Полацак №1, 1992

Полацак №1, 1992

43.2 МБ
Паведамленьне
Сьвяткаваньне 25 Сакавіка адбудзецца на «Полацку» 22 сакавіка.
62
63
Сьв.памяці Юркі Гасьцеева
Юрка Гасьцеў нарадзіўся 4 ліпеня 1924 г. у Клецку. Тамжа скончыў пачатковую і сярэднюю школу. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Калі вайна за кончылася, шукаючы працы, пераехаў у Францыю, дзе і сустрэў беларусаў, якія эмігравалі ў 30я гады. Тыя парэкамендавалі яму фірму Ленросоў —Шнайдэр, дзе працаваў сп. Дэкарскі. Юрка пазнаёміўся зь ягонай дачкой Стэфаніяй, якая вельмі спадабалася яму. У 1946 г. Юрка і Стэфанія пажаніліся.
У Францыі сьв. пам. Юрка пажыў 12 год. Тут нарадзіліся дзеці: дачка Аня —Марыя і сыны Аднрэй, Міхась, Станіслаў. Восеньню 1957 г. ён выехаў у ЗША, у невялічкі гарадок Натрону, што каля 100 міляў на поўнач ад Піцбурга. Сталай працы не было, а сям’я была вялікая. Трэба было шукаць нейкага
ратунку.
Будучы ў Францыі, Юрка Гасьцеў атрымліваў беларускія газэты, Ён знаў, што ў Кліўлендзе арганізаваўся беларускі асяродак. Таму, трапіўшы ў Натрону, вырашыў навязаць лучнасьць зь беларусамі Кліўленда і папрасіць дапамогі. Памысна супала, што старшынёю БАЗА быў Вікатар Сьпічонак, які таксама да 1950 г. жыў у Францыі й асабіста ведаў Юрку Гасьцеева. Сьпічонак падшукаў памяшканьне і зарганізаваў пер аезд Ю. Гасьцеева ў Кліўленд. М.Кабяко папрасіў мэнэджэра «Эджэкс Корп.» Узяць Гасьцеева на працу, Пасьля пару год працы, калі сьв.пам Юрка атрымаў дыплём з за канчэньнем індустрыальнае школы, атрымаў павышэньне, стаў форманам, a 1980 г. намінавалі на пасаду галоўнага формана. У 1986 г. с.п Юрка выйшаў на пэнсію.
Ю.Гасьцееў з пераездам у Кліўленд уключыўся ў грамадзкае. царкоўнае і палітычнае жыцьцё. Быў ён даволі шчыры ў гутарцы, не хаваў свае погляды.
Вельмі актыўны быў у БАЗА, два разы абіралі яго кліўлендцы на старшыню БАЗА. Некалькі гадоў ўзначальваў аддзел беларускіх вэтэранаў. Ахвярна працаваў пры пабудове царквы Жыровіцкае Божае Маці. Быў шчодырм ахвярадаўцам, калі зьбіралі грошы на выдавецтва, на грамадзкія, царкоўныя і палітычныя мэты. Шчыра прывітаў ідэю стварэньня часопіса «Полацак». Ня толькі быў яго падпішчыкам. але прапагандаваў часопіс іншым.
Рэдакцыя часопіса складае сям’і нябожчыка спачуваньне. Мы разумеем, што Стэфанія спраціла спаўчувальнага мужа, АняМарыя, Андрэй, Міхась і Станіслаў бацьку. Беларускае грамадзтва Кліўленда—адданага сябра, які пакінўуў нас 27 сьнежня 1991 г.
Юрка Гасьцееў пахаваны на беларускім магільніку, сэкцыя 25, лёта 363. Абрад пахаваньня праводзіў пратаярэй а.Міхась Страпко, а дапамагаў яму ераманах Якуб.
64