Полацак №1, 1992

Полацак №1, 1992

43.2 МБ
«цаіь ВЫДАНЬНЕ ЬЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНААСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД
ЗША
№ 1 (11), 1992
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Друкуецца пры фінансавай дапамозе прыхода Жыровіцкае Божае Маці, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, г. Кліўленд, штат Агаё.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры — Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members  Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Вяртаньне крыжа
Сьвятлана Белая
Сьвятлана Белая Вяртаньне крыжа............................................ 3
Зіррало жнтнж
Юры Штыхаў. Аб стварэньні Полацкай эпархіі................................ 4
Мікола Ермаловіч.Полацкая эпархія й яе роля ў пачатковай гісторыі Беларусі.6
Сяргей Тарасаў. Адкуль прыйшло хрысьціянства ў Беларусь?...................9
нрнн Рюрнкт кмсть Bi.cw, одшп>. ст.дс
KTJIAitiA, II рД^ДЛМ ІІ.пЖМ.П. СВ0Ш.П, колостн
толькі гэтую ўрачыстасьць прынёс 1992 год зямле беларускай. У 992 годзе, у вольным, незалежным княстве Полацкім
Наша гісторыя Міхась Белямук.Эмблема на шчыце герба «Пагоні».......................... 14
Паўла Урбан Да пытаньня прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў............ 19
Згукі Бацькаўшчыны Анатоль Сабалеўскі. Час духоўнага паяднаньня............................ 23
Далёкае і блізкае
Кастусь Мерляк. Беларусы ў Аргентыне.....................................27
Памяць зямлі
Лявон Шыман. Мая няволя..................................................34
Успаміны Яўгена Ціхановіча.............................................. 40
Лісты і вершы Ўладзіміра Караткевіча.................................... 46
Роднае слова
Масей Сяднёў Яшчэ раз пра мову..........................................51
Анатоль Цыркуноў. Пагоня................................................ 53
Лявон Эміліт. Сумую я па Вільні......................................... 53
Сьвятлана Багданкевіч. «Няма таго, што раньш было...»....................54
Сьвятлана Сачанка. *" «Вялікі ветразь надзіманы ветрам»..................54
Аўген Гучок. «Каб палюдску, каб ладна жыць...»......................... 55
Натальля Арсеньнева, Пётра Нядзьвіцкі Жыве Беларусь!.....................56
Карані нашага роду Васіль Ліцьвінка. Засьпяай песьню, народзе!............................. 57
Валер Санько. Прыкметы старэй за звычай..................................60
Хроніка эміграцыі...............................................................62
Андрэй Карпук. Мастацкая распрацоўка макета вокладкі, шрыфтоў і заставак рубрык
На першай бачынцы вокладкі: Міхась Басалыга. Летапісец
На другой бачынцы вокладкі: Мікола Рыжы. Экслібрыс
На чацьвертай бачынцы вокладкі: Адольф Гугель (Зь нізкі «У Белаважскай пушчы»)
II ГОрОДІІ рлЛІІТІІ , UKOUOV ІІЛТ.ТІ.СК1. , окомоу Ростонт, дроугоілоу Кмоіцсро: н по Ttl.ll ГОрОДТМЬ СЛТІ. ІПХОДНІІІІ|ІІ Клрд^н, л прмшн інстііні|іі кі. Покт. городт СлоКТ.ІІС, II ВТ. ІІОЛОТІ.СТ1; KpilUtlYH, Kt РоСТОкт. Ысрпнс, вт> Бтлтозсрт. Кі.сі. , кь МоуЛОІІТ l.loVflOHl.
I тут летапісец прыпыніўся. Над зямлёю ўставала сонца. I залатыя ягоныя праменьні ліліся сьветлымі стаўпамі праз вузенькае вакеца вежы ў кельлю. Раптам адзін праменчык, быццамбы адарваўшыся ад іншых, сьлізгануў па прыгожым літарам летапісу і застыў на назове ПолотьскК Ён асьвятліў незнаёмы летапісцу горад, і ў тым сонечным сьвятле убачыўся старому манаху знак Гасподні.
I сказаў ён тады: «Таму гораду будзе дадзеная вялікая ласка Божая. Бо над ім узыходзіць сонца незалежнага днял
Летапісец ня ведаў, што тыя словы стануць прарочымі. I нават не здагадываўся, што зь ягонага запісу пачынаецца гісторыя самага старажытнага горада нашай Бацькаўшчыны, бацькі гарадоў беларускіх — Полацка. Сталася гэтае ў року васемсот шэсьдзесят другім ад нараджэ ньня Ісуса Хрыста.
Так, ад 862 года слаўнага града Полацка пачатак. I ў гэтым годзе адзначаем мы яго II30 годзьдзе. Сьвяткуем на незалежнай Бацькаўшчыне, такой, якой яна была 1130 гадоў назад. Але ня
быў пакладзены пачатак Полацкай эпархіі. Сёлета мы будзем адзначаць яе 1000годзьдзе.
Гэта будзе вельмі ўрачысты год. Год нашага прычашчэньня да сьвятыняў Полацка, да духоўных здабыткаў роднай Бацькаўшчыны. Тысячы людзей прыйдуць пакланіцца сьв. Еўфрасіньні. У храмах адбудуцца сьв. Літургіі і кростныя хады. Будуць сьпяваць хары і званіць званы сьв. Сафіі.
I над гэтай прыгажосьцю, над усімі храмамі, Полацкам, высока высока зь нябеснай вышыні, у праменьнях узыходзячага сонца, будуць зьзяць Еўфрасінь неўскія крыжы. Так сказаў Дзімітры, Біс куп Полацк і Віцебскі на навуковай нарадзе, прысьвечанай, 830годзьдю крыжа сьв. Еўфрасіньні Полацкае. I мы спадзяемся, што так яно і будзе.
Крыжы сьв. Еўфрасіньні вяртаецца ў незалежную Беларусь. Дык дапаможа ўсім нам Гасподзь дачакацца гэтага сьветлага дня.
На развароце:
Міхась Карпук. Краявід
3
ЖМОЖЙМі
Аб ставарэньні Полацкай эпархіі
Юры Штыхаў
Культурнагістарычныя зьявы на Полацкай зямлі ў IX—XIII стст. мелі шмат агульнага, з тым што адбывалася на іншых землях. Гэта датычыцца распаўсюджаньня хрысьціянства. Можна сцьвярджаць, што новая вера ў Полацку была прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці адразу за афіцыйным увядзеньнем яе ў Кіеве (988 г.).
Летапісны запіс, што падцьвярджае існаваньне Полацкай эпархіі (япіскопіі) датычыцца да пасьвячэньня Міны ў сан япіскапа Полацка 13 сьнежня 1105 г. Раней ён быў манахам Кіева Пячорскага манастыра. У «Жыцьці» прэпадобнайЕўфрасіньні, ігуменьні Полацкай называецца каля 1126 г. імя полацкага япіскапа Ільлі. Калі той аддаваў Еўфрасіньні Сяльцо, ён успомніў аб цэркві Спаса, якая існавала там, «нде же братна наша лежать, прежде нас бывшая епнскопн». Значыцца, у Ільлі быў не адзін папярэднік у асобе Міны, а некалькі полацкіх япіскапаў. Гэта нейкім чынам яшчэ раз пацьверджвае думку аб існаваньні эпархіі ў Полацку ў XI ст.
В.Тацішчаў, які меў мажлівасьць карыстацца Полацкім летапісам, што, на жаль, не дайшоў да нас, сьцвярджаў, што кіеўскі мітрапаліт Нікіфар I, які пасьвяціў Міну, раней сам быў полацкім япіскапам. Аднак Я. Галубінскі быў супроць гэтай вэрсіі. Ён лічыў, што Нікіфар I быў грэкам. Але сярод япіскапаў на Русі таксама маглі быць грэкі, у тым ліку I Полацкі Нікіфар.
У Полацку, як I ў іншых вялікіх гарадах з распаўсюджваньнем новай веры будавалі ся і культавыя пабудовы. Полацак быў трэцім горадам на землях усходніх славянаў пасьля Кіева і Ноўгарада, у якім быў сабор сьв.Сафіі. У ім адлюстраваная моц і роля полацкіх князёў і Полацкай зямлі, якой яны
Архітэктурна  архэолягічнае вывучэньне Полацкай Сафіі прывяло дасьледчыкаў да меркаваньня, што яна была пабудаваная ў 50я гг. XI ст„ і яе рабілі майстры, якія раней будавалі Сафіі Кіеўскую і Наўгародзкую. Разам з тым Полацкая Сафія мае адметныя рысы, што вызначалася ўмовамі замовы, наяўнасьці будаўнічых матэрыялаў, мясцовымі асаблівасьцямі. Большасьць гісторыкаў, якія пісалі пра Полацкую Сафію, сцьвярджаюць, што сам факт узьвядзеньня храма «Прамудрасьці Божае» сьведчыць аб існаваньні эпархіі ў Полацку. Як вядома, у 1054 г. адбылося канчатковае падзяленьне хрысьціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. Закладка Полацкай Сафіі з апсыдай, якая зьвернута на ўсход, сьведчаньне пась лядоўнай арыентацыі полацкага княскага дома на бізантыйскую традыцыю ў хры сьціянстве. (Заходнія апсыды ў Полацкай Сафіі зьявіліся пазьней).
Полацкая Сафія XI ст. Паўночны фасад.
Рэканструкцыя А. Булкіна
Агульнавядома, што каменныя саборы Сафіі ў Кіеве і Ноўгарадзе мелі сваіх драўляных папярэднікаў, пабудаваных у тымжа часе. Праўдападобна, што мела такога папярэдніка і Полацкая Сафія.
Пры архэолягічных раскопках у Верхнім Замку ў Полацку ў 19791980 гг. былі выяўленыя прыкметы вялікага пажарышча, які зьнічтожыў драўляныя пабудовы там, дзе потым быў узьведзены каменны Сафійскі храм.
Мажліва, Полацкая Сафія была ня самым першым хрысьціянскім храмам, пабудаваным у Полацку. У летапісах маюцца сьведчаньні аб перанясеньні у пачатку XI ст. астанкаў полацкіх князёў Ізяслава й яго малога сына Ўсяслава «В святую Богороднцю». Можна меркаваць, што гэта та самая Багародзіца «старая», аб якой ідзе размова ў Іпацьеўскім летапісе пад 1158 г.
Але некаторыя дасьледваньні выключаюць мажлівасьць такой інтэрпрэтацыі (Л.В. Алексеев. 1966, с. 240) і вось чаму. У «Повестн временных лет» пасьля зьвесткі пад 1003 г. «Преставнся Всеславь сынь Нзяславль внукь Вьлоднмерь» н пропускаў у апісаньні падзей 10041006 гг. зьмешчана інфармацыя пад 1007 г., што перанесены «святые в святую Богороднцю». He зразумела, аб якіх сьвятых тут ідзе размова. Відаць, больш правільны тэкст чытаецца ў Наўгародзкім 4м летапісе: «Прннесенн быша сн в святую Богороднцю князя». Інакш, упамянутыя вышэй полацкія князі былі перанесеныя ў Багародзіцкую царкву ў Полацку. Падобная думка ўжо выказана раней Д. Ліхачовым у яго камэнтарыях да выданьня «Повестн временных лет» (1950 г.)
Назоў царквы ў Полацку Багародзіца «старая» ў сярэдзіне XII ст. сьведчыць аб раньнім ўзьвядзеньні тут храмаў. Нагадаем,
што старажытнейшая царква ў Кіеве, якая была закладзеная ў 989 г„ называлася Прасьвятой Багародзіцы (Дзесяцінная).
Адносна летапісных дадзеных Ізяслаў, сын Рагнеды, хутка пасьля прыняцьця хрысьціянства (ён быў ахрэшчаны ў Кіеве разам зь іншымі сынамі Ўладзіміра) стаў княжыць у Полацку. Аб ягоных хлопатах па распаўсюджаньню новай веры на Полацкай зямлі можна меркаваць па зьвесках больш пазьнейшага Ніканаўскага летапіснагазводу, дзе сказана, што Ізяслаў «н любя зело н почнтая свяіценннческнй чнн н нноческнй, н прнлежаіце прочнтанню божественных пн саннй...». А ў Цьвярскім летапісе, ужо пазьней, пад 988 г. запісана сказаньне аб Рагнедзе. Яна пасьля прыняцьця хрысьціянства аддала перавагу жыцьцю ў манастыры, у якім і правяла апошнія свае гады пад імем Анастасіі. Дзе знаходзіўся той манастыр дакладна нявыяўлена і на сёняшні дзень. Паданьне гаворыць, быццамбы ён існаваў у Заслаўі (летапісный Ізяслаўль Полацкі).