізяслаўаднавіў полацкую княскую дынастыю. Адзінства веры не перашкаджала Полацку весьці барацьбу зь Кіевам за сваю самастойнасьць. Асабліва характэрны прыклад менскага князя Глеба Усяславіча. Ён, робячы вялікія ахвяраваньні Кіева Пячорскаму манастыру, у тойжа час быў непрымірымым ворагам Кіева. Хаця ён быў вельмі набожным чала векам, але не збаяўся пракляцьця кіеўскага мітрапаліта за напад на Кіеўскія ўладаньні іпрадаўжаў весьці сябе гэтакжа і далей. За штобыў у 1119 г.узяты ў палон і прывезены ў Кіеў,дзе празнекалькі месяцаў і памер. Асабліва характэрны выпадак з тураўскім япіскапам Акімам, які быў ініцыятарам сэпаратысцкіх дзеяньняў у1146 г. тураўскага князя Вячаслава Ўладзіміравіча. За гэта быў кіеўскімі карнікамісхопленым, закаваны ў кандалы і прывезены ў Кіеў. Калі так вялі сябеяпіскапы залежнайад КіеваТураўскай зямлі, то можна ўявіць, што япіскапы неза лежнай Полацкай зямлі былі пасьлядоўнымі абаронцамі яе самастойнасьці. Вядомыя факты, калі полацкі япіскап у кіраваньні дзяржавай замяняў яе князёў. Так, полацкі япіскап Якаў каля 1309 г. ад імя палачанаў паслаў грамату рыжанам, зь якімі заключыў мірны і гандлёвы дагавор. Подпіс полацкага япіскапа Грыгорыя стаіць і пад граматай, напісанай у 1338 г. і адрасаванай таксама рыжанам. Варта ад значыць і тое, што хрысьціянскія храмы ў Полаччыне мелі ня толькі культавае прызначэньне, але і выконвалі ролю палітычнага сымбаля: так.збудаваны вялікім полацкім князем Усяславам Чарадзеем Сафійскі сабор у Полацку, быў ня толькі храмам, але зьяўляўся выяўленьнем роўнасьці Полацка зьКіевам і Ноўгарадам, паколькі падобныя велічныязбудаваньні былі ўжоўзьведзеныя ў гэтых гарадах. Трэба думаць, што менавіта разам з прыходам на Полаччыну хрысьціянства пашырылася і назва «Русь». Як вядома, пачаткова гэта назва адносілася толькі да Кіеўскай зямлі. 1 звычайна тая ці іншая вера атрымлівае сваю другую назву па той мясцовасьці, адкуль яна ішла, так, каталіцкая вера, якая прыйшла ў Беларусь з Польшчы, называецца польскай верай, Тое 6 ж атрымалася, толькі на стагодзьдзі раней і з праваслаўнай верай. Паколькі яна ішла зь Кіева, г.зн. з Русі, то яна стала называцца рускай, такжа як і яна канчаткова ўсталёўвалася, умацоўвалася і назва «Русь». Ва ўсякім выпадку, у пач. XIII ст.лівонскі храністПолаччыну называў «Русіяй»,а полацкага князя — «Каралём русаў». А праз стагодзьдзе, у адрозьненьне ад усіх рускіх земляў, дзе замацавалася праваслаўная вера, Полаччына пачала называцца Белай Русьсю, што побач зь іншым падкрэсьлівала яе этнічную адметнасьць. У далейшым гэта назва перайшла на ўсе беларускія землі. Заслаўскі замак. Тут жылі Рагнеда й Ізяслаў Няма патрэбы даводзіць праўдзівасьць факту заснаваньня полацкай эпархііў 992 г„ гэта даведзена ў працах Е.Галубінскага, А.Скакунова, Я. Юшапава, О.Рапава й інш. Трэба спадзявацца, што адзначэньне 1000годзьдзя Полацкай эпархіі пройдзе пад знакам шырокага асьвятленьня яе ролі ў разьвіцьці культуры Беларусі. У час сьвя точных урачыстасьцей неабходна вырашыць пытаньнеабзбудаваньні помнікаў Рагнедзе й Ізяславу, а таксама аб кананізацыі іх і далучэньні да ліку сьвятых. Яны заслужылі гэта сваёй адданай дзейнасьцю ва ўмацаваньні хрысьціянства ўБеларускайзямлі. Адкуль прыйшло хрысьціянства ў Беларусь? Сяргей Тарасаў Вядома, што разьвіцьцёновай рэлігіі ва ўсходнеславянскіх землях ішло па схэме: князь—дружына—горад—вёска. Разумею чы перспэктывы новае ідэялёгіі, новыя магчымасьці, якія яна несла дзяржаве і народу, шырокія агульнаэўрапейскія палітычныя выгады, палачане паступова схіляліся да хрысьціянства праваслаўнага ўзроўню. У сувязі з гэтым цікава прасачыць за летапіснымі зьвесткамі аб полакціх князях тых гадоў. У «Аповесьці мінулых часоў» пры апісаньні падзей першай паловы Хст.трапляецца вельмі цікавы, нешматслоўны блок артыкулаў, прысьвечаных Полацку: смерць Рагнеды—Анастасіі: (1000 г.), сьмерць Ізяслава (1001), сьмерць Усяслава(1003 г.), вакняжэньне Брачыслава (1003), паход Брачыслава на Ноўгарад (1021г.) і ягоная барацьба з Яраславам Му дрым. У гэтым полацкім блоку апынуўся артыкул «Перанесены сьвятыя ў свьятую Багародзіцу» (1007). Аб якіх сьвятых і якой царкве ідзе гаворка? Першыя кіеўскія (у далейшым агуль нарасейскія) сьвятыя Барыс і Глеб, паздрадніцку забітыя трэцім братам — Сьвя таславам, былі кананізаваныя ніяк не раней сьмерці іх бацькі — князя Ўладзіміра Сьвя таслававіча15 ліпеня 1015 г. Перанесеныж у новую вышагародзкую царкву яны былі у 1072 г., аб чым ёсьць адпаведны запіс у тойжа «Аповесьці мінулых часоў». Іншых сьвятых на той час у Кіеве, як іў Ноўгарадзе, I быцьнемагло. Тлумачыцца гэга тым, што ўсходнеславянская царква цалкам залежала ад канстантынопальскай патрыархіі, дзе зацьвярджалася любая ка нанізацыя. Вынікае, сьвятыя не маглі быць кіеўскага ці наўгародскага паходжаньня. Якая царква. прысьвечаная Багародзіцы. прыгадваецца ў летапісе? На той час (1007 г.) найбольш славутай, безумоўна, была кіеўская, вядомая пад назвай Дзесяцінная. Але мала хто з дасьледчыкаў адзначае, што ў гэтыяж часы аналягічная царква была ў Полацку. Летапісны запіс 1158 г. ведае нават дзьве царквы ў Полацку, прысьвечаныя Багародзіцы. Каб іх адрозь ніць, летапісец адну называе «старой». Якая магла лічыцца «старой» , калі ў XII ст. у Полацку толькітолькі пачалося шырокамаштабнае будаўніцтва мураваных храмаў^ Зь дзесяці вядомых нам сёньня старадаўніх полацкіх храмаў дзевяць адносяцца да XII ст. Ітолькі адзін — Сафійскі сабор — да XI ст.Разам з тым ні ў адным горадзе, дзе існавалі падобныя саборы. Канстантынопаль, Кіеў, Ноўгарад яны наўрад ці былі першымі культавымі хрысьціянскімі пабудовамі. Як немагчыма адразу паганцу стаць хрысь ціянінам, тым больш пад прымусам, так немагчыма адразу збудаваць вялікі храм Сафіі—сымбал і сутнасьцьверы. Хрышчэньне — гэта не рэвалюцыя ў яекрывава гвалтоўным разуменьні, гэта доўгі, паступовы працэс перамены чалавечай сьвядомасьці, маралі, культуры. Таму пабудове Сафійскага сабора ў Полацку абавязкова павін на было папярэднічаць будаўніцтва іншых храмаў. Адным з храмаў, як мы казалі вышэй, быў, відаць, храм манастыра Іаана Прадцечы на Восграве. Другім Багародзіца Старая. На нашую думку, менавіта яна I згадваецца ў летапісе пад 1007 г.